Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2820

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Платон Мікалаевіч Жуковіч (1857 – 1919 гг.) нарадзіўся ў м.Пружаны ў сям’і праваслаўнага святара. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію. Выкладаў у Полацкім духоўным вучылішчы, навучальных установах Вільні, а з 1891 г. у Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Прафесар (1894 г.), доктар царкоўнай гісторыі (1901 г.). Пасля закрыцця Акадэміі працаваў у Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя М.Я.Салтыкова-Шчадрына.

Жуковіч стаў вядомы пасля выхаду ў 1892 г. працы «Кардинал Гозий и польская церковь его времени». Даследчык пасля М.В.Кая-

ловіча працягваў вывучэнне гісторыі рэлігійных адносінаў у Рэчы Паспалітай. Цэнтральнае месца па-ранейшаму займала царкоўная унія, аб чым гавораць наступныя працы: «Борьба против унии на современных ей польско-литовских сеймах (1595 – 1660 гг.)» (1897 г.), «Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унией» (1901 – 1912 гг.).

Жуковіч, як і Каяловіч, лічыў Берасцейскую царкоўную унію большым злом для насельніцтва Заходняй Расіі, чым Люблінскую. Прычыну царкоўнай уніі ён бачыў у імкненні праваслаўных іерархаў устанавіць кантроль над праваслаўнымі брацтвамі, у імкненні папскай курыі пашырыць свой уплыў на Усходзе за кошт Маскоўскай дзяржавы і інш. Даследчык указаў на адсутнасць падтрымкі уніі з боку насельніцтва і яе накіраванасці ў бок каталіцкай царквы. Праўда, у адрозненне ад Каяловіча, Жуковіч займаў больш стрыманую пазіцыю ў ацэнцы сквапнасці праваслаўных іерархаў ВКЛ, паказаў альтэрнатывы развіцця канфесійнага пытання ў Рэчы Паспалітай. Новым падыходам можна назваць раскрыццё ўнутрыпалітычных падзеяў у Рэчы Паспалітай на шырокім міжнародным фоне.

Жуковіч з’яўляецца адзіным прадстаўніком заходнерускай гістарыяграфіі, які звярнуўся да пытанняў сацыяльна-эканамічнай гісторыі, найперш аграрнай гісторыі Беларусі канца ХVІІІ – сярэдзіны ХІХ ст. У 1895 г. ён выдаў працу «О русском землевладении в Северо-Западном крае от времени присоединения его к России». З

аднаго боку, аўтар зыходзіў з канонаў заходнерусізму і ўсхваляў працэс уз’яднання «Заходняга краю» з Расіяй. З другога боку, ён заўважыў, што на тэрыторыі Беларусі дазвалялася прадаваць сялян без зямлі, што раздача дзяржаўных маёнткаў рускім памешчыкам праводзілася не на падставе ідэалагічных матываў, што ў гісторыі Заходняй Расіі былі дзве важныя падзеі: 1839 г. (рэформа П.Д.Кісялёва) і 1861 г. (адмена прыгоннага права). Аўтар пісаў аб заслугах віленскага генерал-губернатара М.М.Мураўёва перад мясцовымі сялянамі – у арганізацыі рускіх пасяленняў.

141


Напрыканцы жыцця Жуковіч звярнуўся да аналізу саслоўнага складу насельніцтва Заходняй Расіі ў перыяд Кацярыны ІІ. Раскрываючы стан рэгіёна пры Паўле І, даследчык вызначыў у якасці галоўнага не уніяцкае, а аграрнае пытанне. Гэта сведчыла аб пэўнай эвалюцыі поглядаў аўтара ў ліберальным кірунку.

Да старэйшых выкладчыкаў школы Каяловіча адносіцца Канстанцін Харламповіч.

