ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 29.08.2025
Просмотров: 350
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Практыкум па гістарычнай граматыцы беларускай мовы
Тэма 1. Уводзіны. Гістарычныя ўмовы ўтварэння і развіцця беларускай мовы
Фанетыка Тэма 2. Фанетычная сістэма агульнаўсходнеславянскай мовы дапісьмовай эпохі
Фанетычныя працэсы дапісьмовай эпохі Тэма 3. Вынікі дзейнасці закону адкрытага склада
Тэма 4. Палаталізацыйныя змены ў праславянскай мове
Тэма 5. Змены зычных, выкліканыя дзейнасцю наступнага j
Фанетычныя працэсы пісьмовай эпохі Тэма 6. Вынікі страты рэдукаваных ъ, ь у вакалізме
Тэма 7. Вынікі страты рэдукаваных ь, ъ у кансанантызме
Тэма 8. Фанетычныя змены, не звязаныя са стратай рэдукаваных
Марфалогія Тэма 9. Марфалогія. Змены ў марфемнай структуры слоў
Старажытныя тыпы скланення назоўнікаў
Практыкум па гістарычнай граматыцы беларускай мовы
Вучэбна-метадычны дапаможнік
УДК 808.26-53(075.8)
ББК 811.411.3.-923
Д 43
Складальнік: кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства УА “ВДУ імя П.М. Машэрава“ А.С.Дзядова
Рэцэнзент: кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства УА “ВДУ імя П.М. Машэрава“ В.Э.Зіманскі
Вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны для студэнтаў філалагічных факультэтаў дзённай і завочнай формаў навучання. У ім распрацаваны змест практычных заняткаў і сістэма тэставых заданняў, выкананне якіх арыентуе студэнтаў на ўсебаковае вывучэнне матэрыялу па пэўных тэмах; прыведзены тэрміналагічны мінімум і пададзены спісы асноўнай і дадатковай літаратуры.
Практыкум можа быць выкарыстаны таксама на занятках па гісторыі беларускай літаратурнай мовы і сучаснай беларускай літаратурнай мове.
УДК 808.26-53(075.8)
ББК 811.411.3.-923
Дзядова А.С., 2006
УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, 2006
Гістарычная граматыка беларускай мовы мае важнае значэнне ў сістэме лінгвістычнай падрыхтоўкі студэнтаў філалагічных факультэтаў. Веданне гістарычнай граматыкі неабходна настаўніку беларускай мовы, бо многія сучасныя моўныя факты нельга растлумачыць без знаёмства з іх гісторыяй. У школе настаўніку беларускай мовы давядзецца сутыкнуцца з такімі з’явамі ў фанетыцы і марфалогіі, тлумачэнне якім не можа быць дадзена на аснове сучаснага стану мовы, бо яно ляжыць у гісторыі, мінулых этапах яе развіцця.
У вучэбна-метадычным дапаможніку “Практыкум па гістарычнай граматыцы беларускай мовы” падрабязна распрацаваны змест практычных заняткаў па пятнаццаці тэмах, якія закранаюць асноўныя пытанні фарміравання і развіцця фанетычнай сістэмы і граматычнага ладу беларускай мовы ад праславянскай пары да нашага часу. Па кожнай тэме дадзены пытанні і заданні, прыведзены тэрміналагічны мінімум, якім павінны валодаць студэнты пры вывучэнні той ці іншай тэмы, складзены спісы асноўнай і дадатковай літаратуры.Прапанаваныя заданні арыентуюць будучых філолагаў на самастойную працу пры ўмове належнага засваення імі тэарэтычнага матэрыялу і скіраваны на засваенне і паглыбленне ведаў, выпрацоўку навыкаў творчага падыходу да аналізу моўных з’яў. Асобныя практыкаванні разлічаны на ўменне бачыць і правільна аналізаваць архаічныя моўныя факты ў тэкстах агульнаўсходнеславянскага і старабеларускага перыядаў. Распрацаваная сістэма тэстаў мае на мэце праверку ведаў студэнтаў па асноўных раздзелах курса і можа быць скарыстана імі ў працэсе самастойнай працы.
