Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2814
Скачиваний: 0
Дзейнасць саўгасаў рэспублікі прадстаўлена ў даследаваннях
А.М.Сарокіна «Совхозы БССР в период построения фундамента социализма (1926 – 1932 гг.)» (1971 г.), «Совхозы Белорусской ССР
(1917 – 1941 гг.)» (1979 г.).
Анатоль Мікалаевіч Сарокін нарадзіўся ў 1940 г. у Мінску,
беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1980 г.). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1965 – 1997 гг. у Інстытуце гісторыі НАНБ: малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, в.а. загадчыка аддзела. У 1997 – 2000 гг. начальнік атэстацыйнага аддзела гуманітарных навук Вышэйшага атэстацыйнага камітэта РБ.
Пытанні ажыццяўлення культурных пераўтварэнняў у БССР прадставіў у кнізе «Деятельность КПБ по осуществлению культурной революции в республике (1919 – 1937 гг.)» П.П.Сіліванчык,
гісторыю беларускага савецкага друку – С.В.Марцалеў, станаўлення вышэйшай школы – Н.І.Красоўскі. Але высокая палітызацыя, заідэалагізаванасць культурнай работы ў БССР не раскрывалася.
У 80-я гг. значная ўвага стала надавацца праблемам фармавання інтэлігенцыі ў БССР, ваенна-патрыятычнаму выхаванню працоўных, ідэалагічнай рабоце з насельніцтвам у працах Ю.С.Куз-
няцова, А.Ф.Васілеўскай, Е.В.Маскоўкінай, П.Г.Чыгрынава,
М.П.Касцюка. Фармаванне кадраў для сістэмы народнай адукацыі рэспублікі плённа вывучаў Я.К.Новік.
Яўген Канстанцінавіч Новік нарадзіўся ў 1939 г. у в.Рахавец Навагрудскага раёна, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1989 г.), прафесар (1991 г.). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1962 г. працаваў настаўнікам, выкладчыкам Навагрудскага гандлёва-эканамічнага тэхнікума. З 1970 г. у Мінскім педагагічным інстытуце, Мінскім інстытуце культуры, Рэспубліканскім міжгаліновым інстытуце павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў і спецыялістаў галінаў народнай гаспадаркі. З 1990 г. загадчык кафедры гуманітарных дысцыплінаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 2000 г. начальнік атэстацыйнага аддзела гуманітарных навук ВАКа РБ.
6. Этапы гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны. У пасля-
ваенны перыяд у айчыннай i сусветнай гістарыяграфіі з’явілася больш за 10 тыс. прац, прысвечаных гісторыі Белаpyci перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Пераважна яны датычацца баявых дзеянняў Чырвонай Арміі падчас абарончых баёў 1941 г. i наступальных аперацыяў 1943-1944 гг., стварэння i дзейнасці партызанскіх
295
фарміраванняў, зараджэння i развіцця падполля ў населеных пунктах, кіруючай і арганізуючай ролі падпольных партыйных і камсамольскіх органаў, масава-палітычнай i прапагандысцкай працы ў тыле ворага, пытанням акупацыйнага рэжыму, палітыцы генацыду супраць насельніцтва Беларусі. У навуковы абарот уведзена шмат архіўных крыніцаў, выдадзены тэматычныя зборнікі дакументаў і матэрыялаў, сотні мемуараў удзельнікаў вайны, абаронены больш за сто доктарскіх і кандыдацкіх дысертацыяў, выдадзены фундаментальныя абагульняльныя працы. У 2005 г. завяршылася выданне кніг серыі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць». Склаўся самастойны кірунак – гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
А.М.Літвін вылучае два асноўныя перыяды вывучэння гісторыі Беларусі перыяду Другой сусветнай вайны: савецкі і сучасны. Першы перыяд ён вызначае з чэрвеня 1941 г. па канец 1991 г. і падязляе яго на тры этапы.
