ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.09.2025
Просмотров: 2347
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Беларускія землі ў VI-іх стст.
Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл
Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы
Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxXст.) і беларусь
1. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд
1. Новая эканамічная палітыка ў бсср
2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу
2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
3. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)
2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
4. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
Планы семінарскіх заняткаў і тэмы рэфератаў па гісторыі Беларусі для дзённай формы навучання
Пытанні па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)да заліку
ЗМЕСТ
Уводзіны………………………………………………………………… 4
Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі…………………….......... 5
Беларускія землі ў VI-ІХ стст………………………………………… 20
Беларускія землі ў ІХ-пач. ХІІІ стст………………………………… 29
Дзяржаўна-палітычнае развіццё ВКЛ у ХІІІ – першай
палове XVI ст…………………………………………………………… 54
Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай…………. 73
Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл …………………………… 91 Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы………………………. 113 Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.
1. Перыядызацыя старажытнага перыяду гісторыі Беларусі.
2. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
3. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
4. Ранні жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
5. Культура першабытнага грамадства.
1. Першабытны лад – самы працяглы перыяд у гісторыі чалавецтва. Сучасныя даследчыкі прапануюць розныя варыянты перыядызацыі старажытнай гісторыі Беларусі. Найбольш пашыранымі сярод перыядызацый з’яўляюцца агульнагістарычная, археалагічная і этнічная.
|
агульнагістарычная |
археалагічная |
этнічная |
|
І. Праабшчына (першабытны чалавечы статак) 100-35 тыс. гадоў назад
|
І. Каменны век 1. Палеаліт (старажытны каменны век) а) ніжні або ранні палеаліт (3,5 млн. гадоў назад-100 тыс. гадоў назад) б) сярэдні палеаліт або эпоха мусцье (100-35 тыс. гадоў да н.э.) в) верхні або позні палеаліт (35- 10 тыс. да н.э.) 2. Мезаліт (сярэдні каменны век: IX-V тыс. да н.э.) 3. Неаліт (новы каменны век: V – ІІІ тыс. да н.э.) |
І. Даіндаеўрапейскі перыяд (100 тыс. гадоў назад – ІІІ тыс. да н.э.) |
|
ІІ. Ранняя родавая (мацярынская) абшчына 35 тыс. гадоў назад – ІІІ тыс. да н.э.
|
||
|
ІІІ. Позняя родавая (бацькоўская) абшчына ІІ тыс. да н.э. – VІІІ - VІІ стст. да н.э. |
ІІ. Бронзавы век кан. ІІІ (ІІ) тыс. да н.э. – VІІІ - VІІ стст. да н.э. |
ІІ. Індаеўрапейскі перыяд (балцкі этап) кан. ІІІ (ІІ) тыс. да н.э. – ІV- V стст. н.э. |
|
ΙV. Суседска-родавая (тэрытарыяльная) абшчына VІІІ - VІІ стст. да н.э. – V ст. н.э. |
ІІІ. Ранні жалезны век VІІІ - VІІ стст. да н.э. – V ст. н.э. |
2. Доўгі час уся тэрыторыя нашай краіны была пакрыта суцэльным ледавіком. У такіх умовах жыць было немагчыма. Пранікнуць на Беларусь чалавек мог толькі 100 тысяч год назад, калі ледавік адступіў на поўнач і яго максімальная мяжа знаходзілася на лініі сучасных гарадоў Гродна – Орша. Аднак і ў гэты час клімат быў халодным, кароткія летнія адлігі змяняліся працяглымі зімамі. На поўдзень ад ледавіка прасціралася тундра і стэп з беднай расліннасцю. Толькі ў далінах рэк захоўваліся рэдкія пералескі з карлікавай бярозы, вербаў, кустоўя. Найбольш характэрнымі прадстаўнікамі фауны былі шарсцістыя насарогі і маманты.
Доказам таго, што чалавек пранік на Беларусь у сярэднім палеаліце служаць знаходкі прылад працы неандэртальцаў каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Падлужжа, Клеевічы. Гэта былі крэмневыя вастраканечнікі, скрэблы, ручныя рубілы.
