Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2809

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Эдуард Міхайлавіч Загарульскі нарадзіўся ў 1928 г. у г.Тула,

беларускі археолаг. Доктар гістарычных навук (1984 г.). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт. З 1953 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР, з 1962 г. у БДУ. Дэкан гістарычнага факуль-

тэта (1986 г.).

Таксама было апублікавана некалькі брашур папулярнага характару з выкарыстаннем этнаграфічнага матэрыялу, якія разлічваліся на шырокае кола чытачоў (Э.М.Загарульскі, У.Ф.Ісаенка, А.Г.Калечыц, М.М.Чарняўскі, Г.В.Штыхаў).

У першым томе «Гісторыі Беларускай ССР» (1972 г.) размеш-

чаны два раздзелы, прысвечаныя дапісьмоваму часу. Іх напісалі

У.Д.Будзько, У.Ф.Ісаенка, І.І.Арцёменка, А.Р.Мітрафанаў,

Л.Д.Побаль. Аўтары выкарысталі набыткі амаль 15-гадовага пасляваеннага развіцця беларускай археалогіі, прасачылі першапачатковае засяленне Беларусі першабытным чалавекам, яго існаванне ў познепалеалітычны час, заняткі і побыт плямёнаў новакаменнага, бронзавага і жалезнага вякоў. Гістарычны працэс пададзены на фоне развіцця прыроды, з якой першабытны чалавек быў звязаны непасрэдным чынам. Але аўтары яшчэ амаль не вылучаюць мезалітычную эпоху як важны прамежак паміж паляўнічымі ледавіковай эпохі і пазнейшымі земляробамі. Найбольш грунтоўна асветлены жалезны век, што тлумачыцца высокай ступенню даследаванасці яго розных тэрытарыяльных і храналагічных перыядаў.

Археолагі даказалі, што ў каменным і бронзавым вяках на тэрыторыі Беларусі сфармавалася даіндаеўрапейскае насельніцтва,

аў ХХІІІ ст. да н.э. прыйшла магутная хваля індаеўрапейцаў. Тым самым даследчыкі адмовіліся ад канцэпцыі М.Я.Мара, дамінаваўшай у даваеннай гістарыяграфіі.

Археалагічныя даследаванні паставілі пытанне аб этнагенезе беларусаў. Пасля Другой сусветнай вайны ў савецкай гістарыяграфіі замацавалася канцэпцыя «панславізма», актыўным прапагандыстам якой выступаў У.І.Пічэта. Па яго ініцыятыве ў Маскве ле-

там 1947 г. быў арганізаваны Інстытут славяназнаўства і балкан-

істыкі АН СССР. Пічэта падкрэсліваў славянскую місію ў Еўропе,

атаксама гістарычную еднасць трох народаў: рускага, украінскага і беларускага. Яшчэ ў курсе лекцыяў «История белорусского народа» (1918 г.) гісторык лічыў славян аўтахтонным насельніцтвам Еўропы, а іх прарадзіму лакалізаваў ва Усходняй Еўропе. На яго думку, пад націскам готаў і гунаў славяне пачалі рухацца на поўнач, да Верхняга Падняпроўя і Падзвіння. Тэрыторыя Беларусі была занята крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі і нават драўля-

268


намі. Апошніх ён размяшчаў у басейне Беразіны. Аснову «беларускага племені» У.І.Пічэта звязваў з крывічамі і дрыгавічамі, лічыў, што беларуская народнасць сфармавалася ўжо ў ХІІІ ст.

А.П.П’янкоў у манаграфіі «Паходжанне беларускага наро-

да» (1948 г.) на падставе разнастайных крыніцаў стварыў этналагічную ўсходнеславянскую тапаграфію, паказаў рассяленне ўсходніх славян, моўную і культурную еднасць Старажытнарускай дзяржавы, раскрыў працэс фармавання старажытнарускай народнасці.