Першы (ваенны; чэрвень 1941 г. – канец вайны) – зараджэнне літаратуры, першыя крокі ў арганізацыі навуковых даследаванняў, пачатак збору дакументальных крыніцаў, фармаванне архіўных фондаў. У гады вайны гісторыкі, журналісты, партыйныя і савецкія работнікі Беларусі ў сваіх артыкулах, брашурах апавядалі пра падзеі на франтах, у савецкім тыле і на акупаванай ворагам тэры-
торыі (публікацыі П.К.Панамарэнкі «Партызанскі рух у Вялікую Айчынную вайну» (1943 г.), Ц.С.Гарбунова «Беларусь жыве, Беларусь змагаецца!» (1943 г.), М.В.Зімяніна «Моладзь Беларусі зма-
гаецца» (1942 г.), выступленні кіраўнікоў партызанскага руху Ц.П.Бумажкова, П.З.Калініна, В.І.Казлова і інш. Летам 1942 г. была створана Камісія па гісторыі Айчыннай вайны пры ЦК КП(б)Б і Надзвычайная Дзяржаўная Камісія па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Другі этап (пасляваенны; другая палова 40 – канец 50-х гг.) – этап далейшага назапашвання дакументальнага матэрыялу, першых спробаў навуковага асэнсавання асобных пытанняў барацьбы насельніцтва Беларусі. Выйшлі працы Л.Ф.Цанавы «Усенародная партызанская вайна ў Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў» (ч..1, 1949 г.; ч..2, 1951 г.), І.С.Краўчанкі «Падпольны бальшавіцкі друк у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1950 г.) і «Работа Кампартыі ў тыле ворага (1941 – 1944 гг.)» (1959 г.), П.П.Ліпілы «КПБ – арганізатар і кіраўнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1959 г.), шэраг зборні-
296
каў дакументаў і матэрыялаў, успамінаў удзельнікаў барацьбы, якія паклалі пачатак паглыбленаму вывучэнню партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. На гэтым этапе значна пашырыліся магчымасці для працы з дакументамі ваенных гадоў, былі створаны першыя навуковыя падраздзяленні ў вывучэнні гісторыі вайны ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ і ў Інстытуце гісторыі АН БССР.
Літаратура і навуковыя дысертацыі першага пасляваеннага дзесяцігоддзя ў большасці не мелі абагульняльнага характару, бо кіраўніцтва рэспублікі лічыла, што гісторыю вайны павінны найперш напісаць яе кіраўнікі. Згодна з прынятай 3 ліпеня 1946 г. пастановай ЦК КП(б)Б «Аб збіранні, распрацоўцы і выданні дакументаў і матэрыялаў аб рабоце партыйных арганізацый КП(б)Б і партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну 1941 – 1945 гг.» быў зацверджаны спіс з 38 асобаў, якія павінны былі падрыхтаваць да выдання свае кнігі. Для працаў абодвух этапаў характэрны неабгрунтаванае засакрэчванне архіўных крыніцаў, абмежаваны доступ да іх выкарыстання, жорсткі ідэалагічны кантроль.
Трэці этап (канец 50-х гг. – 1991 г.) – найбольш прадуктыўны ў вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Многія яе аспекты атрымалі грунтоўнае асвятленне (кіруючая роля КПСС і асобныя пытанні акупацыйнага рэжыму, падпольная і партызанская барацьба, дапамога савецкага тылу партызанам, ідэйная і масава-палітыч- ная праца савецкага падполля, жыццё і дзейнасць насельніцтва ў партызанскіх зонах і інш.). Гэта працы Р.Ц.Аблавай, Г.І.Аляхновіч, Л.В.Аржаевай, К.М.Гоцман, С.К.Грабоўскага, У.І.Гуленкі, В.С.Давыдавай, Б.Дз.Далгатовіча, К.І.Дамарада, І.М.Ігнаценкі, А.І.Залескага, А.Л.Манаенкава, А.М.Мацко, В.К.Кісялёва, Г.Дз.Кнацько, П.М.Кобрынца, А.А.Кузняева, Г.П.Купрэевай, У.І.Кузьменкі, Р.Р.Кручка, В.С.Лазебнікава, У.І.Лемяшонка, А.М.Літвіна, С.В.Марцэлева, А.Д.Цітова, А.А.Тозіка, У.С.Пасэ, В.П.Паўлава, Я.С.Паўлава, П.С.Паўлаўца, В.П.Раманоўскага, С.У.Сілавай, А.В.Сямёнавай, Г.М.Шавялы, А.Ф.Хацкевіча, А.А.Фактаровіча, А.А.Філімонава, Э.Ф.Языковіч, М.А.Якубоўскага і інш. Але шэраг пытанняў заставаўся па-за полем зроку даследчыкаў (асобныя пытанні акупацыйнага рэжыму, праблема калабарацыянізму, супрацоўніцтва і здрадніцтва, узаемаадносіны партызан і мясцовага насельніцтва, роля царквы і канфесіяў у жыцці народа ў ваенныя гады, трагедыя яўрэйскага насельніцтва, дзейнасць Арміі Краёвай, палітычныя рэпрэсіі, ваеннапалонныя і г.д.).
297
7. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савец-
кага перыяду. У вывучэнні сучаснага гістарычнага перыяду прыярытэт належаў супрацоўнікам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Даследчыкі спачатку зыходзілі з задачы пабудовы камуністычнага грамадства, вызначанай на ХХІІ з’ездзе КПСС у 1961 г., а затым – задачы пабудовы «развітога сацыялізму» (канцэпцыі, замацаванай у Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г.).
Асноўная ўвага звярталася на аналіз кіруючай ролі Камуністычнай партыі Беларусі ў палітычным, сацыяльна-эканамічным, ідэалагічным жыцці грамадства. У 1974 г. выйшла калектыўная праца пад кіраўніцтвам А.Н.Аксёнава «Возрастание руководящей роли партии в коммунистическом строительстве (на материалах Компартии Белоруссии. 1959 – 1973 гг.)». Раней былі апублікаваны зборнікі артыкулаў: «КПБ в борьбе за дальнейшее развитие народного хозяйства республики в послевоенные годы» (1961 г.), «Деятельность Компартии Белоруссии в период социализма и коммунистического строительства» (1969 г.).
