Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2840
Скачиваний: 0
У X – XI стст. існавалі ў Панямонні і іншыя гарады. Аднак у летапісу яны адзначаны пазней: Навагрудак, Ваўкавыск, Слонім, Турыйск. Звесткі аб іх абагульнены ў манаграфіях Я.Г.Звяругі
«Верхнее Понеманье в IX – XIII вв.» (1989 г.), П.А.Рапапорта «Военное зодчество западнорусских земель X – XIV вв.» (1967 г.). Ф.Д.Гурэвіч «Древний Новогрудок» (1981 г.), у аўтарэфераце С.А.Піваварчыка «Городища X – XIII вв. Белорусского Понеманья»
(1994 г.).
Пачынальнікам «гістарычнай археалогіі» – новага кірунку ў гістарыяграфіі Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны – з’яўляецца М.А.Ткачоў.
Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў (1942 – 1992 гг.), беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1987 г.), прафесар (1989 г.). Скончыў БДУ. Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». Ініцыятар стварэння энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі», «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Напісаў каля 200 навуковых працаў.
Уманаграфіях «Замкі Беларусі» (1977 г.), «Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII – XVIII стст.» (1978 г.), «Замкі
ілюдзі» (1991 г.) першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэмаў населеных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў.
Упасляваеннай савецкай гістарыяграфіі замацавалася феадальная канцэпцыя грамадскага развіцця ўсходніх славян у ІХ – ХІІІ стст., якую распрацаваў Б.Д.Грэкаў.
Барыс Дзмітрыевіч Грэкаў (1882 – 1953 гг.) расійскі гісто-
рык. Акадэмік АН СССР, ганаровы акадэмік АН БССР. Доктар гістарычных навук (1934 г.). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт. Выкладаў у ВНУ Пецярбурга, Пярмі, Сімферопаля, Масквы. Дырэктар Інстытута гісторыі (з 1937 г.), Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры (1944 – 1946 гг.), Інстытута славяназнаўства АН СССР. Стваральнік канцэпцыі гісторыі Кіеўскай Русі – агульнай радзімы рускіх, украінцаў, беларусаў і інш. народаў.
Б.Д.Грэкаў у сваіх працах даказываў, што ва ўсходніх славян, як і ў германцаў, разлажэнне першабытнаабшчыннага ладу прывяло да развіцця феадальных адносінаў. Таму ў VІ – VІІІ стст. панаваў дафеадальны ўклад, а ў ІХ – пачатку ХІІ ст. – феадальны. Гісто-
272
рык сцвярджаў пра далучэнне Полацка да Кіева князем Уладзімірам у 980 г., пра аўтаномію Полацкай зямлі і пачатак барацьбы з Кіевам пры князе Брачыславе.
Супраць феадальнай канцэпцыі выступіў у 1974 г. пецярбургскі даследчык І.Я.Фраянаў.
Ігар Якаўлевіч Фраянаў нарадзіўся ў 1936 г. у г.Армавір, расійскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1976 г.), прафесар (1979 г.). Скончыў Стаўрапольскі педагагічны інстытут. З 1966 г. працуе ў Пецярбургскім універсітэце, дэкан гістарычнага факультэта, загадчык кафедры гісторыі Расіі. Старшыня Галоўнага савета па гісторыі ў Дзяржкамітэце вышэйшых навучальных установаў Расійскай Федэрацыі.
Упрацах «Киевская Русь: Очерки социально-экономической истории» (1974 г.), «Киевскай Русь: Очерки социально-политичес- кой истории» (1980 г.), «Киевская Русь: Очерки отечественной историографии» (1990 г.) гісторык даказываў, што ва ўсходніх славян у ІХ – ХІ стст. панавалі абшчынныя адносіны пры слабым развіцці феадальнага ўкладу.
З беларускіх гісторыкаў да гэтай праблемы звярнулася В.І.Гарамыкіна. На падставе вялікага факталагічнага матэрыялу у ма-
награфіях «К проблеме истории докапиталистических обществ (на материале Древней Руси)» (1970 г.), «Возникновение и развитие первой антагонистической формации в средневековой Евро-
пе» (1982 г.) аўтар спрабавала даказаць рабаўладальніцкі характар Кіеўскай Русі і вылучала адпаведна рабаўладальніцкі перыяд у ІХ – ХІ стст. і феадальны ў ХІІ – ХІІІ стст.
Блізкую пазіцыю займаў А.П.П’янкоў. У працы «Происхож-
дение общественного и государственного строя Древней Руси»
(1980 г.) даследчык прасачыў пераход ад родавых саюзаў да сельскай абшчыны ў першыя стагоддзі нашай эры. Ён лічыў, што ў VІ – VІІІ стст. панаваў рабаўладальніцкі лад, а ў ІХ – ХІІ стст. – феадальны.
