ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 09.07.2025

Просмотров: 1734

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

40

патрабаванняў у палітычныя рашэнні завецца ўнутрысістэмнай канверсіяй. У сваю чаргу, рашэнні і дзеянні аказваюць уплыў на асяроддзе, у выніку ўзнікаюць новыя патрабаванні. "Уваход" і "выхад" сістэмы ўвесь час уплываюць адзін на аднаго. Адбываецца зваротная сувязь, якая неабходна для адзнакі правільнасці прынятых рашэнняў, іх карэкцыі, узнікнення памылак, арганізацыі падтрымкі і па-неабходнасці адыхода ад аднаго накірунка да іншага, выбару новых мэтаў і шляхоў іх дасягнення.

Працэс паступлення і рэгістрацыі патрабаванняў на "ўваходзе", пераўтварэнне (канверсія) іх сістэмай у рашэнні і перадача на выхад з наступным кантролем за выкананнем – гэта і ёсць палітычны працэс. Палітычны працэс паказвае, як узнікаюць сацыяльныя патрабаванні, як яны пераўтвараюцца ў агульназначныя праблемы, а затым у прадмет дзеянняў палітычных інстытутаў, накіраваных на фарміраванне грамадскай палітыкі, на жадаемае вырашэнне праблем. Сістэмны падыход, на думку Л.Старавойтавай, дапамагае зразумець механізм фарміравання новых палітычных стратэгій, роль і ўзаемадзеянне розных элементаў сістэмы ў палітычным працэсе.

Палітолагі лічаць, што фундаментальнай функцыяй палітычнай сферы з'яўляецца мэтадасягненне. Працэс мэтадасягнення заключаецца ў фарміраванні і зацвярджэнні прыярытэтаў сярод шматлікіх мэтаў, а таксама ў забеспячэнні эфектыўных дзеянняў для дасягнення агульных мэтаў.

Палітолагі падзяляюць функцыі ПС, згодна таго, якія яна выконвае на "уваходзе" і "выхадзе".

Функцыі "увахода" рэалізуюць: групы па інтарэсах, палітычныя партыі, СМІ. "Выхадныя" – дзяржаўныя структуры.

Функцыі палітычнай сістэмы:

1) "на уваходзе":

-палітычная сацыялізацыя і рэкруціраванне. Сацыялізацыя – гэта працэс засваення асобай палітыкі як сферы жыццядзейнасці. У выніку асоба засвойвае пэўныя палітычныя веды, нормы, каштоўнасці, мадэлі паводзін. Фарміруецца тып чалавека палітычнага. Рэкруціраванне – функцыя выканання роляў у палітычнай сістэме: выбаршчыка, грамадзяніна, прэзыдэнта, дэпутата, міністра, мэра, суддзі, партыйнага функцыянера і г.д.;

-артыкуляцыя інтарэсаў – працэс, шляхам якога выказваюцца патрабаванні. Непасрэдна рэалізуюць гэтую функцыю групы інтарэсаў. Інтарэсы фарміруюцца і дасягаюцца шляхам дзейнасці груп і асацыяцый. Групы ўзнікаюць на аснове ідэнтыфікацыі чалавека з прафесіяй, нацыяй, рэлігіяй, узростам і г.д. Асацыяцыі: палітычныя партыі, прафсаюзы, арганізацыі прадпрыймальнікаў, аб'яднанні жанчын, моладзі і г.д.;

-агрэгіраванне інтарэсаў – функцыя пераўтварэння патрабаванняў у альтэрнатывы дзяржаўнай палітыкі. Агрэгіраванне інтарэсаў знаходзіць сваё адлюстраванне ў палітычных заявах, праграмах, заканадаўчых прапановах, перадвыбарчых платформах;

-палітычная камунікацыя забяспечвае сувязь паміж элементамі палітычнай сістэмы, а таксама паміж палітычнай сістэмай і асяроддзем.


41

Інфармацыя дае магчымасць уладным інстытутам забяспечыць правільнае прыняцце рашэнняў і падтрымку сістэмы яе членамі.