Адной з першых спробаў абагульнення дзейнасці КПБ у галіне эканамічнай палітыкі стала манаграфія Г.Д.Мацюшэнкі «Ком-
мунистическая партия Белоруссии в борьбе за восстановление и развитие промышленности в послевоенные годы (1946 – 1950 гг.)»
(1962 г.). Шэраг даследаванняў былі прысвечаны арганізацыйнакадравай дзейнасці партыйных органаў. Таксама аналізавалася роля партыі ў эканамічнай адукацыі кадраў, у павышэнні ролі насценнага друку, у кіраванні народнымі дружынамі і г.д.
Актуальным кірункам гістарычных даследаванняў з’яўлялася гісторыя Саветаў, прафсаюзаў, камсамола і грамадскіх арганізацы-
яў. Сярод іх кніга П.Ц.Петрыкава «Советы депутатов трудящихся БССР и их роль в создании материально-технической базы коммунизма (1959 – 1965 гг.)» (1972 г.), В.М.Фаміна «Профсоюзы Белоруссии в борьбе за технический прогресс в промышленности
(1946 – 1971 гг.)» (1971 г.).
Віталій Міхайлавіч Фамін нарадзіўся ў 1927 г. у в.Чорнае Рэчыцкага раёна, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1973 г.), прафесар (1974 г.). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1960 г. працуе ў ім: старшы выкладчык, дацэнт, у 1972 – 1997 гг. загадчык кафедры. У 1976 – 1985 гг. рэдактар навуковага зборніка «Вопросы истории».
Глыбокую распрацоўку атрымала праблема прамысловага развіцця БССР і стану рабочага класа ў працах І.Я.Марчанкі «Рабо-
чий класс БССР в пслевоенные годы (1945 – 1950 гг.)» (1962 г.),
298
«Трудовой подвиг рабочего класса Белорусской ССР (1943 – 1950 гг.)» (1977 г.), «Ведущая сила: Рабочий класс Белоруссии на этапе развитого социализма» (1980 г.) (разам з Л.М.Лычом), Л.М.Лыча «Восстановление и развитие железнодорожного транспорта Белорусской ССР (сентябрь 1943 – 1970 гг.)» (1976 г.), І.П.Крэня і
інш., развіцця сельскай гаспадаркі – у працах А.П.Белязо «Бела-
руская вёска ў пасляваенныя гады (1945 – 1950)» (1974 г.), «Современная белорусская деревня» (1976 г.), «Крестьянство Белоруссии на пути к развитому социализму (1951 – 1960 гг.)» (1982 г.), І.В.Палуяна «Технические кадры белорусской деревни и развитие сельского хозяйства республики» (1978 г.), Н.В.Кузняцова «Курсом специализации и концентрации сельского хозяйства: На материалах Компартии Белоруссии (1965 – 1983 гг.)» (1984 г.), М.П.Касцюка «Трудовой вклад крестьянства в победу и укрепление социализма:
на материалах БССР» (1986 г.) і інш., гісторыі культурных пераўт-
варэнняў – у працах С.А.Умрэйкі, І.В.Царук, М.Г.Мінкевіча, С.В.Марцалева і інш.
Іван Ягоравіч Марчанка (1923 – 1997 гг.), беларускі гісто-
рык. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1980 г.). Доктар гістарычных навук (1969 г.), прафесар (1980 г.). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1945 – 1951 гг. на партыйнай рабоце. З 1954 г. у Інстытуце гісторыі АН Беларусі: навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, у 1962 – 1968 гг. і 1976 – 1981 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчык сектара і аддзела.
Міхаіл Паўлавіч Касцюк нарадзіўся ў 1940 г. у в.Масцішча Навагрудскага раёна, беларускі гісторык. АкадэмікНАНБ (1996 г.). Доктар гістарычных навук (1980 г.), прафесар (1987 г.). Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут. З 1969 г. у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, з 1970 г. вучоны сакратар. У 1975 – 1981 гг. вучоны сакратар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. З 1981 г. намеснік дырэктара, з 1989 па 1999 гг. дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ.
У 70-я гг. савецкія гісторыкі пачалі актыўную распрацоўку праблемы «развітога сацыялізму» на прыкладах адносна блізкага мінулага – фактычна сучаснага этапа развіцця краіны. Прадметам даследавання сталі кіраўніцтва КПСС эканомікай і сацыяльнымі адносінамі, грамадска-палітычным і культурным жыццём, нацыянальнай палітыкай. У «авангардзе» ішлі маскоўскія гісторыкі (В.Касьяненка, П.Ігнатоўскі, В.Старавераў, І.Берхін і інш.). Ужо ў пачатку 80-х гг. была зроблена выснова аб канцэпцыі «развітога сацыя-
299