Канстанцін Васілевіч Харламповіч (1870 – 1932 гг.) нарадз-

іўся ў в.Рагачы Брэсцкага павета ў сям’і праваслаўнага святара. Скончыў Віленскае духоўнае вучылішча, Літоўскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію. З 1909 г. прафесар Казанскага універсітэта. Член-карэспандэнт Петраградскай АН (1916 г.), акадэмік АН Украіны (1919 г.).

Навуковыя працы Харламповіча прысвечаны культуралагічнай праблематыцы ў кантэксце гісторыі праваслаўнай царквы: «К

истории западнорусского просвещения. Виленская братская школа в первые полвека своего существования» (1897 г.), «Острожская православная школа» (1897 г.), «Западнорусские церковные братства и их просветительская деятельность в конце ХVI и на-

чале ХVII в.» (1899 г.). Галоўнай працай яго жыцця стала кніга

«Западнорусские православные школы ХVI и начале ХVII в. ...» (1899 г.),

за якую ён атрымаў Увараўскую і Карпаўскую прэміі. Аўтар упершыню разглядзеў рэлігійныя адносіны ў ВКЛ з пазіцыяў ліберальнай гістарыяграфіі, увёў у навуковы зварот значны і каштоўны факталагічны матэрыял. Харламповіч вельмі падрабязна, а гэта асаблівасць ягонага стылю, параўноўваў каталіцкую, праваслаўную і пратэстанцкую сістэмы навучання, раскрыў уплыў польскай культуры на заходнерускае насельніцтва.

Яскравым прадстаўніком заходнерускай гістарыяграфіі з’яўляецца рускі гісторыкславянафіл, археограф Іван Бяляеў.

Іван Дзмітрыевіч Бяляеў (1810 – 1873 гг.) скончыў Маскоўскі універсітэт. Працаваў у Маскоўскай канторы Сінода, затым – у архівах. З 1858 г. прафесар Маскоўскага універсітэта. Сакратар Маскоўскага і член Адескага таварыстваў гісторыі і старажытнасцяў расійскіх, Археаграфічнай камісіі. Адным з першых у расійскай гістарыяграфіі пачаў вывучаць гісторыю сялянства.

Бяляеў даследаваў гісторыю Беларусі да сярэдзіны ХVІ ст. У

працы «Очерк истории Северо-Западного края России» (1867 г.)

ён прасачыў гістарычнае развіццё Беларусі са старажытнасці да Крэўскай уніі 1385 г. Як і Каяловіч, разглядаў мінулае праз прызму барацьбы праваслаўнага насельніцтва супраць «націску лацінства

142


і Нямеччыны». Аўтар падкрэсліваў, што яго кніга павінна «способствовать развитию у учащихся верных понятий в исконном господстве православия и русской народности...».

У «Истории Полотска или Северо-Западной Руси от древнейших времен до Люблинской унии», якая была надрукавана ў 1872 г.,

Бяляеў прааналізаваў сацыяльны і нацыянальны склад насельніцтва, гісторыю царквы, адміністрацыі Кіеўскай Русі і ВКЛ. Па сутнасці, аўтар паспрабаваў стварыць этнічную мадэль Полацкай зямлі. Вучоны лічыў, што тэрыторыя паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной, Дняпром і Нёманам, Літва, землі суседніх прыбалтыйскіх плямён былі аб’яднаны ў працэсе славянскай каланізацыі ў адну Полацкую дзяржаву. Увесь разгляд гісторыі Полаччыны ў яго пабудаваны на прынцыпе аналогіі сацыяльнага жыцця Полацка і Ноўгарада (вечавыя сходы гараджан, арганізацыя купецтва і інш.) як вынік славянскай каланізацыі Полацка з Ноўгарада. Даследчык выказаў ідэю бесканфліктнай садружнасці ўлады і народа, першы з рускіх гісторыкаў зрабіў этнаграфічнае апісанне беларусаў, якіх лічыў крывічамі.

Найбольш выразна заходнеруская гістарыяграфічная пазіцыя прасочваецца ў працах рускага гісторыка Паўла Бранцава.