2) "на выхадзе":

-норматворчасць – уключае ў сябе распрацоўкі законаў, якія вызначаюць прававыя нормы паводзін людзей і груп у грамадстве, а таксама дзейнасць сацыяльных інстытутаў. Сюды ж уваходзіць і прыняцце рашэнняў выканаўчымі органамі;

-прымяненне правіл і норм – гэта функцыя прадугледжвае прывядзенне іх у дзеянне, у сацыяльную практыку. Канчатковы лёс палітычнага рашэння залежыць ад яго рэалізацыі: прымяненне правіл і норм стымуліруе дзеянні адміністрацыі, заканадаўчых органаў, прававых структур, няўрадавых структур, груп і асацыяцый;

-кантроль за выкананнем правіл і норм уключае інтэрпрэтацыю законаў, вызначэнне фактаў іх парушэння, прымяненне адпаведных санкцый за гэта. Кантрольная функцыя знаходзіцца, пераважна, у кампетэнцыі судовай улады.

Выкананне функцый палітычнай сістэмы шчыльна злучана з выкананнем задач, якія паўстаюць перад данай сістэмай у канкрэтных эканамічных, сацыяльна-палітычных, сацыякультурных умовах яе развіцця.

Акадэмік Я. Бабосаў вылучае наступныя асноўныя задачы палітычнай сістэмы:

а) Вызначэнне і фармуліроўка галоўных мэтаў дзяржавы і грамадства, распрацоўка стратэгіі і тактыкі на бліжэйшы час і перспектыву з улікам інтарэсаў ўсяго грамадства.

б) Мабілізацыя ўсіх рэсурсаў (прыродных, матэрыяльных, сацыяльных, духоўных і інтэлектуальных) для дасягнення пастаўленых мэтаў.

в) Размеркаванне матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей у адпаведнасці з інтарэсамі і запатрабаваннямі членаў грамадства.

г) Інтэграцыя людзей, якія жывуць у пэўнай супольнасці, аб'яднанне іх дзейнасці для выканання задач рэфарміравання розных сфер жыццядзейнасці людзей.

д) Заканадаўчая, выканаўчая і кантралюючая дзейнасць у межах данага грамадства і на міжнароднай арэне.

е) Узгадненне шматвобразных інтарэсаў дзяржавы і сацыяльных супольнасцей.

ж) Забеспячэнне ўнутранай і знешняй бяспекі і стабільнасці палітычнага

ладу.

з) Фарміраванне палітычнай свядомасці, далучэнне членаў грамадства да ўдзелу ў палітычнай дзейнасці.

і) Кантроль за выкананнем законаў і правіл, забарона дзеянняў, якія парушаюць палітычныя нормы.


42

3 Тыпалогія палітычных сістэм

У розныя гістарычныя перыяды была прынята свая тыпалогія палітычных сістэм. Адна з першых – Арыстоцеля і Платона: правільныя і няправільныя.

а) Згодна характара размеркавання ўлады: бываюць ПС аўтарытарныя і плюралістычныя; пазней – таталітарныя і ліберальна-дэмакратычныя.

б) Згодна марксісцкай тэорыі: буржуазныя, сацыялістычныя і ПС вызваліўшыхся краін.

в) Згодна М.Вэбера: традыцыйныя і рацыянальныя, альбо бюракратыч-

ныя.

г) Згодна Г.Алмонда: англа-амерыканскі, кантынентальна-еўрапейскі, даіндустрыяльны, таталітарны.

Часцей за ўсё існуюць змешаныя тыпы палітычных сістэм.

4. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь

Палітычную сістэму Рэспублікі Беларусь неабходна аналізаваць, перш за ўсё, па Канстытуцыі, у якой выкладзены асноўныя прынцыпы функцыяніравання палітычнай сістэмы, дзе рэгламентуецца кампетэнцыя дзяржавы і роль ншых элементаў.

У той жа час неабходна ўлічваць тое, што ў Рэспубліцы Беларусь адбываецца працэс істотнай трансфармацыі палітычнай сістэмы. Як адзначае Я.Бабосаў: “галоўны накірунак пераўтварэнняў злучаны са стварэннем палітычнай сістэмы адкрытага, плюралістычнага тыпу. У наш час палітыкаправавыя прынцыпы і нормы, якія з’яўляюцца асновай функцыяніравання ПС беларускага грамадства, зарыентаваны на міжнародныя дэмакратычныя стандарты”. У той жа час, на нашу думку, практычнае палітычнае жыццё Беларусі сведчыць аб іншым. Прымаючы законы і рашэнні згодна міжнародных стандартаў, выканаўчыя органы, насуперак ім, рэальна пераўтвараюць палітычную сістэму ў таталітарны тып.

