Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2813
Скачиваний: 0
тар Мінскага гаркама КПБ. У 1966 – 1969 гг., 1975 – 1980 гг. дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1969 – 1975 гг. дырэктар, з 1980 г. загадчык аддзела, а з 1991 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі.
І.М.Ігнаценка даследаваў рост рабочага і сялянскага руху напярэдадні рэвалюцыі, паказаў пачатак, развіццё і перамогу рэвалюцыі ў Петраградзе, у гарадах і вёсках Беларусі і на Заходнім фронце, яе ўплыў на беларускі нацыянальны рух, спецыфічныя ўмовы і асаблівасці яе ажыццяўлення.
На думку аўтара, сама па сабе ўзятая лакальна сітуацыя на Беларусі не з’яўлялася рэвалюцыйнай. Аднак у агульнарасійскім кантэксце, пры рэзкім пагаршэнні ўмоваў жыцця і пад знешнім уздзеяннем, яна магла перарасці ў рэвалюцыйную, што адбылося ў мяккіх формах – у лютым, у вострых – у кастрычніку 1917 г. Пры гэтым вырашальным фактарам з’явіўся Заходні фронт, пераўтварэнню якога ў трэці рэвалюцыйны цэнтр у Расійскай імперыі даследчык аддае асаблівую ўвагу.
Па сутнасці, праца І.М.Ігнаценкі з’яўляецца першай абагульняльнай працай у беларускай гістарыяграфіі, у якой комплексна разгледжана гісторыя Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г. у Беларусі.
5. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяду 1917 – 1945 гг.
Вядучымі кірункамі даследаванняў у сярэдзіне 50 – 80-я гг. з’яўляліся гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі, ўстанаўленне Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі, утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці, працэс «сацыялістычнага будаўніцтва».
Вывучэнне гісторыі сацыялістычнай рэвалюцыі ў Беларусі звязана з імем І.М.Ігнаценкі. У манаграфіі «Беднейшее крестьян-
ство – союзник пролетариата в борьбе за победу Октябрьской революции в Белоруссии (1917 – 1918 гг.)» (1962 г.) ён ахарактары-
заваў палітычнае становішча на неакупаванай тэррыторыі Беларусі напярэдадані і падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі, упершыню пасля 20 – 30-х гг. паказаў уплыў на сялянства беларускіх нацыянальных партыяў, увёў новую гістарыяграфічную тэму – аналіз складу і рашэнняў Усебеларускага з’езда.
Барацьбу з «карнілаўскім мяцежом», падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску, падпісанне Брэсцкага міру разглядаў у сваіх працах У.Р.Івашын, дзейнасць партыі бальшавікоў, ваеннае будаўніцтва, дзейнасць Саветаў і рэўкамаў, удзел Беларусі ў ваенна-палі- тычным саюзе савецкіх рэспублік – П.А.Селіванаў, унутраную і
291
знешнюю барацьбу на тэрыторыі Беларусі ў перыяд грамадзянскай вайны – С.З.Пачанін, становішча рабочага класа і дзейнасць прафсаюзаў у 1917 – 1918 гг. – В.Р.Гнеўка, дзейнасць атрадаў Чырвонай гвардыі, атрадаў Частак асобага прызначэння – А.Г.Хахлоў, арганізацыю Саветаў – П.К.Блашко.
Значная ўвага даследчыкаў у 50 – 60-я гг. была накіравана на вывучэнне аграрных пераўтварэнняў Савецкай улады. У працах
В.А.Мілаванава, І.Я.Марчанкі, Б.М.Фіха і іншых даследчыкаў аб-
грунтоўвалася аграрная палітыка партыі бальшавікоў, яе сацыялістычны характар. Галоўным аспектам вывучаемай праблемы з’яўляўся працэс арганізацыі калектыўнага сектара ў беларускай вёсцы.
