Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2805

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

аб добраахвотным аб’яднанні Русі з Літвой дзеля вызвалення ад татара-мангольскага іга), ахарактарызаваў сацыяльны стан беларускіх земляў у складзе гэтай краіны, прававое становішча розных катэгорыяў сялянства ВКЛ, класіфікаваў сялянскія павіннасці. Даследчык развіваў тэорыю абшчыннага паходжання Рускай дзяржавы.

Аўтарам шырокага гістарычнага сінтэзу, складзенага на падставе лекцыйнага курсу ў Маскоўскім універсітэце, стаў выдатны прадстаўнік ліберальнай гістарыяграфіі рускі гісторык Мацей Любаўскі.

Мацей Кузьміч Любаўскі (1860 – 1934 гг.) скончыў Разанс-

кую духоўную семінарыю і гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта. Вучань В.В.Ключэўскага. Абараніў у 1894 г. магістарскую дысертацыю «Абласны падзел і мясцо-

вае кіраванне Літоўска-Рускай дзяржавы да часу выдання першага Літоўскага статута», у 1901 г. – доктарскую дысерта-

цыю «Літоўска-рускі сейм». З 1894 г. прыват-дацэнт, з 1901 г. прафесар, у 1911 – 1917 гг. рэктар Маскоўскага універсітэта, у 1913 – 1929 гг. старшыня Маскоўскага таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх. Пасля «Платонаўскай справы» у 1930 г. высланы ў Уфу, дзе працаваў навуковым супрацоўнікам Башкірскага навукова-даследчага інстытута нацыянальнай культуры.

На працягу трох дзесяцігоддзяў Любаўскі чытаў у Маскоўскім універсітэце спецкурс па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, вёў семінары па крыніцазнаўстве ВКЛ. Але рукапісы і матэрыялы даследчыка дайшлі да нас у нязначнай колькасці – у аб’ёме каля 200 старонак.

Найбольш значная абагульняльная праца па гісторыі ВКЛ –

«Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно» (1910 г.). Выданне падобнай сінтэзнай працы аўтар растлумачыў адсутнасцю даступных абагульняльных дапаможнікаў, а ў навуковым сэнсе – вывучэннем парадаксальна розных шляхоў гістарычнага равіцця «Літоўскай і Паўночна-Усходняй Русі» і тым самым для лепшага разумення станаўлення і эвалюцыі апошняй. Любаўскі стаў пачынальнікам тыпалагічна-параўнальнага метаду ў вывучэнні гісторыі ВКЛ. У гістарыяграфіі традыцыйна залічваюць аўтара ў групу пазітывістаў-гісторыкаў дзяржаўна-прававой школы, што патрабуе значнай карэкціроўкі. Ён імкнуўся да шырокага асвятлення гісторыі ВКЛ, і толькі недахоп сур’ёзных культуралагічных і сацыяльна-эканамічных працаў перашкодзіў у ажыццяўленні ягоных планаў.

Манаграфія стала абагульненнем магістарскай і доктарскай дысертацыяў аўтара. На падставе папярэдняй гістарыяграфічнай

146


традыцыі Любаўскі раскрыў сацыяльна-палітычную эвалюцыю ВКЛ у ХІІІ – ХVІ ст. Даследчык прыйшоў да новых высноў: 1) ВКЛ – легітымная дзяржава – спадкаемца Кіеўскай Русі; 2) ВКЛ – дэмакратычная альтэрнатыва Маскве; 3) феадальнае грамадства ВКЛ ідэнтычнае заходнееўрапейскаму.

