ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 09.07.2025
Просмотров: 1726
Скачиваний: 0
31
пасляваенныя гады азнаменаваліся адкрыццём у рэспубліцы школ нацыянальных супольнасцей, але пасля 1947 года былі закрыты польскія і украінскія.
Не адбылося змен у адносінах да нацыянальных супольносцей і пасля XX
з'ёзда КПСС. Гэтаму садзейнічалі праграмныя ўстаноўкі, якія арыентавалі на нерэальныя тэрміны пабудовы камунізму ў Савецкім Саюзе, сцвярджэнне, што ў
СССР пабудавана развітое сацыялістычнае грамадства. Такія памылковыя навуковыя прагнозы і тэорыі садзейнічалі далейшаму назапашванню дэфармацый у нацыянальнай сферы. Справа зайшла так далёка, што набыў моц працэс вымірання нацыянальных моў. Калі па перапісе 1926 г. у СССР былі зафіксаваны
194 мовы, то па перапісе 1979 г. – 130-140.
Такая палітыка садзейнічала зніжэнню ўзроўню нацыянальнай самасвядомасці, скарачэнню элементаў нацыянальнай культуры этнічных супольнасцей. Перад усімі народамі паўстала задача – змірыцца з наяўным становішчам ці пайсці па шляху адраджэння. Новыя ўмовы для развіцця нацыянальных супольнасцей адкрыла хваля нацыянальна-культурнага адраджэння часоў "перабудовы" ў СССР, стварыўшая магчымасць аднаўлення ўсяго таго, што было згублена ў ранейшыя гады.
Важную ролю ў адраджэнні культуры, традыцый этнічных супольнасцей адыграў вераснёўскі (1989 г.) пленум ЦК КПСС, які разгледзеў пытанні нацыянальнай палітыкі. На хвалі адраджэння пачалі стварацца нацыянальнакультурныя аб'яднанні, мэтай якіх з'яўлялася арганізацыя работы па вывучэнні мовы, гісторыі, культуры сваіх народаў. У 1988 г. узнікла Гродзенскае абласное польскае культурна-асветніцкае таварыства імя А.Міцкевіча. У чэрвені 1990 г. на з'ездзе была ўтворана рэспубліканская арганізацыя – Саюз палякаў Беларусі
(СПБ).
На думку У. Навіцкага: “Савецкая палітыка адносна этнічных супольнасцей мела не толькі станоўчыя моманты, але і сур'ёзныя памылкі і пралікі. Гэта прывяло да глубокага крызісу ў міжнацыянальных адносінах, які да сённяшнята дня адчуваецца на постсавецкай прасторы”.
Рэспубліка Беларусь – краіна міжнацыянальнага міру і згоды. З’яўляючыся шматнацыянальнай дзяржавай, у Рэспубліцы Беларусь пражываюць прадстаўнікі больш за 140 нацыянальнасцей, унутраная палітыка краіны накіравана на стварэнне і замацаванне даўніх міжэтнічных сувязей, зняцце міжнацыянальнай напружанасці па расавай, лінгвістычнай і канфесіянальнай аснове. Органы ўлады Рэспублікі Беларусь імкнуцца да захавання міжнацыянальнага даверу, падтрымліваюць розныя формы міжкультурнага дыялогу.
Утой жа час у дзеяннях беларускіх улад праглядваецца пэўная недапрацаванасць, а часам і аднабаковасць падыходаў да тых ці іншых пытанняў існавання і дзейнасці нацыянальных аб’яднанняў.
Возьмем, напрыклад, Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, дзе артыкулам сто трыццатым уведзена адказнасць за ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, за прыніжэнне нацыянальнай годнасці. У той жа час ніякай адказнасці за прамое або ўскоснае абмежаванне правоў або ўсталяванне прамых або ўскосных пераваг грамадзян у залежнасці ад адносін да рэлігіі няма. Такім чынам, службовыя асобы, якія ўшчэмліваюць правы грамадзян
32
у залежнасці ад расавай, нацыянальнай прыналежнасці або адносін да рэлігіі, практычна не могуць быць прыцягнуты да адказнасці. Адсюль, суб’ектыўны фактар адносін чыноўніка да той ці іншай нацыянальнасці будзе ўплываць на кадравую палітыку ў пэўнай галіне, вобласці, і пры гэтым заканадаўча чыноўніку забяспечана беспакаранасць.