Неандэртальцы па прапорцыях цела былі блізкія да сучаснага чалавека, але іх чарапы яшчэ захоўвалі шмат прымітыўных рыс: пакаты лоб, вялікія надброўныя валікі, скошаная ніжняя сківіца. На Беларусі неандэртальцы стаянак не заснавалі – рухаліся “ўслед за жывёлай”. Каб лепш супрацьстаяць суровым умовам існавання, яны аб’ядноўваліся ў статкі (праабшчыны), дзе ўсе члены калектыву падначальваліся аўтарытэту і моцы важака.
У верхнім палеаліце на Беларусь праніклі людзі сучаснага тыпу – краманьёнцы. Тут яны заснавалі першыя стаянкі – каля сучасных вёсак Юравічы (Калінкавіцкі раён, 26 тыс. год назад) і Бердыж (Чачэрскі раён, 23 тыс. год назад). Стаянкі размяшчаліся каля рэк і складаліся з 5-8 буданоў – жытлаў юртавай канструкцыі. Каркас буданоў рабіўся з буйных касцей мамантаў, якія звязваліся паміж сабой сухажыллямі. Зверху каркас пакрываўся шкурамі жывёл, а ўнізе для надзейнасці абкладваўся біўнямі і чарапамі маманта. Усяго на кожнай стаянцы магло жыць 20-40 чалавек.
Краманьёнцы ў верхнім палеаліце выраблялі разнастайныя крэмневыя прылады працы – кінжалы, нажы, разцы, праколкі, а таксама касцяныя – шылы, іголкі, даўбешкі.
Асноўным заняткам палеалітычнага чалавека было загоннае паляванне на мамантаў. Ужываючы для запалохвання агонь, людзі заганялі жывёлу ў яры, дзе яе потым дабівалі камянямі і дзідамі. Забітага маманта дастаўлялі на месца стаянкі. Мёрзлая зямля дазваляла захоўваць запасы мяса на працягу доўгага часу ў спецыяльных ямах-лядоўнях. Акрамя костак мамантаў на палеалітычных стаянках знойдзены таксама косткі шарсцістага насарога, дзікага каня, бурага мядзведзя, ваўка, пясца. Збіральніцтва і рыбалоўства ў палеалітычны час былі распаўсюджаны менш. Спажыванне было калектыўным, ажыццяўлялася ўраўняльнае размеркаванне прадуктаў.
У верхнім палеаліце, а затым у мезаліце і неаліце асноўным вытворчым калектывам была ранняя родавая абшчына. У яе склад уваходзілі сваякі, якія займалі адно паселішча і сумесна вялі гаспадарку. Тут былі дакладна размеркаваны абавязкі па полу і ўзросту паміж усімі членамі абшчыны. Гэта называецца першым падзелам працы. Мужчыны былі паляўнічымі і выраблялі прылады працы. Жанчыны займаліся збіральніцтвам, даглядалі хатні ачаг, гатавалі ежу, шылі адзенне, выхоўвалі дзяцей. Дзеці дапамагалі дарослым і пераймалі ў старых працоўныя навыкі. Вялікая роля ў жыцці абшчыны належала жанчыне. Пры заключэнні шлюбаў муж пераходзіў у род сваёй жонкі. Лічэнне сваяцтва вялося па мацярынскай лініі. Такія абшчыны называюць мацярынскімі. Сям’я ў гэты час была палігамнай (шматмужаства, шматжонства), дзеці не заўсёды ведалі свайго бацьку. Пазней зарадзіўся новы тып шлюбных адносін: парная сям’я. Аднак і тут саюз мужчыны і жанчыны не быў устойлівым. Сям’я ў гэты час яшчэ не з’яўлялася асноўнай вытворчай адзінкай. У шлюб можна было ўступаць толькі з прадстаўнікамі аднаго племені (эндагамія), разам з тым гэта не павінны былі быць прадстаўнікі аднаго роду (экзагамія). Жанчына, да прыкладу, магла выйсці замуж за прадстаўніка суседняй абшчыны.