Павел Дзмітрыевіч Бранцаў (1845 – ?) працаваў выкладчы-

кам мужчынскай гімназіі ў Сімферопалі, затым выкладаў гісторыю і геаграфію ў Віленскім рэальным вучылішчы, да 1906 г. дырэктар народных вучылішчаў Курляндскай губерні. У 90-я гг. ХІХ ст. супрацоўнічаў у «Виленском календаре» і «Виленском вестнике».

Кнігі Бранцава («История Литовского государства с древнейших времен» (1889 г.), «Польский мятеж 1863 г.» (1891 г.), «Очерк древней Литвы и Западной России» (1896 г.) і інш.) пака-

зывалі добратворны ўплыў на лёс «Заходняга краю» усяго праваслаўнага і рускага і адмоўны ўплыў усяго каталіцкага і польскага: «...после Люблинской унии было реализовано усиленное стремление поляков к окончательному уничтожению... самостоятельности Литовского государства». На яго думку, заслугай беларускіх князёў з’яўлялася іх барацьба за абарону праваслаўя. Рускія цары вызвалілі беларусаў ад літоўскай і польскай асіміляцыі. Аўтар станоўча ацэньваў дзейнасць віленскага генерал-губернатара М.М.Мураўёва, накіраваную на ліквідацыю паўстання 1863 г.

Адным з першых выкарыстаў тэрмін «Заходняя Русь» прадстаўнік позняга заходнерусізму І.П.Філевіч, які ў 1896 г. апублікаваў «Историю древней Руси». У сваім даследаванні аўтар паказаў

143


негатыўны ўплыў Ягайлы на лёс Беларусі, раскрыў складванне мясцовай спецыфікі пад уплывам каталіцызму і нямецкага права, што прывяло да гістарычнай несамастойнасці Заходняй Русі ў параўнанні з Масквой, патрабаваў уніфікаваць «рускае» жыццё рэгіёна па маскоўскім узоры.

Прапагандысцка-публіцыстычны кірунак у заходнерускай гістарыяграфіі прадстаўляў Іван Карнілаў.

Іван Пятровіч Карнілаў (1811 – 1901 гг.) у 1864 – 1868 гг.

займаў пасаду папячыцеля Віленскай навучальнай акругі. Заснаваў у Вільні Паўночна-Заходняе аддзяленне Рускага геаграфічнага таварыства. Кіраваў дзейнасцю Віленскай археаграфічнай камісіі. Цесна супрацоўнічаў з М.М.Мураўёвым у справе русіфікацыі Беларусі і Літвы.

У 1901 г. Карнілаў выдаў «Русское дело в Северо-Западном крае: Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в муравьевскую эпоху». Аўтар у прадмове раскрыў свой погляд на гісторыю Беларусі і Літвы, найперш у ХІХ ст. Ён лічыў, што «Западный край, это наша древнейшая коренная страна, оплот православия и русской народности...». Аўтар ухваляў дзейнасць віленскага генерал-губернатара Мураўёва па знішчэнні польскага ўплыву ў гэтым рэгіёне, крытыкаваў пазіцыю А.Патапава, называў рускіх лібералаў ворагамі Заходняй Расіі.

Працы Карнілава, нягледзячы на іх нізкі навуковы ўзровень і суб’ектывізм, цікавы тым, што абвяргаюць тэзіс аб выключнай аўтаномнасці заходнерусізму як грамадска-палітычнай і навуковагістарычнай думкі. Яны сведчаць аб зацікаўленасці ўрадавых колаў у яго развіцці.

Прыхільнікі заходнерусізму з русафільскіх і палонафобскіх пазіцыяў вялі барацьбу з беларускім нацыянальна-культурным рухам, лічылі яго «польскай інтрыгай», а дзеячоў называлі «белаляхамі». З другога боку, заходнерусісты супрацьстаялі польскаму ўплыву на Беларусі, які стаў узмацняцца пасля рэвалюцыі 1905 –

1907 гг.

