ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 09.07.2025

Просмотров: 1728

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

35

Дзяржаўная ўлада ўдзяляе асаблівую ўвагу нацыянальнаму пытанню, працы з нацыянальнымі супольнасцямі і гэта можна прасачыць па стварэнню органаў, якія займаюцца вырашэннем праблем нацыянальных супольнасцей.

Уадпаведнасці з планам работы Міністэрства культуры на 2001 год на базе Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры з 26 па 28 красавіка праходзіў рэспубліканскі семінар кіраўнікоў нацыянальна-культурных аб’яднанняў, органаў культуры гарадоў і раёнаў кампактнага пражывання нацыянальных супольнасцей па праблемах развіцця нацыянальных культур і ўзаемадзеяння з нацыянальнымі культурна-асветніцкімі аб’яднаннямі.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за № 1587 ад 02.12.97г. “Аб каардынацыйным Савеце на справах нацыянальных супольнасцей Беларусі” было вырашана даручыць стварыць у 1998 годзе пры Камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцей – Каардынацыйную Раду па справах нацыянальных супольнасцей для садзейнічання рэалізацыі правоў грамадзян розных нацыянальнасцей, каардынацыі дзейнасці рэспубліканскіх органоў дзяржаўнага кіравання па стварэнню ўмоў і аказанню дапамогі ў асветніцкай дзейнасці аб’яднанням нацыянальных супольнасцей Беларусі, выпрацоўкі рэкамендацый па практычнаму ўвасабленню дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі. Рада таксама павінна разглядаць пытанні ўзаемадзеяння з беларускім замежжам. У Раду ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў, органаў кіравання, нацыянальна-культурных аб’яднанняў Беларусі.

Учэрвені 2001 года адбылося аднаўленне складу Каардынацыйнага Савета па справах нацыянальных супольнасцей Беларусі пры Камітэце па справах рэлігій

інацыянальнасцей.

23.03.2004г.у Камітэце па справах рэлігіі і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з кіраўнікамі грамадскіх аб’яднанняў нацыянальных супольнасцей. У прынятай рэзалюцыі адзначалася: “…п.2. Прызнаць мэтазгодным стварэнне Кансультатыўнага савета грамадскіх аб’яднанняў нацыянальных супольнасцей пры Камітэце, які будзе спрыяць пашырэнню магчымасцей грамадскіх аб’яднанняў нацыянальных супольнасцей у іх статутнай дзейнасці і дапамозе ад зацікаўленных”.

У кожнай вобласці Рэспублікі Беларусь маюцца абласныя праграмы працы з нацыянальнымі супольнасцямі, а ў дзяржаве “Праграма мер па рэгуліраванню этнаканфісіянальнай сітуацыі ў Рэспублікі Беларусь”.

У вобласцях і раённых цэнтрах Беларусі створаны і працуюць камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацый пры выканкамах. Маюцца планы працы, праводзяцца пасяджэнні, фіксіруюцца пратаколы, у якіх разглядаюцца пытанні “этнаканфесійнай сітуацыі”. Аднак займаюцца камісіі толькі рэлігійнай дзейнасцю. Міжнацыянальныя адносіны, спрыянне нацыянальнаму адраджэнню і г.д. да 2004 года ўключна не былі прадметам разгляду ніводнага разу.

З боку дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, у пэўных сітуацыях, заўважаюцца факты палітыкі падвойных стандартаў у адносінах да некаторых грамадскіх аб’яднанняў нацыянальных супольнасцей. Напрыклад, з 1990 года на Гродненскім абласным тэлебачанні выходзіла ў эфір тэлепередача – праграма на