У пасляваенных выданнях утрымліваецца значны факталагічны матэрыял, прысвечаны стану беларускага грамадства ў 20 – 30-я гг. Шырока пададзены станоўчы вопыт, але не асвятляецца шэраг тагачасных праблемаў: нізкі ўзровень жыцця насельніцтва, супярэчлівы характар дэмакратызацыі ў перыяд НЭПа, цяжкасці ў ажыццяўленні палітыкі «беларусізацыі», пачатак фармавання ка- мандна-адміністрацыйнай сістэмы і інш.
Асобнай тэмай даследавання ў сярэдзіне 50 – 80-я гг. стала гісторыя нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР. Н.В.Ка-
менская ў манаграфіях «Утварэнне БССР» (1946 г.), «Вялікая Кастрычніцкая Сацыялістычная рэвалюцыя і ўтварэнне БССР» (1954 г.), «Первые социалистические преобразования в Белоруссии» (1957 г.)
упершыню паказала ўплыў Кастрычніцкай рэвалюцыі на «сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне працоўных» Беларусі, але зусім не разгледжаны беларускі нацыянальны рух.
Ніна Васілеўна Каменская (1913 – 1986 гг.), беларускі гісто-
рык. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1959 г.). Доктар гістарычных навук (1959 г.), прафесар (1961 г.). Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1944 – 1962 гг. старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, намеснік дырэктара, у 1965 – 1969 гг. дырэктар Інстытута гісторыі АН Беларусі, у 1962 – 1964 гг. дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1969 – 1974 гг. загадчык кафедры гісторыі БССР Мінскага педагагічнага інстытута.
Найбольш грунтоўны аналіз праблемы ўтрымліваецца ў двух-
томавай працы В.А.Круталевіча «Рождение Белорусской Советской Республики» (1976 г., 1979 г.).
Вадзім Андрэевіч Круталевіч нарадзіўся ў 1922 г. у в Малы Хонаў Магілёўскага раёна, беларускі юрыст, гісторык, сацыёлаг. Доктар юрыдычных навук (1974 г.), прафесар (1987 г.).
292
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт. З 1954 г. старшы навуковы супрацоўнік, з 1979 г. загадчык сектара, з 1989 г. вядучы, з 1992 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН Беларусі.
У манаграфіі Я.Н.Шкляр «Борьба трудящихся ЛитовскоБелорусской ССР с иностранными интервентами и внутренней контрреволюцией (1919 – 1920 гг.)» (1963 г.) раскрыта гісторыя ўтварэння і роль ЛітБелССР.
Па-ранейшым актуальным для беларускай савецкай гістарычнай навукі заставалася пытанне барацьбы з «дробнабуржуазнымі і нацыяналістычнымі партыямі». Гэты аспект знайшоў адлюстраван-
не ў працах М.С.Сташкевіча «Непазбежнае банкруцтва» (1974 г.), «На защите идей Октября: Из истории идейно-политической борьбы в Белоруссии в годы гражданской войны (1919 – 1920 гг.)» (1978 г.), «На пути к истине: Из истории национально-освободи- тельного движения в Белоруссии, 1917 г.» (1983 г.), «Приговор революции: Крах антисоветского движения в Белоруссии, 1917 –
1925.» (1985 г.).
Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч нарадзіўся ў 1938 г. у в.Мок-
рае Быхаўскага раёна, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990 г.), прафесар (1994 г.). Скончыў БДУ. З 1967 г. у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ: з 1976 г. загадчык сектараў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі партыі, з 1991 г. гісторыі палітычных партыяў сацыялістычнай арыентацыі. У 1992 – 1999 гг. вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага цэнтра дакументацыі і рэтраінфармацыі, загадчык кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. У 1999 – 2005 гг. в.а. дырэктара Інстытута гісторыі НАНБ.
Але ў 80-я гг. рэзка скарацілася цікавасць даследчыкаў да праблемаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, хаця шэраг пытанняў засталіся амаль нявывучанымі: ажыццяўленне нацыянальнай і сацыяльнай палітыкі партыяй бальшавікоў, узаемаадносіны рабочага класа з нацыянальным рухам, псіхалогія і настрой працоўных, адсутнічала абагульняльная праца па гісторыі грамадзянскай вайны.
