Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2829

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Гэтая работа стала асновай для наступных даследаванняў аграрнай і сялянскай гісторыі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Аўтар прааналізаваў развіццё землеўладання на беларускіх землях, стан памешчыцкай і сялянскай гаспадаркі, маёмасную дыферэнцыяцыю сялянства і сялянскі рух у часы першай рускай рэвалюцыі.

У працы А.I.Кажушкова «Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии во второй половине XIX в.» (1963 г.) прасоч-

ваецца развіццё капіталістычных адносінаў у памешчыцкай і сялянскай гаспадарках Беларусі ў парэформенны перыяд: спецыялізацыя памешчыцкіх гаспадарак, іх рыначныя сувязі, формы найму працоўнай сілы, кааперацыя сялянства і інш. З прычыны невялікага аб’ёму манаграфіі і недастатковасці фактычнага матэрыялу гэтыя пытанні раскрыты няпоўна.

Эвалюцыя капіталістычных адносінаў у парэформеннай вёсцы даследавана ў манаграфіі Л.П.Ліпінскага «Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии (II половина XIX в.)» (1971 г.).

Леанід Паўлавіч Ліпінскі (1921 – 1982 гг.), беларускі гісто-

рык. Доктар гістарычных навук (1975 г.), прафесар (1974 г.). Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1948 – 1949 гг. намеснік дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага архіва ў Мінску. З 1952 г. супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, з 1966 г. у Беларускім політэхнічным інстытуце.

Развіццё аграрных адносінаў разглядаецца ім у трох аспектах: эвалюцыя землеўладання і землекарыстання, памешчыцкая гаспадарка, сялянская гаспадарка. Прааналізавана эканамічная арганізацыя памешчыцкіх гаспадарак, выкарыстанне ў іх машынаў, развіццё гандлёвага земляробства, прамысловага прадпрымальніцтва, ляснога гандлю, разлажэнне сялянства, развіццё гандлёвага земляробства ў сялянскай гаспадарцы, прыгонніцкія перажыткі ў вёсцы і становішча ўсіх саслоўных катэгорыяў сельскага насельніцтва. Аўтар параўноўваў статыстыку прыватнаўласніцкага землеўладання па перапісах 1877 і 1905 гг. Але іх паказчыкі несупастаўляльныя, таму высновы не заўсёды дакладна адлюстроўвалі стан беларускай вёскі.

Пытанні аграрнага перанасялення і адыходніцтва ў беларускай вёсцы даследаваліся ў манаграфіі В.П.Панюціча «Из истории фор-

мирования пролетариата Белоруссии, 1861 – 1914 гг.» (1969 г.).

Вячаслаў Паўлавіч Панюціч нарадзіўся ў 1932 г. у в.Осаўцы Бярозаўскага раёна, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1991 г.). Скончыў БДУ. З 1962 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР. Даследуе аграрную гісторыю Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.

286


Аўтар раскрыў класавую дыферэнцыяцыю беларускага сялянства і збядненне яго асноўнай масы як перадумовы ўзнікнення арміі «лішняй» рабочай сілы ў вёсцы. Вызначаны прычыны аграрнай перанаселенасці вёскі, яе ўзровень і спецыфіка ў розных раёнах Беларусі, паказаны памеры, характар і кірункі адыходніцтва, яго роля ў фармаванні прамысловага і сельскагаспадарчага пралетарыяту.

Міграцыя сялян, яе прычыны і дынаміка атрымалі асвятленне ў манаграфіі В.Д.Верашчагіна «Крестьянские переселения из Белоруссии (вторая половина XIX в.)» (1978 г.). Аўтар прасачыў су-

вязь сялянскіх перасяленняў з развіццём капіталізму, паказаў працэс пашырэння капіталізму ўглыб у раёнах выхаду перасяленцаў, разглядзеў перасяленцкую палітыку царызму. Аднак недастаткова раскрыта сувязь перасяленняў сялян з парэформеннымі аграрнымі адносінамі.

