Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2808
Скачиваний: 0
Сугучна М.С.Грушэўскаму пазіцыя яго брата, вядомага ўкра-
інскага гісторыка, прафесара Аляксандра Сяргеевіча Грушэўс-
кага (1877 – 1943 гг.). У першай частцы кнігі «Пинское Полесье» (1901 г.) ён раскрыў летапісныя звесткі пра гарады і князёў Тура- ва-Пінскай зямлі, іх сувязі з Кіевам. Даследчык паказаў гаспадарчае і сацыяльнае становішча насельніцтва, прааналізаваў працэс хрысціянізацыі Турава, развіцця культуры. У другой частцы (1903 г.) на падставе матэрыялаў Літоўскай Метрыкі гісторык разгледзеў мінулае гэтага рэгіёну ў складзе ВКЛ.
Таксама А.С.Грушэўскі займаўся вывучэннем гісторыі гарадоў Вялікага княства Літоўскага. У 1918 г. ён выдаў манаграфію
«Города Великого княжества Литовского в ХIV – ХVI вв.: Стари-
на и борьба за старину», у якой паўтарыў канцэпцыю Уладзімірс- кага-Буданава аб негатыўным уплыве магдэбургскага права на гарады ВКЛ. Аўтар лічыў, што асновай развіцця гарадскіх паселішчаў з’яўлялася адзінства горада і воласці. А.С.Грушэўскі раскрыў сутнасць гарадскога кіравання, сацыяльнае жыццё мяшчан, падатковую сістэму, параўноўваў становішча дзяржаўных і прыватных гарадоў.
Да гісторыі цэхавой арганізацыі ў гарадах Беларусі і Літвы звяртаўсяФ.В.Кліменка. Укнізе«ЗападнорусскиецехиХVI – ХVIII вв.»
ён прааналізаваў праблему развіцця рамеснай вытворчасці і яе арганізацыі ў гарадскіх паселішчах ВКЛ. Даследчык лічыў, што ўзнікненне цэхаў было выклікана ўнутранымі сацыяльна-эканаміч- нымі зменамі, а не знешнім фактарам (уніямі з Польшчай). Гэтая пазіцыя аддзяляла аўтара ад заходнерусістаў, якія разглядалі цэхі як форму царкоўна-рэлігійнага саюза. Праўда, Кліменка не раскрыў прычыны іх з’яўлення, механічна пераносіў рысы арганізацыі цэхаў ХVІІІ ст. на ХV – ХVІІ стст., а нормы цэхаў г.Вільні – на усе гарады Беларусі.
Ліберальная традыцыя ў вывучэнні гісторыі Беларусі ў беларускай гістарыяграфіі звязана з прозвішчамі Яўхіма Карскага, Івана Лапы, Арсена Турцэвіча, якія зыходзілі з самабытнага характару беларускай гісторыі.
Яўхім Фёдаравіч Карскі (1861 – 1931 гг.) нарадзіўся ў в.Ла-
ша Гродзенскага павета. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут. Выкладаў у Віленскай гімназіі, у Варшаўскім, Растоўскім-на-Доне універсітэтах. З 1917 г. прафесар Петраградскага універсітэта, з 1918 г. прафесар Мінскага педагагічнага інстытута. Аўтар больш за 700 навуковых працаў па славістыцы, беларусістыцы і русісты-
151
цы. Узнагароджаны вялікім Залатым медалём Рускага геаграфічнага таварыства (1894 г.) за працы па беларусазнаўстве, малой Ламаносаўскай прэміяй (1901 г.) за працы ў галіне палеаграфіі. Член Археаграфічнай камісіі Маскоўскага археалагічнага таварыства, Таварыства аматараў старажытнага пісьменства. Акадэмік Пецярбургскай АН, Чэшскай АН.
«Энцыклапедыяй беларусазнаўства» стала фундаментальная праца Карскага «Беларусы», якая выйшла ў сямі выпусках (трох тамах) з 1903 па 1922 гг. На падставе комплекснага параўнальнагістарычнага абагульнення разнастайных пісьмовых і этнаграфічных крыніцаў даследчык абгрунтаваў нацыянальную самабытнасць беларусаў як самастойнага славянскага народа, які мае сваю багатую і арыгінальную культуру, старажытныя традыцыі.