Практыкум можа знайсці прымяненне не тольккі на занятках па гістарычнай граматыцы, але і ў працэсе выкладання гісторыі беларускай літаратурнай мовы, сучаснай беларускай літаратурнай мовы пры высвятленні гісторыі пэўных фанетычных і марфалагічных фактаў. Практычным матэрыялам дапаможніка пры неабходнасці гістарычнага каментарыю моўных з’яў могуць карыстацца таксама настаўнікі.
Тэма 1. Уводзіны. Гістарычныя ўмовы ўтварэння і развіцця беларускай мовы
І. Пытанні.
1. Гістарычная граматыка беларускай мовы як навуковая лінгвістычная дысцыпліна, яе прадмет і задачы, крыніцы вывучэння, сувязь з іншымі лінгвістычнымі дысцыплінамі.
2. Узнікненне пісьменнасці ва ўсходніх славян. Пісьмовыя помнікі агульнаўсходнеславянскага перыяду.
3. Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы. Функцыянаванне беларускай мовы ў ХІУ-ХУІ стст.
4. Старажытнае беларускае пісьменства. Асноўныя групы літаратурна-пісьмовых помнікаў. Дзве тэндэнцыі ў старабеларускай пісьмовай мове.
5. Лёс беларускай мовы ў другой палове ХУІІ – ХУІІІ стст. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі.
6. Звесткі з палеаграфіі. Графічныя сістэмы ў гісторыі беларускага пісьменства.
Тэрміналагічны мінімум: гістарычная граматыка, праславянскі, агульнаўсходнеславянскі, старабеларускі, традыцыйнае напісанне, палеаграфія, устаў, паўустаў, скорапіс, кірыліца, лацінка, кітабы
ІІ. Заданні.
1. Вызначце, у якой меры ў наступных урыўках са старабеларускіх пісьмовых помнікаў адлюстраваліся традыцыйныя і новыя (беларускія) фанетычныя рысы.
У той скрынце были речы матки моее (Літ. метр.); прышол Трыстан ко Ижоте близко и убачыл (АТ); писар земский по руску маеть литэрами и словы рускими вси листы и позвы писати а не инъшым "зыком и словы (Ст. літ. 1566); въ кешени в томъ доломане сорокъ чырвоныхъ золотыхъ (АВК); за переробене того железа на кляморы, круки и пробои у щытъ и у тры окна … заплатили (ИЮМ).
доломанъ – кароткі мужчынскі плашч з рукавамі;
кляморъ – клямар (жалезная скрэпа ў драўляных канструкцыях)
2. Прааналізуйце ўрывак з “Прамовы Мялешкі” (ХУІІ ст.) – (гл.: Красней В.П., Шакун Л.М. Практыкум па гісторыі беларускай літаратурнай мовы, с.120 (практ. 50) з пункту гледжання адлюстравання ў ім традыцыйных і новых (беларускіх) лексічных, фанетычных, марфалагічных і сінтаксічных рыс. У чым і ў якой ступені выявіўся іншамоўны ўплыў на мову помніка?
Фанетыка Тэма 2. Фанетычная сістэма агульнаўсходнеславянскай мовы дапісьмовай эпохі
І. Пытанні.
1.Сістэма вакалізму агульнаўсходнеславянскай мовы. Класіфікацыя і характарыстыка галосных гукаў.
2. Сістэма кансанантызму агульнаўсходнеславянскай мовы. Цвёрдыя, памякчоныя і спрадвечна мяккія зычныя.
3. Асноўныя фанетычныя тэндэнцыі дапісьмовай эпохі, іх характарыстыка і вынікі ў беларускай мове:
а) тэндэнцыя да ўзрастання гучнасці склада;
б) тэндэнцыя да складовага сінгарманізму.
4. Характар старажытнага націску. Лёс музычнага націску.
Тэрміналагічны мінімум: галосныя пярэдняга і непярэдняга ўтварэння, цвёрды, мяккі, памякчоны, складовы сінгарманізм, узыходная і сыходная інтанацыя, музычны націск
ІІ. Заданні.
1. Правядзіце складападзел у наступных усходнеславянскіх словах, звярнуўшы ўвагу на заканамернасць ужывання спалучэнняў зычных у адным складзе.
Домъ, дьнь, сънъ, въстрaшити, възрaсти, прослaвити, жрьтвеникъ, огнь, земл", кръвьныи, блaгопокорство, измhнити, тъгда, млaденьць, очьрнити, гърдо.