Л.П.Ліпінскі ў манаграфіі «Столыпинская аграрная рефор-

ма в Белоруссии» (1978 г.) раскрыў перадумовы рэформы і яе ажыццяўленне ў Беларусі, прасачыў працэс хутарызацыі, разбурэння сялянскай абшчыны і разарэння асноўнай масы сялянства з мэтай стварэння шырокай сацыяльнай апоры царызму ў асобе заможнага сялянства пры захаванні памешчыцкага землеўладання. Аўтар паказаў уплыў рэформы на далейшае развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы, адзначыў у адпаведнасці з традыцыяй савецкай гістарыяграфіі крах аграрнай палітыкі царызму ў пачатку XX ст.

У манаграфіі В.П.Панюціча «Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861 – 1900 гг.» (1990 г.) на падставе вялікай колькасці крыніцаў праведзены глыбокі аналіз агульнага і саслоўнага складу сялянства да і пасля рэформы, прасочана яго дынаміка па губернях з 1858 па 1897 гг., прааналізаваны прычыны і ўмовы, якія аказалі ўплыў на павелічэнне яго колькасці, даследаваны структура і склад сялянскіх сем’яў, міграцыйныя працэсы, звязаныя з адыходніцтвам, перасяленнем у Сібір, уздзеянне на гэтыя працэсы палітыкі царызму, стан пісьменнасці і нацыянальны склад сялянскага насельніцтва. Шмат увагі аўтар надаў аналізу функцыяў сялянскай абшчыны.

Манаграфія X.Ю.Бейлькіна «Сельскохозяйственный рынок Белоруссии. 1861 – 1914 гг.» (1989 г.) прысвечана перадумовам фармавання збожжавага рынку і рынкаў нязбожжавых культураў, гандлю таварамі жывёлагадоўлі, развіццю арганізацыйных формаў гандлю. Усе гэтыя пытанні разглядаюцца па перыядах: 60 – 70-я, 80 – 90-я гг., канец XIX – пачатак XX ст. (да пачатку Першай су-

287


светнай вайны). Глыбокае даследаванне гэтых праблем, іх параўнальны аналіз дазволілі аўтару зрабіць выснову, што галоўнымі перадумовамі развіцця сельскагаспадарчага рынку ў парэформеннай Беларусі былі рост прамысловасці, гарадскога насельніцтва, чыгуначнае будаўніцтва, класавае расслаенне вёскі, фармаванне арміі наёмных сельскагаспадарчых рабочых. Пазітыўнае ўздзеянне на развіццё сельскагаспадарчага рынку аказала тэрытарыяльная блізкасць яго ад найважнейшых прамысловых і гандлёвых цэнтраў Расіі (Рыга, Лібава, Масква, Пецярбург, Варшава). Беларусь з’яўлялася складальнай часткай сусветнага аграрнага рынку.

Значныя поспехі былі дасягнуты ў даследаванні праблемаў развіцця капіталізму ў эканоміцы Беларусі пачатку XX ст. У калек-

тыўнай працы «Экономика Белоруссии в эпоху империализма (1900 –

1917 гг.)» (1963 г.) паказана не толькі панаванне капіталістычных адносінаў у прамысловасці, гандлі, банкаўскай справе, але і складванне ў пачатку XX ст. манапалістычнага капіталізму. Праўда, да сярэдзіны 60-х гг. у савецкай гістарыяграфіі дамінавала думка аб каланіяльным становішчы Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.

3.Е.Абезгаўз у працах «Развитие промышленности и формирование пролетариата Белоруссии во второй половине XIX в.» (1971 г.) і «Рабочий класс Белоруссии в начале XX в. (1900 – 1913

гг.)» (1977 г.) прааналізаваў тры стадыі развіцця капіталізму ў прамысловасці Беларусі (дробнатаварная вытворчасць, мануфактура, фабрыка), паказаў суадносіны паміж імі ў найважнейшых сферах вытворчасці, галіновую структуру і тэрытарыяльнае размяшчэнне прамысловасці, крыніцы фармавання рабочага класа, яго колькасць, прафесійны, нацыянальны і ўзроставы склад, эканамічнае і палітычнае становішча, пачатковы этап фармавання сацыялістычнай ідэалогіі.