Каля 14 тысяч гадоў таму назад з тэрыторыі Беларусі пачаў адступаць ледавік. Вымерлі маманты і шарсцістыя насарогі, асноўным аб’ектам палявання стаў паўночны алень. Да канца Х тыс. да н.э. ледавік заняў тэрыторыю сучаснага вострава Грэнландыя. Прыроднае асяроддзе паступова набывала сучасны выгляд. Тэрыторыя Беларусі пакрылася лясамі, спачатку хвойнымі, потым, па меры пацяплення, – змешанымі. У лясах пачалі вадзіцца сучасныя віды жывёлы: алені, ласі, зубры, дзікі, бабры, мядзведзі. Новую пасляледавіковую эпоху называюць мезалітам.
У мезаліце з розных бакоў адбываецца паступовае засяленне тэрыторыі Беларусі. Так, ва Усходнюю Беларусь да самага Дняпра пранікла насельніцтва з боку Рускай раўніны. Другі паток ішоў па Дняпры з поўдня. Асноўная частка гэтага насельніцтва рассялілася ў Сярэдняй Беларусі. Паўднёва-Заходняя Беларусь апынулася ў зоне рассялення народаў, якія перамясціліся сюды з Паўднёвай Польшчы. Чацвёрты паток распаўсюджваўся праз Польшчу і ахапіў Беларускае Панямонне. Паступова Беларусь была поўнасцю заселена, тут сфарміравалася першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва. З гэтага часу можна лічыць, што Беларусь стала айкуменай чалавецтва.
У пошуках дзічыны прадстаўнікі адной абшчыны разыходзіліся дробнымі групамі ў розныя бакі і сяліліся на новых месцах. На значнай тэрыторыі ўзнікалі паселішчы роднасных абшчын. Усе разам такія абшчыны складалі племя. Племя займала даволі вялікую тэрыторыю і абараняла яе і свае паляўнічыя ўгоддзі ад суседзяў, перашкаджала пранікненню на яго землі іншых плямёнаў. Сапляменнікі гаварылі на адной мове, карысталіся падобнымі прыладамі працы і прадметамі хатняга ўжытку. У іх былі аднолькавыя пабудовы, аднолькавае адзенне. Археолагі называюць плямёны археалагічнымі культурамі.
Сярод археалагічных культур эпохі мезаліту вылучаюцца наступныя: грэнская (Падняпроўе), днепра-дзяснінская ці сожская (Усходняе Палессе), Кунда (поўнач Беларусі), нёманская (захад Беларусі). У познім мезаліце на паўднёвы ўсход Беларусі з Украіны пранікла насельніцтва кудлаеўскай культуры. На поўднёвым захадзе Беларусі жыло насельніцтва яніславіцкай культуры.
Змены клімату паўплывалі на ўсе бакі жыццядзейнасці чалавека. Паляванне стала індывідуальным з выкарыстаннем лука і стрэл. З дапамогай гэтай новай зброі можна было паляваць на любога звера і трапляць у яго на вялікай адлегласці. Важнейшым дасягненнем мезалітычнага чалавека было прыручэнне сабакі, які дапамагаў чалавеку на паляванні. У мезаліце рэзка павялічылася роля рыбалоўства. Аб гэтым сведчыць з’яўленне першых спецыялізаваных прылад – гарпуноў, вудаў з касцянымі кручкамі, плеценых з лубяных валокнаў сетак. Па рэках і азёрах людзі перамяшчаліся на чаўнах. Важнымі заняткамі мезалітычнага чавлавека былі збіральніцтва “дароў прыроды” (ягад, грыбоў, арэхаў, дзікай садавіны) і бортніцтва (збор мёду дзікіх пчол). Як бачна, гаспадарка мезаліта была спажывецкай (прысвойваючай). Акрамя здабычы ежы ў лесе ці на вадаёме мезалітычны чалавек меў шмат іншых клопатаў: апрацоўваў скуру і шыў з яе вопратку, вырабляў зброю і хатняе начынне. Прылады працы ў мезаліце сталі састаўнымі: крамянёвае лязо ўстаўлялася ў выразаныя пазы касцяной асновы і замацоўвалася клеем.
Заключным этапам у развіцці грамадства каменнага веку з’яўляецца неаліт. У гэты час у самых спрыяльных рэгіёнах – Месапатаміі і Егіпце – людзі стварылі першыя цывілізацыі. Неалітычнае грамадства Еўропы не стварыла сваёй цывілізацыі, аднак вызначалася такімі дасягненнямі, як з’яўленне земляробства і жывёлагадоўлі, глінянага посуду, шліфаваных каменных вырабаў.
