Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2816
Скачиваний: 0
Упершыню ў польскай гістарыяграфіі Лялевель вызначыў паняцце сусветнай гісторыі як гісторыі ўсіх народаў і дзяржаваў. Ён з’яўляецца заснавальнікам і галоўным прадстаўніком «рамантычнай» школы ў гістарыяграфіі Польшчы, Беларусі і Літвы. Пад уплывам польскага нацыянальнага руху ён лічыў справу вывучэння гісторыі актуальным і патрыятычным абавязкам. Гісторыя, на яго думку, ствараецца для народа, а народ – гэта сялянства і шляхта.
Упрацах «Гісторыка» (1815 г.), «Якім павінен быць гісто-
рык» (1818 г.) Лялевель падкрэсліваў, што гістарычнае даследаванне павінна мець сувязь з сучаснасцю. Гісторыкам лічыцца той, хто вызначае прычыны і наступствы дзейнасці людзей, а гэта патрабуе шырокага выкарыстання гістарычна-параўнальнага метада. Пад прадметам гістарычнага даследавання Лялевель бачыў «вывучэнне стану чалавечага роду, яго здольнасцяў і схільнасцяў..., спосабаў яго вытворчасці».
У1822 г. ён выдаў кнігу «Навукі, якія дазваляюць вывучыць гістарычныя крыніцы», якая ўвабрала курс крыніцазнаўства і дапаможных гістарычных дысцыплінаў, які чытаў аўтар у Віленскім універсітэце. Тым самым Лялевель пашырыў крыніцазнаўчую базу гістарычнай навукі за кошт дапаможных дысцыплінаў: геаграфіі, статыстыкі, храналогіі, археалогіі, нумізматыкі, сфрагістыкі і інш. Ім былі распрацаваны навуковыя прыёмы крытыкі гістарычных крыніцаў.
Сам працэс пазнання мінулага згодна з І.Лялевелем складаецца з трох этапаў. Першы прадугледжвае вывучэнне гістарычнай крыніцы, адказ на пытанне: «як, што, дзе і калі гэта адбывалася». Глыбокі аналіз крыніцаў, на яго думку, змяншае небяспеку мадэрнізацыі мінулага, вызваляе даследчыка ад чужога ўплыву. «Гісторыю
ігістарычныя крыніцы я пазнаваў уласнымі намаганнямі, я накопліваў уласны вопыт... Мною кіравалі прыклады пісьменнікаў, але іх ацэнка залежала ад мяне», – пісаў Лялевель.
Другі этап – «этыялогіка». Гісторыя не роўназначная фактаграфіі. Гісторыя ў шырокім сэнсе гэтага слова азначае сінтэз, г.зн. крытычнае, філасофскі асэнсаванае абагульненне мінулага. Паколькі з’явы ў гісторыі не аднолькавыя, таму даследчык павінен вылучыць толькі галоўныя: «У прыродзе і лісце дрэў адрозніваецца адзін ад аднаго, – я заўсёды аб гэтым помніў і затраціў шмат сіл на вызначэнне адрозненняў у з’явах». Важнай задачай этыялогікі Лялевель лічыў раскрыццё прычынаў і наступстваў гістарычных падзеяў па схеме: прычыны – падзея – наступствы.
82
У цэнтр гістарычнага працэсу даследчык паставіў чалавека, які з’яўляецца часткай грамадства і дзейнічае ў яго межах. Чалавек па-за грамадствам не можа быць аб’ектам вывучэння «філасофскай» гісторыі, толькі народ як комплекс грамадскіх групаў. Кожны народ мае свой спецыфічны «дух», які з’яўляецца рухавіком гістарычнага працэсу і прагрэсу.
Трэці этап гістарычнага даследавання ёсць непасрэдна гістарыяграфія – «мастацтва пісаць гісторыю», уменне растлумачыць усе бакі грамадскага жыцця. Пры гэтым вялікая ўвага павінна надавацца стылю твора. Гісторык павінен быць «і паэтам, і мастаком».