У Праграме КПСС, прынятай на ХХІІ з’ездзе партыі ў 1961 г., сцвярджалася, што «індустрыялізацыя краіны, кааперыраванне сельскай гаспадаркі, культурная рэвалюцыя –... асноўныя палажэнні ленінскага плана пабудовы сацыялізму» у СССР. Гэты пастулат стаў асноўнай схемай у вывучэнні гісторыі савецкага грамад-
293
ства 20 – 30-х гг. Было выдадзена больш за 40 манаграфіяў, прысвечаных аднаўленчаму перыяду (1921 – 1925 гг.), індустрыяльнаму развіццю БССР, калектывізацыі сельскай гаспадаркі, гісторыі рабочага класа і гісторыі КП(б)Б.
У50-я гг. узрасла цікавасць даследчыкаў да палітыкі індустрыялізацыі, паколькі лічылася, што перамога ў Вялікай Айчыннай вайне стала вынікам праведзенай у СССР індустрыялізацыі. Сфармавалася пазіцыя беларускіх гісторыкаў па гэтай праблеме – лічылася, што індустрыялізацыя ў БССР пачалася з ХІV з’езда ВКП(б) (1925 г.) і працягвалася да пачатку вайны. Аўтары зводзілі працэс індустрыялізацыі да тэхніка-эканамічных аспектаў. Галоўную асаблівасць сацыялістычнай індустрыялізацыі ў адрозненне ад капіталістычнай яны бачылі ў прыярытэтным развіцці цяжкай прамысловасці.
Першыя вынікі НЭПа ў рэспубліцы прааналізаваў М.Я.Шк-
ляр у манаграфіі «Борьба Компартии Белоруссии за укрепление союза рабочего класса и трудового крестьянства в восстанови-
тельный период (1921 – 1925 гг.)» (1960 г.). Таксама гэтай праблематыкай займаўся М.Я.Завалееў. У манаграфіі «Рабочий класс Белоруссии в борьбе за социализм. 1917 – 1932 гг.» (1967 г.) ён раз-
глядзеў змены ў колькасным, культурна-тэхнічным стане пралетарыята Беларусі, раскрыў шэфскую дапамогу вёсцы, дзейнасць прафсаюзаў. А.І.Жаўнерчык і І.В.Міронаў раскрылі ажыццяўленне ІІ-й пяцігодкі ў БССР, а І.С.Росман – пачатковы перыяд ІІІ-й пяцігодкі.
У1979 г. выйшла манаграфія А.Т.Нятылькіна «Осуществ-
ление ленинской политики индустриализации в Белоруссии (1926 –
1941 гг.)», якая абагульняла гісторыю першых пяцігодак. Але аўтар не раскрыў поўна крыніцы індустрыялізацыі, не паказаў фарсіраванне гэтай палітыкі з боку партыйнага кіраўніцтва краінай, абыйшоў сваёй увагай невыкананне першых пяцігадовых планаў.
Адным з першых да праблемы масавай калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР звярнуўся А.А.Філімонаў у манаграфіі «Ук-
репление союза рабочего класса и трудового крестьянства в период развернутого строительства социализма, 1929 – 1936 гг. На материалах Белоруссии» (1968 г.).
Аляксандр Андрэевіч Філімонаў нарадзіўся ў 1918 г. у в.Ку-
чын Кармянскага раёна, беларускі гісторык, Герой Савецкага Саюза (1945 г.). Доктар гістарычных навук (1969 г.), прафесар (1970 г.). Скончыў Арлоўскае танкавае вучылішча, БДУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 г. на выкладчыцкай рабоце. З 1969 г. у Інстытуце гісторыі АН Беларусі (загадчык сектара), у 1975 – 1991 гг. у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ.
294