У першым томе «Уводзіны да вывучэння мовы і народнай славеснасці» аўтар даследаваў паходжанне беларускага народа. Прарадзімай славян Карскі лічыў Палессе (басейн Прыпяці, верхняга Нёмана і ніжняй Бярэзіны), вызначыў час фармавання беларускай народнасці – у ХІІІ – ХV стст. Гісторык сцвярджаў, што аснову беларускай народнасці склалі плямёны дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў, прыйшоў да высновы аб іх аўтахтоннасці на тэрыторыі Беларусі. У навуковым артыкуле, апублікаваным у «Магілёўскіх губернскіх ведамасцях» (1902 г.), Карскі вызначыў тэрытарыяльныя межы распаўсюджвання беларускай мовы. Карта была надрукавана ў 1917 г.
З крыніцазнаўчых працаў Карскага можна вызначыць «Два памятника старого западнорусского наречия: 1) «Лютеранский катехезис 1562 г.» и 2) «Католический катехезис» 1585 г.» (1893 г.), «О языке так называемых литовских летописей» (1894 г.), «Западнорусские переводы псалтыря в ХV – ХVII вв.» (1896 г.). Да 1908 г.
яго даследаванні ў галіне палеаграфіі былі адзінымі вучэбнымі работамі («Из лекций по славянской кириллической палеографии», «Образцы славянского кирилловского письма с Х по ХVIII вв.», «Очерк славянской кирилловской палеографии»).
Навуковая спадчына Карскага не страціла сваёй значнасці па сённяшні дзень і з’яўляецца асновай для далейшай распрацоўкі беларусазнаўства.
Іван Іванавіч Лапа (1869 – 1944 гг.) нарадзіўся ў Віцебскай губерні. Скончыў Пецярбургскі універсітэт. У 1905 – 1919 гг. прафесар Юр’еўскага універсітэта. З 1921 г. працаваў у Празе, з 1933 г. прафесар Каўнаскага, у 1941 г. Вільнюскага універсітэтаў.
152
Асноўныя працы Лапы прысвечаны сацыяльна-палітычнай гісторыі ВКЛ у ХVI ст.: «Великое княжество Литовское за время от заключения Люблинской унии до смерти Стефана Батория (1569 – 1586). Опыт исследования политического и общественного строя» (1901 г.), «Великое княжество Литовское во второй половине ХVI ст. Литовско-русский повет и его сеймик» (1911 г.), «Западная Россия и ее соединение с Польшей в их историческом прошлом: Исторические очерки» (1924 г.).
Лапа ў сваіх даследаваннях прыйшоў да высновы аб федэратыўнай пабудове Рэчы Паспалітай. Ён лічыў, што пасля Люблінскай уніі 1569 г. ВКЛ захоўвала дзяржаўную самастойнасць ад Польшчы. Гісторык глыбока вывучыў асаблівасці сацыяльна-палі- тычнай структуры ВКЛ на двух узроўнях: макраструктуры (сацыяльныя і палітычныя інстытуты ВКЛ) і мікраструктуры (мясцовыя органы ўлады і «рэгіянальны» воблік шляхты). Відавочна блізкасць аўтара да гісторыкаў дзяржаўна-прававой школы.
Арсен Восіпавіч Турцэвіч (1848 – 1915 гг.) нарадзіўся ў сям’і
праваслаўнага святара Мінскай губерні. Скончыў Пецярбургскі універсітэт. Выкладаў у сярэдніх навучальных установах Літвы (Шаўлі, Вільня), а з 1901 г. працаваў у Віленскай археаграфічнай камісіі.
Турцэвіч уяўляе сабою прыклад эвалюцыі ў гістарыяграфіі: ад кансерватыўнай да ліберальнай пазіцыі. Даследчык напісаў пад-
ручнік «Руская гісторыя (у сувязі з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага)» для гімназіяў, які меў 13 перавыданняў. Раздзелы падручніка, дзе раскрывалася гісторыя ВКЛ, лічыліся неабавязковымі для настаўнікаў. Але Турцэвіч настойліва рэкамендаваў сваім калегам не ігнараваць іх, паколькі «заходнеруская» гісторыя мае такое ж вялікае значэнне, як і «паўночнаруская» гісторыя.