36

польскай мове “Над Нёманам”. У першай палове 2003 года перадача не выходзіла з-за недахопу фінансавых сродкаў. Не існавала і ў чэрвені 2004 г. У сакавіку 2004 года ў Міністэрстве інфармацыі і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь не знайшла падтрымку ідэя аб стварэнні на Першым Нацыянальным тэлеканале штотыднёвай аўтарскай праграмы аб дзейнасці нацыянальных супольнасцей Беларусі. З сакавіка 1994 года па 1999г. газета палякаў ”Głos znad Niemna” фінансавалася з сродкаў дзяржаўнага бюджэту. З-за непаразумення з ўладамі падчас падзеяў 1999 года, у снежні 2000 года Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па друку паведаміў, што няма магчымасці аднавіць фінансіраванне выданняў газеты “Głos znad Niemna” і часопіса “Magazyn Polski”. У жніўні 1999 года пры падрыхтоўцы дакументаў да перарэгістрацыі ўзніклі праблемы ў Міністэрстве юстыцыі (незразумелыя заўвагі да мэтаў, задач аб’яднання і г.д.) у ГА “Рускае таварыства”. На думку старшыні “Рускага таварыства” М.І.Ткачова гэта былі вынікі “ініцыятыў” амбасады Расіі, якая дзейнічала ў рэчышчы падтрымкі Мінскага гарадскога таварыства “Русь”. У сакавіку 1999 года прагучала крытыка Дзяржкамітэта ў бок рэдакцыі газеты “Głos znad Niemna”. Гэта тычылыся таго, што былі надрукаваны матэрыялы ў якіх асвятлялася пэўная дзейнасць старшыні ГА СПБ Т. Гавіна. У прыватнасці яго заклікі да правядзення несанкцыяніраванных пікетаў перад будынкам Гродненскага аблвыканкама, арганізацыя і правядзенне 20.11.98 г. ГА СПБ не дазволенага пікеціравання будынка Навагрудскага РВК (наконт патрабавання забеспячэння правоў бацькоў і іх дзяцей вучыцца на роднай – польскай мове), удзел кіраўніцтва ГА СПБ у палітычных акцыях – мерапрыемствах незарэгістраванага аб’яднання “Хартыя 97”, “кангрэсе дэмакратычных сіл” і г.д.

Падводзячы вынік можна адзначыць, што палітыка дзяржаўнай улады да грамадска-палітычнага развіцця нацыянальных супольнасцей здзяйсняецца з большага прадуманымі крокамі, пры наяўнасці пэўных заган, якія можна выправіць. Пры гэтым трэба памятаць, што не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць. У дзеяннях дзяржаўнай улады праглядваецца схіленне да комплекснага вырашэння існуючых праблем нацыянальных супольнасцей, хаця ўсё ж такі можна паставіць пэўныя пытанні, якія патрабуюць рашэння:

1)увядзенне адзінай тэрміналагічнай назвы прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей;

2)выдаткоўванне пэўнай сумы, адзначанай у рэспубліканскім бюджэце канкрэтнай лічбай, на правядзенне культурна-асветніцкіх і іншых мерапрыемстваў нацыянальнымі аб’яднаннямі;

3)пазбаўленне маючай заканадаўчай базы разнастайных агаворак, канкрэтызацыя правоў прадстаўнікоў нацыянальных супольнасцей;

4)пашырэнне правоў і паўнамоцтваў каардынацыйнай Рады і Кансультатыўнага Савета пры Камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь;

5)узмацненне працы з нацыянальна-культурнымі аб’яднаннямі на ўзроўні абласцей і раёнаў;

6)узмацненне адказнасці за парушэнне заканадаўства аб мовах і дапрацоўкі артыкула 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.


37

ЛЕКЦЫЯ 4. ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА ГРАМАДСТВА

1.Паняцце, сутнасць, падыходы да разумення палітычнай сістэмы грамадства.

2.Структура і функцыі палітычных сістэм.

3.Тыпалогія палітычных сістэм.

4.Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь.

1.Паняцце, сутнасць, падыходы да разумення палітычнай сістэмы грамадства

Катэгорыя "палітычная сістэма" побач з катэгорыяй "улада" займае цэнтральнае месца ў палітычнай навуцы.

Субъекты палітыкі бываюць індывідуальныя і калектыўныя, інстытуцыянальна, арганізацыйна аформленыя і неінстытуцыялізаванымі, але ўсе яны знаходзяцца ва ўзаемасувязі і ўтвараюць устойлівую, цэласную сукупнасць адносін – палітычную сістэму. Катэгорыя "палітычная сістэма" ўключае ў сябе дастаткова складаны і комплексны змест.

Ушырокім сэнсе палітычная сістэма – гэта сукупнасць адносін наконт удзелу ў палітычнай уладзе.

Упалітычнай навуцы склаліся пэўныя падыходы да вывучэння палітычнай сістэмы, якія кожны па свойму разглядае палітычныя адносіны, паглыбляе разуменне механізма, дзякуючы якому прымаюцца і рэалізуюцца ў грамадстве аўтарытарна-ўладныя рашэнні.