У 60-я гг. з’яўляецца праца М.Я.Грынблата «Белорусы. Очерк происхождения и этнической истории» (1968 г.). Аўтар упершы-

ню ў беларускай гістарыяграфіі аб’яднаў археалагічныя, антрапалагічныя, гістарычныя і філалагічныя даследаванні, прапанаваў канцэпцыю этнагенезу беларусаў, якая была дамінуючай у пасляваенны перыяд. VІ – VІІІ стст. – гэта рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, ІХ – ХІІІ стст. – перыяд старажытнарускай народнасці, ХІV – ХVІ стст. – фарміраванне беларускай народнасці, ХVІІ – канец ХVІІІ ст. – перыяд далейшага развіцця беларускай народнасці, канец ХVІІІ ст. – да 1861 г. – складванне перадумоў беларускай нацыі.

Пазіцыя М.Я.Грынблата некалькі адрознівалася ад аўтара канцэпцыі старажытнарускай народнасці С.А.Токарава. Беларускі даследчык адмаўляў пераемнасць усходнеславянскіх плямёнаў з сучаснымі народамі. Таксама ён не прызнаваў уплыву «балцкага субстрата», канцэпцыю якога ў 1967 г. прапанаваў археолаг

В.В.Сядоў.

Тэорыя субстратнага паходжання беларусаў ім прадстаўлена ў манаграфіях «Происхождение и ранняя история славян» (1979 г.), «Восточные славяне в VІ – ХІІІ вв.» (1982 г.). Ён лічыў, што ў выніку славянізацыі балцкага насельніцтва і змяшання з ім славян адбылося аддзяленне часткі ўсходнеславянскай народнасці. Гэта прывяло да станаўлення беларускай лінгваэтнічнай супольнасці, якая аформілася ў VІІІ – ХІІ стст. і папярэднічала беларускай народнасці.

Наступным крокам у вывучэнні праблемы этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў стала даследаванне «Этнаграфія белару-

саў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985 г.), пад-

рыхтаванае калектывам аўтараў (В.К.Бандарчык, І.У.Чаквін,

П.У.Церашковіч, Г.І.Каспяровіч). У манаграфіі прадстаўлены гістарыяграфічны агляд, раскрыты працэс фармавання беларускай народнасці і беларускай нацыі.

269


У 1991 г. дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР М.Ф.Піліпенка апублікаваў даследаванне

«Возникновение Белоруссии: новая концепция», у якім прапанаваў уласны погляд на этнагенез беларусаў. Аўтар лічыў, што крывічы, дрыгавічы і радзімічы прынялі ўдзел у фармаванні «этнічнага ўтварэння – агульнаўсходнеславянскай народнасці» або «Русі». Ён не прыняў тэорыю «балцкага субстрата» Сядова і «крывічскую» тэорыю Ластоўскага, падзверг крытыцы М.І.Ермаловіча, які лічыў палачан асобным этнічным фармаваннем у выніку змешвання крывічоў, дрыгавічоў і балтаў – «першай па часе мадэллю беларусаў».

2. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ранняга сярэднявеч-

ча. У вывучэнні айчыннай гісторыі ІХ – ХІІІ стст. даследчыкі абапіраліся на вынікі археалагічных даследаванняў, праведзеных у старажытных гарадах Беларусі.

Георгій Васілевіч Штыхаў нарадзіўся ў 1927 г. у в.Старая Беліца Гомельскага раёна, беларускі археолаг. Доктар гістарычных навук (1983 г.), прафесар (1989 г.). Скончыў БДУ. З 1962 г. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, загадчык аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі. Вывучае старажытныя гарады Полацкай зямлі і курганныя могільнікі ранняга сярэднявечча паўночнай і цэнтральнай Беларусі. З 1982 г. узначальвае пастаянную камісію па археалагічным даследаванні старажытнага Мінска. Кіраваў экспедыцыямі па вывучэнні Полацка, Заслаўя, Віцебска, Барысава, Лукомля, Лагойска, Копысі.

У манаграфіях «Древний Полоцк, ІХ – ХІІІ вв.» (1975 г.), «Города Полоцкой земли ІХ – ХІІІ вв.» (1978 г.), «Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі» (1992 г.) ён зрабіў выснову, што фармаванне полацкіх (заходніх) крывічоў праходзіла на працягу другой паловы І-га тыс. н.э., што гістарычным ядром Полацкага княства з’яўлялася Падзвінне.