Уабагульняльных працах, прысвечаных усходнім славянам і выдадзеных па-за межамі Беларусі, не звярталася належная ўвага гісторыі беларускага рэгіёна. Выключэннем з’яўляецца кніга ака-
дэміка М.М.Ціхамірава (1893 – 1965 гг.) «Древняя Русь» (1975 г.).
Аўтар адзначаў ідэнтычнасць палітычнага ладу Полацкай зямлі ХІІ ст. палітычнай структуры Вялікага Ноўгарада. Гэтую думку падтрымаў І.Я.Фраянаў.
273
3. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыя-
ду. У савецкай гістарыяграфіі ўстанавіліся шаблонныя схемы гістарычнага працэсу ў Беларусі, якія ў значнай ступені былі заснаваны на пазіцыях расійскай дваранска-клерыкальнай гістарыяграфіі ХІХ ст. Навуковыя распрацоўкі гісторыі Беларусі феадальнай эпохі змясціліся галоўным чынам ў сферы сацыяльна-эканамічнай, часткова этнагістарычнай, знешнепалітычнай, культуралагічнай тэматыцы.
Канцэптуальныя погляды афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі 60 – 80-х гг. без асаблівых зменаў падаваліся ў абагульняльных акадэмічных выданнях. Адносна аб’ектыўным з далучэннем новых матэрыялаў быў першы том шасцітомавай «Гісторыі Беларускай ССР» (1972 г.). Праўда, гісторыі Беларусі са старажытных часоў да адмены прыгоннага права ў 1861 г. было адведзена менш чвэрці агульнага аб’ёму выдання, а часоў ВКЛ да канца ХVІ ст. – менш 5 %.
Грунтоўнай для свайго часу працай была манаграфія У.Ц.Па-
шуты «Возникновение Литовского государства» (1959 г.). Аўтар выкарыстаў шматлікія гістарычныя крыніцы і правёў грунтоўны гістарыяграфічны аналіз праблемы. На думку А.К.Краўцэвіча, канцэпцыя генезіса ВКЛ, прапанаваная У.Ц.Пашутам, супадала з пазіцыяй польскіх даследчыкаў. Вялікае княства Літоўскае лічылася літоўскай па характары дзяржавай, а сярэдневяковая Літва атаясамлялася з сучаснай Літвой, г.зн. «ВКЛ – прадукт унутранай эвалюцыі Літвы». Пашута вылучыў тры фазы ўтварэння ВКЛ: канфедэрацыя земляў, саюз літоўскіх земляў на чале з князямі Аўкштайтыі, раннефеадальная манархія. На гэтым фоне адбыўся захоп беларускіх земляў літоўскімі феадаламі. Канцэпцыя У.Ц.Пашуты вызначала пазіцыю айчынных гісторыкаў да канца 80-х гг. ХХ ст.
У вывучэнні эпохі феадалізму дамінавала сацыяльна-эканам- ічная праблематыка. Галоўная ўвага гісторыкаў была накіравана на вывучэнне аграрных адносінаў, феадальнага горада, класавай барацьбы, разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы і зараджэння капіталістычных адносінаў.
Аграрная праблематыка знайшла сваё адлюстраванне ў працах Д.Л.Пахілевіча, П.Р.Казлоўскага, В.І.Мялешкі.
Дзмітрый Леанідавіч Пахілевіч (1897 – 1974 гг.), украінскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1951 г.), прафесар (1953 г.). Скончыў Кіеўскі інстытут народнай асветы. У 1921 – 1945 гг. працаваў у ВНУ УССР і РСФСР. З 1946 г. у Львоўскім універсітэце.
274
На падставе інвентароў каралеўскіх эканоміяў Д.Л.Пахілевіч раскрыў эвалюцыю памеснай і сялянскай гаспадаркі ў ХVІ – ХVІІІ стст., паказаў замену адпрацовачнай рэнты грашовай пасля войнаў сярэдзіны ХVІІ ст. як сродка аднаўлення гаспадарчага жыцця, вяртанне да фальваркова-паншчыннай сістэмы ў 40-я гг. ХVІІІ ст. У
сваіх працах «Крестьяне Белоруссии и Литвы в ХVІ – ХVІІІ вв.» (1957 г.), «Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине ХVІІІ в.»
(1966 г.) гісторык прааналізаваў рэформы Жыгімонта ІІ Аўгуста (1557 г.) і Антонія Тызенгаўза (1765 г.), раскрыў катэгорыі сялянства, выступіў супраць канцэпцыі аб прагрэсіруючым заняпадзе Беларусі ў другой палове ХVІІІ ст.
Павел Рыгоравіч Казлоўскі (1911 – 1996 гг.), беларускі гісто-
рык. Доктар гістарычных навук (1974 г.). Скончыў БДУ. З 1957 па 1986 гг. працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. Аўтар прац па гісторыі сялянства, крыніцазнаўству і дэмаграфіі беларускай вёскі.
