Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2790

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

гаспадарчай вытворчасці з рынкам. Але выкарыстаўшы параўнальна вузкае кола крыніцаў, ён прыйшоў да неабгрунтаванай высновы, што сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавалася ў асноўным на вырошчванні бульбы і вінакурэнні.

Шмат увагі ў сваіх працах Д.А.Дудкоў удзяліў пытанню класавай дыферэнцыяцыі беларускага сялянства. Але няправільныя зыходныя палажэнні пры ацэнцы сялянскай гаспадаркі (двары, якія мелі больш за 15 дзесяцінаў зямлі, ён аднёс да кулацка-заможных) прывялі яго да памылковых высноваў. Гісторык лічыў, што ў Беларусі бедната складала 40 – 42 % ад агульнай колькасці двароў, сярэдняе сялянства – 42 – 45 %, кулакі – 15 – 16 %, што не адпавядала рэчаіснасці. Таксама даследчык беспадстаўна лічыў Беларусь калоніяй царскай Расіі.

Гэтыя памылкі былі характэрны і для работы

К.I.Кернажыцкага «Да гісторыі аграрнага руху на Беларусі перад імперыялістычнай вайной» (1932 г.). Залічваючы ўсіх сялян з надзелам 15 і болей дзесяцінаў зямлі ў групу кулакоў, аўтар вызначыў, напрыклад, што ў Гродзенскай губерні яны складалі 53,7 % ад агульнай колькасці сялянскіх двароў. Не адпавядала сапраўднасці і яго выснова аб тым, што кулак з’яўляецца вядучай фігурай сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі і нават «біў памешчыка на рынку». Такія сцвярджэнні ні лагічна, ні фактычна не адпавядалі сацыяльнай структуры беларускай вёскі ў перыяд капіталізму.

Памылковым з’яўляецца і тэзіс аб каланіяльным становішчы Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў рабоце В.К.Шчарбакова

«Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і белапольская акупацыя»

(1930 г.). Ён сцвярджаў, што капіталізм у Беларусі пачаў развівацца толькі ў пачатку XX ст. Гэтыя катэгарычныя высновы не мелі фактычнага пацвярджэння і супярэчылі рэчаіснасці. Толькі ў сярэдзіне 60-х гг. беларускія гісторыкі пераадолелі гэтыя памылковыя палажэнні.

У 30-я гг. беларускія гісторыкі пачалі распрацоўку праблемаў рэвалюцыйнага руху ў перыяд паміж першай і другой рэвалюцыямі ў Расіі. Першую спробу ў гэтым кірунку зрабіў К.I.Кернажыцкі. У сваіх працах ён абагульніў матэрыял аб рабочым і сялянскім руху напярэдадні і ў ходзе Першай сусветнай вайны. Аўтар зрабіў высновы, што «пасля разгрому рэвалюцыі 1905 г. быў знішчаны рабочы і сялянскі рух», «замерла работа РСДРП», а рэвалюцыйныя выступленні ў 1911 – 1913 гг. з’явіліся першымі праяўленнямі рэвалюцыйнага руху пасля паражэння рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

229


Нягледзячы на шэраг палажэнняў, якія не вытрымалі праверкі часам, манаграфічныя работы Д.А.Дудкова, К.I.Кернажыцкага, В.К.Шчарбакова ў цэлым з’явіліся значным укладам у навуковую распрацоўку асноўных праблемаў гісторыі Беларусі перыяду капіталізму.

Беларускія савецкія гісторыкі не прымалі ўдзелу ў дыскусіі, якая разгарнулася ў савецкай гістарыяграфіі на мяжы 20 – 30-х гг. ХХ ст. паміж «дэнацыяналізатарамі» і «нацыяналізатарамі». Прыхільнікі першай групы (Н.Н.Ванаг, С.Л.Ронін) лічылі, што ў эпоху імперыялізму ў Расійскай імперыі панаваў замежны капітал – міжнародны банкавы капітал падтрымліваў рускую прамысловасць праз камерцыйныя банкі.

«Нацыяналізатары» (А.Л.Сідараў, Е.Л.Граноўскі) зыходзілі з прыярытэту ўнутраных інвестыцыяў у эканоміцы Расіі напярэдадні Першай сусветнай вайны. У краіне склалася самастойная сістэма манапалістычнага капіталізму. Гэты падыход перамог, паколькі зацвердзілася ленінская тэорыя аб магчымасці перамогі сацыялістычнай рэвалюцыі ў асобнай краіне.

5. Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў беларускай савецкай гістарыяграфіі 20 – 30-х гг. Цэн-

тральнае месца ў беларускай савецкай гістарыяграфіі займала гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі. Яе распрацоўка была распачата непасрэднымі ўдзельнікамі гэтых падзеяў, дзеячамі бальшавіцкай партыі і савецкай дзяржавы (В.Г.Кнорыным, К.І.Ландарам, А.Ф.Мясніковым) праз артыкулы ў перыядычным друку.

Адна з найбольш ранніх публікацыяў – брашура Б.А.Брэсла-

ва «Характер и этапы русской революции: К 1-й годовщине русской революции, 27 февр. 1917 г. – 27 февр. 1918 г.» (1918 г.), у якой аўтар вызначыў сацыялістычны характар рэвалюцыі ў Беларусі, паказаў пралетарыят і найбяднейшае сялянства яе рухальнымі сіламі. У брашуры прасочваецца ідэя безальтэрнатыўнасці Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Значны ўклад у замацаванне ленінскай тэорыі сацыялістычнай рэвалюцыі ў гістарычнай навуцы Беларусі ўнёс В.Г.Кнорын.

Вільгельм Георгіевіч Кнорын (Кнорыньш) (1890 – 1938 гг.)

нарадзіўся ў Латвіі. Доктар гістарычных навук (1935 г.). Скончыў настаўніцкую семінарыю. З 1910 г. член Сацыял-дэмакра- тычнай партыі Латвіі, пазней – РКП(б). Прымаў актыўны ўдзел ва ўстанаўленні Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі, гра-

230


мадска-палітычнай дзейнасці БССР. Сакратар Цэнтральнага бюро КП(б)Б (1920 – 1922 гг.), першы сакратар ЦК КП(б)Б (1927 – 1928 гг.). У 1928 – 1935 гг. працаваў у выканкаме Камінтэрна. З 1932 г. дырэктар Інстытута чырвонай прафесуры, галоўны рэдактар часопісаў «Коммунистический Интернационал», «Большевик». Расстраляны ў 1938 г.

Усваіх працах («Революция и контрреволюция в Белоруссии» (1920 г.), «Пять лет: Краткий конспект истории КП(б)Б» (1922 г.), «1917 год в Белоруссии и на Западном фронте» (1925 г.), «Заметки к истории диктатуры пролетариата в Белоруссии» (1934 г.))

ён зыходзіў з ідэі класава-пралетарскай чысціні. Аўтар лічыў бальшавіцкую партыю адзінай вырашальнай палітычнай сілай і гарантам росквіту Савецкай Беларусі. Гісторык крытыкаваў палажэнне аб перамозе рэвалюцыі на Заходнім фронце «штыкамі салдат», выступіў супраць канцэпцыі «двухкарэннасці» КП(б)Б. Кнорын адмаўляў пазітыўную ролю беларускіх рэвалюцыйных, нацы- янальна-дэмакратычных партыяў, адносіў іх да дробнабуржуазных, нацыяналістычных і контррэвалюцыйных сілаў, вёў барацьбу з нацыянал-дэмакратызмам.

Характэрнай рысай гістарыяграфіі 20-х гг. стала публікацыя мемуарных успамінаў у газетах, часопісах і зборніках, падрыхтаваных гістпартамі ў Віцебску і Гомелі («Революционная борьба в Гомельской губернии: Ист. материалы» (1921 г.), «Красная быль: Большевики в Витебске» (1923 г.), «Кастрычнік на Беларусі» (1927 г.)).

Мемуары насілі суб’ектыўны характар. У іх галоўная ўвага надавалася не столькі гісторыі партыі, колькі ўласнай ролі аўтараў у рэвалюцыйных падзеях. Але ўспаміны пашыралі факталагічную базу праблемы, прапагандавалі ідэю рэвалюцыі, адстойвалі бальшавіцкае бачанне кастрычніцкіх падзеяў 1917 г.