Значная ўвага надавалася характарыстыцы дзяржаўнага ладу, зменам дзяржаўна-адміністрацыйнай сістэмы, развіццю сацыяль- на-палітычных рухаў, цэнтральнаму і мясцоваму кіраванню, прывілегіям пануючага саслоўя, землеўладанню, становішчу сялянства

імяшчанства. Прычынамі своеасаблівай палітычнай эвалюцыі ВКЛ

ізбліжэння з Польшчай у ХІV – ХVІ ст. аўтар лічыў слабую цэнтралізацыю дзяржаўнага ладу, што часткова тлумачыцца даволі працяглым захаваннем палітычнай спадчыны з часоў Кіеўскай Русі, супярэчнасцямі паміж Літвой і «літоўскай Руссю» з яе неагляднай тэрыторыяй, насельніцтвам, гаспадарчымі і ваенна-палітычнымі магчымасцямі, ўласныя інтарэсы магнатаў і шляхты, ціскам з боку Тэўтонскага ордэна, а з канца ХV ст. Маскоўскай Русі і Польшчы. Люблінскую унію 1596 г. аўтар ацаніў як канец самастойнай гісторыі ВКЛ.

Навуковай падставай для Любаўскага служылі яго ўласныя папярэднія працы («Областное деление и местное управление Ли- товско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута» (1892 г.), «Литовско-Русский сейм» (1900 г.), «К вопросу об удельных князьях и местном самоуправлении в Литов- ско-Русском государстве» (1894 г.), «О распределении владений и об отношениях между великими и другими князьями Гедиминова рода» (1896 г.)), а таксама «Гісторыя Украіны-Русі» М.С.Грушэўскага, работы польскага гісторыка права С.Кутшэбы і інш. У дадатку да кнігі аўтар змясціў тэксты асноўных агульназемскіх і абласных прывілеяў.

Прычынай своеасаблівасці дзяржаўнага ладу ВКЛ, яго палітычнай слабасці аўтар лічыў старажытную карнявую аселасць мясцовога насельніцтва Літвы і Заходняй Русі, – ад сялян, што спакон вякоў жылі тут «племяннымі гнёздамі», да князёў, паноў і баяр, якія стагоддзямі захоўвалі свае ўладанні. Гэта «вячыстая» устойлівая землеўласнасць мясцовых баяр (у адрозненне ад маскоўскіх, што жылі гасударавым «жалаваннем») разам з такімі ж старадаўнімі «вячыстымі» гарадамі забяспечылі (нехарактэрную для Маскоўскай дзяржавы) устойлівасць мясцовых саюзаў землеўласнікаў, гараджан, сялян, палітычных аб'яднанняў. Над усім гэтым моцна арганізаваным грамадствам можна было б надстроіць уплывовую

147


цэнтральную ўладу, калі б вялікія князі праяўлялі «больш творчай волі і разума», а не абмяжоўваліся нязначнымі зменамі і рэформамі па прынцыпе «мы старыны не рушым, а навін не ўводзім».

Другой галоўнай прычынай аўтар лічыў уплыў Польшчы. Ужо першая унія дала землеўласнікам польскія правы і вольнасці, асабліва важнае права выбіраць вялікага князя, садзейнічала пашырэнню саслоўных і палітычных набыткаў землеўласнікаў (што яшчэ больш абмяжоўвала вярхоўную ўладу), развіццю феадалізму, які разлажыў дзяржаву і прывёў да росту абласнога і вотчыннага патрыятызму замест агульнадзяржаўнага.

Высновы Любаўскага заслугоўваюць увагі, але яны далёка не поўныя, да таго ж недакладныя. Перабольшана не толькі ступень аселасці насельніцтва (бо ўжо з ХІІІ ст. на яе ўздзейнічала масавая міграцыя з поўдня пад уплывам мангола-татарскага нашэсця і татарскіх набегаў, войны, перасяленні сялян у гарады, каланізацыйныя працэсы), але і рэальныя магчымасці вярхоўнай улады. Пры тым раскладзе дэмаграфічных, матэрыяльных і іншых рэсурсаў у Літве і «літоўскай Русі» варыянт абсалютнай манархіі (аналагічнай маскоўскаму самаўладдзю) быў немагчымы. Спрэчнай з’яўляецца і трактоўка працэсу ўзнікнення буйной зямельнай уласнасці ў «літоўскай Русі», які быў звязаны не толькі са шматпакаленнай аселасцю баярства, але і з асаблівасцямі фармавання шляхецкага саслоў’я ў ХV – ХVІ стст., інтарэсамі і палітыкай вярхоўнай улады і пануючага асяроддзя.

