ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 09.07.2025
Просмотров: 1736
Скачиваний: 0
26
дзяржаўную ўладу атаясамліваць. Улада і палітыка непадзельны і ўзаемаабумоўлены.
2. Суб'екты і аб'екты, асновы і рэсурсы палітычнай улады
Улада ўзнікае ў адносінах паміж людзьмі, групамі людзей, грамадствам і яго часткамі – суб'ектамі, якія маюць свядомасць, волю, здольнасць дзейнічаць. Сама ўлада рабіць нічога не можа, дзейнічаюць людзі, якія маюць уладу або якія падпарадкоўваюцца. Таму выразы накшталт "улада грошай", "улада рэчаў", "улада ідэй", "улада над прыродай" – не больш, чым метафары, вобразныя выразы, якія ўжываюцца ў штодзённасці. Пачуцці, думкі, ідэі, грошы самі па сабе не з'яўляюцца аб'ектамі, не выконваюць волю чалавека. Яе могуць выконваць іншыя людзі, якія дзейнічаюць згодна ідэйных перакананняў, з-за грошаў, страху і г.д.
Безумоўна, у рэальным палітычным жыцці ўлада існуе ў прадметах, сімвалічных формах, дакументах, законах, інструкцыях, праграмах і г.д. Суб'ектамі улады могуць быць асобы, арганізацыі, супольнасці, саюзы дзяржаў, сусветная супольнасць. Першаснымі суб'ектамі з'яўляюцца індывіды, другаснымі – палітычныя аб'яднанні, суб'ектамі большага ўзроўню
– палітычныя эліты і лідары. Звычайна суб'екты ўлады павінны валодаць такімі якасцямі, як жаданне ўладарыць, воля да ўлады, падрыхтаванасць да таго, каб узяць на сябе адказнасць, кампетэнтнасць, прафесіяналізм, уменне выкарыстоўваць рэсурсы, мець аўтарытэт.
Да суб'ектаў палітычнай улады адносяцца:
сацыяльныя супольнасці (народ, нацыі, класы, супольнасці і г.д.), якія ўплываюць на ўладу апасродкавана, але ў час палітычных пераменаў бяруць палітычную ўладу ў свае рукі шляхам бунта, паўстання, рэвалюцыі, грамадзянскага непадпарадкавання;
дзяржава;
палітычныя партыі і арганізацыі – асабліва правячыя, якія аказваюць уплыў на функцыяніраванне палітычнай улады;
правячыя эліты, бюракратыя, лоббі (групы ціску);
групавое ці асабістае лідэрства;
асабістая ўлада;
асобныя грамадзяне, падчас выбараў, рэферэндумаў;
талпа (охлас), якая атрымоўвае ўладу ва ўмовах крызісу, адсутнасці якойнебудзь арганізацыйнай палітычнай сілы. У выніку захопу ўлады талпой
усталёўваецца рэжым ахлакратыі, дзе пануюць эмоцыі, а не разум, уладараць цёмныя інстынкты.
Ад таго, як узаемадзейнічаюць суб'екты палітычнай улады, якія прынцыпы і характары іх узаемаадносін, залежыць стан палітычнага жыцця грамадства.
Пад аб'ектам разумеецца той, хто падпарадкоўваецца, на каго накіравана дзейнасць суб'ектаў палітычнай улады.
27
Улада залежыць ад пакоры насельніцтва, ад таго ці згодныя яе цярпець тады, калі яна не задавальняе насельніцтва. Якасьці аб'екта палітычнай улады залежаць ад палітычнай культуры насельніцтва. Напрыклад, патрыярхальны і паданіцкі тып культуры фарміруе пакору ў людзей, звычку падпарадкоўвацца, жаданне жыць пад "моцнай рукою". Актывісцкі тып культуры фарміруе грамадзяніна, які ведае сваю адказнасць за краіну, а не пакорлівага служку ўладу трымаючых.
Улада выкарыстоўвае розныя сродкі для свайго ўплыву на аб'ект. Пад рэсурсамі ўлады разумеюцца сродкі, выкарыстоўванне якіх забяспечвае ўплыў на аб'ект улады ў адпаведнасці з мэтамі суб'екта. Рэсурсы ўяўляюць з сябе альбо важныя для аб'екта каштоўнасці (грошы, прадметы ўжытку), альбо сродкі, якія здольныя паўплываць на ўнутраны свет, матывацыю чалавека (СМІ), альбо сродкі, з дапамогай якіх можна пазбавіць чалавека тых ці іншых каштоўнасцей, вышэйшай з каторых звычайна лічыцца жыццё (зброя, карныя органы і інш.).