Відавочна, што аснову рамантычнай гістарыяграфіі складала ідэя «нацыянальнага духу», «патокаў культуры» і іншых духоўных з’яваў, якія вызначаюць лёс народа. У кнізе «Гісторыя Польшчы да смерці Стэфана Баторыя» (1813 г.) Лялевель вызначыў «нацыянальны дух» палякаў у схільнасці да свабоды, мужнасці, адкрытасці, імкненні захаваць старажытныя славянскія свабоды, дапоўніўшы іх рэспубліканскімі інстытутамі. Польскую мову ён лічыў самай найбагацейшай за іншыя славянскія мовы, паколькі ў ёй адсутнічаюць паняцці «дэспатызм», «самадзяржаўе». Таму гісторыя Польшчы – гэта гісторыя самаразвіцця, узвышэння і заняпаду «нацыянальнага духу» польскага народа.
Падобны падыход адлюстроўваў погляды дробнай шляхты і прагрэсіўнай інтэлігенцыі рэспубліканскага кірунку. Рускі гісторык М.І.Карэеў адзначаў: «Трагічны лёс роднай зямлі заставіў іх (палякаў) перанесці свае сімпатыі ў мінулае і, параўноўваючы з ім крыўднае сучаснае, зрабіць з гэтага мінулага прадмет паўрэлігійнага культу... У гэту эпоху прадстаўнікі нацыі адчулі крыўду, спачуванне да саміх сабе, жаль аб страчаным палітычным існаванні, і ўсё гэта павінна было адбіцца на гістарыяграфіі пачаткам ідэалізацыі былой Рэчы Паспалітай».
Свае погляды на гісторыю ВКЛ і Русі Лялевель раскрыў у манаграфіі «Гісторыя Літвы і Русі да Люблінскай уніі з Польшчай 1569 года» (1839 г.). Ён паспрабаваў даць комплексную панарамную характарыстыку іх унутранага развіцця, дзяржаўна-палітыч- ных адносінаў, знешніх фактараў, у тым ліку дзяржаўных і царкоўных уніяў з Польшчай. Лялевель крытычна ацаніў развіццё гістарычнай думкі ад узнікнення рускага летапісання да пачатку ХІХ ст. Упершыню ў гістарыяграфіі даследчык вывучыў польскія крыніцы па гісторыі Расіі.
83
Лялевель адобрыў перыядызацыю расійскай гісторыі, прапанаваную М.М.Карамзіным, але быў супраць вылучэння вялікіх храналагічных перыядаў. У рускай гісторыі даследчыка зацікавілі «нарманская» тэорыя і роля нарманаў у стварэнні Старажытнарускай дзяржавы, грамадска-палітычнае развіццё Маскоўскага княства
істварэнне Рускай цэнтралізаванай дзяржавы, гісторыя Ноўгарада, руска-польскія адносіны. Лялевель адным з першых даказваў магчымасць сяброўскіх адносінаў народаў Расіі і Польшчы. Праўда, ён ідэалізаваў знешнюю палітыку Рэчы Паспалітай, сцвярджаў, што яна не прадугледжвала захопы і пашырэнне сваёй тэрыторыі, як гэта было характэрна рускім манархам.
