ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.09.2025
Просмотров: 2368
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Беларускія землі ў VI-іх стст.
Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл
Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы
Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxXст.) і беларусь
1. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд
1. Новая эканамічная палітыка ў бсср
2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу
2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
3. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)
2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
4. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
Планы семінарскіх заняткаў і тэмы рэфератаў па гісторыі Беларусі для дзённай формы навучання
Пытанні па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)да заліку
Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу
1. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці
У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы: запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць, нізкай была якасць многіх відаў прадукцыі, не хапала высокаякасных тавараў на рынку, па некаторых паказчыках прыпыніўся рост жыццёвага ўзроўню народа. Патрабавалася рэфармаванне палітыка-эканамічнай сістэмы, якая ў аснове сваёй сфарміравалася ў СССР у 20–30-я гг.
У другой палове 80-х гг. быў удакладнены палітычны курс і вызначана палітыка перабудовы, ініцыятарам якой з’яўляўся генеральны сакратар ЦК КПСС М.С. Гарбачоў (1985 г.).
Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару з мэтай больш поўнага раскрыцця патэнцыяльных магчымасцей сацыялізму і ператварэння яго ў мадэль гуманнага, дэмакратычнага ладу. Палітыка перабудовы ўключала правядзенне эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэнне прававой дзяржавы. Важным напрамкам палітыкі перабудовы стала дэмакратызацыя грамадскага жыцця рэспублікі і разгортванне галоснасці і плюралізму.
Поспех рэформы ў значнай ступені залежыў ад таго, як хутка і ў якім накірунку адбудзецца дэмакратызацыя партыі. Трэба адзначыць, што напачатку ў дзейнасці Кампартыі Беларусі з’явіліся некаторыя змены. У партыйных камітэтах былі скасаваны гаспадарча-галіновыя адзелы і пачалося ўвядзенне ратацыі кадраў. У мэтах пашырэння ўнутрыпартыйнай дэмакратыі былі ўведзены выбары на альтэрнатыўнай аснове, рабіліся захады па пашырэнні правоў пярвічных арганізацый. Аднак жыццё паказала, што ў КПСС – КПБ адсутнічала канкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення савецкага грамадства. Не былі дакладна вызначаны канчатковыя вынікі, на дасягненне якіх накіроўваліся намаганні грамадства. Сацыялістычныя ідэалы ў вачах мільёнаў людзей абясцэньваліся, аўтарытэт пануючай партыі катастрафічна падаў.
Важнае значэнне ў рэформе палітычнай сістэмы атрымала аднаўленне поўнаўладдзя Саветаў. Яны павінны былі пашырыць свой уплыў на ўсе бакі кіравання, палепшыць структуру і функцыяніраванне ўсяго дзяржаўнага апарату. У 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як больш свабодныя і альтэрнатыўныя, аднак 1/3 частка кандыдатаў прайшла ў дэпутаты не па выбарчых акругах, а ў якасці прадстаўнікоў Камуністычнай партыі і грамадскіх арганізацый, што наглядна сведчыла аб абмежаванасці дэмакратыі.
У 1990 г. па-новаму былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў зноў атрымалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі. Рост грамадзянскай і палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да ўзнікнення ў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху пад назвай Беларускі народны фронт (БНФ) “Адраджэнне” за перабудову, які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады.
У 1990 г. на ХХХІ з’ездзе КПБ было прынята рашэнне імкнуцца да захавання за партыяй ролі кіруючай і накіроўваючай сілы ў грамадстве. Імкненне партыйнага кіраўніцтва праявілася ў рашучым супрацьдзеянні ўзнікненню любых палітычных арганізацый.
Права на аб’яднанне ў форме палітычных партый, масавых рухаў, прафесіянальных саюзаў, жаночых, маладзёжных, дзіцячых, навуковых, культурна-асветніцкіх, спартыўных і іншых аб’яднанняў і таварыстваў было замацавана прынятым у кастрычніку 1990 г. Законам СССР “Аб грамадскіх аб’яднаннях”. Першымі сталі Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Беларускі хрысціянска-дэмакратычны саюз і інш. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПСС – КПБ на ўладу. Была зроблена спроба рэфармавання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і пераўтварэння ў партыю парламенцкага тыпу, але гэта аказалася справай бесперспектыўнай. У самой партыі ўзніклі роз-ныя плыні, многія камуністы выйшлі з яе складу.
