ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.09.2025
Просмотров: 2378
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Беларускія землі ў VI-іх стст.
Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл
Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы
Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxXст.) і беларусь
1. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд
1. Новая эканамічная палітыка ў бсср
2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу
2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
3. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)
2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
4. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
Планы семінарскіх заняткаў і тэмы рэфератаў па гісторыі Беларусі для дзённай формы навучання
Пытанні па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)да заліку
Адбыліся новыя змены ў сістэме школьнага навучання. Замест царкоўнапрыхадскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы; гарадскія вучылішчы ператвораны ў чатырохкласныя агульнаадукацыйныя школы павышанага тыпу. Колькасць сярэдніх навучальных устаноў павялічылася да 88. Атрымала далейшае развіццё прафесіянальная адукацыя. У 1911 г. у пачатковых школах вучыліся толькі 18,4% дзяцей школьнага ўзросту.
Праблема падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў вырашалася шляхам адкрыцця новых настаўніцкіх семінарый і інстытутаў. У 1910 г. быў адкрыты настаўніцкі інстытут у Віцебску, у 1913 г. – У Магілёве, у 1914 г. – у Мінску.
Набіралі моц навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі, побыту і культуры яе насельніцтва. У 1910–1914 гг. выдаваліся “Записки Северо-Западного отдела русского географического общества” (4 кнігі). У 1910 г. выдадзены М.К Любаўскім. “Нарыс гісторыі Літоўска-Рускай дзяржавы да Люблінскай уніі ўключна”, Я.Ф. Арлоўскім “Гродзенская даўніна” (ч.1) і інш. У 1902 г. у Магілёве створаны таварыства па вывучэнню беларускага краю і Гісторыка-этнаграфічны музей. У 1908 г. у Мінску быў арганізаваны царкоўны гістарычны камітэт. У 1909 г. створана Віцебская архіўная камісія. У 1912 г. заснавана Таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. Галоўная заслуга ў гэтым належыць Я.Ф. Карскаму (1861–1931), які ў 1903–1922 гг. вынікі сваёй працы апублікаваў у кнігах “Беларусы”.
Станаўленне нацыянальнага прафесійнага тэатра звязана з творчай дзейнасцю І. Буйніцкага, спачатку ў фальварку Палевачы (цяпер Глыбоцкі р.). У 1910–1913 гг. ствараецца прафесійны тэатр у Вільні, у 1917 г. у Мінску створана Першае таварыства беларускай драмы і камедыі (рэжысёры Ф. Ждановіч і У. Галубок).
Пэўную ролю ў развіцці прафесійнай музыкі адыграў Л. Рагоў-скі. Значнымі постацямі ў беларускім выяўленчым мастацтве з’яўляюцца А. Гараўскі, Н. Сільвановіч, Ю. Пэн, Я. Кругер, Ф. Рушчыц, В. Бялыніцкі-Біруля. У беларускім дойлідстве ўжываліся рознастылёвыя формы: неаготыка, неабарока, неакласіцызм, псеўдавізантыйскі і псеўдарускі стылі. Найбольш значнымі пабудовамі таго перыяду можна лічыць мемарыяльны комплекс у вёсцы Лясная, створаны ў гонар двухсотгоддзя перамогі рускіх войскаў над шведамі, Чырвоны касцёл (касцёл Сымона і Алёны) у Мінску.
Такія асноўныя накірункі развіцця беларускай культуры ў пачатку ХХ ст.
Храналогія падзей
1906 г. – газета “Наша доля”.
1906–1915 гг. – газета “Наша ніва”.
1908 г. – чырвоны касцёл (касцёл Сымона і Алёны).
1910 г. – адкрыты Віцебскі настаўніцкі інстытут.
1914 г. – адкрыты Мінскі настаўніцкі інстытут.
Пытанні для самаправеркі
1. Пералічыце асноўныя накірункі і дасягненні ў развіцці беларускай культуры ў пачатку ХХ ст.
