Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2802

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

каменціруюцца сучаснымі гісторыкамі, бо утрымліваюць дадзеныя аб агульным славянскім свеце без падзелу іх на заходніх, усходніх і паўднёвых. Другі канал інфармацыі (праз Хазарыю) больш верагодны, таму што датычыцца непасрэдна ўсходніх славян.

Творы арабскіх аўтараў (Аль-Балхі, Аль-Істахры, Ібн-Хаў-

каль, персідскі анонім «Кніга межаў свету ад усходу да захаду»)

маюць тэкстуальныя супадзенні. Гэта сведчыць аб тым, што аўтары карысталіся адной крыніцай, якая не дайшла да нашых дзён. Яе складанне адносіцца да VIIІ – ІХ стст.

У арабскіх крыніцах даецца інфармацыя аб Русах і іх трох цэнтрах: Куябе, Славіі і Артаніі. Першыя два цэнтры даследчыкі суадносяць з Кіевам і Ноўгарадам, а трэці рэгіён – загадкавы. ІбнХаўкаль пісаў: «...Артанцы па вадзе спускаюцца да Куябы з мэтай гандлю...», персідскі анонім сцвярджаў: «...З Арты вывозяць чорных сабалёў, свінец, чорных лісіц, мячы».

Беларускія гісторыкі С.Санько і Х.Кашкурэвіч прапанавалі гіпотэзу, што Артанія знаходзілася на тэрыторыі племяннога саюза крывічоў. У якасці доказаў яны прывялі наступныя палажэнні: чорныя лісіцы вадзіліся на поўначы Русі, а ў лесастэпавым раёне Кіева яны былі рэдкасцю; свінец да крывічоў пападаў з Польшчы, Скандынавіі, Венгрыі; праз тэрыторыю крывічоў праходзіў гандлёвы шлях «з вараг у грэкі»; каля Лукомля, Оршы, Гараўлянаў, Полацка, Смаленска былі знойдзены скарбы арабскіх манетаў.

Таямнічую «Арту» С.Санько і Х.Кашкурэвіч звязваюць са словам «Арса», бо ў арабскім арыгінале стаіць літара, якае перадае гук, падобны на англійскае міжзубнае «th», якога няма ў славянскіх мовах. Слова «орс» у перакладзе з асецінскай мовы азначае «белы», «эрзіс» з новаперсідскай мовы – «свінец, белы светлы метал». На іх думку, Арта – гэта горад Рша (Орша), які стаіць на рацэ Аршыцы. Але археолагі не пацвярджаюць гэтае меркаванне. Таму аўтары лічаць, што Орша магла быць перанесена ў пачатку ХІ ст. да буйной воднай магістралі, а раней яна знаходзілася паміж дзвюма рэкамі – Аршыцай і Лучосай, бо там былі знойдзены чатыры скарбы дырхемаў, альбо каля в.Чаркасава.

2. Старажытнарускія летапісы, лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі на тэрыторыі Беларусі. Пачатковая гістарыяграфія ўсходніх славян звязана з Кіевам і Ноўгарадам. Першыя звесткі размешчаны ў Кіеўскім летапісным зводзе «Апо-

весць мінулых гадоў», які меў тры рэдакцыі.

30


Асновай твора з’яўляецца старажытны летапісны звод, у якім падзеі даводзяцца да 1037 г. Яго стваральнікі былі блізкімі людзьмі да князя Яраслава Мудрага, таму выражалі інтарэсы Кіева, займалі патрыятычную пазіцыю.

Першую рэдакцыю звода зрабіў буйны царкоўны і палітычны дзеяч Русі Нікан, які працягнуў падзеі да 1073 г., унёс літаратурны запіс аб прызванні варагаў. З 1061 г. ім даюцца дакладныя звесткі. Нікан упершыню паведаміў аб Менску пад 1067 г. і апісаў бітву на Нямізе (магчыма, па расказах яе ўдзельнікаў).

Другая рэдакцыя атрымала назву Пачатковага звода, бо падзеі былі даведзены да 1093 г. і дапоўнены наўгародскімі звесткамі. Яго аўтар ва ўмовах аслаблення Кіеўскай Русі імкнецца даць станоўчую ацэнку першым кіеўскім князям, высока ацаніць іх ваенныя заслугі.