Інстытуцыянальны падыход разглядае палітычную сістэму як сукупнасць дзяржаўных і недзяржаўных інстытутаў, сацыяльных і прававых норм, дзякуючы якім рэалізуюцца палітыка-ўладныя адносіны. Падыход дае магчымасць дэталёва вывучыць асобныя арганізацыі, іх узнікненне, развіццё, функцыяніраванне. У той жа час у баку застаюцца неінстытуцыянальныя формы ўзаемадзеяння такіх суб'ектаў палітыкі, як асоба, малыя сацыяльныя групы, розныя групы інтарэсаў, групы ціску.

Сістэмны падход звяртае ўвагу на ўсю сферу палітычнай дзейнасці ў грамадстве. Галоўным прадметам аналізу з'яўляецца сацыяльнае ўзаемадзеянне паміж асобамі і групамі.

Палітычная сістэма (ПС) – гэта асаблівая рэальнасць, якая характарызуецца ўладным верхавенствам, з яе дапамогаю рэалізуецца вярхоўная ўлада ў грамадстве, прымаюцца рашэнні абавязковыя для ўсіх. ПС арыентавана на аўтарытарнае размеркаванне каштоўнасцей у грамадстве так, каб захаваць баланс інтарэсаў. Сутнасцю палітычнага ўзаемадзеяння паміж індывідамі, групамі, арганізацыйнымі структурамі з'яўляецца забеспячэнне дасягнення агульных мэтаў. ПС прэтэндуе на кантроль над прымяненнем фізічнага прымусу, на права караць, падпарадкоўваць, выносіць абавязковыя рашэнні, у сувязі з тым, што ў якасці асноўнага элемента палітычнай сістэмы выступае – дзяржава. Зыходзячы з гэтага, палітычную сістэму ў пэўных выпадках разумеюць як сукупнасць адносін, ахопліваючых кіраванне


38

дзяржаваю і ўсе палітычныя працэсы ў ім. Аднак прадстаўнікі сістэмнага падыхода даюць тэрміну "ПС" больш шырокае тлумачэнне, не асацыіруючы яго з дзяржаўным кіраваннем, ахопліваючы ўсіх асоб і ўсе інстытуты, якія ўдзельнічаюць у палітычных адносінах. ПС характарызуецца як сістэма сацыяльных узаемадзеянняў, якія накіраваны на мэтадасягненне, інтэграцыю і адаптацыю ўнутры грамадства шляхам прымянення больш ці менш легітымнага прымусу.

2. Структура і функцыі палітычных сістэм

Немагчыма існаванне палітычнай сістэмы без наступных кампанентаў: палітычнай супольнасці, пасадавых асоб, прававых норм і норм палітычнай этыкі, тэрыторыі.

Палітычная супольнасць – гэта сукупнасць людзей, якія стаяць па розных прыступках палітычнай іерархіі, але злучаныя разам пэўнай палітычнай культурай, ведамі аб палітыцы, гісторыяй краіны, традыцыямі і каштоўнасцямі, а таксама пачуццямі ў адносінах да палітычнай сістэмы і мэтаў кіравання.

Пасадавыя асобы – аснова палітычнай улады, яны кіруюць і дзейнічаюць ад імя і на карысць сістэмы. Падзяляюцца на дзве групы. Першая: прэзыдэнт, глава ўраду, міністры, глава адміністрацыі прэзыдэнта і г.д. Другая: выканаўцы, чыноўнікі, якія павінны кіраваць, дакладна і дабрасумленна выконваючы загады і распараджэнні; умацоўваць дзяржаўную дысцыпліну і служыць дзяржаўнаму інтарэсу ў адпаведнасці з законам.

Прававыя нормы і нормы палітычнай этыкі – метады і спосабы рэалізацыі палітычнай улады.

Тэрыторыя як кампанент палітычнай сістэмы не абавязкова атаясамліваецца з дзяржавай. Горад, гарадскі ці вясковы раён з палітычнай супольнасцю, органамі мясцовага кіравання тэрыторый – гэта таксама палітычная сістэма.

Як адзначае палітолаг Л.Старавойтава, палітычная сістэма мае пэўную структуру – устойлівыя элементы і ўстойлівыя сувязі паміж гэтымі элементамі. ПС маюць складаную або простую структуру. Сучасныя палітычныя сістэмы адрозніваюцца складанай дыферэнцыяй. Яны маюць шырокую базу структур, якія прынімаюць рашэнні ці ўплываюць на прыняцце рашэнняў: разгалінаваны дзяржаўны аппарат, групы інтарэсу, палітычныя партыі, асацыяцыі, СМІ і г.д.

