Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2830

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

суаднесці феадальныя майстэрні з генезісам капіталізму выглядае беспадстаўнай.

Зіновій Юльевіч Капыскі (1916 – 1996 гг.), беларускі гісто-

рык. Доктар гістарычных навук (1968 г.). Скончыў Мінскі інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у Мінскім аблпланаддзеле, у Інстытуце эканомікі АН БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950 – 1990 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Даследаваў гісторыю беларускага феадальнага горада, крыніцазнаўства, гістарыяграфію гісторыі Беларусі.

Уманаграфіях «Экономическое развитие городов Белоруссии

вХVI – первой половине ХVII вв.» (1966 г.), «Социально-экономиче- ское развитие городов Белоруссии в ХVI – первой половине ХVII вв.»

(1975 г.) Капыскі прааналізаваў становішча 37 дзяржаўных гарадоў і больш за 300 мястэчак. Пры гэтым аўтар памылкова бачыў наяўнасць капіталістычных з’яваў у гарадскім рамястве яшчэ ў ХVІІ ст., што сведчыла аб пэўнай мадэрнізацыі гістарычнага працэсу. Ён лічыў з’яўленне скупшчыкаў рамесных вырабаў, ліхвярства і крэдыту пацвярджэннем генезісу буржуазных адносін.

Анатоль Пятровіч Грыцкевіч нарадзіўся ў 1929 г. у Мінску,

беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1986 г.), прафесар (1987 г.). Акадэмік Міжнароднай АН Еўразіі (1999 г.). Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў, БДУ. Працаваў урачом. З 1959 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР. З 1975 г. загадчык кафедры Мінскага інстытута культуры (з 1993 г. Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры). Адначасова ў 1996 – 2000 гг. дырэктар НДІ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (у Мінску). Даследуе гісторыю Беларусі перыяду феадалізму.

А.П.Грыцкевіч у манаграфіях «Частновладельческие города Белоруссии в ХVI – ХVIII вв.» (1975 г.), «Социальная борьба горо-

жан Белоруссии в ХVI – ХVIII вв.» (1979 г.) вызначыў колькасць прыватнаўласніцкіх гарадоў, іх тыпы, узровень эканамічнага развіцця, сістэму кіравання, іх ролю як вайсковай апоры, грунтоўна прааналізваў магдэбургскае права.

Шмат увагі надавалася вывучэнню праблемы разлажэння феа- дальна-прыгонніцкай сістэмы і зараджэння капіталістычных адносінаў у працах А.М.Карпачова, М.М.Улашчыка, В.У.Чапко і інш.

Грунтоўным даследаваннем сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі першай паловы ХІХ ст. стала манаграфія М.М.Улашчы-

ка «Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии» (1965 г.).

277


Мікалай Мікалаевіч Улашчык (1906 – 1986 гг.), беларускі гісторык, археограф, археолаг, этнограф, краязнаўца, літаратар. Доктар гістарычных навук (1964 г.). Скончыў БДУ. У 1924 – 1930 гг. працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і сакратаром Кніжнай палаты БССР. Удзельнічаў у беларускім нацыя- нальна-культурным руху. Арыштаваны па справе СВБ (1930 г.), высланы ў г.Налінск Вяцкай вобласці. У 1933 г. асуджаны паўторна, этапіраваны ў Марыінскі лагер Навасібірскай вобласці, пасля ў пас. Суслава Кемераўскай вобласці. Вызвалены вясной 1935 г. без дазволу вяртання ў БССР, працаваў выкладчыкам гісторыі і геаграфіі ў розных школах і тэхнікумах. З 1939 г. у Ленінградзе, настаўнічаў. У 1941 г. арыштаваны і высланы ў г.Златавуст Чэлябінскай вобласці. Пры садзейнічанні акадэміка АН СССР Л.А.Арбелі вызвалены (1942 г.), займаўся вывучэннем аграрнай гісторыі Беларусі і Літвы ХІХ ст. У 1948 г. выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. У 1949 г. звольнены з працы, рэпрэсаваны і ў 1951 г. этапіраваны ў пас. Суслава. Пасля вызвалення (1955 г.) вярнуўся ў Маскву, дзе да 1986 г. працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН СССР.

Работа ўключае матэрыялы толькі па трох губернях (Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай), але высновы аўтара мелі важнае значэнне для ўсёй тэрыторыі Беларусі, склаўшы зыходную пазіцыю для наступных даследаванняў па першай палове ХІХ ст. Шмат месца М.М.Улашчык адвёў аналізу сялянскай праблематыкі. Ён даследаваў дэмаграфічныя працэсы, структуру сялянскага насельніцтва, сялянскую гаспадарку і яе сувязі з рынкам, павіннасці сялян, умовы іх жыцця, антыпрыгонніцкі рух. Пры гэтым аўтар выкарыстаў шырокую базу архіўных матэрыялаў.

У манаграфіі В.У.Чапко «Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в.» (1966 г.) праблема крызісу феадальных адносінаў была даследавана на дадзеных 800 памесцяў Беларусі.

Валянціна Уладзіміраўна Чапко нарадзілася ў 1925 г. у

Мінску, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1969 г.), прафесар (1976 г.). Скончыла БДУ. У 1953 – 1972 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР. З 1972 г. загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі ў Мінскім педагагічным інстытуце. З 1978 г. у БДУ – загадчык кафедры гісторыі БССР, з 1984 г. прафесар кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў. Даследавала сацыяльна-эканамічныя працэсы ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

У кнізе разглядаюцца не толькі памешчыцкая, але і сялянская гаспадарка. Такі падыход дазволіў раскрыць дзве галоўныя тэн-

278


дэнцыі ў развіцці сельскай гаспадаркі ў першай палове XIX ст.: крызіс прыгонніцкай сістэмы і пашырэнне капіталістычных формаў арганізацыі вытворчасці ў феадальных маёнтках і гаспадарцы дзяржаўных сялян.

