Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2784

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

з’яўляецца пераказам тэксту гістарычнай песні, пашыранай на тэрыторыі Полаччыны ў канцы ХІ – пачатку ХІІ ст.

Галіцка-Валынскі летапіс змяшчае унікальныя звесткі па гісторыі Наваградка, Бярэсця, Гародні, Ваўкавыска і інш. заходнебеларускіх гарадоў, пра асобныя помнікі беларускай культуры (Лаўрышаўскі манастыр, Камянецкая вежа), пра жыццё і дзейнасць князёў Вялікага княства Літоўскага Міндоўга, Войшалка, Тройдзеня. Гісторыкі У.Ц.Пашута і М.І.Ермаловіч выказалі гіпотэзу, што інфармацыя аб літоўскіх князях запазычана з Наваградскага летапісу, магчыма, складзенага ў Лаўрышаўскім манастыры. Фактычна гэта адзіны помнік, які шырока асвятляе пачатковы этап і працэс утварэння ВКЛ. Падзеі пададзены з пазіцыі галіцка-валынскіх князёў, якія прэтэндавалі на Панямонне. Часам яны тэндэнцыйныя, але ў цэлым адпавядаюць гістарычнай праўдзе.

Важныя звесткі аб гістарычных падзеях на тэрыторыі Беларусі ўтрымліваюцца ў сярэднявечных гістарыяграфічных творах – лівонскіх хроніках. Самай найстарэйшай з іх з’яўляецца Хроніка Генрыха Латвійскага, нямецкага храніста, які жыў з 1205 г. у Рызе і быў ідэолагам Ордэна мечаносцаў. Хроніку ён напісаў для папскага легата Вільгельма Мадэнскага па заказу епіскапа Альберта, які хацеў атрымаць сан архіепіскапа. Зразумела, што аўтар услаўляў дзеянні Альберта, накіраваныя на рыцарскае заваяванне Усходняй Прыбалтыкі і хрышчэнне мясцовых плямён. Ёсць інфармацыя пра Кукенойс і Герцыке, барацьбу з Ордэнам полацкага князя Уладзіміра, мірныя дагаворы 1210, 1212, 1222 гг.

Невядомы нямецкі аўтар у сярэдзіне ХІІІ ст. напісаў Старэйшую рыфмаваную хроніку, у якой раскрыў гісторыю крыжацкага заваявання Усходняй Прыбалтыкі да 1290 г. Магчыма, аўтар сам быў відавочцам і ўдзельнікам апісваемых падзей. Гэты твор лічыцца найважнейшай крыніцай па гісторыі ўтварэння ВКЛ: падрабязна паказана дзейнасць Міндоўга.

Малодшая рыфмаваная хроніка Барталамея Хёнэке, скла-

дзеная ў першай палове ХIV ст., не дайшла да нашага часу (яе змест быў пакладзены ў аснову хронікі Германа Вартберга). Аўтар паказаў узаемаадносіны Ордэна з ВКЛ, Псковам і Ноўгарадам у 1315 –

1348 гг.

Выхадзец з Вестфаліі, капелан Лівонскага ордэна Герман Вартберг у канцы ХIV стст. напісаў «Хроніку Лівоніі». Ён выкарыстаў творы сваіх папярэднікаў, а таксама шматлікія граматы і канцылярскія матэрыялы з ордэнскага архіва. Падзеі даведзены да 1378 г. Аўтар з’яўляўся апалагетам Ордэна: пісаў аб яго велізарных за-

34


слугах і бескарыслівых подзвігах на славу хрысціянства, апраўдваў гвалт і разбой «братоў-хрысціян».

Багаты матэрыял па гісторыі Беларусі ХІІІ – ХІV стст. змяшчае «Хроніка» Віганда з Марбурга, герольда пры двары магістра Тэўтонскага ордэна Конрада Валенрода. Твор утрымлівае звесткі пра рыцарскія паходы на тэрыторыю Беларусі і Літвы, у прыватнасці, Гарадзеншчыну і Берасцейшчыну. Аўтар падрабязна апісаў бітву на Стрэве, паходы крыжакоў з 1363 г. на Гародню.