Палітычныя структуры складаюцца з розных арганізацый, як уласна палітычных – дзяржава, палітычныя партыі, так і непалітычнага характару, якія імкнуцца вырашаць сур'ёзныя палітычныя інтарэсы, напрыклад, прафсаюзы, аб'яднанні прадпрымальнікаў, царква і іншыя.

Палітычныя структуры – гэта не толькі арганізацыі, але і ўстойлівыя адносіны, узаемадзеянні розных удзельнікаў палітыкі – палітычных гульцоў (актораў), якія выконваюць пэўныя ролі. Дэпутаты парламенту, суддзі, выбаршчыкі, партыйныя функцыянеры – гэта ўсё ролі, шчыльна


39

ўзаемазвязаныя паміж сабою ў палітыцы і з якіх складаецца структура палітычнай сістэмы.

Палітычным структурам уласціва ўстойлівасць. У адрозненні ад хуткіх змен – працэсаў ці функцый, структурныя змены адбываюцца марудна (за выключэннем перыяду рэвалюцый).

У ПС сацыяльныя групы імкнуцца рэалізаваць свае інтарэсы з дапамогай механізма ўлады. Улада дае магчымасць канкурыруючым групам размеркаваць каштоўнасці, дабро ў адпаведнасці з вагаю іх уплыву.

На функцыяніраванне палітычнай сістэмы вялікі ўплыў аказвае палітычная культура. З'яўляючыся носьбітам фундаментальных палітычных ведаў і каштоўнасцей, палітычная культура выступае ў якасьці асновы ўсяго грамадска-палітычнага ладу. Палітычная культура можа звесці на нуль усе спробы рэформ, калі яны не адпавядаюць яе сутнасці, кантэксту.

ПС аўтаномна, мае свае межы з асяроддзем.. Межы сістэмы маюць назвы "уваход" і "выхад".

"Уваход" – гэта любая падзея, якая ў адносінах да ПС з'яўляецца знешняй, уплывае на яе і здольная яе змяніць.

"Выхад" – рэакцыя ў адказ на ўзаемадзеянне, у выглядзе законаў, рашэнняў, пастаноў і г.д.

На "ўваход" у палітычную сістэму падаюцца імпульсы: патрабаванні і падтрымка.

Як падкрэслівае Л.Старавойтава, патрабаванні – гэта выражэнне думак аб правамернасці ці неправамернасці, справядлівасці ці несправядлівасці рашэнняў улады, якія злучаны з размеркаваннем грамадскіх даброт і выкарыстоўваннем грамадскіх рэсурсаў. Патрабаванні накіроўваюцца ў адрас уладаў і з'яўляюцца напамінам аб наяўнасці ў грамадстве пэўных запатрабаванняў.

Падтрымка – гэта выражэнне лаяльнасці грамадства ў адносінах да сістэмы, давер палітычным інстытутам. Падтрымка можа быць адкрытай і прыхаванай. Адкрытая заўважна ў дзеяннях. Гэта назіраемыя паводзіны: удзел у выбарах, падтрымка пэўных партый і лідараў, выказваемае ўхваленне прынімаемых рашэнняў. Прыхаваная падтрымка знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўнутраных устаноўках і арыентацыі асобы, у схільнасцях да пэўных палітычных ідэалаў, нормаў, мадэляў паводзін.

Варта адзначыць, што падтрымка бывае эмацыянальнай і інструментальнай. Эмацыянальная падтрымка з'яўляецца адносна трывалай і стабільнай, інструментальная як вынік дзейнасці ўраду. Апошняя фарміруецца шляхам увядзення "заахвочванняў" за лаяльныя паводзіны і будуецца на чаканні такіх заахвочванняў. Інструментальная падтрымка ўмоўная, менш трывалая і падвяргаецца эрозіі.

На "выхадзе" з палітычнай сістэмы ў асяроддзе бачны вынікі яе работы – абавязковыя для ўсіх рашэнні і дзеянні па іх рэалізацыі. Рашэнні бываюць у выглядзе законаў, пастаноў выканаўчай улады, рашэнняў судоў. ПС перапрацоўвае вялікую колькасць сацыяльнай інфармацыі і пераўтварае яе ў канкрэтныя аўтарытарна-ўладныя рашэнні. Працэс перапрацоўкі