У кнізе маюцца 26 тэмаў, тры з іх цалкам прысвечаны гісторыі Заходняга краю («Вялікае княства Літоўскае», «Заходняя Русь у XVI – першай палове XVII ст.», «Уз’яднанне Заходняй Русі»). У некаторых тэмах таксама змешчаны звесткі па заходнерускай гісторыі.
Падручнік А.В.Турцэвіча быў забяспечаны метадычным апаратам: у ім меліся пытанні для паўтарэння, радаслоўная і храналагічная табліцы, каляровыя гістарычныя карты, а таксама ілюстрацыі. Тэкст падручніка падзяляўся на асноўны і дадатковы. Дадатковы матэрыял, на думку аўтара, меў другароднае значэнне, аднак ён раіў выкладчыкам звяртаць увагу на гэты матэрыял пры вывучэнні тэмаў па заходнерускай гісторыі. Варта адзначыць, што падручнік напісаны даступнай, вобразнай моваю.
153
Турцэвіч акрамя падручніка, стаў складальнікам і навучаль-
нага дапаможніка «Хрэстаматыя па гісторыі Заходняй Расіі». У
хрэстаматыі, якая ўбачыла свет у 1892 г., былі падабраны артыкулы вядомых гісторыкаў таго часу, прысвечаныя некаторым праблемам гісторыі Паўночна-Заходняга краю. Навучальны дапаможнік прызначаўся для навучэнцаў сярэдніх класаў мужчынскіх і жаночых навучальных установаў.
Пасля 1905 г. погляды гісторыка набываюць ліберальны ха-
рактар. У манаграфіі «Русские крестьяне под владычеством Лит-
вы и Польши» (1911 г.) аўтар прыйшоў да «скандальнай» высновы аб пагаршэнні становішча сялян пасля ўваходжання Беларусі ў склад Расіі.
Неабходна канстатаваць, што ўплыў беларускіх гісторыкаў ліберальнага кірунку быў нязначным у параўнанні з уплывам рускіх
іўкраінскіх даследчыкаў.
4.Гісторыя Беларусі ў даследаваннях польскіх гісторы-
каў. На мяжы ХІХ – ХХ стст. узрастае цікавасць польскіх даследчыкаў да гісторыі Беларусі, што было абумоўлена патрэбамі польскага нацыянальнага руху, каб абгрунтаваць права Польшчы на «крэсы ўсходнія».
У польскай гістарыяграфіі склаліся дзве асноўныя гістарыяграфічныя школы па вывучэнні мінулага Беларусі і Літвы: кракаўская і варшаўская. Нямецкі даследчык Р.Лінднэр вызначыў чатыры школы, дадаўшы познаньскую і кансерватыўную.
Прадстаўнікі кракаўскай школы (Валер’ян Калінка, Юзэф Шуйскі, Міхал Бабжыньскі, Станіслаў Смолька) у супрацьвагу Лялевелю лічылі, што ля вытокаў Польшчы знаходзілася не народная дэмакратыя, а княжацкі абсалютызм. Яны выступалі з пазіцыі моцнай улады па ўзоры Аўстра-Венгрыі, лічылі шкоднымі ідэі Асветніцтва, пісалі аб станоўчай ролі каталіцкай царквы на тэрыторыі Украіны і Беларусі. Прафесар Кракаўскага універсітэта М.Бабжыньскі прапагандаваў цывілізатарскую місію Польшчы на ўсходзе. У 1912 – 1914 гг. лідэр ППС Леон Васілеўскі апублікаваў кнігу «Літва і Беларусь». Аўтар бачыў галоўную тэндэнцыю гістарычнага развіцця Літвы і Беларусі ў збліжэнні з Польшчай. Уніі тлумачыліся як прагрэсіўныя акты па сацыяльным ураўнанні ВКЛ
іКароны. Даследчык лічыў, што польская культура на ўсходзе і паланізацыя шляхты садзейнічалі дэмакратызацыі ВКЛ. Статус беларускай мовы ацэньваўся як пераходны. Л.Васілеўскі і іншыя польскія даследчыкі вымушаны былі прызнаць, што палякі яшчэ ў часы Вітаўта пачалі асядаць на былых яцвяжскіх землях, а ў
154