За парушэнне заканадаўства аб мовах устаноўлена толькі адміністрацыйная адказнасць: артыкул 172 указвае, што за публічнае знеслаўленне дзяржаўных і іншых нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва Рэспублікі Беларусь, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі – цягнуць накладанне штрафу на грамадзян у памеры ад дзвюх да пяці базавых велічынь, на службовых асоб – у памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь. У той жа час усім вядомы адносіны прадстаўнікоў нацыянальных супольнасцей да сваіх нацыянальных моў. Артыкул 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абвяшчае дзве дзяржаўныя мовы: рускую і беларускую, і ўстанаўлівае, адпаведна, іх абарону, не агаворваючы да якой адказнасці могуць быць прыцягнуты парушальнікі. Адсюль, за парушэнне норм Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (артыкула 17) і Закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, на маю думку, варта было б устанавіць крымінальную адказнасць.
Звернемся яшчэ да Закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”. Разглядаючы гэты Закон, можна прыйсці да высновы, што дзяржава пэўным чынам адыходзіць ад вырашэння праблем мовы выхавання ў дашкольных установах і мовы навучання і выхавання у агульнаадукацыйных школах. У адпаведнасці з артыкулам 22 Закона згодна пажаданняў грамадзян па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў могуць стварацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы або асобныя групы, у якіх выхаванне вядзецца на мове нацыянальнай супольнасці. У адпаведнасці з артыкулам 23 дадзенага Закона ў адпаведнасці з пажаданнямі грамадзян і па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў могуць стварацца агульнаадукацыйныя школы або класы, у якіх вучэбнавыхаваўчы працэс вядзецца на мове нацыянальнай супольнасці, або вывучаецца мова нацыянальнай супольнасці.
Ісправа тут у наяўнасці ў артыкулах некалькіх агаворак:
–могуць стварацца;
–па рашэнню выканаўчых і распарадчых органаў.
Ведаючы закасцянеласць чыноўніцтва, можна з вялікай доляй упэўненасці сцвярджаць, што агаворка “могуць стварацца” разглядаецца як спосаб ставіць перашкоды да стварэння. І яна звязваецца з другой агаворкай у тым сэнсе, што выканаўчыя і распарадчыя органы зыходзяць з наяўнасці фінансавання такіх дашкольных устаноў і школ. А фінансаванне напрамую залежыць ад агаворкі “могуць”. Адсюль, неабходна ўнесці змены ў існуючы Закон і ўбраць дадзеную агаворку.
Тады артыкулы Закона будуць гучаць адназначна і абавяжуць выканаўчыя і распарадчыя органы ствараць дашкольныя ўстановы і агульнаадукацыйныя школы на мовах нацыянальных супольнасцей. Пры гэтым, заканадаўцам неабходна было б падумаць аб крыніцах фінансавання такой дзейнасці і, адпаведна, вызначыць іх у Законе.
33
Да таго ж, Закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” мае яшчэ адну загану. Па дадзеных перапісу насельніцтва 1999 года 81% жыхароў Беларусі вызначылі сябе як беларусы. Але артыкулы Закона (22, 23, 27) разглядаюць мовы, якія могуць выкарыстоўвацца ў выхаванні, навучанні, у сродках масавай інфармацыі ў інтэрпрэтацыі “беларуская мова і (або) руская мова”. Менавіта гэта “або” указвае на пэўныя перавагі для прадстаўнікоў рускай нацыянальнасці, якіх у нас пражывае, па дадзеных таго ж перапісу, усяго 11%, перад тымі ж беларусамі. Зразумела, гэта вялікая колькасць насельніцтва (рускіх больш мільёна чалавек, у той час, як на астатнія нацыянальнасці, якіх больш за 140, прыпадае каля васьмісот тысяч чалавек), але як жа тады быць з прынцыпам, прадугледжаным артыкулам 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, аб роўнасці правоў і законных інтарэсаў.
Адсюль і ў гэтыя артыкулы неабходна ўнасіць змены, выдаліўшы “або” і пакінуўшы “мовай выхавання, навучання, сродкаў масавай інфармацыі з’яўляецца беларуская мова і руская мова”.
Утой жа час, артыкулам 21 Закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь“ устаноўлена норма, згодна якой кіраўнікі і іншыя супрацоўнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі.
Звернемся да яшчэ аднаго Закона Рэспублікі Беларусь “Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь”. У адпаведнасці з артыкулам пятым Закона прыналежнасць грамадзяніна да той ці іншай нацыянальнасці з’яўляецца яго асабістай справай, і ніхто не мае права прымушаць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь даказваць сваю нацыянальную прыналежнасць або адмаўляцца ад яе.