Віганд правільна размяшчаў зямлю дрыгавічоў на Берасцейшчыне, «замак Нойгартэн» – на левым беразе Нёмана, насупраць Гарадзенскага замка, пабудаванага Вітаўтам у 1391 г. Хроніка дае інфармацыю пра аблогу Полацка (1381 г.) Скіргайлам і магістрам Лівонскага ордэна, пра трагічны штурм Гарадзенскага замка ў 1393 г. рыцарамі з Германіі, Францыі, Галандыі і пра іншыя акцыі крыжакоў. Аўтар ідэалагічна абгрунтоўваў палітыку Тэўтонскага ордэна.

Каштоўную інфармацыю аб гісторыі беларускіх зямель можна знайсці ў скандынаўскіх паданнях (сагах), запісаных каталіцкімі манахамі ў ХІІ ст. «Эймундава сага» апавядае пра варага Эймунда Хрынгсана. Ёсць звесткі пра княжацкую барацьбу пасля смерці Уладзіміра Святаславіча (1015 г.) з удзелам князёў Яраслава Мудрага і Святаполка Яраполчыча. Зусім нетрадыцыйна ў параўнанні са старажытнарускімі летапісамі раскрываецца супрацьстаянне паміж полацкім князем Брачыславам Ізяславічам і кіеўскім Яраславам Мудрым.

«Сага пра Торвальда Вандроўніка» прысвечана Торвальду Кoдрансану – ісландскаму падарожніку і місіянеру Х стагоддзя. У 1000 г. ён накіраваўся ў Палестыну, адтуль вяртаўся дадому праз Канстанцінопаль і Кіеў. Паводле сагі, Торвальд «памёр у Русі недалёка ад Полацка. Там ён пахаваны ў адной гары ў царкве Яна Хрысціцеля, і называюць палачане яго святым». Невялікая па аб’-

ёме «Сага пра Торвальда Вялікага Падарожніка» (татра) удаклад-

няе гэтыя звесткі: магіла Торвальда знаходзіцца «над высокай гарой у Дрофне пры царкве Святога Яна», дзе ён нібыта заснаваў манастыр. Згодна з гэтай сагай Торвальд быў накіраваны ў Русь як афіцыйны прадстаўнік візантыйскага імператара.

Гара ў Дрофне не лакалізавана па сённяшні дзень. Даследчыкі ідэнтыфікуюць яе з наступнымі мясцінамі: 1) полацкім верхнім замкам, насупраць якога, на востраве, знаходзіўся манастыр св.Яна; 2) раёнам Дрэтунь на паўночны ўсход ад Полацка; 3) «гарой Рагнеды» на паўвостраве Перавоз паміж вусцем р.Ушчы і вытокам р.Дрысы (А.Кіркор адзначаў, што там, паводле народнага падання, быў

35


забіты ўдарам каменнага молата князь Рагвалод, а потым была пахавана Рагнеда).

3. Польскія храністы аб гісторыі беларускіх зямель. У

польскай гістарыяграфіі позняга сярэднявечча важкую ролю адыграў Ян Длугаш (1415 – 1480 гг.), якога лічаць «бацькам польскай гістарыяграфіі».

Ян Длугаш паходзіў са шляхецкай сям’і, вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага універсітэта (1428 – 1431 гг.), здзейсніў падарожжа ў Аўстрыю, Венгрыю, Італію і Палестыну. Длугаш сустракаўся з гуманістам і географам Мікалаем Кузанскім, цікавіўся творамі рымскіх аўтараў і тэндэнцыямі італьянскага гуманізму. Пад уплывам кракаўскага біскупа Збігнева Алясніцкага Длугаш прыступіў да працы над «Гісторыяй Польшчы» (у 12 кн.), напісанай у 60 – 80-я гады XV ст.

Значэнне Длугаша ў славянскай гістарыяграфіі надзвычай вялікае. Ён першы ва Усходняй Еўропе паказаў гісторыю славянскіх краін на агульным фоне сусветнай гісторыі. Ён раней за іншых зразумеў значэнне гістарычных крыніц і выкарыстаў іх у сваёй працы.

