ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 29.08.2025
Просмотров: 363
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Практыкум па гістарычнай граматыцы беларускай мовы
Тэма 1. Уводзіны. Гістарычныя ўмовы ўтварэння і развіцця беларускай мовы
Фанетыка Тэма 2. Фанетычная сістэма агульнаўсходнеславянскай мовы дапісьмовай эпохі
Фанетычныя працэсы дапісьмовай эпохі Тэма 3. Вынікі дзейнасці закону адкрытага склада
Тэма 4. Палаталізацыйныя змены ў праславянскай мове
Тэма 5. Змены зычных, выкліканыя дзейнасцю наступнага j
Фанетычныя працэсы пісьмовай эпохі Тэма 6. Вынікі страты рэдукаваных ъ, ь у вакалізме
Тэма 7. Вынікі страты рэдукаваных ь, ъ у кансанантызме
Тэма 8. Фанетычныя змены, не звязаныя са стратай рэдукаваных
Марфалогія Тэма 9. Марфалогія. Змены ў марфемнай структуры слоў
Старажытныя тыпы скланення назоўнікаў
кръшька → бел. ...
дьнькъ → бел. ...
пьнькъ → бел. ...
яблъко → бел. ...
4. Вызначце прычыну бегласці галоснага ў наступных словах.
Бабёр – бабры, вяршок – вяршкі, журавель – жураўля, палка – палак.
5. Вызначце паходжанне гукаў (літары, што абазначаюць патрэбныя гукі, падкрэслены) і нуля гука (н.г.).
Агонь – агні (н.г.), скачок, лужкі (н.г.), шаўцы (н.г.), шпаргалкі (н.г.) -- шпаргалак.
6. Аднавіце спачатку ўсходнеславянскія, а затым праславянскія формы слоў.
Раток, крывавы, дрыжаць, глотка, сотня, пушок, стажок.
7. Выпішыце словы пад рубрыкі: а) устаўныя галосныя; б) ІІ поўнагалоссе.
Вецер, свёкар, бессмяротны, вузел, восем, маланка, вугаль.
8. Слоўнікавы дыктант. Запішыце ўсходнеславянскія формы наступных слоў. Пракаменціруйце змены моцных і слабых рэдукаваных.
Воз, дом, блыха, сясцёр, купец, дно, косць, горб, пень, арол, ножка, цень, ражок, горла, кацёл, садок, воўк, вецер, залоўка, пляцень, кружок, дзяржава, прышэлец, маточак, качалка, тырчаць, крошачка.
Тэма 7. Вынікі страты рэдукаваных ь, ъ у кансанантызме
І. Пытанні.
1. Другое спрашчэнне груп зычных.
2. Страта канцавога -л у дзеяслоўных формах і назоўніках.
3. Пераход в → ў.
4. Пераход л → ў.
5. Узнікненне падоўжаных зычных.
6. Асіміляцыйныя і дысіміляцыйныя працэсы ў новых групах зычных.
Тэрміналагічны мінімум: другое спрашчэнне груп зычных, фанетычнае падаўжэнне, марфалагічнае падваенне, асіміляцыя, дысіміляцыя, гістарычнае чаргаванне
ІІ. Заданні.
1. Растлумачце паходжанне нуля гука ў словах.
Капусны , позна, слаць, карысны, выязны, пачэсны, баразна. Дакажыце, што словы месца і мешчанін з’яўляюцца гістарычна аднакарэннымі словамі.
2. У наступных словах сучаснай беларускай мовы растлумачце прычыну захавання спалучэнняў зычных дл, тл, дц, бн, дн.
Павідла, заядлы, датла, падцягнуць, жалобны, хвалебны, людны, ягадны.
3 Растлумачце паходжанне ў у словах.
Ваўчок, доўгі, поўны, лаўка, вяроўка, браў. Чаму ў словах балкон, колба, пасол, кабылка, алмаз, Балканы, стол, дол, качалка не адбылося пераходу л → ў?