2. Запішыце ўрывак са “Слова пра паход Ігаравы” (ХІІ ст.), падзяліўшы словы (там, дзе гэта магчыма) на склады. Параўнайце складападзел гэтых слоў у старажытнарускай і сучаснай беларускай мовах. Вызначце асноўныя заканамернасці ў развіцці складовага сінгарманізму на розных гістарычных этапах.
Съ зараниа до вечера, съ вечера до свhта летятъ стрhлы каленыя, гримлютъ сабли о шеломы, трещатъ копиа харалужныя въ полh незнаемh, среди земли Половецкыи. Чръна земля подъ копыты костьми была посhяна, а кровию польяна: тугою взыдоша по Руской земли.
Что ми шумить, что ми звенить далече рано предъ зорями? Игорь плъкы заворочаетъ: жаль бо ему мила брата Всеволода. Бишася день, бишася другый; третьяго дни къ полуднию падоша стязи Игоревы. Ту ся брата разлучиста на брезh быстрой Каялы; ту кровавого вина не доста; ту пиръ докончаша храбрии русичи: сваты попоиша, а сами полегоша за землю Рускую. Ничить трава жалощами, а древо с тугою къ земли преклонилось.
Фанетычныя працэсы дапісьмовай эпохі Тэма 3. Вынікі дзейнасці закону адкрытага склада
І. Пытанні.
1. Манафтангізацыя дыфтонгаў.
2. Спрашчэнне груп зычных.
3. Дысіміляцыя ў групах *дт, *тт.
4. Паходжанне насавых галосных #, @, прычыны і гісторыя іх узнікнення.
5. Прычыны і гісторыя ўзнікнення першага поўнагалосся. Няпоўнагалоссе.
6. Змена пачатковых *ort, *olt.
Тэрміналагічны мінімум: дыфтонг, дыфтангічнае спалучэнне, манафтангізацыя, спрашчэнне, насавы галосны, дэназалізацыя, першае поўнагалоссе, няпоўнагалоссе, гістарычнае чаргаванне
ІІ. Заданні.
1. Знайдзіце і растлумачце чаргаванні ў словах.
Сон – спаць, прападу – прапасці, знайду – знайсці, яда – есці – ела, падаць – пастка, ведаць – вестка, гудзець – гуслі.
2. Растлумачце паходжанне гукаў (літары, што абазначаюць патрэбныя гукі, падкрэслены) і нуля гука (н.г.).
Воласць, вёў (н.г.), апранацца (н.г.), праглынуць (н.г.), аповесць, дам (н.г.), вянуць (н.г.), тануць (н.г.), разгарнуць (н.г.).
3. Аднавіце праславянскія формы слоў.
Нянавісць, абоз, ісці, сем, нявестка (параўн. ведаць).
4. Растлумачце ў наступных словах наяўнасць спалучэнняў зычных дл, тл.
Вяндліна, крыўдлівы, мятла, рыдлёўка, тлум, тлусты, надлом, пятля, даходлівы, скрыдлік, падатлівасць, блудлівы, кудлаты, надлобны, балбатлівы, непаседлівасць, надлуплены.
5. Падзяліце наступныя словы на склады. Пакажыце змены спалучэнняў “галосны + насавы зычны м, н” (у тых выпадках, калі яны адбыліся) у сувязі з дзейнасцю закону адкрытага склада і новы складападзел.
Начинати – начьнти, вънимати – въньмти, проклинати – прокльнти, распинати – распьнти, звонити – звонкъ, трьнсти – трънсъ ‘землятрус’.
6. Знайдзіце і растлумачце чаргаванні ў словах.
Жаць (жыта) – дажынаць – дажынкі – дажну, жаць (руку) – пажму, імя – імёны, зняць – зніму.
7. Дакажыце, што дзеясловы часаць (бервяно) – касіць (траву), жаць (жыта) – гнуць (дугі) з’яўляюцца гістарычна аднакарэннымі словамі. Растлумачце чаргаванні і агульнасць кораня ў наступным ланцужку слоў: пачаць – пачынаць – пачатак – канец. Прадумайце семантычную сувязь, агульнае ў семантыцы слоў канец і пачатак, кончыць і пачаць. Ці не пярэчыць аднясенне гэтых слоў да аднаго кораня рэалістычнаму разуменню, успрыняццю рэалій?