Аб высокім узроўні рускай гістарыяграфіі гісторыі ВКЛ у пачатку ХХ ст. сведчыць праца прафесара Пецярбургскага універсі-

тэта А.Е.Праснякова «Лекции по русской истории (читанные ав-

тором в 1908–1910 гг.)» (1939 г.), які фактычна стаяў на глебе эканамічнага матэрыялізму. Сацыяльна-эканамічныя інтарэсы вярхоўнай улады, мясцовых князёў з іх вотчынамі, розных іншых пластоў насельніцтва знаходзяцца ў цэнтры яго абагульняльнай працы пры апісанні ўсіх унутраных і знешнепалітычных працэсаў і сацыяльна-палітычных рухаў. Храналагічна курс лекцыяў ахоплівае перыяд ад часоў Кіеўскай Русі да Люблінскай уніі і панавання Стэфана Баторыя. Упершыню ў навуковых і дыдактычных працах такога ўзроўню гісторыя Заходняй Русі – Беларусі і Украіны – прадстаўлена самастойным аб’ектам даследавання і ў пэўнай ступені суб’ектам уласнай гісторыі і тэматычна выдзелена з агульнай гісторыі «Літоўска-Рускай» дзяржавы. Нямала месца адведзена характарыстыцы нацыянальна-канфесійных адносінаў, дзяржаўнага ладу, палітычнай кансалідацыі шляхты, запрыгоньванню сялянства.

148


Праснякоў сфармуляваў дзве новыя канцэпцыі, якім была суджана доўгая дыскутыўная гісторыя ў пазнейшай гістарыяграфіі: 1) Кіеўская Русь, на яго думку, стала асновай зараджэння трох народнасцяў – беларускай, украінскай і рускай; 2) у адрозненне ад Любаўскага, задоўга да манаграфіі І.І.Лапы, аўтар прыйшоў да высновы, што дзяржаўнасць ВКЛ захоўвалася і пасля Люблінскай уніі. Лекцыі Праснякова былі апублікаваны толькі ў 1939 г., а ў пачатку

ХХст. былі вядомы толькі абмежаванаму колу студэнцкай моладзі.

Удругой палове ХІХ ст. фармуецца ліберальная плынь ва ўкраінскай гістарыяграфіі, прадстаўленая «кіеўскай школай» У.Б.Антановіча. Погляды яе прадстаўнікоў на «літоўскі» перыяд

уразвіцці ўкраінскіх і беларускіх земляў былі прынцыпова рознымі, але падыходы і метадалогія даследавання насілі дэмакратычны характар. Яны не прымалі пазіцыю расійскай афіцыйнай гістарыяграфіі аб супадзенні дзяржаўнай і народнай гісторыі. У працах Антановіча і яго навуковага апанента М.П.Дашкевіча падкрэсліваўся пераважна мірны характар фармавання ВКЛ у ХІІІ – ХІV стст., захаванне традыцыяў старога палітычнага ладу, узаемадзеянне дзвюх пануючых этнаграфічных і культурна-бытавых стыхіяў. У адрозненне ад Антановіча, які лічыў, што саперніцтва літоўскай і «рускай» народнасцяў у палітычным і духоўным жыцці ВКЛ мела драматычныя вынікі ўжо на ранніх этапах яго гісторыі, Дашкевіч меркаваў, што гэты працэс пачаўся пасля уніі з Польшчай у 1386 г. Абодва даследчыкі адзначалі вялікі ўплыў «рускіх» дзяржаўных інстытутаў, матэрыяльных і дэмаграфічных рэсурсаў, духоўнай і пісьмовай культуры на Літву, прычым, паводле слушнай заўвагі У.Ц.Пашуты, Дашкевіч у працы «Заметки по истории Литовско-

Русского государства» (1885 г.) першым паставіў пытанне аб сінтэзе некаторых літоўскіх і рускіх элементаў у грамадскіх, палітычных і культурных адносінах ВКЛ.

Сярод даследчыкаў «кіеўскай школы» вылучаецца арганізатар акадэмічнай гістарычнай навукі ва Украіне Міхаіл Грушэўскі.