Спіс літаратуры
Крыніцы
Белоруссия в эпоху феодализма; В 4 кн. – Мн., 1969–1972.
Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн., 1998.
Восстание в Литве и Белоруссии 1863 г. – М., 1955.
Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. – Мн., 1988.
Каліноўскі К. За нашу вольнасць. – Мн., 1999.
Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.: Тэкст. Даведнік. Каментарьіі. – Мн., 1989.
Асноўная
Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. – Мн., 1995.
Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. – Мн., 2002.
Гісторыя Беларусі: У 2 ч. – Мн., 2000.
Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. – Мн., 1994.
Ігнатоўскі І.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мн., 1991.
Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. – Мн., 1992.
Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. – Мн., 1994–1995.
Цітоў А.К. Гарадская геральдыка Беларусі. – Мн., 1989.
Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. – Мн., 1997.
Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн., 1996.
Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 1992.
Дадатковая
Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнесла-вянскі першадрукар. – Мн., 1993.
Гісторыя беларускай літаратуры. XIX – пачатак XX ст.
Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. – Мн., 1971–1975.
Данилевский Н.Я. Россия и Европа: Взгляд на культурные и политические отношения славянского мира к германо-романскому. – М., 1991.
Дебидур. Дипломатическая история Европы. – Р.-на-Д., 1995.
Игнатенко И.М. Февральская буржуазно-демократическая револю-ция в Белоруссии. – Мн., 1986.
История политических партий России / Под ред. А.И. Зевелева. – М., 1994.
История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. – Мн., 1984–1987.
Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн., 1996.
Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII – первой половине XIX в. – Мн., 1987.
Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С. Сташкевіч і інш. – Мн., 1994.
Праз смуту стагоддзяў. – Мн., 1993.
Публицистика белорусских народников / Под ред. С.Х. Александровича. – Мн., 1983.
Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772–2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. – Мн., 2003.
Турук Ф.Ф. Белорусское движение: Очерки истории национального и революционного движения белорусов. – М., 1921; – Мн., 1993.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн., 1991–2003. Т. 1–6.
РАЗДЗЕЛ IV. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 1917 г. І ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ. СТАНАЎЛЕННЕ НОВАГА ЎКЛАДУ ЖЫЦЦЯ
ТЭМА. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД РЭВАЛЮЦЫІ 1917 г. І ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ. СТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
1. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
24 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе пачалося ўзброенае паў-станне. Да раніцы 25 кастрычніка Часовы ўрад быў звергнуты. У 10 гадзін раніцы была абнародавана адозва “Да грамадзян Расіі”, у якой абвяшчалася пра звяржэнне Часовага ўрада і пераходзе ўлады ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта – органа Петраградскага Савета ра-бочых і салдацкіх дэпутатаў. У выніку бальшавікі прыйшлі да ўлады. Урад узначаліў іх лідэр У.І. Ульянаў (Ленін).
26 кастрычніка 1917 г. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў узяў уладу ў свае рукі. З гарадской турмы было вызвалена больш за 1000 палітычных зняволеных і салдат, з якіх быў сфарміраваны Першы рэвалюцыйны полк.
Для ўмацавання сваёй улады Мінскі Савет увёў цэнзуру, адхіліў ад кіраўніцтва гарадскую думу, узяў пад ахову найбольш важныя ўстановы. 26 кастрычніка 1917 г. пачаў фарміравацца Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, аснову якога склалі Прэзідыум Мінскага Савета, бюро абласнога выканаўчага камітэта Саветаў Заходняй вобласці, бальшавіцкая фракцыя франтавога камітэта, прадстаўнікі вайсковых часцей, якія размяшчаліся ў горадзе. ВРК узначаліў К. Ландар.
Супраць новай улады выступіў шэраг арганізацый і партый – эсэры, бундаўцы, меншавікі, гарадская дума, цэнтральнае бюро прафсаюзаў г. Мінска. 27 кастрычніка 1917 г. яны стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т.М. Калатухіным. Маючы перавагу сіл, Камітэт запатрабаваў перадачы яму ўлады. Мінскі Савет, імкнучыся выйграць час, распачаў перамовы. Мінскі Савет пагадзіўся перадаць уладу пры ўмове, што войскі Камітэта не будуць накіраваны на падаў-ленне паўстання ў Петраградзе. Скарыстаўшы час, бальшавікі павялі агітацыю сярод салдат. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшлі бра-нявікі і вайсковыя часці. Улада зноў перайшла да Мінскага Савета.