«Гісторыя Польшчы» была самым папулярным сярод тагачасных гісторыкаў даследаваннем, але яе надрукавалі толькі ў пачатку ХVIII ст., бо Ян Длугаш даў вельмі смелыя характарыстыкі каралям, буйным магнатам і іерархам каталіцкай царквы.

Аўтар раскрыў гісторыю ВКЛ, асабліва ў перыяды збліжэння з Польшчай. Длугаш паказаў сваё адмоўнае стаўленне да Крэўскай уніі – лічыў, што «справядлівы Бог пакараў палякаў каралямі, якія больш клапаціліся пра Літву, чым пра Польшчу». Услед за «Летапісцам вялікіх князёў літоўскіх» храніст апісаў барацьбу Кейстута і Карыбута, Вітаўта і Ягайлы, Скіргайлы і Вітаўта, раскрыў уключэнне Смаленска ў склад ВКЛ, шмат увагі надаваў няўдалай каранацыі Вітаўта, міжнародным адносінам, барацьбе супраць татараў. Длугаш прытрымліваўся рэспубліканска-арыстакратычнай мадэлі паходжання літоўскай знаці – ад Пампея, праціўніка Цэзара. Але ў цэлым гісторыю ВКЛ аўтар «Гісторыі Польшчы» разглядаў дастаткова павярхоўна. Напрыклад, вайну 1386 – 1392 гг. ён тлумачыў асабістым супрацьстаяннем Вітаўта і Ягайлы.

Таксама Длугаш заклаў гістарыяграфічную традыцыю разумення «Русі». Ён лічыў, што «Русь» – гэта землі, населеныя рускімі (найперш Галіцка-Валынская і Чырвоная Русь). Жыхары паўноч- на-ўсходніх і паўднёвых раёнаў ВКЛ, якія падтрымалі Свідрыгайлу падчас феадальнай вайны 30-х гг. XV ст., таксама рускія. Рускімі

36


населены Смаленшчына, Віцебшчына і Полаччына. Ноўгарад Длугаш называе «самай аграмаднай і багатай з земляў Русі». Жыхароў жа паўночна-ўсходняй Русі ён не ўключае ў лік «рускіх», населеныя імі землі называе «зямля масквічоў, маскавітаў, Масковія».

Рукапісная праца Длугаша стала асновай для гістарыяграфіі XVI ст., якая найперш прадстаўлена каралеўскім сакратаром і прыдворным дзеепісьменнікам Жыгімонта І Старога Бернардам Ва-

поўскім.

У гістарыяграфіі лічыцца, што «Хроніка Польшчы» Вапоўскага ў сваёй значнай частцы ёсць кампіляцыя працы Длугаша (падзеі з 1380 да 1480 гг.). Але вядома, што кампілятыўнасць – характэрная рыса сярэднявечных гістарычных твораў. Аднак ёсць і адрозненні. У часы напісання хронікі з усходу бяспецы ВКЛ і Польшчы стала пагражаць Вялікае княства Маскоўскае, а з поўдня – Крымскае ханства. Такім чынам, перад аўтарам паўстала задача прадэманстраваць неабходнасць палітычнага саюзу ВКЛ і Польшчы. Вось чаму дзве тэмы – унія Польшчы і ВКЛ і барацьба з крыжакамі – галоўныя. Крэўская унія была заключана «да вялікай радасці і вясёласці польскага і літоўскага народаў». Вапоўскі значна больш месца і ўвагі, чым Длугаш, надаваў падзеям у Літве і на беларускіх землях. Невыпадкова пасля апісання Крэўскай уніі ў Вапоўскага размешчаны нарыс па геаграфіі і этнаграфіі Літвы, чаго няма ў «Гісторыі Польшчы» Длугаша. Такія размеркаванне матэрыялу і парушэнне храналогіі тлумачацца тым, што Вапоўскі лічыў неабходным азнаёміць польскага чытача з гісторыяй, звычаямі і геаграфічнымі асаблівасцямі земляў, аб’яднаных, паводле ягоных слоў, «у вечным саюзе з Польскім каралеўствам». На некаторыя праблемы гісторыі ВКЛ Вапоўскі глядзеў больш глыбока, чым ягоны папярэднік.

