Файл: Adkazy_da_zaliku_pa_dystsypline.doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 28.02.2019

Просмотров: 2069

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Напрыклад, у даследванні “Дынаміка чытання і чытацкага попыту ў масавай бібліятэцы” паняцце “чытацкая актыўнасць” было інтэрпрэтавана наступным чынам: актыўнасць чытача выяўляецца ў частаце наведванняў і інтэнсіўнасці чытання. Частата наведванняў разумеецца як колькасць наведванняў у адзінку часу, у дадзеным выпадку, за год. Інтэнсіўнасць чытання характарызуе іншы аспект чытацкай актыўнасці: колькасць кніг, прачытаных за канкрэтны адрэзак часу – за год. І частату наведванняў і інтэнсіўнасць чытання можна легка змерыць у канкрэтных адзінках.

Каб дэферэнцаваць чытачоў па ступені іх чытацкай актыўнасці, карыстаючыся ўказанымі паказчыкамі, неабходна было згрупіраваць іх па колькасці наведванняў і ліку ўзятых кніг. Па колькасці наведванняў вызначана 5 груп: 1, 2-3, 4-5, 6-10, больш 10. Па колькасці ўзятых кніг вызначана 6 груп: 1, 2-5, 6-10, 11-20, 21-50, больш 50. Потым засталося вызначыць да якой з груп аднесці канкрэтнага чытача па частаце наведванняў і інтэнсіўнасці чытання. У даследванні ўмоўна прынята, што да групы актыўных чытачоў належаць тыя, хто наведаў бібліятэку за год больш 10 разоў, пасіўных – тыя, хто прыходзіў да 5 разоў і да групы з сярэдняй актыўнасцю наведвання – 6-10 разоў у год. Такім чынам высветлілася, што актыўных чытачоў па паказчыку частаты наведванняў – 19%, пасіўных – 57%. Па паказчыку інтэнсіўнасці чытання актыўных чытачоў, якія ўзялі за год больш 20 кніг, аказалася 34%, пасіўных, тых, хто бярэ да 10 кніг – 42%. Такім чынам, дзякуючы інтэрпрэтацыі паняццяў: “чытацкая актыўнасць”, даследчыкі змаглі выявіць групы чытачоў па частаце наведванняў і інтэнсіўнасці чытання, прааналізаваць сацыяльна-дэмаграфічны састаў гэтых груп, даць парады бібліятэкарам па рабоце з імі.

Вядома, спробы цалкам інтэрпрэтаваць у эмпірычных значэннях абстрактнае паняцце – задача, якую нельга выканаць. Таму інтэрпрэтацыя з’яўляецца частковай, няпоўнай. Мы бачым гэта і на прыкладзе інтэрпрэтацыі паняцця “чытацкая актыўнасць”. Па за межамі ўвагі даследчыкаў засталіся такія яе бакі, як наяўнасць уласнай бібліятэкі, удзел у масавых мерапрыемствах бібліятэкі, чытацкія зносіны і г.д. Распрацоўваючы праграму, перш-наперш вызначаюць асноўныя паняцці, якія адлюстроўваюць галоўныя пункты вывучаемай праблемы. Менавіта яны і інтэрпрэтуюцца, што дазваляе сфармуляваць і праверыць гіпотэзы на падставе канкрэтных дадзеных.

Вызначэнне і інтэрпрэтацыя асноўных паняццяў грунтуюцца на сістэмным уяўленні аб прадмеце даследвання. Сістэмны аналіз аб’екта павінен зрабіць вобраз прадмета больш ясным і дасканалым. Аб’ект даследвання раздзяляецца на розныя элементы, якія звязаны ў адзіную сістэму. Прадметам даследвання будуць не ўсе элементы і сувязі, а толькі тыя з іх, аналіз якіх неабходны дзеля дасягнення мэты і вырашэння задач даследвання.


У якім напрамку будзе весціся гэты аналіз? На гэта пытанне адказвае наступны раздзел праграмы – вызначэнне рабочых гіпотэз даследвання.