Неаліт на Беларусі пачаўся з факту з’яўлення керамікі. Неалітычны посуд рабіўся з гліны, якую размочвалі і змешвалі з валакністымі расліннымі рэшткамі, пяском, здробненымі ракавінамі. Дзякуючы дамешкам, посуд не трэскаўся пры абпале і быў моцным. Гаршкі былі вастрадоннымі, іх ляпілі з шырокіх гліняных стужак. Усе няроўнасці сценак загладжваліся касцянымі глянцавальнікамі. Перад абпалам наносіўся арнамент, які ў кожнага племені быў асаблівы.
У неаліце на аснове пляцення ўзнікла прадзенне і ткацтва. Людзі навучыліся вырабляць ніткі з валакністых раслін і воўны хатняй жывёлы. Для кручэння ніткі выкарыстоўваліся гліняныя грузікі – прасліцы, якія надзявалі на драўляную аснову – верацяно. У гэты ж час з нітак выраблялі тканіны. Быў вынайдзены просты па сваёй канструкцыі ткацкі станок.
Апрацоўка дрэва ў неаліце патрабавала вынаходніцтва новых спецыяльных інструментаў. У выніку ў гэты час з’явіліся сякеры для высечкі дрэва, цясла і долата – для таго, каб выдзеўбаць у ім пазы і адтуліны. Каб зрабіць такія прылады працы, былі патрэбны вялікія кавалкі крэменю. Такія кавалкі рэдка сустракаліся на паверхні, таму крэмень сталі здабываць шахтавым спосабам. Самымі вялікімі шахтамі на Беларусі былі Краснасельскія (у сучасным Ваўкавыскім раёне на рацэ Рось). Пры дапамозе ручной капалкі (кайла) выкопваліся ямы глыбінёй ад 6 да 8 метраў. Чалавек там выбіраў крэмень, а затым у скураных мяшках падымаў яго наверх. У неаліце людзі сталі ўжываць новыя метады апрацоўкі крэмня – навучыліся яго распілоўваць і шліфаваць.
У канцы неаліта на Беларусі з’явіліся земляробства і жывёлагадоўля, а гэта значыць пачалася неалітычная рэвалюцыя (пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі). Аднак, у поўнай меры гэты працэс завяршыўся на Беларусі толькі ў бронзавым веку ў сувязі з пранікненнем індаеўрапейцаў.
Кожная абшчына ў неаліце забяспечвала сябе ўсім неабходным для жыцця сваіх членаў: харчамі, адзеннем, зброяй, прыладамі працы. Аднак некаторыя прадметы маглі набывацца і праз абмен з іншымі плямёнамі. Так, крэмень з Краснасельскіх шахт распаўсюджваўся далёка ад месца яго здабычы. Тое ж можна заўважыць і наконт іншага прадмета гандлю – бурштыну, які трапляў на Беларусь з узбярэжжа Балтыйскага мора.
У неаліце на Беларусь працягвалі перасяляцца новыя народы. У выніку мянялася палітра археалагічных культур, якія адрозніваліся паміж сабой арнаментацыяй посуду. Тэрыторыю Усходняга Палесся ў неаліце засялялі плямёны днепра-данецкай культуры. Усход Беларусі засялялі плямёны верхнедняпроўскай культуры. У басейнах Нёмана і Верхняй Прыпяці жылі плямёны нёманскай культуры. На поўначы Беларусі жылі нарвенскія плямёны. Прыкладна ў другой чвэрці ІІІ тыс. да н.э. у Паўночную Беларусь пачало пранікаць насельніцтва з характэрным посудам, пакрытым “ямачна-грабенчатым” арнаментам (культура тыповай грабенчата-ямкавай керамікі). Прышэльцаў звязваюць са старажытным фіна-ўгорскім насельніцтвам Еўропы. У ІІІ тыс. да н.э. у крайнія заходнія раёны Беларусі з Цэнтральнай Еўропы праніклі плямёны культуры шарападобных амфар. Менавіта з пранікненнем гэтых плямён звязана крэмнездабыча шахтавым спосабам і пачатак неалітычнай рэвалюцыі.