Утварэнне палітычных партый і аб’яднанняў сведчыла пра глыбокія пераўтварэнні ў грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі. Але галоўнае заключалася ў тым, што стварэнне палітычных фарміраванняў на справе сцвярджала новыя падыходы да вырашэння складаных грамадска-палітычных праблем і крах аднапартыйнай сістэмы на Беларусі.
Важную ролю адыгрывала аднаўленне і дзейнасць прафсаюзнага руху. У кастрычніку 1990 г. адбыўся першы з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – самага буйнога грамадскага аб’яднання ў рэспубліцы. На хвалі забастовачнага руху ўтварылася Канфедэрацыя працы Беларусі. У Салігорску ўзнік Незалежны прафсаюз гарнякоў Беларусі. У 1991 г. адбыўся ўстаноўчы з’езд Свабодных прафсаюзаў Беларусі, якія аб’явілі сябе канкурэнтамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Апошняй спробай вярнуць ўсё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі путч 1991 г. у Маскве, калі “Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы” (ДКНС) аб’явіў аб пераходзе ў яго рукі ўсёй улады ў СССР. Няўдалы вынік гэтага мерапрыемства паскорыў крах КПСС (КПБ) і СССР у цэлым.
Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця была звязана з курсам на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Аднак супярэчнасці жыцця грамадства сярэдзіны 80-х гг. асабліва востра праявіліся ў эканоміцы.
У адпаведнасці з прынятым 12-м пяцігадовым планам развіцця БССР на 1986–1990 гг. прадугледжвалася за пяць гадоў павялічыць за кошт інтэнсіўнага развіцця эканомікі нацыянальны даход на 26%. З мэтай паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі была створана рэспубліканская праграма “Інтэнсіфікацыя”.
Асноўнай праблемай эканамічных пераўтварэнняў з’яўлялася забеспячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці і надзейнасці, канкурэнтназдольнай на сусветным рынку, своечасовае яе аднаўленне ў ад-паведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў. Аднак ва ўмовах функцыя-ніравання каманднай эканомікі вынікі дасягаліся за кошт адміністратыўных метадаў.
У ходзе ажыццяўлення перабудовы ў сацыяльна-эканамічным развіцці была прызнана неабходнасць забяспечыць пераход ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай пераважна на эканамічных метадах. Пашыралася самастойнасць прадпрыемстваў і аб’яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы – арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Ужо ў 1988 г. на Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку і самафінансавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый.
Разам з тым, спалучаць цэнтралізаванае кіраўніцтва з самакіраваннем прадпрыемстваў аказалася немагчыма. Не дапамагла і дзяржпрыёмка – кантрольная служба за якасцю выпускаемай прадукцыі. Больш таго, узнікла новая праблема: прадпрыемствы, якія атрымалі некаторую самастойнасць, пачалі павялічваць заработную плату супрацоўнікам, тэмпы ж росту вытворчасці пры гэтым не павышаліся. Пачалася інфляцыя, абвальны спад вытворчасці.
У сельскай гаспадарцы пераўтварэнні былі накіраваны на змякчэнне каманднага кіраўніцтва калгасамі з боку дзяржавы, але агульны стан працягваў пагаршацца, і для забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах спробы пераходу да разнастайных форм і спосабаў гаспадарання на зямлі вынікаў не прынеслі.
Эканамічнае становішча рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. Эканамічны ўрон, нанесены Беларусі, ацэньваецца ў 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты, а вынікі для здароўя людзей наогул не прадказальныя. Радыёнуклідамі забруджана пятая частка тэрыторыі рэспублікі, дзе пражывала больш за 2 млн. чалавек. З гаспадарчага абароту выведзена 20% зямель. Паводле ацэнак спецыялістаў, чарнобыльскі выбух быў эквівалентны выбуху 70 бомбаў, што скінулі амерыканцы на Хірасіму ў канцы Другой сусветнай вайны.
У 1989 г. была прынята доўгатэрміновая Дзяржаўная праграма ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая накіравана на сацыяльную падтрымку людзей. Пачалося іх перасяленне з забруджаных тэрыторый на новае месца жыхарства.
Такім чынам, другая палова 80-х – пачатак 90-х гг. – час вострых супярэчнасцей у грамадска-палітычным і эканамічным развіцці БССР.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Апазіцыя парламенцкая – група дэпутатаў, погляды якіх не супадаюць альбо супярэчаць думкам парламенцкай дэпутацкай большасці ці ўладзе.