Мы імкнемся сістэматызаваць наяўныя веды аб аб’екце і прадмеце вывучэння у выніку сістэмнага аналізу, дзеля таго каб абгрунтаваць шляхі пошуку новых ведаў у працэсе вызначэння рабочых гіпотэз. Гіпотэза – гэта абгрунтаванае прадбачанне аб структуры аб’ектаў, характары сувязяў паміж вывучаемымі з’явамі і працэсамі.

Падцвердзіць альбо аправергнуць гіпотэзу магчыма толькі ў тым выпадку, калі ўсе тэрміны, у якіх яна сфармулявана, інтэрпрэтаваны, зведзены ў сістэму правяраемых паказчыкаў. Вызначэннем рабочых гіпотэз завяршаецца метадалагічны раздзел праграмы даследвання. Аб другім, працэдурным раздзеле пойдзе гаворка ў наступнай тэме.


28. Патрабаванні да выбаркі адзінак назірання і іх рэалізацыі ў бібліятэчным даследванні.

Абгрунтаванне сістэмы выбаркі адзінак назірання – важны этап ў правядзенні любога даследавання. Ад якасці выбаркі залежыць і якасць вынікаў. Выбаркай у сацыялогіі называецца вылучэнне з вялікай сукупнасці аб’ектаў вывучэння (генеральнай сукупнасці) пэўнай часткі (выбарачнай сукупнасці), больш ці меньш адлюстроўваючай свойствы аб’екта даследавання ў цэлым.

Асноўнае патрабаванне да выбаркі – яе рэпрэзентатыўнасць. Рэпрэзентатыўнасць выбаркі сведчыць аб тым, што па вылучаным прызнакам, параметрам, крытэрыям састаў вывучаемых павінен набліжацца да адпаведных прапорцый у генеральнай сукупнасці.

Пры разліку выбаркі за аснову прымаюцца не ўсе прызнакі генеральнай сукупнасці, а толькі тыя з іх, якія з’яўляюцца істотным з пункту гледжання мэтаў і задач даследавання.

Так, калі аб’ектам з’яўляецца насельніцтва абслугоўваемага рэгіёна, то найбольш істотныміі будуць сацыяльна - дэмаграфіныя прызнакі: пол, узрост, адукацыя, прафесія, месца пражывання. Калі вядома, што моладзь ад 16 да 19 гадоў складае 7,3% ад насельніцтва, то і ў выбарцы павінна быць прыкладна 7% моладзі гэтага ўзросту.

Выбаркі бываюць выпадковыя і квотныя (раяніраваныя). Выпадковыя выбаркі ўжываюць, калі сведак аб характары генеральнай сукупнасці недастаткова. У гэтым выпадку па спецыяльнай формуле вызначаецца колькасць рэспандэнтаў, неабходныя для рэпрэзентатыўнай выбаркі. Квотныя, альбо реаніраваная выбарка выбарка выкарыстоўваецца сацыяёлагамі пры наяўнасці дастатковых сведак аб колькасных і структурных параметрах генеральнай сукупнасці. Напрыклад, сярод чытачоў бібліятэкі 21% рабочых, 41% служачых і 38% вучняў. У выбарцы мы павінны захаваць гэтыя прапорцыі з адхіленнем не больш за 5%.

Выбар метадаў даследавання вельмі адказная задача. Ад яе выканання залежыць лёс усёй працы. У сацыялогіі існуе тры класы метадаў збору першапачатковых эмпірычных даных: назіранне, аналіз дакументаў і апытанне.



29. Выбар метадаў збору першаснай сацыялагічнай інфармацыі аб чытанні і чытацкіх паводзінах карыстальнікаў у адпаведнасці з мэтай і задачамі даследвання.


смотри следующие 3 вопроса


30. Аналіз дакументаў як метад збору першаснай сацыялагічнай інфармацыі.