ВРК Заходняга фронту загадамі ад 4 і 5 лістапада 1917 г. вызначыў арганізацыйную структуру: у склад выканаўчага органа ВРК – бюро – увайшлі К. Ландар (старшыня), А.Ф. Мяснікоў, У.С. Селязнёў, М.У. Рагазінскі, М.І. Калмановіч, В.М. Фрэйман. ВРК з’яўляўся адзіным поўнаўладным органам на ўсёй неакупіраванай тэрыто-рыі Беларусі і Заходняга фронту.
Па сутнасці ўлада ВРК была ўладай надзвычайнай і выбіраемыя пад яго кантролем у надзвычайных абставінах Саветы не маглі адлюстраваць увесь спектр палітычных сімпатый насельніцтва. Несумненна, што Саветы таго ўзору далёка не адпавядалі першапачатковым уяўленням аб іх як органах сапраўднага народнага самакіравання.
Услед за Мінскам Савецкая ўлада на аднапартыйнай (бальшавіцкай) аснове ўсталёўвалася ў іншых гарадах Беларусі і па Заходнім фронце. Пры гэтым Саветы, дзе бальшавікі саступалі колькасна прадстаўнікам іншых партый, распускаліся. Так было ў Віцебску, Оршы, Гомелі, Магілёве, Полацку і іншых гарадах. На працягу 25 кастрычніка – 18 лістапада 1917 г. у Беларусі, у часцях і злучэннях Заходняга фронту ўлада таксама перайшла ў рукі Саветаў.
Такім чынам, да сярэдзіны лістапада на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў на бальшавіцкай аснове. Такая адносна легкая перамога бальшавікоў тлумачылася наступнымі прычынамі. Дэкрэты ІІ Усерасійскага з’езда Саветаў былі падтрыманы рабочымі, сялянамі і салдатамі. У Дэкрэце аб зямлі сялянам абяцалася перадача яе без выкупу ў карыстанне. Дэкрэт аб міры з захапленнем успрынялі салдаты, стомленыя ад вайны, а таксама рабочыя і сяляне.
Арганізацыі РСДРП(б) праводзілі актыўную работу па замацаванні новай улады. Правёўшы перавыбары складу Саветаў, яны мелі большасць на з’ездах Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Кіруючая роля ў прыняцці рашэнняў аб правядзенні з’ездаў належала ВРК. 19–21 лістапада 1917 г. адбыўся з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, 18–20 лістапада – ІІІ з’езд Саветаў ся-лянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 20–25 лістапада –ІІ з’езд армій Заходняга фронту.
26 лістапада ў адпаведнасці з рашэннямі гэтых з’ездаў выканкамы Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці ў складзе 35 чалавек, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў у складзе 35 чалавек, Заходняга фронту ў складзе 100 чалавек аб’ядналіся ў выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) на чале з М. Рагазінскім. Абласны камітэт сфарміраваў Савет народных камісараў вобласці і фронту на чале з К. Ландарам. У склад Аблвыканкамзаха ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі партыі бальшавікоў. Большасць з іх былі людзьмі прыезджымі, а не беларусамі. СНК Заходняй вобласці і фро-нту праводзіў палітычныя і гаспадарчыя мерапрыемствы: увядзенне рабочага кантролю на прадпрыемствах, канфіскацыя памешчыцкіх зя-мель і інш. У лістападзе 1917 г. на Беларусі адбыліся выбары ва Устаноўчы сход. З 56 дэпутатаў ад Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай акруг і Заходняга фронту было выбрана 30 бальшавікоў, 22 эсэры, 4 прадстаўнікі іншых партый.