Сістэма рэсурсаў суб'ектаў палітычнай улады:
а) дзяржаўная ўлада, з яе: магчымасцямі прымусу; эканамічнымі, сацыяльнымі і культурна-інфармацыйнымі рэсурсамі; манапольным правам выдаваць законы;
б) інтарэсы, перакананні людзей, іх пачуцці, эмоцыі (страх, нянавісць, зайдрасць, захапленне, энтузіазм, незадавальненне і інш.); нацыянальныя і рэлігійныя пачуцці. Варта адзначыць, што рэсурс тыпа інтарэса вызначаецца эканамічным патэнцыялам, падатковай, сацыяльнай палітыкай;
в) мова, як элемент палітычнай культуры. Мова ўлады абапіраецца на міфы, стэрэатыпы, а значэнне слоў залежыць ад волі правадыра, ад умення чытаць паміж строк. Моўная палітыка адыгрывае не апошнюю ролю ў рэальных палітычных працэсах, выбарчых кампаніях;
г) эканамічны, ваенны, культурны патэнцыял краіны, дзяржаўная тэрыторыя, стабільнасць і парадак, адзінства грамадства, прыродныя багацці, колькасць насельніцтва, яго якасць (культура, адукацыя, працоўныя навыкі і г.д.). Важнае значэнне маюць традыцыі, ідэалогія, вера, давер, грамадскі настрой, удзел насельніцтва ў палітычным жыцці, час, які мае ўлада для вырашэння сваіх задач;
д) веды, прафесіяналізм, прапаганда ва ўсіх яе формах, сродкі масавай інфармацыі (СМІ).
Розныя рэсурсы выкарыстоўваюцца звычайна суб'ектамі ўлады ў комплексе, прычым кожны тып рэсурсаў мае свае ўмовы рэалізацыі і мяжу эфектыўнасці, найбольш зручныя аб'екты і час дзеянняў. Так, для перакананняў найбольш падыходзіць моладзь. Апазіцыя абапіраецца на незадаволеных. Падчас рэвалюцый, войн часцей выкарыстоўваецца гвалт. Прымус найбольш распаўсюджаны ў краінах са слабымі, неразвітымі дэмакратычнымі традыцыямі. У грамадстве з традыцыямі індывідуалізма асноўны ціск робіцца на выкарыстоўванне матэрыяльнага інтарэса, грошаў, прычым выкарыстоўваецца і прымус – страх за жыццё, здароўе, дабрабыт.
28
3. Асноўныя функцыі і канцэпцыі ўлады
Каардынацыя адносін паміж буйнымі грамадскімі структурамі з'яўляецца функцыямі палітычнай улады. Улада павінна фарміраваць палітычную сістэму, палітычныя адносіны паміж дзяржаваю і грамадствам, грамадскімі групамі, класамі, палітычнымі інстытутамі, партыямі, грамадзянамі, органамі дзяржаўнага кіравання. Улада кантралюе гэтыя адносіны, пераўтвараючы іх па магчымасці ў бесканфліктныя і арганізаваныя. Як адзначае М. Дзенісюк, улада кіруе справамі грамадства і дзяржавы на розных ўзроўнях:
макраўзроўне вышэйшых цэнтральных палітычных інстытутаў, дзяржаўных устаноў, партый і арганізацый;
сярэднім узроўні, які ўтвараюць установы рэгіянальнага, абласнога і раённага маштабаў;
мікраўзроўне, які ахоплівае непасрэдна палітычныя адносіны людзей малых груп, самакіраванне. На гэтым ўзроўні фарміруюцца палітычная культура, меркаванні, перакананні людзей. Варта падкрэсліць, што гэты ўзровень не з’яўляецца ніжэйшым.
Ад функцыяніравання палітычнай улады шмат у чым залежыць тып палітычнага рэжыму ў грамадстве, адкрытасць ці закрытасць грамадства, характар палітычных адносін і іншыя палітычныя характратыстыкі дзяржавы, у тым ліку стабільнасць, аўтарытэт, падзел і супрацоўніцтва ўладаў, роля апазіцыі, дэмакратычнасць.