Трэцюю рэдакцыю зрабіў каля 1113 г. Нестар у Кіева-Пя- чэрскім манастыры. Ужо ў самым пачатку звода ён вызначыў пастаўленную перад сабой задачу – адказаць, «...Откуда есть пошла Руская земля, кто въ Киеве нача первее княжити, и откуда Руская земля стала есть». Нестар упершыню паспрабаваў звязаць гісторыю ўсходніх славян з гісторыяй усяго чалавецтва, стварыў своеасаблівую гістарычную канцэпцыю.

«Аповесць мінулых гадоў» пабудавана на метадалагічных прыёмах антычнай гістарыяграфіі, вызначаных у ІІ ст. да н.э. грэчаскім гісторыкам Палібіем. Яны прадугледжвалі тры правілы: веданне гістарычных сачыненняў папярэднікаў, шырокі агляд геаграфіі даследавання, сувязь падзеяў мінулага і сучаснага. Як і Фукідзід і Арыстоцель, Нестар асноўную ўвагу надаваў апісанню палітычных і ваенных падзеяў. Уплыў антычнай традыцыі вельмі выразна адчуваецца тады, калі летапісец укладвае ў вусны сваіх персанажаў антычныя афарызмы, напрыклад, «маці гарадоў рускіх». З другога боку, відавочныя прынцыпы і падыходы, характэрныя для сярэднявечнай метадалогіі –правідэнцыялізму. У многіх выпадках летапісец тлумачыць падзеі і дзеянні людзей са спасылкай на Слова Божае. Метадалагічная структура летапіснага звода складаецца з тлумачальнай (галоўнай) і правідэнцыяльнай (дапаможнай) гісторыі. Тлумачальная гісторыя будуецца на прынцыпах заканамернасці, ісціны і праўды.

Беларускі даследчык М.У.Смяховіч «Аповесць мінулых гадоў» адносіць да пасіўна-сузіральнага кірунку школы базавай верыфікацыі. У зводзе адсутнічаюць элементы крытыкі, папярэдні аналіз матэрыялаў, запазычаных з іншых крыніцаў. Летапісец найперш

31


выконваў камунікатыўную функцыю, каб перадаць гістарычна цэласныя веды, якія назапасіла грамадства.

Летапісны звод пабудаваны на прызнанні заканамернасці сацыяльнага развіцця і па лагічнай схеме: ад апісання падзеі да тлумачэння прычынаў яе ўзнікнення, ад тлумачэння прычынаў – да абагульных высноваў.

Пасля смерці Святаполка і паўстання ў Кіеве ў 1113 г. палітычная арыентацыя «Аповесці мінулых гадоў» не магла задаволіць новага князя Уладзіміра Манамаха. Летапіс забралі з Кіева-Пячэр- скага манастыра і перадалі ў Выдубіцкі манастыр, які меў статус прыдворнай абіцелі Манамаха. Ігумен манастыра Сільвестр ў 1116 г. перапрацаваў «Аповесць мінулых гадоў»: ён паказвае кіеўскага князя памяркоўным, ухваляе яго за тое, што «не загінула зямля Руская» (праца Сільвестра дайшла да нас у складзе Лаўрэнцьеўскага летапіснага звода).

У«Аповесці мінулых гадоў» вялікая ўвага надаецца Полацку

іПолацкай зямлі, у прыватнасці, раздача гарадоў Рурыкам, удзел палачан у паходзе Алега на Царград, забойства Рагвалода, напад Брачыслава на Ноўгарад, бітва на Нямізе і іншыя падзеі.

Першы летапісны звод аказаў значны ўплыў на развіццё ўсходнеславянскага летапісання. У наступны час ён уключаўся амаль ва ўсе мясцовыя летапісы ў якасці своеасаблівых уводзінаў, бо галоўная ідэя твора – абарона Русі – была зразумелай і блізкай летапісцам.

Унайбольш поўнай рэдакцыі «Аповесць мінулых гадоў» дай-

шла да нас у Іпацьеўскім і Лаўрэнцьеўскім спісах. Іпацьеўскі спіс

(канец ХІІІ ст.) складаецца з «Аповесці мінулых гадоў», Кіеўскага

іГаліцка-Валынскага летапісаў, а Лаўрэнцьеўскі спіс (XIV ст.) – з «Аповесці мінулых гадоў» (самы дасканалы тэкст), летапісных запісаў аб гісторыі Паўночна-Усходняй Русі па 1305 г., «Павучэння Уладзіміра Манамаха», падання пра Рагнеду і полацкіх Усяславічаў, жыція Аляксандра Неўскага.