Аналіз дакументаў – важная крыніца сведкаў аб вывучаемай з’яве. Дакументальнай называюць любую інфармацыю, фіксіраваную ў друкаваным, рукапісным выглядзе, на магнітынай стужцы,фота-, кіна-, відэа- плёнцы. У бібліятэцы асноўнымі дакументамі для даседавання чытання з’яўляюцца: чытацкія фармуляры, патрабаванні на кнігі, дзённікі работы бібліятэк, кнігі сумарнага ўліку, планы і справаздачы, водгукі чытачоў, запісы мерапрыемстваў на магнітнай стужцы і відэакасеце, пратаколы мерапрыемстваў і г.д.

Выбарка адзінак назірання

  • Уся сукупнасць даследуемых аб’ектаў называецца генеральнай сукупнасцю

  • Частка даследуемых аб’ектаў, якая адлюстроўвае асноўныя параметры генеральнай сукупнасці, называецца выбарачнай сукупнасцю, альбо выбаркай

Віды выбаркі:

  • Метад вялікага масіва

  • Выпадковая выбарка

  • Невыпадковая, альбо квотная, выбарка


31. Навуковае назіранне і яго роля ў даследванні праблем бібліятэчнага абслугоўвання.

Пад назіраннем маюць на ўвазе непасрэдную рэгістрацыю падзей відавочцам. Навуковае назіранне адрозневаецца тым, што яно падпарадкавана даследчай мэце і ясна сфармуляваным задачам; плануецца загадзя асэнсавай працэдуры; усе яго вынікі адлюстроўваюцца ў пратаколах альбо дзённіках па пэўнай схеме; інфармацыя, якая атрымана ў ходзе назірання павінна паддавацца кантролю на абгрунтаванасць і ўстойлівасць.

Назіранне бавае кантралюемым і некантралюемым. Кантралюемае, альбо стандартызаванае, структурнае назіранне прадугледжвае рэгістрацыю падзей па дэтальна распрацаванай схеме. Некантралюемае, альбо нестандартнае, бесструктурнае назіранне праводзіцца на аснове прыцыповага плана, які мае агульны, недэталізаваны характар. Форма рэгістрацыі і адлюстравання падзей і з’яў свабодная.

У залежнасці ад пазіцыі назіральніка вызначаюць простае і ўключнае назіранне. У простым назіранні даследчык рэгіструе падзеі “збоку” не ўключаючыся ў іх ход і развіццё. Ва ўключным – ён уваходзіць у назіраемую супольнасць, адаптуецца ў ёй і ажыццяўляе назіранне як бы “знутры”, як непасрэдны ўдзельнік падзей.

У бібліятэчных даследаваннях назіраннем карыстаюцца, калі трэба высветліць асобныя абставіны паводзін чытачоў, альбо бібліятэкараў. Напрыклад, у ходзе мерапрыемстваў, ці ў працэсе выяўлення ўзроўню камунікатыўнай культуры бібліятэкара, асаблівасцяў яго ўзаемаадносін з чытачом. Часцей за ўсё назіранне ўжываецца ў спалучэнні з іншымі метадамі: аналізам дакументаў, апытаннем.


32. Апытанне: віды, формы, патрабаванні да падрыхтоўкі і правядзення.


Апытанненезаменяльны спосаб атрымання інфармацыі, які ўжываецца, калі неабходна мець сведкі аб суб’ектыўным свеце чытачоў, іх прыхільнасцях, матывах чытання, поглядах і адносінах. Сакрэт паспяховага выкарыстання гэтага метада ў тым, каб ведаць, аб чым запытваць, як запытваць, якія задаваць пытанні, як пераканацца ў тым, што можна верыць атрыманым адказам. Не меньш важна, каго апытваюць, дзе весці размову, як апрацоўваць вынікі і ці нельга даведацца аб ўсім, не прыбягаюч да апытанняў, іншымі метадамі.

Па форме правядзення апытанні вызначаюцца на вусныя (інтэрв.ю) і пісьмовыя (анкеты).

Інтэрв’ю – гэта размова сацыёлага з чытачом, альбо іншай асобай, якая праводзіцца па плану. Адказы запісваюцца інтэрв’юэрам. Ужаваецца свабодныя (нестандартызаваныя) і стандартызаваныя інтэрв’ю.