Такім чынам найбольш важныя грамадскія функцыі палітычнай улады: а) падтрымка грамадскага парадку і стабільнасці; б) выяўленне, абмежаванне і вырашэнне канфліктаў; в) дасягненне грамадскай згоды;
г) прымушэнне ў імя сацыяльна-значных мэтаў і захавання стабільнасці; д) кіраванне справамі грамадства.
У сучаснай літаратуры існуюць розныя канцэпцыі ўлады. Найбольш шырокавядомыя канцэпцыі ўлады:
-прававыя, якія грунтуюца на тым, што права першаснае, а палітыка і ўлада вытворчае ад права. Ідэі прававой дзяржавы;
-канцэпцыя паводзінаў (біхевіяральная) – палітычнае жыццё тлумачыцца з уласцівых чалавеку паводзінаў, яго волі, імкнення да ўлады;
-рэляцыянісцкая канцэпцыя ўлады характарызуе ўладу як міжасабовыя адносіны, якія дазваляюць аднаму індывіду змяняць паводзіны другога. Гэта адносіны суб'екта і аб'екта ўлады. Аб'ект улады мае магчымасць стаць яе суб'ектамі.
4.Механізмы функцыяніравання і рэалізацыі, легітымнасць палітычнай улады
Механізм функцыяніравання ўлады – гэта спосабы, метады і прыёмы дзейнасці ўлады. Найбольш вядомы спосабы:
- дэмакратычныя, з удзелам народа;
29
-аўтарытарныя, калі дзейнічае аднаасобнае праўленне з частковым кантролем над подданымі;
-таталітарныя, калі існуе поўны кантроль улады над грамадствам;
-дэспатычныя, якія прадугледжваюць усеўладдзе, гвалт, самадурства. Каб найлепшым чынам скарыстаць магчымасці і хутчэй дасягнуць
пастаўленых мэтаў і задаволіць інтарэсы, для ўлады вельмі важным з'яўляецца здабыццё легітымнасці.
Легітымнасць абазначае прызнанне насельніцтвам менавіта гэтай улады, яе права ўладарыць, кіраваць. Абазначае, што ўладу падтрымлівае большасць, што менавіта гэтыя законы выконваюцца асноўнай часткай грамадства.
Легітымнасць, так як яна давер і апраўданне ўлады, шчыльна звязана з маральнай адзнакай улады. Грамадзяне ўхваляюць уладу, зыходзячы з маральных крытэрыяў дабра, справядлівасці, сумленнасці, прыстойнасці. Легітымнасць неабходна каб забяспечыць падпарадкаванне, згоду без прымусу, а калі гэта немагчыма, дык для апраўдання прымусу, выкарыстоўвання сілы. Легітымная ўлада і палітыка аўтарытэтны і эфектыўны.
Легітымнасць можа быць як здабыта, так і згублена. Каб здабыць і ўтрымаць легітымнасць, давер народа, улада выкарыстоўвае аргументацыю сваіх дзеянняў і звяртаецца да вышэйшых каштоўнасцей (справядлівасці, праўды), да гісторыі, пачуццяў і эмоцыяў, настрояў, рэальнай ці выдуманай волі народа, наказам часу, навукова-тэхнічнаму прагрэсу, запатрабаванням вытворчасці, гістрычным задачам краіны і г.д. Для апраўдвання гвалту, рэпрэсій часцяком выкарыстоўваюць падзел людзей на сяброў і ворагаў. Прынцыпы легітымнасці маюць вытокі ў старажытных традыцыях, рэвалюцыйнай харызме, або ў дзейнічаючым заканадаўстве.
Адсюль – існуе тры тыпы легітымнасці ўлады :
-традыцыйная – заснавана на веры ў свяшчэнны характар норм, звычаяў, традыцый, якія непарушны;
-харызматычная – вера мас у асаблівыя якасці правадыра, штучнае ўзвышэнне лідэра (любоў да "бацькі нацыі", асобая місія, неабходнасць у эканамічным і палітычным развіцці "прарыва" і г.д.);
-рацыянальна-прававая – на падставе заканадаўства, выбарнасці, раўнапраўя палітычных сіл, абмежавання сферы дзейнасці дзяржавы і г.д. (магчыма у дэмакратычных дзяржавах).