Леанід Васілевіч Аляксееў нарадзіўся ў 1921 г. у г.Растоў-на- Доне, расійскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1967 г.). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт. У 1948 – 1950 гг. працаваў у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, а з 1953 г. у Інстытуце археалогіі АН СССР. Даследаваў археалогію Полацкай і Смаленскай земляў ІХ – ХІІІ стст., гісторыю навукі. Праводзіў раскопкі старажытных гарадоў Беларусі (Браслаў, Друцк, Мсціслаў).

У манаграфіі «Полоцкая земля в IX – XIII вв. (Очерки истории Северной Белоруссии)» (1966 г.) Л.В.Аляксееў даказаў, што Полац-

270


кае княства з’яўлялася самастойнай палітычнай адзінкай Русі з арыгінальнай і самабытнай культурай.

Пётр Фёдаравич Лысенка нарадзіўся ў 1931 г. у в.Зарачаны Полацкага раёна, беларускі археолаг. Доктар гістарычных навук (1988 г.). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1964 г. супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, загадчык аддзела археалогіі сярэднявечча.

П.Ф.Лысенка у працах «Города Туровской земли» (1974 г.), «Берестье» (1985 г.), «Дреговичи» (1991 г.) даказаў заснаванне Брэста дрыгавічамі, правамернасць ужывання тэрміна «Тураўская зямля». Пазіцыя даследчыка не супадае з падыходам украінскіх гісторыкаў, якія самастойнасць Тураўскай зямлі выводзяць толькі з 60-х гг. ХІІ ст.

Археалагічна комплекс помнікаў старажытнага Мінска вывучалі многія вучоныя, сярод іх А.М.Ляўданскі, А.Д.Каваленя, Э.М.Загарульскі, Г.В.Штыхаў і інш. Замчышча ў 1957 – 1961 гг. вывучаў В.Р.Тарасенка, даследаванне горада ў 70-х гг. абагульнена ў манаграфіі Э.М.Загарульскага «Возникновение Минска» (1982 г.).

У 1984 – 1986 гг. у сувязі з пабудовай станцыі метро «Няміга» былі праведзены раскопкі ў старажытнай частцы горада XII – XVIII стст. Падрыхтаваны участак, які закансерваваны для стварэння Музея старажытнага Мінска. Вынікі вывучэння наваколляў старажытнага Мінска, валасцей-удзелаў, цэнтраў малых княстваў: Барысава, Лагойска, Заслаўля, увёў у навуковы зварот Ю.А.Заяц у працы

«Сельское население Минской волости-удела X – XIII вв.» (1988 г.).

У пасляваенныя гады адносна шырока даследаваліся раннефеадальныя гарады ўсходняй часткі Беларусі. Сярод іх Мсціслаўль, Крычаў, Гомель, Брагін, Чачэрск, Рэчыца, Магілёў. Аб іх даследаванні напісаны манаграфіі Т.Н.Каробушкінай «Средневековые памятники южной и восточной Белоруссии» (1987 г.), А.А.Мяцельскага «Города Белорусского Посожья в X – XIII вв.» (1992).

Важную гаспадарча-эканамічную і гандлёвую функцыі ў феадальную эпоху выконвала Нёманска-Дняпроўская водная магістраль. На берагах Нёмана і яго прытоках сфармаваліся адносна вялікія гарады, сярод іх Гродна. Старажытнасці горада і яго наваколля даследаваліся не адным пакаленнем археолагаў. Надрукаваны ма-

награфіі Н.Н.Вароніна «Древнее Гродно» (1954 г.), М.А.Ткачова

«Замкі Беларусі» (1977 г.), І.М.Чарняўскага «Архитектурно-ар- хеологические исследования в Гродно и Могилеве» (1981 г.), Т.С.Скрыпчанка «Обмен и местное производство на территории Белоруссии в XI – XIV вв.» (1982 г.).

271


Смотрите также файлы