Да пачатку 30-х гг. скарачаецца публікацыя мемуараў у БССР, што было звязана з рашэннем 4-й Усесаюзнай нарады гістпартаў (студзень 1927 г.). Яе ўдзельнікі заклікалі гісторыкаў перайсці да грунтоўнай даследчыцкай працы. Першымі з прафесійных даследчыкаў да праблемы Кастрычніцкай рэвалюцыі звярнуліся С.Х.Агурскі (роля беларускіх «буржуазных» партыяў), С.Л.Гельтман (польскія рабочыя ў падзеях 1917 г.), Л.Г.Калмансон (ліквідацыя Стаўкі ў Магілёве).

У1927 г. выйшаў зборнік артыкулаў і дакументаў «Кастрычнік на Беларусі». Гэта была першая спроба публікацыі дакументаў, прысвечаных падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. Яны раскрывалі характар рухальных сілаў і ролю нацыянальнага фактару.

231


Асобная ўвага надавалася крытыцы дзейнасці небальшавіцкіх палітычных партыяў у Беларусі, поглядаў А.Р.Чарвякова, З.Жылуновіча, У.М.Ігнатоўскага. Працы А.Гаруновіча, А.Сянкевіча, С.Вальфсона, А.Зюзькова, С.Агурскага насілі павярхоўны, ідэалагічны характар. У іх адсутнічаў аналіз дзейнасці палітычных партыяў, нават сацыялістычныя арганізацыі лічыліся буржуазнымі.

З манаграфічнай літаратуры 30-х гг. можна адзначыць дасле-

даванні А.І.Зюзькова «Бальшавікі – арганізатары Кастрычніка ў Беларусі» (1934 г.) і В.К.Шчарбакова «Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і белапольская акупацыя» (1930 г.). Але, улічваючы палітычную сітуацыю пачатку 30-х гг., становіцца відавочным той факт, што нават гэтыя работы ўтрымлівалі шэраг пазіцыяў або памылковых, або непрымальных з боку афіцыйнай гістарыяграфіі.

Шчарбакоў пісаў, што напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Беларусі было «не меней аднаго мільёна чалавек пралетарскіх і паўпралетарскіх масаў. Гэта... маса з’яўлялася рэзервам рэвалюцыі». Гісторык разглядаў на адным узроўні рабочы клас, рамеснікаў, серадняцкія слаі вёскі, сельскагаспадарчых пралетарыяў і ады- ходнікаў-сялян. На думку У.М.Міхнюка, гэтая пазіцыя няверна адлюстроўвала рухаючыя сілы рэвалюцыі. Таксама Шчарбакоў бачыў прагрэсіўную ролю беларускіх нацыянальных партыяў у падрыхтоўцы сацыялістычнай рэвалюцыі, а пачатак дзейнасці бальшавіцкіх арганізацыяў адносіў да 1917 г. Пасля крытыкі з боку ЦК КП(б)Б Шчарбакоў і сам крытыкаваў свае погляды.

Удаваенны перыяд у беларускай савецкай гістарыяграфіі адсутнічала грунтоўнае вывучэнне праблемы Кастрычніцкай рэвалюцыі з прычыны недастаковай крыніцавай базы, дакладнай дыферэнцыяцыі праблемы, укаранення марксісцка-ленінскай метадалогіі.

У1931 г. ЦК ВКП(б) паставіў задачу напісаць «Гісторыю грамадзянскай вайны ў СССР», што прадугледжвала падрыхтоўку асобнага выдання ў БССР. Таму была створана асобная палітычная рэдакцыя ў складзе С.І.Будзінскага, П.В.Горына, К.В.Гея, В.Г.Кнорына, І.П.Ашэровіча, А.Р.Чарвякова і інш., мастацкая рэдакцыя і камісіі ў гаркамах і райкамах КП(б)Б. Да гэтай працы далучыліся супрацоўнікі Цэнтральнага бюро краязнаўства АН БССР, якія выдалі брашуру з пастановай ЦК ВКП(б) і ЦК КП(б)Б, заклікам М.Горкага і інструкцыямі аб арганізацыі работы па вывучэнні гісторыі грамадзянскай вайны.

Пачаўся збор архіўнага матэрыялу, напісанне мемуарных працаў. Былі падрыхтаваны да выдання рукапісы В.П.Даўбэ «Очерки

232


Смотрите также файлы