Манаграфія П.Р.Казлоўскага «Крестьяне Белоруссии во вто-
рой половине ХVІI – ХVІII в.» (1969 г.) стала першым у беларускай гістарыяграфіі даследаваннем сялянства вотчынных магнацкіх уладанняў. Аўтар прасачыў развіццё вытворчых сіл вёскі (колькасць насельніцтва, развіццё земляробства, жывёлагадоўлі і інш.), з дапамогай статыстычнай апрацоўкі архіўных дадзеных пацвердзіў выснову Д.Л.Пахілевіча аб заняпадзе эканамічнага жыцця ў другой палове ХVІI – пачатку ХVІII ст. і эканамічным уздыме ў другой палове ХVІII ст.
Асобная ўвага была звернута на развіццё таварна-грашовых адносінаў у другой палове ХVІIІ ст., на працэс класавай дыферэнцыяцыі сялянства, генезіс капіталізму ў беларускай вёсцы. П.Р.Казлоўскі ўпершыню ў беларускай гістарыяграфіі звязаў эвалюцыю феадальнай рэнты са зменай структуры сялянскага надзела, вызначыў долю грашовых плацяжоў сялян заходняй часткі Беларусі ў другой палове ХVІII ст., якая традыцыйна лічылася рэгіёнам поўнага панавання паншчыны.
У працах «Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине ХVІII в.» (1974 г.), «Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII – первой половине XIX в.» (1982 г.) гісторык на падставе інвентароў, справаздачаў эканомаў і ўпраўляючых, рэестраў збору збожжа, касавых кніг і іншых крыніц даследаваў гаспадарку буйных землеўладальнікаў, якія займалі 46 % прыватнаўласніцкіх земляў на захадзе і ў цэнтры Беларусі. Ён паказаў развіццё ўнутранага рынку пад уплывам росту попыту на
275
сельгаспрадукцыю ў Заходняй Еўропе, вызначыў спецыялізацыю магнацкіх латыфундыяў.
Казлоўскі абвергнуў канцэпцыю прагрэсіруючага пагаршэння становішча сялян у перыяд феадалізму і тэзіс аб тым, што селянін з’яўляўся толькі карыстальнікам зямлі.
Васіль Іванавіч Мялешка нарадзіўся ў г.Томску ў 1921 г., беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1972 г.), прафесар (1990 г.). Скончыў БДУ. У 1956 – 1991 гг. у Інстытуце гісторыі АН БССР, загадчык аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму. У 1987 г. старшыня камісіі Акадэміі навук па гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства Беларусі.
У працы «Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина ХVІI – ХVІII вв.)» (1975 г.) Мялешка вызначыў асаблівасці аграрнай гісторыі ўсходняй часткі Беларусі. Ён паказаў аднатыпнасць структуры феадальнай уласнасці (дамінаванне шляхецкай уласнасці), гандлёвыя сувязі феадальнага маёнтка і сялянскай гаспадаркі з рынкам, глыбокае пранікненне таварна-гра- шовых адносінаў у сельскую гаспадарку, ролю промыслаў у развіцці аграрнай вытворчасці. Даследчык лічыў, што некаторыя промыслы ў першай палове ХVІII ст. мелі рысы капіталістычных мануфактураў.
Таксама В.І.Мялешка вывучаў праблему класавай барацьбы ў беларускай вёсцы. У манаграфіі «Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине ХVІI – ХVІII вв.» (1982 г.) ён прааналі-
заваў тры формы сялянскіх выступленняў: пасіўны супраціў (скаргі, адмова ад выканання павіннасцяў, уцёкі), узброеныя акцыі (напады на маёнткі, сутычкі з узброенымі атрадамі і інш.), паўстанні (на Каменшчыне (1736 – 1754 гг.) і Крычаўскім старостве (1740 –
1744 гг.)).
Але ў пасляваенны перыяд развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі было слаба вывучана развіццё сялянскай гаспадаркі ва ўмовах генезісу капіталізму, яе рыначныя сувязі. Недастаткова прааналізавана эвалюцыя наёмнай працы, працэс запрыгоньвання сялянства. Прычым аграрная гісторыя ХІV – ХV стст. у цэлым заставалася слаба распрацаванай.
Праблема феадальнага горада знайшла адлюстраванне ў даследаваннях А.П.Ігнаценкі, З.Ю.Капыскага, А.П.Грыцкевіча.
Манаграфія А.П.Ігнаценкі «Ремесленное производство в городах Белоруссии в ХVII – ХVIII в.» (1963 г.) утрымлівае грунтоў-
ную характарыстыку гарадскога рамяства. Аднак спроба аўтара
276