4. Выпішыце спачатку словы з фанетычным падаўжэннем, а затым – з марфалагічным падваеннем. Пракаменціруйце свае запісы.
Зеленню, узвышша, насценны, калоссе, маліннік, зацішша, маззю, шматтысячны, рассыпаць, збожжа, меддзю, наваколле, рыссю, сушшу, беззямелле. Чаму ў словах радасцю, косцю, маладосцю, бяссмерце не адбылося падаўжэння ц’ ?
5. Аднавіце ўсходнеславянскія формы слоў.
Расліна, рыбацкі, птаства, прыгоства, кассё, галлё, хто.
6. Назавіце фанетычныя змены, якія адбыліся ў словах пасля ХІІ ст.
Съвєзти, дьвh , сънhдaти, съгода, съдужaти, съмhна.
Тэма 8. Фанетычныя змены, не звязаныя са стратай рэдукаваных
І. Пытанні.
1. Змена галоснага h.
2. Пераход э→о.
3. Аканне. Узнікненне дзекання і цекання.
4. Страта канцавога –и ў дзеяслоўных формах.
5. Узнікненне прыстаўных зычных.
6. Зацвярдзенне шыпячых і р.
7. Узнікненне ўстаўнога заднеязычнага г.
8. Змены гы→гі, кы→кі, хы→хі.
Тэрміналагічны мінімум: прыстаўныя (пратэтычныя) зычныя, аканне, дзеканне, цеканне, устаўны заднеязычны
ІІ. Заданні.
1. Растлумачце паходжанне гука [о] ў словах. Аднавіце іх праславянскіе формы (калі гэта магчыма).
Поле, лужок, нёс, жоўты, розум, пянёк, галосны, парашок, метро, лёд.
Чаму ў наступных словах не адбылося пераходу э→о: несла, лезці, сесці, опера, абед, медаль, вязеш, звер, лета, бераг, генезіс, ідзеш?
2. Наступныя словы сучаснай беларускай мовы размяркуйце на тры групы:
1) словы, у якіх э паходзіць з h;
2) словы, у якіх э паходзіць з ь;
3) словы, у якіх э спрадвечны.
Дзень, цень, пень, несці, ганец, абеліск, хлеб, дзвесце, смерць, табе, песня, шавец, секчы, на стале, легенда.
3. Паўтарэнне. Растлумачце паходжанне гукаў і нуля гука (н.г.) у наступных словах (літары, што абазначаюць патрэбныя гукі, падкрэслены).
Першы (н.г.), валасок, ваша, насечка, брысці, паражэнне, на шчацэ, збожжа, жучок, павестка, гарэлачка, вузел, курэц, мяшу, свячу, калачу, векавечны, завочны, калоссе, берагчы, плошча, елі (н.г.), грыбок, жаўток, клаў (н.г.), здужаць, дрыжаць, убоства, мяшок, семя, радасны (н.г.), зацішша, на страсе, лаўкі, плывец.
Марфалогія Тэма 9. Марфалогія. Змены ў марфемнай структуры слоў
І. Пытанні.
1. Прадмет і задачы гістарычнай марфалогіі. Дыяхранічныя сувязі фанетыкі і марфалогіі.
2. Старажытная сістэма часцін мовы.
3. Змены ў марфемнай структуры слоў. Апрошчанне і перараскладанне.
4. Аналогія – катэгорыя марфалагічная. Напрыклад...
Тэрміналагічны мінімум: дыяхранічны, сінхранічны, апрошчанне, перараскладанне, аналогія
ІІ. Заданні.
1. Наступныя словы размяркуйце па часцінах мовы.
Мыслити, жена, мъркы, обhдвh, онъ, тутъ, молодъи, несучии, сорокъ, сътьня, овъ, вьрхъ, хитро, очесе, горhти, лhтьньи, имати.