Галоснасць – магчымасць адкрыта выказваць крытычныя адносіны да ўлады і існаваўшай ідэалогіі (сістэмы поглядаў), сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці, рэалізаваць на справе абвешчаныя дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў і шэсцяў.
Кансерватызм – прыхільнасць да ўсяго застарэлага, аджыўшага, але вельмі ўстойлівага, традыцыйнага, што выклікае супрацьдзеянне ў адносінах да ўсяго новага.
Плюралізм – прызнанне права на існаванне розных поглядаў, думак, меркаванняў па пытанню або шляхах развіцця дзяржавы і грамадства. Увасабляецца ў шматпартыйнасці як форме дэмакратычнага ўладкавання грамадства.
Храналогія падзей
1985–1991 гг. – правядзенне ў СССР палітыкі перабудовы.
26 красавіка 1986 г. – аварыя на Чарнобыльскай АЭС.
Чэрвень 1989 г. – у Вільні адбыўся ўстаноўчы з’езд БНФ.
Пытанні для самаправеркі
1. У чым заключалася сутнасць палітыкі перабудовы ў СССР?
2. Якія палітычныя сілы ажыццяўлялі перабудову ў БССР і якія вынікі яна прынесла?
3. Пакажыце, у чым заключаецца значэнне шматпартыйнасці.
4. У чым прычыны крызісу беларускай эканомікі ў другой пало-ве 80-х – пачатку 90-х гг.?
2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
Пасля Другой сусветнай вайны змянілася палітычнае становішча Беларусі. Яна была адноўлена ў рамках адзінай дзяржавы і пачала выходзіць на міжнародную арэну праз дзейнасць у ААН.
Уключэнне БССР у склад краін-заснавальніц ААН было абумоўлена прызнаннем вялікага ўкладу яе ў разгром фашызму, а таксама каласальных людскіх ахвяр і матэрыяльных страт у час вайны. Так, 27 красавіка 1945 г. БССР упершыню ў гісторыі стала членам самай аўтарытэтнай арганізацыі, створанай у мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця адносін паміж народамі, ажыццяўлення міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару.
Аднак удзел дэлегацыі Беларусі ў рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар, бо яна фактычна з’яўлялася часткай дэлегацыі СССР і знаходзілася ў фарватары той палітыкі, якую ён праводзіў. Разам з тым членства БССР у складзе ААН садзейнічала развіццю міжнародных сувязей і кантактаў, набыццю дыпламатычнага вопыту. Практычнай карысцю для беларускага народа з’явілася атрыманне ад гэтай арганізацыі дапамогі ў якасці паставак тавараў, машын і абсталявання ў найбольш цяжкі пасляваенны час.
Дэлегацыя БССР удзельнічала ў абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогадовыя сесіі. Ужо на першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у студзені 1946 г. была прынята рэзалюцыя “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”, прапанаваная БССР.
У 1946 г. на Парыжскай мірнай канферэнцыі беларуская дэлегацыя выступіла ў абмеркаванні тэрытарыяльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе. З пазіцый усталявання такіх адносін, якія выключалі б дыскрымінацыю іншых народаў, у лютым 1947 г. БССР падпісала мірныя дагаворы з Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Фінляндыяй і Італіяй.
Усяго ў 1944–1955 гг. БССР падпісала 30 дагавароў, пагадненняў, канвенцый і ўступіла ў Міжнародны Саюз электрасувязі і Сусветны паштовы Саюз (1947 г.), Сусветную метэаралагічную арганізацыю (1948 г.), Міжнародную арганізацыю працы (1954 г.).
Змякчэнне міжнароднай напружанасці ў другой палове 50-х гг., пасля перыяду абвастрэння “халоднай вайны” (1945–1955 гг.), дало магчымасць дэлегацыі Беларусі адстойваць у ААН лінію на ўмацаванне міру і бяспекі, ліквідацыю каланіялізму, развіццё раўнапраўнага эканамічнага супрацоўніцтва. У 1963 г. у ліку першых БССР падпісала ў Маскве дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, космасе і пад вадой. У 1965 г. прадстаўніцтвы БССР дзейнічалі ў спецыяльных органах ААН, такіх як ЮНЕСКА, МАГАТЭ і інш.