Сведчаннем крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў першай палове XIX ст. было ўзмацненне сялянскага руху. Даследаванню гэтай праблемы прысвечана манаграфія В.У.Чапко «Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX в.» (1972 г.), у

якой упершыню ў беларускай гістарычнай літаратуры прасочана дынаміка сялянскага руху, вызначаны яго асноўныя этапы і даецца іх характарыстыка. Аўтар прыйшла да высновы, што сялянскі рух уяўляў сабой класавую барацьбу, накіраваную супраць феадальнапрыгонніцкай эксплуатацыі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё гарадоў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. разгледжана ў манаграфіях

В.У.Чапко «Города Белоруссии в первой половине XIX века: Экономическое развитие» (1981 г.) і А.М.Лютага «Социально-экономи- ческое развитие городов Белоруссии в конце XVIII – первой поло-

вине XIX в.» (1987 г.).

Анатоль Міхайлавіч Люты нарадзіўся ў 1951 г. у г.п.Смілавічы Чэрвеньскага раёна. Доктар гістарычных навук (1990 г.), прафесар (1991 г.). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1982 г. старшы выкладчык, з 1985 г. загадчык кафедры Мінскага педагагічнага інстытута (з 1993 г. педуніверсітэт). Даследуе сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Беларусі ў ХVІІІ – ХІХ стст., генезіс капіталізму на Беларусі.

Акрамя агульнай характарыстыкі гарадоў і мястэчак, даследаванні ўтрымліваюць матэрыял аб развіцці рамеснай вытворчасці, мануфактураў, гандлю, раскрываюць сельскагаспадарчыя заняткі гарадскіх жыхароў, прасочваюць дынаміку гарадскога насельніцтва, змены, якія адбыліся ў яго сацыяльным, нацыянальным і канфесійным складзе.

У манаграфіях падкрэсліваецца, што зараджэнне і развіццё капіталістычных адносінаў у гарадах Беларусі перадвызначыла фарміраванне класаў буржуазнага грамадства – буржуазіі і наёмных рабочых, змену знешняга вобліку гарадоў. Але гарады Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. яшчэ не сталі цэнтрамі развіцця капіталістычнай прамысловасці. Яны захоўвалі рысы феадальнага горада, хаця пераходныя працэсы ўжо ішлі даволі інтэнсіўна.

279


Развіццё прамысловасці ў Беларусі ў другой палове XVIII – першай палове XIX ст. даследавана ў манаграфіях М.Т.Раманоўс-

кага «Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссиии (другая палова XVIII – першая палова XIX в.» (1966 г.) і М.Ф.Болбаса «Развіццё прамысловасці Беларусі (1795 – 1861)» (1966 г.). У

кнізе М.Т.Раманоўскага раскрыта роля мануфактурнай вытворчасці (у тым ліку вотчыннай) як цэлага этапу, які аказаў уплыў на фармаванне капіталістычнага ўкладу ў эканоміцы дарэформеннай Беларусі. М.Ф.Болбас прасачыў дынаміку і асноўныя этапы развіцця прамысловасці Беларусі, прааналізаваў рамесную вытворчасць, мануфактуры і капіталістычныя фабрыкі, разглядзеў іх галіновую структуру, паходжанне і склад рабочых, іх становішча. Але даследчык спрошчана разумеў працэс разлажэння і крызісу феадальна-пры- гонніцкай сістэмы, зрабіў шэраг памылковых сцвярджэнняў.

У пасляваенны перыяд беларускія гісторыкі актыўна вывучалі «вызваленчую барацьбу беларускага народа супраць польскіх эксплуататараў за ўз’яднанне з Расіяй», грамадска-палітычную думку ХІV – ХVІІІ стст., «экспансіянізм каталіцкай царквы» ў Беларусі, грамадска-палітычны рух у першай палове ХІХ ст.

Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі (1916 – 1975 гг.), беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар (1966 г.). Членкарэспандэнт АПН СССР (1968 г.). Скончыў БДУ. Выкладчык, загадчык кафедры гісторыі СССР (1950 – 1958 гг.), гісторыі БССР (з 1958 г.) БДУ. Дэкан гістарычнага факультэта. Вывучаў расійска-беларускія адносіны ў другой палове ХVІ – ХVІІ стст., нацыянальна-вызваленчую і антыфеадальную барацьбу ў Беларусі ў ХVІІ ст.

Абецэдарскі сабраў вялікі матэрыял аб перасяленні беларусаў у Маскву і Замаскварэцкі край у другой палове ХVІІ ст., якое не заўсёды лічыў добраахвотным. У манаграфіях «Белорусы в Москве в ХVІІ в.: Из истории русско-белорусских связей» (1957 г.), «Белоруссия и Россия: Очерки русско-белорусских связей второй поло-

вины ХVІ – ХVІІ вв.» (1978 г.) даследчык раскрыў ролю беларускіх рамеснікаў, якія былі пераселены ў Маскву, у развіцці рамеснай вытворчасці, стварэнні шэдэўраў культуры расійскай сталіцы. Абецэдарскі з’яўляўся прыхільнікам унітарнай канцэпцыі аб’яднання ўсходнеславянскіх земляў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы.

Канцэпцыю Л.С.Абецэдарскага развіў А.П.Ігнаценка ў да-

следаванні «Борьба белорусского народа за воссоединение с Россией (вторая половина ХVІІ – ХVІІI вв.)» (1974 г.). Восем стагоддзяў,

якія ахоплівалі перыяд ад распаду Кіеўскай Русі да падзелаў Рэчы

280


Смотрите также файлы