У канцы 50 – пачатку 60-х гг. актывізавалася вывучэнне паўстання 1863 г. у Польшчы, Літве і Беларусі. Выйшлі кнігі

А.П.Смірнова «Кастусь Калиновский в восстании 1863 г.» (1959 г.), «Сигизмунд Сераковский» (1959 г.), «Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии» (1963 г.), Г.В.Кісялёва «Сейбіты вечнага» (1963 г.), «З думай пра Беларусь» (1966 г.), некалькі зборнікаў артыкулаў і іншыя публікацыі. У сувязі са стагоддзем паўстання быў выдадзены двухтомавы зборнік дакументаў і матэрыялаў, у падрыхтоўцы якога прымалі актыўны ўдзел гісторыкі Беларусі. Найважнейшым пытаннем у ацэнцы гэтай праблемы было вызначэнне класавага характару паўстання, рухальных сілаў, стаўлення да яго сялянства. У папярэдняй літаратуры выказывалася думка аб сялянскім харак-

288


тары паўстання, але С.М.Байкова (Самбук), В.А.Дз’якаў, І.І.Кас-

цюшка, I.С.Міллер даказалі, што галоўнай рухальнай сілай паўстання з’яўлялася беззямельная і малазямельная шляхта, блізкая па сваім сацыяльнам становішчы да разначынцаў, змяніўшых дваранскіх рэвалюцыянераў. Характар паўстання стаў падавацца бур- жуазна-дэмакратычным.

А.П.Смірноў прызнаў і станоўча ацаніў пастаноўку К.Каліноўскім пытання аб стварэнні самастойнай Літоўска-Беларускай рэспублікі. Але ў 60-я гг. шэраг даследчыкаў выказалі сумнеў у наяўнасці ў паўстанні рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні. Нават у другім томе «Гісторыі Беларускай ССР» (1972 г.) пазіцыя рэвалю- цыянераў-дэмакратаў па нацыянальным пытанні не ўзгадвалася.

Рух народнікаў у 70 – пачатку 80-х гг. атрымаў асвятленне ў манаграфіях С.М.Самбук «Революционные народники Белоруссии (70-е – начало 80-х гг. XIX в.)» (1972 г.) і М.Б.Ласінскага «Револю- ционно-демократическое движение в Белоруссии. 1870 – 1884»

(1983 г.). Самбук раскрыла сялянскую, рэвалюцыйна-дэмакратыч- ную сутнасць народніцкай ідэалогіі, паказала мясцовыя народніцкія гурткі і арганізацыі, іх сацыяльны склад, сувязі з расійскімі і польскімі рэвалюцыянерамі. Ласінскі на падставе архіўных і апублікаваных матэрыялаў прасачыў асноўныя этапы развіцця народніцкага руху ў Беларусі. Аўтар паказаў заканамернасць упадку народніцкай і зараджэння сацыял-дэмакратычнай ідэалогіі, прыйшоў да высновы, што рэвалюцыйнае народніцтва ў Беларусі з’яўлялася складальнай часткай агульнарасійскага рэвалюцыйнага руху.

Распаўсюджанне марксізму ў Беларусі знайшло адлюстраван-

не ў манаграфіях У.I.Салашэнкі «Из истории распространения марксизма в Белоруссии (1883 – 1904 гг.)» (1963 г.), «От народничества к марксизму: Распространение марксизма и образование социал-демократических организаций в Белоруссии» (1971 г.) і М.В.Біча «Развитие социал-демократического движения в Бело-

руссии в 1883 – 1903 гг.» (1973 г.). У іх раскрыты прычыны крызісу народніцкай ідэалогіі, прасочваюцца шляхі пранікнення і распаўсюджання ідэяў марксізму, узнікненне і дзейнасць першых сацыялдэмакратычных і сацыялістычных партыяў, крызіс у мясцовым са- цыял-дэмакратычным руху, раскол яго на меншавікоў і бальшавікоў.