Найбольшую цікавасць выклікае Кіеўскі летапіс, які быў складзены ў Выдубіцкім манастыры на падставе мясцовых летапісаў і асобных пагадовых запісаў. У адрозненне ад «Аповесці мінулых гадоў» ён прысвечаны пераважна мясцовым падзеям (гісторыі Кіева) з 1118 г. да 1200 г., мае больш свецкі характар. Летапісец асуджае княжацкія ўсобіцы, апісвае барацьбу ўсходніх славян з полаўцамі. Пад 1159 г. у творы размешчаны аповед аб падзеях у Полацкай зямлі, у прыватнасці, аб дзейнасці веча Полацка і Друцка, узаемаадносінах веча і князёў. Таксама аўтар акцентуе ўвагу на Тураве, Пінску, Бярэсці. На думку С.М.Салаўёва, У.Ц.Пашуты,

32


Л.В.Аляксеева, у Кіеўскім летапісе ёсць урыўкі з Полацкага лета-

піса.

Даследчыкі неаднаразова выказывалі меркаванні аб існаванні летапісання ў Полацку і Смаленску. Доказам можа быць аповед пад 1159 г. пра вяртанне выгнанага палачанамі князя Рагвалода Барысавіча, які напісаны відавочцам, з яркімі дэталямі. Другім доказам з’яўляецца фрагмент пад 1180 г. з Іпацьеўскага спіса пра паход кіеўскіх, чарнігаўскіх і полацкіх князёў сумесна з наўгародцамі супраць смаленскага князя Давыда, заняўшага Друцк. Дакладная дата падзеі, падрабязны пералік князёў – усё сведчыць аб мясцовым полацкім запісе.

Аб існаванні летапісання ў Полацку нам таксама засведчыў рускі гісторык XVIII ст. В.М.Тацішчаў. У сваёй працы «Гісторыя Расійская» ён упамінаў аб спісе, які належаў пецярбургскаму архітэктару П.Яропкіну. Дзесяць разоў Тацішчаў спасылаўся на змест гэтага летапіса, але да нашых дзён рукапіс не дайшоў.

Тацішчаў размясціў аповесць пра Святохну – твор зусім невядомы ў іншых усходнеславянскіх крыніцах. Полацкі князь Барыс Давыдавіч ажаніўся другі раз з Святохнай – дачкой паморскага князя Казіміра. Разам з ёй у Полацк прыбылі шмат памаран. У Святохны нарадзіўся сын Войцэх, якога бацька назваў Уладзімірам. Каб зрабіць свайго сына адзіным спадкаемцам полацкага прастола, Святохна вырашыла пазбавіцца ад сыноў Барыса ад першага шлюбу – Васількі і Вячкі. Яна здолела з дапамогай інтрыг выслаць старэйшых сыноў полацкага князя і іх прыхільнікаў, затым задумала атруціць Васільку. Той звярнуўся да палачан з заклікам абароны ад іншаземцаў-памаран. Веча раскрыла злачынствы Святохны, якую пасадзілі ў турму.

Тацішчаў датаваў гэту падзею 1217 г., а польскі гісторык Я.Паверскі – 1197 – 1201 гадамі. Беларускі даследчык старажытнарускага летапісання В.А.Чамярыцкі даказаў, што аповесць пра Святохну – гэта фальсіфікат XVIII ст., бо яшчэ ў ХІХ ст. М.Лыжын выказаў думку, што гэты твор з’яўляецца своеасаблівым памфлетам на Бірона і нямецкае засілле ў Расіі. Чамярыцкі адзначыў беднасць мовы і стылю, неадпаведнасць сінтаксісу і лексіцы твора ХІІІ ст., заўважыў, што факталогія твора не супадае з гістарычнымі крыніцамі.

Паданне аб Усяславічах, зафіксаванае ў Лаўрэнцьеўскім спісе пад 1128 г., магчыма, было створана ў Полацкай зямлі і адтуль трапіла ў Кіеў. На думку беларускага даследчыка Ю.А.Зайца, яно

33


Смотрите также файлы