Міхаіл Сяргеевіч Грушэўскі (1866 – 1934 гг.) скончыў Тыф-

ліскую гімназію, гісторыка-філалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта. Вучань У.Б.Антановіча. У 1894 – 1914 гг. узначальваў кафедру ўсеагульнай гісторыі Львоўскага універсітэта. Рэарганізатар і кіраўнік Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі ў Львове. Дэпутат І-й Дзяржаўнай думы, старшыня Украінскай Цэнтральнай Рады, прэзідэнт УНР. З 1919 г. у эміграцыі. У 1924 г. вярнуўся ў Кіеў. Арыштаваны ў 1931 г. па справе «Украінскага нацыянальнага цэнтра». Вызвалены з правам жыць і працаваць у Маскве. Памёр у Кіславодску.

149


Грушэўскі ўпершыню ва ўкраінскай гістарыяграфіі напісаў абагульняльную 10-томавую працу «Історія України-Руси» (1898 – 1936 гг.). Некалькі кніг (т. ІV – «ХІV – ХVІ віки – відносини політічни», т. V – грамадска-палітычна эвалюцыя украінскіх земляў «під литовським і польским режімом (ХІV – ХVІІ вік.)»; т. VІ – эканамічнае жыццё, культурныя і нацыянальныя адносіны) асвятляюць перыяд станаўлення і развіцця ВКЛ.

Як ідэолаг самастойнасці ўкраінскага народа, асобнай яго гісторыі, Грушэўскі адмаўляў пазіцыю, што гісторыя ўкраінскага народа з’яўляецца часткай агульнарасійскай гісторыі. Ён лічыў «агульнарускую народнасць» і «агульнарускую» гісторыю міфам. На яго думку, ад «украінска-рускай» народнасці пайшла Кіеўская Русь, а ад «вялікарускай» – Уладзіміра-Маскоўскае княства. Аўтар не бачыў гістарычнай сувязі апошняга са Старажытнарускай дзяржавай. У метадалагічным плане для працаў Грушэўскага характэрны этнацэнтрызм – падыход, згодна з ім гісторыю кожнага народа неабходна вывучаць паасобна. Ён прытрымліваўся комплекснага падыходу да ацэнкі гістарычных з’яваў і падзеяў. Нацыянальную гісторыю даследчык трактаваў як гісторыю ўсіх пластоў народа (княжацкіх дынастыяў, паноў, шляхты, магнатаў, сялянства, мяшчанства, казацтва). Шмат увагі ён надаваў дзяржаўна-палітычна- му ладу, сацыяльным аспектам, царкоўна-рэлігійным адносінам, «культурна-нацыянальным» рухам.

У гісторыі ВКЛ даследчык галоўнае месца адводзіў пастаяннай барацьбе да сярэдзіны ХV ст. паміж літоўскімі каталіцкімі і рускімі (украінска-беларускімі) магнатамі і шляхтай. На яго думку, літоўская народнасць трапіла пад уплыў славянскіх дзяржаўных і грамадскіх формаў, рэлігіі, побыту, пісьменнасці, беларуская мова мела дзяржаўны статус. Таму літоўская дынастыя абрусела і частка князёў прыняла праваслаўе.

Гісторыя Беларусі закранаецца ў творах М.С.Грушэўскага галоўным чынам пры даследаванні агульнагістарычных працэсаў, што развіваліся ў ВКЛ, або асобна аб’ядноўвалі ўкраінскія і беларускія землі (грамадска-палітычныя традыцыі, духоўнае жыццё, царква, брацтвы і інш.). Аўтар вызначыў асобную ролю беларускіх земляў у палітычным і духоўным развіцці ВКЛ, абгрунтоўваў гэта іх геапалітычным становішчам і больш доўгім знаходжаннем у яго складзе.

Даследчык неправамерна лічыў украінскімі па характары Берасцейскую зямлю, Турава-Пінскае Палессе, творы Ф.Скарыны. Ён шкадаваў, што «слава і заслуга ўкраінскага народа не раскрыта перад еўрапейскай гісторыяй».

150


Смотрите также файлы