Канстытуцыя ўхваляе Рэспубліку Беларусь як унітарную дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву. Згодна асноўнага Закона органы дзяржаўнай улады павінны дзейнічаюць згодна прынцыпа падзелу ўладаў: заканадаўчая, выканаўчая, судовая. Кожная з іх павінна быць самастойнай, але гэта толькі дэкларуецца, бо шэраг палажэнняў Канстытуцыі замацоўвае частку паўнамоцтваў судовай і заканадаўчай улады за выканаўчай ці падпарадкаванне ёй. У нашай краіне канстытуцыйна гарантуецца сістэма мясцовага кіравання, дэкларуецца шматвобразнасць палітычных інстытутаў, ідэалогій і думак. Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных ці іншых грамадскіх аб'яднанняў, сацыяльных груп не можа быць абавязковай для ўсіх грамадзян. У той жа час у апошнія гады ідзе працэс выпрацоўкі і распаўсюджванне адзінай для ўсіх ідэалогіі, адпавядаючай толькі інтарэсам кіруючай эліты.

Палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, дзейнічаючы ў межах Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічаюць выяўленню і выхоўванню палітычнай волі грамадзян, удзельнічаюць у выбарах ва ўмовах


43

шматлікіх перашкод і забарон з боку ўладаў у адносінах да апазіцыйных партый і арганізацый.

УБеларусі забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, якія маюць мэту гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу альбо вядучых прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці.

УРэспубліцы Беларусь гарантуецца прынцып верхавенства права. Дзяржава, усе яе органы і пасадавыя асобы павінны дзейнічаць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства. Да найбольш важных прававых актаў, якія рэгуліруюць палітычныя адносіны, адносяцца Канстытуцыя краіны, звод законаў, статуты партый і арганізацый.

Усферы палітычнай свядомасці і палітычнай культуры, на думку Я. Бабосава (з ёй нельга не пагадзіцца), – ідзе працэс, накіраваны на фарміраванне палітычнага мышлення і дэмакратычных паводзін грамадзян. Артыкул 33 Канстытуцыі Беларусі гарантуе кожнаму свабоду думак, перакананняў і іх вольнае выказванне. Ва ўмовах узрастання ролі сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) у палітычным жыцці грамадства, іх уплыву на палітычны працэс, недапушчаным з’яўляецца манапалізацыя СМІ дзяржаваю, грамадскімі аб’яднаннямі ці асобнымі грамадзянамі. У Беларусі забаронена цэнзура, але асобныя факты былі.

Ускладненне сістэмы палітычных адносін у грамадстве мае не толькі колькасныя, але і якасныя вымярэнні. Так, адносіны да палітычнай сістэмы характарызуюцца, з аднаго боку, лаяльнасцю і падтрымкай большасці народа,

аз другой – складваннем рэальнай апазіцыі, актыўнасць якой узрастае ў перыяд барацьбы за ўладу (парламенцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў). У сувязі з гэтым трэба шмат чаго зрабіць у сферы ўдасканалення палітычных адносін Беларусі. У прыватнасці – памяншэнне ўзроўня палітычнай канфрантацыі ў грамадстве, забеспячэнне грамадзянскай згоды і выпрацоўкі дэмакратычных працэдур урэгуліравання палітычных канфліктаў. Нормай палітычных адносін павінны стаць адносіны кансенсуснага тыпу (правядзенне дыскусій, перамоў, арганізацыя «круглых сталоў і інш.).

Сучасная палітычная сістэма ў Рэспубліцы Беларусь налічвае каля 15 год. Яе развіццё працягваецца, удасканальваецца заканадаўства, фарміруецца палітычная культура з улікам асаблівасцей беларускага менталітэта.

Жыццядзейнасць палітычнай сістэмы залежыць ад яе здольнасці мяняцца ў адпаведнасці з новымі грамадскімі працэсамі, фарміраваць з'яднанае грамадства, рэальнае адзінства інтарэсаў і мэт дзяржавы і народа. Эфектыўнасць яе функцыяніравання залежыць ад тыпа палітычнага рэжыма, ад таго, якія складваюцца адносіны грамадства да яго палітычнага ладу. Глыбокія пераўтварэнні матэрыяльнага і духоўнага жыцця сучаснага чалавецтва вядуць да ўтварэння новага дынамічнага тыпу палітычнай сістэмы – грамадства з больш вольнымі адносінамі паміж дзяржаваю і грамадзянамі, з сацыяльным кантролем за палітычным жыццём, дзейнічаючымі дэмакратычнымі прававымі нормамі.