Гісторыя ВКЛ пачынаецца з часоў Кіеўскай Русі і заканчваецца Люблінскай уніяй. На думку даследчыка, княства было асноўным пераемнікам гістарычнай, традыцыйнай і культурнай спадчыны Кіеўскай Русі, што садзейнічала яго ўнутранаму развіццю і знешняй адпорнасці. «Гаспадарства ўзнікла на рыштаваннях тагачаснай Русі, – пісаў Лялевель, – і прыстасаванні да іх наезднічай Літвы». Рэспубліканскія погляды Лялевеля адбіліся ў яго ідэалізацыі абшчынных парадкаў, т.зв. «гмінаўладства», свабоды і роўнасці, у крытыцы феадальных парадкаў ВКЛ, самапраўства і панавання арыстакратыі, у схільнасці да саслоўна-прадстаўнічага (шляхецкага) дзяржаўнага ладу. Праца Лялевеля ахоплівала розныя бакі этнічнай, царкоўна-рэлігійнай, грамадскай, эканамічнай гісторыі Літвы
іРусі. Аўтар прытрымліваўся класавай ацэнкі сацыяльных працэсаў, ускладваў гістарычныя надзеі на дзейнасць сярэдніх і ніжэйшых пластоў грамадства, з улікам знешніх фактараў шукаў унутраныя прычыны для тлумачэння буйных палітычных рухаў, дзяржаўных і царкоўных уніяў.
Па сваёй рознабаковасці, этнічнай і палітычнай талерантнасці ў асвятленні самага значнага перыяду фармавання і развіцця ВКЛ і па сваёй галоўнай тэматыцы, звязаўшай Русь і Літву ў адным дзяр- жаўна-палітычным рэчышчы, – кніга Лялевеля засталася унікальнай з’явай у гісторыі польска-літоўскай гістарыяграфіі. Па сутнасці, гэта першы сінтэтычны абагульняльны агляд «літоўска-рускай» дзяржаўнасці. Усе наступныя абагульняльныя працы польскіх і літоўскіх гісторыкаў былі абмежаваны або адасобленай гісторыяй Літвы ці Русі, або гісторыяй Літвы і Польшчы, Літвы і ВКЛ, ці разглядалі больш вузкія сферы. Ацэньваючы перспектывы нацыя- нальна-вызваленчых рухаў, Лялевель спадзяваўся на падтрымку рускага народу.
84
2. Станаўленне беларускага крыніцазнаўства ў першай трэці ХІХ ст. У канцы XVIII ст. узрастае прэстыж гісторыі ў шляхецкім асяродку, што было выклікана пашырэннем грамадска-палі- тычнага руху. Згодна з уяўленнямі паланізаванай беларускай шляхецкай інтэлігенцыі гісторыя павінна служыць барацьбе за захаванне нацыянальнай культуры. Таму мясцовая інтэлігенцыя праяўляла схільнасць да гістарычнай праблематыкі і гістарычных даследаванняў. Д.У.Караў назваў гэты працэс «крыніцавым бумам». Попыт нараджаў прапанову, а практыка прыватнага калекцыянавання патрабавала рацыянальнага аналіза крыніцаў.
У першай трэці ХІХ ст. у Вільні сфармавалася група гісторыкаў, якія стаялі ля вытокаў не толькі беларусазнаўства, але і беларускай нацыянальнай ідэі. Яны асвятлялі гісторыю ВКЛ з патрыятычных літоўска-беларускіх пазіцыяў, выказваліся за аднаўленне самастойнасці ВКЛ і вяртанне дзяржаўнага статуса старабеларускай пісьмовай мове.
Ігнат Мікалаевіч Даніловіч (1788 – 1843 гг.) паходзіў з сям’і
уніяцкага святара. Выпускнік, а затым прафесар Віленскага універсітэта. Атрымаў добрую падрыхтоўку ў галіне заканадаўства ў Варшаве і Пецярбургу. Пасля разгрому тайных таварыстваў філаматаў і філарэтаў быў накіраваны ў Харкаўскі універсітэт прафесарам расійскага і правінцыяльнага права (1825 г.). У 1835 – 1842 гг. выкладаў крымінальнае права ў Кіеўскім і Маскоўскім універсітэтах. Першы дэкан юрыдычнага факультэта Кіеўскага універсітэта. Памёр у Графенбергу, дзе праходзіў курс лячэння ад псіхічнай хваробы.