3. Ліберальны кірунак у расійскай, украінскай і беларус-

кай гістарыяграфіі. Пад уплывам пазітывізму ў другой палове ХІХ ст. у расійскай гістарыяграфіі сфармавалася дзяржаўная або дзяржаў- на-прававая школа, ля вытокаў якой знаходзіліся К.Д.Кавелін, Б.М.Чычэрын, С.М.Салаўёў. Гісторыкі праяўлялі зацікаўленасць да філасофіі гісторыі Гегеля, яго дыялектычнага метаду, сфармулявалі канцэпцыю гістарычнага развіцця расійскай дзяржаўнасці,

144


яе інстытутаў і прававых нормаў. Дзяржава разглядалася імі як суб’- ект і рухавік гістарычнага прагрэсу.

Да другога пакалення прадстаўнікоў дзяржаўна-прававой школы адносяцца Міхаіл Уладзімірскі-Буданаў, Федар Леантовіч.

Міхаіл Флягонтавіч Уладзімірскі-Буданаў (1838 – 1916 гг.)

скончыў Тульскую духоўную семінарыю, Кіеўскі універсітэт.

У1869 – 1874 гг. выкладаў гісторыю рускага права ў Дзямідаўскім ліцэі Яраслаўля, з 1875 г. прафесар Кіеўскага універсітэта. Займаў пасаду галоўнага рэдактара кіеўскай Часовай камісіі для разбору старажытных актаў, старшыні гістарычнага таварыства Нестара-летапісца. Вывучаў гісторыю права Расіі, Украіны, Беларусі, Літвы і Польшчы.

Усваіх працах («Немецкое право в Польше и Литве» (1868 г.), «Население Юго-Западной России от пол. ХIII до пол. ХVIII в.» (1886 г.))

Уладзімірскі-Буданаў аснову гістарычнага развіцця Вялікага княства Літоўскага бачыў у развіцці заканадаўчых нормаў краіны. Праўда, крыніцы і інстытуты права ён лічыў рускімі. Пагаршэнне становішча сялян тлумачыў тым, што нормы звычаёвага права былі выцеснены дзяржаўным правам, напрыклад «Уставай на валокі» Жыгімонта ІІ Аўгуста.

Уладзімірскі-Буданаў распрацаваў тэорыю «абшчыннага права» як «поўнага, вечнага і спадчыннага ўладання землямі нараўне

ззямянамі і баярамі ў ХVІ ст.», якая пазней была абвергнута М.К.Любаўскім.

Зыходзячы з пазіцыяў прававога ідэалізму, даследчык лічыў, што магдэбургскае права, прынесенае ў ВКЛ з Польшчы разам з феадалізмам, стала прычынай заняпаду не толькі гарадоў Рэчы Паспалітай, але і краіны ў цэлым. Адзначым панславянскую пазіцыю Уладзімірскага-Буданава, які выступаў з ідэяй аб'яднання славянскіх народаў пад эгідай Расіі.

Фёдар Іванавіч Леантовіч (1833 – 1910 гг.) скончыў Кіеўскі універсітэт. Пасля працаваў там прыват-дацэнтам, а з 1865 г. у Новарасійскім універсітэце (г.Адеса): да 1884 гг. прафесар, рэктар, дэкан юрыдычнага факультэта, прарэктар. У 1892 – 1902 гг. чытаў курс рускага права ў Варшаўскім універсітэце. Даследаваў гісторыю дзяржаўных установаў і права Старажытнай Русі. Лаўрэат Увараўскай прэміі (1895 г.).

У манаграфіях «Очерки истории литовско-русского права» (1894 г.), «Сословный тип территориально-административного состава Литовского государства и его причины» (1895 г.) Леан-

товіч прааналізаваў працэс утварэння ВКЛ (аўтар сфармуляваў тэзіс

145


Смотрите также файлы