Утой жа час існуе інструкцыя “Аб парадку вызначэння нацыянальнай прыналежнасці грамадзян Рэспублікі Беларусь”, узгодненая з намеснікам міністра унутраных спраў, старшыней Камітэта по справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якой у пашпарце грамадзяніна робіцца адзнака аб нацыянальнасці толькі тады, калі грамадзянін гэтага пажадаў. Але пасля ўказання нацыянальнай прыналежнасці яе змяніць магчыма толькі ў судзе, у той час, як у пятым артыкуле Закона “Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь” указваецца на недапушчальнасць прымусу даказваць сваю нацыянальнасць. Чалавечыя лёсы бываюць разнастайныя і нават у сталага чалавека могуць з’явіцца такія звесткі, што ён вырашыць змяніць сваю нацыянальную прыналежнасць, а тут неабходна ісці ў суд і даказваць сваю новую нацыянальную прыналежнасць, і гэта супярэчыць Закону. Трэба адзначыць, што асобы, якім адзнака аб нацыянальнай прыналежнасці была ўнесена ў пашпарт да дасягнення 18 гадовага ўзросту, могуць змяніць нацыянальнасць па дасягненні імі 18 гадовага ўзросту адпаведна нацыянальнасці бацькі ці, наадварот, маці.
Таксама “хваробай” вышэй азначанага Закона з’яўляецца наяўнасць агаворак “могуць”. Так, у адпаведнасці з артыкулам сёмым пры мясцовых саветах дэпутатаў могуць стварацца і дзейнічаць на грамадскіх пачатках дарадчыя органы
зпрадстаўнікоў нацыянальных супольнасцей, а ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона грамадскія аб’яднанні грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных супольнасцей, могуць ствараць культурна-асветніцкія ўстановы.
34
Менавіта выкарыстанне “могуць” дае магчымасць уладам, зыходзячы з інтарэсаў перш за ўсё саміх улад, ствараць вышэй азначаныя органы і ўстановы ці не. Тым больш, што фінансавых сродкаў, па крайней меры значных, на гэтыя мэты не трэба.
Таксама праблемай з’яўляецца вызначэнне асоб, якія ў адпаведнасці з Законам адносяцца да нацыянальных супольнасцей. І тут узнікае супярэчнасць. У адпаведнасці з артыкулам першым Закона “Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь” пад нацыянальнымі меншасцямі разумеюцца асобы, якія належаць да нацыянальных супольнасцей, і якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь. І атрымоўваецца, што асобы, якія належаць да нацыянальных супольнасцей і якія прыехалі ў Рэспубліку Беларусь два, тры, пяць год не прылучаюцца да нацыянальных супольнасцей, бо не маюць грамадзянства, на якое яны маюць права разлічваць толькі праз сем год (частка 1 артыкула 14 Закона “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”).
Яшчэ адной з’явай, якая не дазваляе дастаткова ясна і слушна ўявіць адносіны ўлады да нацыянальных супольнасцей, з’яўляецца адсутнасць адзінай агульнапрызнанай назвы нацыянальных супольнасцей. Так, артыкулам 14 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей разглядаюцца як прадстаўнікі “нацыянальных супольнасцей”. Канстытуцыя была прынята 15 марта 1994 года, і ў яе ўносіліся змены 24.11.1996 г. Але, у нарматыўных актах, якія з’явіліся пазней, выкарыстоўваецца тэрмін нацыянальныя меншасці – Закон “Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь” 2003 г., Закон “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” 1998 г. і інш.
Таму ўладам неабходна самім вызначыцца на адным тэрміне і выкарыстоўваць яго ва ўсёй заканадаўчай базе краіны. На міжнародным узроўні замацаваны тэрмін нацыянальныя меншасці, напрыклад, Рамачная канвенцыя Савета Еўропы аб ахове нацыянальных меншасцей, Маскоўская канвенцыя “Аб забеспячэнні праў асоб, якія належаць да нацыянальных меншасцей” і інш. Таму, магчыма, неабходна і ў Рэспубліцы Беларусь замацаваць гэты тэрмін у якасці адзінага. Але зноў узнікае праблема – неабходна уносіць змены у Канстытуцыю.
У нашай краіне грамадскія аб’яднанні маюць свае друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, сярод якіх адна газета на ўкраінскай мове, дванаццаць газет і часопісаў на польскай мове, адна газета на літоўскай мове. Але, калі разглядаць колькасць прадстаўнікоў нацыянальных супольнасцей і колькасць сродкаў масавай інфармацыі, якія выдаюцца нацыянальнымі аб’яднаннямі, то адразу кідаецца ў вочы дысбаланс.
Зразумела, што выданне газеты справа нетанная. Таму многія нацыянальныя аб’яднанні не маюць сродкаў, каб выдаваць газету ці часопіс. Таму было б няблага, каб дзяржава давала магчымасць (паласу, старонку, нумар у месяц і г.д.) нацыянальным аб’яднанням выкарыстоўваць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Пакуль што такая магчымасць нацыянальным аб’яднанням не прадастаўляецца.