Вапоўскі бліжэй, чым Длугаш, стаяў да гуманістычнай гістарыяграфіі, якая ставіла новыя задачы перад нацыянальнай гістарычнай навукай. Праца гісторыка разглядалася ім не проста як навуковая дзейнасць, а як грамадска-гістарычная місія. Вапоўскі быў таксама выдатным географам і картографам свайго часу. Вялікай яго заслугай з’яўляецца публікацыя карты «Сарматыя», дзе можна знайсці шмат геаграфічных пунктаў паўднёвай Беларусі.

Мацей з Мяхова (Мяхоўскі, Мехавіта) (каля 1457 – 1523 гг.) – польскі гісторык, географ, прафесар медыцыны, астролаг. Ён восем разоў выбіраўся рэктарам Кракаўскага універсітэта (акадэміі), які абавязаны яму сваім росквітам. Праславіўся сваёй дабрачыннасцю.

37


Вядомасць Мацею з Мяхова забяспечыла яго праца «Хроніка палякаў», выдадзеная ў 1519 г. Але ўвесь тыраж каронны канцлер Я.Ласкі загадаў канфіскаваць. Шэраг старонак замянілі на новыя, тэндэнцыйна адрэдагаваныя самім канцлерам. Змены датычыліся шлюбу Ягайлы з Соф’яй Гальшанскай, элекцыі Яна Ольбрахта, валошскага паходу 1497 г., панавання Аляксандра і некаторых іншых падзей.

Мацей з Мяхова выказаў гіпотэзу пра аўтахтоннасць славян, вызначыўшы іх прарадзіму ў Псарах. Ён цікавіўся галоўным чынам усходняй праблематыкай, шмат увагі надаваў падзеям у ВКЛ. Аўтар крытыкаваў эканамічныя супярэчнасці ў Літве, якія прыводзілі да падзелу грамадства на два слаі – сялянства і магнатаў. Адлюстраваў усе палітычныя акцыі ВКЛ. Аднак пісаў не столькі аб палітыцы, сколькі аб культуры. Замест прыярытэту палітыкі, дзяржаўнай арганізацыі, асобы і яе вялікіх учынкаў увёў паняцці аб нараджэнні і пачатках плямёнаў і народаў, славянскай супольнасці, адводзіў Польшчы цэнтральнае месца ў славянскім свеце.

У «Трактаце аб дзвюх Сарматыях» Мацей Мяхоўскі ўпер-

шыню звярнуў увагу на этнаграфічныя асаблівасці Русі, Літвы і Жмудзі. Перад гэтым ён зрабіў кароткі экскурс у гісторыю: «Старадаўнія пісьменнікі сведчаць, што некаторыя жыхары Італіі пакінулі сваю краіну з-за варожасці ўнутры Рымскай імперыі, прыбылі ў літоўскія землі і назвалі іх назвай сваёй радзімы – Італія, а людзей, якія жылі там, назвалі італамі. А іх нашчадкі дадалі адну літару напачатку, сталі называць краіну Літалія, а людзей – літалы. Суседнія палякі і русіны яшчэ больш змянілі тыя назвы і да сённяшняга дня называюць краіну Літвой, а яе жыхароў літвінамі». Мяхоўскі таксама паўтарыў звесткі Длугаша аб тым, што ў былыя часы русіны лічылі літвінаў народам цёмным, вартым пагарды, жабрацкім, так што кіеўскія князі бралі з іх у знак падданства толькі дубовую кару і скураныя паясы. Старонкай вышэй у сваім «Трактаце» Мяхоўскі апісвае Русь (якая належала да Кароны) у самых лепшых выразах, як багатую і прыгожую краіну.

Імёны двух храністаў бацькі і сына Бельскіх займаюць у польскай гістарыяграфіі другой паловы XVI ст. асобнае месца. Марцін Бельскі (1495 – 1575 гг.) упершыню пачаў пісаць свае творы па-польску (афіцыйнай мовай справаводства і навукі ў Польшчы лічылася лаціна). Яго твор «Хроніка ўсяго свету», прысвечаная Жыгімонту ІІ Аўгусту, з’явілася першым падручнікам па ўсеагульнай гісторыі ў Польшчы. Сама ідэя напісання падобнага твора па-

38


Смотрите также файлы