Працуючы ў Віленскім універсітэце, Даніловіч пачаў займацца зборам, вывучэннем і публікацыяй пісьмовых крыніцаў па гісторыі Беларусі і Літвы. Даследчык сам праводзіў археаграфічныя пошукі матэрыялаў у архівах Пецярбурга, Варшавы, Масквы. У бібліятэцы графа М.П.Румянцава ён знайшоў Судзебнік Казіміра ІV 1468 г., а ў Супрасльскім манастыры – Супрасльскі летапіс. Віленскія студэнты прывозілі свайму прафесару пергаментныя рукапісы пераважна з уніяцкіх цэркваў і манастыроў. Зборы рукапісаў ён класіфікаваў і крытычна разбіраў.
З прыездам у Вільню Лялевеля Даніловіч разам з М.К.Баброўскім пачаў рыхтаваць праект выдання помнікаў заканадаўства ВКЛ. Пры Віленскім універсітэце ў 1821 г. быў створаны спецыяльны камітэт для выдання Статутаў ВКЛ. Першы Статут 1529 г., падрыхтаваны да друку Даніловічам, быў апублікаваны ў 1841 г. У
працы «Гістарычны агляд літоўскага заканадаўства» (1837 г.) ён
85
зрабіў агляд гісторыі права ў Беларусі і Літве. Аўтар паказаў, што права ВКЛ мела адзіную крыніцу са старажытнарускім правам, лічыў «Рускую праўду» помнікам гарадскога права, які не ахопліваў усіх бакоў народнага жыцця Русі.
Цікавым фактам з яго жыцця з’яўляецца супрацоўніцтва з М.М.Сперанскім у Пецярбургу, куды гісторык быў накіраваны ў 1830 г. Ён атрымаў даручэнне скласці «Звод мясцовых правоў заходніх губерняў». Але пасля паўстання 1830 – 1831 гг. на тэрыторыі Беларусі і Літвы распаўсюджваецца агульнарасійскае заканадаўства, таму гэты праект не быў рэалізаваны.
Даніловіч адным з першых пачаў вывучэнне беларуска-літоў- скага летапісання. Ён разам з М.К.Баброўскім у 1827 г. апублікаваў Супрасльскі летапіс пад назвай «Летапісец Літвы і Руская хроніка». Фактычна гэта першае выданне беларуска-літоўскага летапіса 1446 г. Працы І.Даніловіча «Пра літоўскія летапісы» (1840 г.), «Паведамленне пра сапраўдных літоўскіх летапісцаў» (1841 г.) далі пачатак навуковаму вывучэнню беларуска-літоўскага летапісання.
Археаграфічная дзейнасць вучонага знайшла адлюстраванне ў зборніку пісьмовых крыніцаў па гісторыі Беларусі і Літвы «Скарбніца грамат», які быў выдадзены Я.Тышкевічам у 1860 – 1862 гг. Зборнік уключае 2500 дакументаў – ад выпісак з Герадота да актаў 1569 г., апісаных Даніловічам. Вядомы расійскі даследчык права М.Ф.Уладзімірскі-Буданаў назваў яго «патрыётам-ліцвінам,... грамадзянінам ВКЛ».
Ігнат Сымонавіч Анацэвіч (1780 – 1845 гг.), псеўданім Жэ-
гота, паходзіць з Гродзеншчыны, з сям’і уніяцкага святара. Скончыў Кёнігсбергскі і Віленскі універсітэты. Працаваў выкладчыкам у Беластоцкай гімназіі, затым ад’юнктам і прафесарам статыстыкі Віленскага універсітэта. Але канфлікт з рэктарам і абвінавачванне ва ўдзеле ў студэнцкай арганізацыі «Племя сарматаў» спынілі навуковую дзейнасць у Беларусі. З 1834 г. працаваў у Пецярбургу памочнікам бібліятэкара Румянцаўскага музея і членам Археаграфічнай камісіі.