2. Шляхам этымалагічнага аналізу высветліце першапачатковую марфемную структуру слоў. У адзін слупок выпішыце словы з апрошчаннем, у другі – з перараскладаннем. Укажыце і растлумачце змены ў марфемнай структуры слоў (гл.: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 1 – 9, 1978-2005; Бардовіч А.М., Мормыш Л.С., Шакун Л.М. Школьны марфемны слоўнік беларускай мовы, 2005.).
Абавязак, аблічча, абруч, ахова, ваявода, даніна, дар, дварцовы, дубец, завяшчаць, кусок, мазут, надвор’е, паведаміць, сняданак, сусед, шлюб.
Тэма 10. Назоўнік
І. Пытанні.
1. Назоўнік. Катэгорыі роду, ліку, склону.
2. Старажытныя тыпы скланення назоўнікаў.
3. Лёс старажытнай сістэмы скланення назоўнікаў. Паходжанне сучаснай сістэмы скланення.
Тэрміналагічны мінімум: парны лік, клічны склон, шасцітыпная сістэма скланення
ІІ. Заданні.
1. Згрупуйце старажытныя назоўнікі па родах. Вызначце іх канчаткі.
Дhтя, дружина, дивъ, животъ, житие, коло, молоко, мъхъ, пиво, тишина, отьць, чело, челядь.
2. Аднавіце былыя ўсходнеславянскія формы назоўнага склону адзіночнага ліку наступных назоўнікаў.
Бровы, вока, дачка, корань, полымя, свякроў.
3. Якія з прыведзеных назоўнікаў маглі ўжывацца ў старажытнасці з лічэбнікам дъва, а якія – з лічэбнікам дъвh ? Запішыце адпаведныя спалучэнні.
Ведро, вълкъ, волъ, гость, камы, мъркы, окъно, рhка, стhна, чhловекъ.
4. Дайце гістарычны каментарый наступным формам назоўнікаў у сучаснай беларускай мове.
Браце, голубе, дружа, княжа, народзе, сынку, чалавеча.
5. Вызначце старажытныя тыпы скланення назоўнікаў, указаўшы іх былую аснову (гл. табл. “Старажытныя тыпы скланення назоўнікаў”). Да якіх тыпаў скланення адносяцца гэтыя назоўнікі ў сучаснай беларускай мове?
Стог, плод, пушча, сын, дань, суша, рэмень, локаць, пуга, ніз, цяля, мёд, князь, горад, стол, суддзя, рог, голуб, агароджа, кропля, бляск, дачка, вецер.
6. Вызначце прычыну змянення ў склонавых формах назоўнікаў. Пракаменціруйце змены канчаткаў.
|
Старажытнае скланенне |
Сучаснае скланенне |
|
Т. мн. 1) селы, городы 2) домъми, чинъми 3) голубьми 4) руками
|
Т. мн. 1) сёламі, гарадамі 2) дамамі, чынамі 3) галубамі 4) рукамі
|
7. Назоўнікі звер, рэмень, цень, гай, камень, вол, шум згрупуйце ў залежнасці ад старажытнага тыпу скланення, папярэдне запісаўшы праславянскія формы. Пастаўце іх у родным склоне адзіночнага ліку (спачатку ў адпаведнасці са старажытнай сістэмай скланення, а затым у адпаведнасці з сучаснай), вызначце змены ў канчатках.
* Заданне мэтазгодна выконваць у табліцы.
8. Вызначце род, лік, склон, скланенне назоўнікаў, ужытых у наступных сказах. Прааналізуйце былыя склонавыя формы назоўнікаў.
Пришла до свекрови своей (Біблія); ку его мудрости пристат умыслили (Ал.); много бовhм было в тои пущы wкрuтныхъ звhреи (Зб.); по всем свете залецанно есть имя дариево (Ал.); с своими корабли на мор# с# пустил (Троя); повинен то [именье] сыну дарослому и девце, замуж ее выдавшы, поступити (Ст. літ 1588); нарадили битву за две недhли (АТ); столы також и лавы были з камени змарагдового и аматистового (Ал.).