Вялікае значэнне для разумення грамадска-палітычнага руху ў Беларусі ў другой палове XIX ст. адыграла манаграфія С.М.Сам-

бук «Общественно-политическая мысль Белоруссии во второй половине XIX в. (по материалам периодической печати)» (1976 г.).

У ёй раскрыты пазіцыі дваранска-манархічнага, ліберальна-

289


буржуазнага і рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірункаў у грамадскапалітычнай думцы Беларусі ў другой палове XIX ст. па найважнейшых праблемах таго часу – стаўленні да самадзяржаўя і рэвалюцыі, аграрным, рабочым і нацыянальным пытаннях. Аўтар лічыла лібералізм разнавіднасцю буржуазнай ідэалогіі, якая не пакінула значнага следу ў айчыннай гісторыі. Кансерватызм разглядаўся ў рамках палітыкі царызму на тэрыторыі Беларусі.

Барацьба беларускага сялянства за зямлю атрымала асвятлен-

не ў манаграфіях Л.П.Ліпінскага і Е.П.Лук’янава «Крестьянс-

кое движение в Белорусии в период между двумя революциями (июнь 1907 – февраль 1917 г.» (1964 г.) і Л.П.Ліпінскага «Крестьянское движение в Белоруссии в 1914 – 1917 гг.» (1975 г.). У іх ас-

вятляецца роля аграрнага пытання ў сацыяльных супярэчнасцях міжрэвалюцыйнага перыяду, паказана развіццё і суадносіны двух сацыяльных войнаў у беларускай вёсцы, формы барацьбы сялян з памешчыкамі і сельскай буржуазіяй, дзейнасць партыі бальшавікоў у вёсцы.

Першым манаграфічным даследаваннем рабочага руху ў Беларусі ў эпоху капіталізму была кніга А.I.Воранавай «Рабочы рух у Беларусі напярэдадні і ў перыяд рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.» (1960 г.).

Аўтар упершыню прадпрыняла спробу скласці статыстыку стачак рабочых Беларусі ў 1870 – 1907 гг. Але з гэтай задачай аўтар не справілася. Яна не ўлічыла нават тыя стачкі, звесткі аб якіх былі апублікаваны ў зборніках дакументаў.

Гэты недахоп выправіў М.В.Біч у манаграфіі «Рабочее дви-

жение в Белоруссии в 1861 – 1904 гг.» (1983 г.). Ён раскрыў пера-

думовы рабочага руху, колькасць, склад і сацыяльна-эканамічнае становішча прамысловых рабочых, асноўныя кірункі, формы і характар іх барацьбы, прывёў статыстыку стачак, дэманстрацыяў, мітынгаў і маніфестацыяў рабочых.

Да працаў, прысвечаных гісторыі рэвалюцыйнага і грамадскапалітычнага руху ў Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст., прымыкае манаграфія акадэміка I.М.Ігнаценкі «Лютаўская бур-

жуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі» (1986 г.), выда-

дзеная напярэдадні 70-годдзя рэвалюцыі.

Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка (1919 – 2003 гг.), беларускі гісторык, акадэмік АН Беларусі (1974 г.), доктар гістарычных навук (1965 г.), прафесар (1966 г.). Скончыў пракурорскія курсы ў Ленінградзе, Гомельскі педагагічны інстытут. У 1939 – 1947 гг. служыў у ВМФ. У 1948 – 1950 гг. пракурор г.Гомеля, у

1953 – 1955 гг., 1956 – 1966 гг. у БДУ, у 1958 – 1960 гг. сакра-

290


Смотрите также файлы