Гістарычная спадчына гэтага вядомага даследчыка вывучана недастаткова поўна. Праблемным застаецца пытанне прыналежнасці аўтара да пэўнай нацыянальнай гістарыяграфіі, а таксама яго метадалагічны падыход да гістарычнага працэсу, гістарыясофская аснова і крыніцавая база даследаванняў.
Часткова адказ на пастаўленыя пытанні можна знайсці ў пра-
цы Анацэвіча «Заўвагі да ўсеагульнай гісторыі». Аўтар прыйшоў да высновы, што гісторыя – гэта рэальная частка працэсу пазнан-
86
ня свету, «архіў роду людскога». На яго думку, гісторыя ствараецца для народа, а «народ, калі не слухае голасу гэтай навукі, будзе асуджаны і ў доўгай чарадзе паразаў будзе дарэмна аплакваць сваю невідушчнасць». Як і Лялевель, Анацэвіч пад прадметам гістарычнай навукі разумеў вывучэнне дзейнасці не толькі ўрада, паліцыі, палітыкі, промысла, гандлю, войнаў, але і «звычаяў, характару народа, яго выхавання, правоў, рэлігійных абрадаў».
Пазіцыя даследчыка ў супрацьвагу тэалагічнай гістарыяграфіі мае асветніцкі характар, што збліжае Анацэвіча з гістарычнай школай Нарушэвіча. Аўтар лічыць, што гісторыя – свецкая навука, якой прысутны пазнавальныя і маральныя функцыі: «гісторыя з’яўляецца найвышэйшым трыбуналам справядлівасці, перад якім усе ўчынкі народаў і людзей вырашаюцца канчаткова і неперадузята».
Ён згодны з антычным тэзісам «historia – est magistra vitae». «Гісто-
рыя як філасофія ў прыкладах, святло праўды, жыццё памяці, настаўніца звычаяў» «...захоўвае помнікі дзеяў і думак людскіх, гэта паходня праўды, якая вынішчае памылкі, забабоны, гэта дакладнае люстэрка адышоўшых стагоддзяў, якое можа служыць невычэрпнай крыніцай перасцярог, навукі, маральнасці будучым стагоддзям», – пісаў аўтар. Праўда, Анацэвіч дапускаў пэўныя ваганні з прычыны прызнання Бога і ролі рэлігіі ў грамадскім і духоўным жыцці. На яго думку, гісторыя павінна падрыхтаваць «род людскі да шанавання канонаў рэлігіі і беззаганнага выканання сваіх абавязкаў».
Анацэвіч пашырыў крыніцазнаўчую базу гістарычнай навукі за кошт іншых гістарычных дысцыплінаў: геаграфіі, храналогіі, генеалогіі, геральдыкі, дыпламатыі, нумізматыкі, эпіграфікі, статыстыкі, міфалогіі і археалогіі. Геаграфію і храналогію ён залічыў да навук, якія маюць «непадзельную сувязь з гісторыяй», а астатнія – да дапаможных. Аўтар паказаў не толькі добрае веданне даследчыкаў і іх працаў па кожнай дапаможнай навуцы, але і зрабіў іх крытычны аналіз. На першае месца ён паставіў геаграфію і храналогію, бо яны адказваюць на пытанне, «калі і дзе здарылася» гістарычная падзея. Асобна выдзелены К.Вырвіч і Я.Снядэцкі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё «палітычнай і эканамічнай геаграфіі» ў Рэчы Паспалітай. Анацэвіч прадэманстраваў крытычнае стаўленне да гістарычных крыніцаў па ўсеагульнай гісторыі, вызначыў правілы аўтэнтычнасці старажытных манетаў.
Анацэвіч прапанаваў навуковыя прыёмы крытыкі гістарычных крыніцаў. Ён прытрымліваўся пазіцыі, згодна з якой даследчык павінен дакладна і поўна адлюстроўваць падзеі мінулага. Ад-
87