Сучасная беларуская дзяржаўнасць з'яўляецца рэжымам харызматычнага тыпу. Недакладнае размежаванне кампетэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі і галінамі ўлады, пагарджэнне існуючымі прававымі нормамі, палавінчаты характар законаў і іх ігнараванне – усё гэта сведчыць аб тым, што рацыянальна-прававы спосаб легітымнасці ўлады толькі фарміруецца.
Палітычная ўлада і механізмы яе здзяйснення ў Беларусі сфармуліраваны ў артыкулах 1-8, 79, 90, 106-107 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
30
5. Палітыка дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь да нацыянальных супольнасцей краіны
Звяртаючы ўвагу на падзеі ў Францыі ў лістападзе 2005 года, можна разглядаць Рэспубліку Беларусь як астравок міжэтнічнага міру і спакою ў Еўропе. Але для таго, каб такое становішча склалася ў краіне, рэспубліка прайшла вельмі складаны і працяглы ў часе шлях і свой уплыў аказала талерантнасць беларускага народа.
Пасля атрымання ўлады перад бальшавікамі паўстала, як першачарговая, задача зняць супярэчнасці, негатыўныя моманты, якія мелі месца ў нацыянальнай палітыцы Pacii. Толькі павярнуўшы на свой бок усе народы, якія жылі на яе тэрыторыі, можна было разлічваць на поспех у будаўніцтве новага грамадства. Важным актам на шляху абвяшчэння роўнасці, зняцця напружанасці паміж народнасцямі з’явілася «Дэкларацыя правоў народаў Pacii» прынятая 2 (15) лістапада 1917 г. Яна ўключала наступныя пункты : а) роўнасць i суверэннасць народаў Pacii; б) права народаў Pacii на свабоднае самавызначэнне аж да аддзялення i ўтварэння самастойных дзяржаў; в) адмена ўcix i ўсялякіх нацыянальных i нацыянальна-рэлігійныx прывілеяў i абмежаванняў; г) свабоднае развіццё нацыянальных супольнасцей i этнаграфічных груп, насяляючых тэрыторыю Paciі. Для правядзення ў жыццё дэклараваных правоў народаў быў утвораны Наркамат па справах нацыянальнасцей. Гэта была новая кіруючая структура ў сферы ўлады, якая адсутнічала раней у царскім i Часовым урадах.
У Беларусі недавер i варожасць сярод насельніцтва розных нацыянальнасцей ускладняліся шэрагам абставін. Гэта ў першую чаргу рэлігйны фактар. Складанасць выклікала адрозненне нацыянальнага складу гарадскіх i сельскіх жыхароў. Вядома, што ў гарадах i мястэчках пераважала яўрэйскае насельніцтва, у вёсках - беларускае. Глыбокі псіхалагічны след, падазронасць паміж людзьмі, якія апынуліся не па сваей волі на супрацьлеглых ваюючых баках, пакінула польска-савецкая вайна. Таму пасля заканчэння ваеннай кампаніі пытанні вырашэння нацыянальных праблем выйшлі на пярэдні план. У “Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь”, прынятай 31 ліпеня 1920 г., падкрэслівалася, што дзяржава “будзе будаваць свае жыццё на аснове прыцягнення ў савецкае будаўніцтва самых шырокіх працоўных мас незалежна ад таго, да якой нацыянальнасці і вызначэння яны належаць. Абвяшчаецца поўнае раўнапраўе моў (беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай)”.
З канца 1920-х гг. адбываўся паварот у нацыянальнай палітыцы краіны. Годам «вялікага пералому» стаў 1929 г., калі пачалося канчатковае згортванне НЭПа, прымусовая татальная калектывізацыя, фарсіраваная індустрыялізацыя. На практыцы гэта праяўлялася ў імкненні да «спрашчэння» этнанацыянальнай і моўнай структуры краіны, згортвання ўжывання нацыянальных моў.
Наступ на нацыянальныя супольнасці працягваўся і ў пасляваенны час (1945-50-я гг.), - калі культ асобы Сталіна дасягнуў свайго апагею. Першыя