Нестандартызаванае інтэрв’ю гэта досыць доўгая размова з рэспандентам па агульнай праграме, але без строга вызначаных пытаннях. Інтэрв’юэр ведае, што трэба высветліць у рэшце рэшт, а як і ў якой паслядоўнасці задаваць пытанні вырашае сам, зыходзячы з абставін і агульнага плана.

Стандартызаванае інтэрв’ю распрацавана больш дэталёва: акрамя агульнага плана размовы ў ім ёсць усе неабходныя пытанні і варыянты магчымых адказаў. Інтэрв’юэр павінен строга кіравацца тэкстам апроснага ліста і інструкцыяй, не адступаючы ні на крок.

У залежнасці ад колькасці рэспандэнтаў інтэрв’ю бываюць індывідуальныя і групавыя.

У залежнасці ад спосабаў зносін яны падзяляюцца на асабістыя і тэлефонныя.

Стандартызаванае інтэрв’ю было асноўным метадам даследавання па праграмах “Кніга і чытанне ў жыцці невялікіх гарадоў”, “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага сяла” і інш. Сацыёлагі адзначаюць, што інфармацыя, якую атрымліваюць з дапамогай гэтага метада з’яўляецца больш поўнай, глыбокай і дасканалай, таму што тут пратычна не бывае пропуску адказаў. Інтэрв’юэр мае магчымасць удасканаліць адказ, растлумачыць сэнс пытання, калі яно не зусім зразумела рэспандэнту. Аднак недахопам інтэрв’ю лічыцца небяспека скажэння інфармацыі пад уплывам суб’ектыўных поглядаў інтэрв’юэра.

Анкетнае апытанне больш таннае і зручнае, дае магчымасць ахапіць вялікую колькасць чытачоў. Надзейнасць атрыманай з дапамогай анкеты інфармацыі забяспечваецца строгім выкананнем патрабаванняў методыкі і тэхнікі складання анкеты.

Спачатку на падставе мэтаў, задач і гіпотыз праграмы складаецца план анкеты. У ім азначаюцца асноўныя тэмы апытання. Перш чым фармуляваць пытанне анкеты, трэба правесці інтэрпрэтацыю асноўных паняццяў. Гэта значыць – звесці абстрактныя паняцці да сістэмы характарыстык, якія можна назіраць і вымяраць. Такія характарыстыкі ў сацыялогіі называюць індакатарамі. Кожнаму з выбраных індакатараў адпавяда адно, альбо некалькі пытанняў анкеты.


Звычайна анкета мае тры часткі: уступ, альбо ўваходная частка, асноўная частка і “паспартычка”. Уступ уяўляе сабой зварот да чтача, у якім коратка растлумачваецца: хто дзеля чаго прводзіць апытанне і як мяркуецца выкарыстаць яго вынікі. Абавязкова трэба таксама ўвесці чытача ў тэхніку запаўнення анкеты. Ён павінен дакладна ведаць, што трэба рабіць, адказваючы на пытанні: дзе падрэсліць, дзе закрэсліць, дзе абвесці кружком, а ў якім выпадку напісаць адказ самаму. Заканчываецца зварот падзякай за згоду прыняць удзел у апытанні.

Асноўная частка анкеты ўяўляе сабой пералік пытанняў. Ад таго, як яны сфармуляваны залежыць вынік даследавання. Пытанні бываюць адчыненыя, зачыненыя і змешаныя. Адчыненае пытанне прадугледжвае свабодны адказ рэспандэнта. У зачыненым пытанні ўсе варыянты адказаў сфармуляваны і чытачу трэба толькі выбраць той варыянт, які адпавядае яго пункту гледжання. Змешаныя пытанні разам з варыянтам адказаў маюць месца дзеля свабоднага выказвання думак рэспандэнта. Кожны з адзначаных тыпаў пытанняў мае свае станоўчыя і адмоўныя бакі.

Галоўны недахоп адчыненых пытанняў – цяжкасць іх апрацоўкі. Нам не заўсёды зразумела, што меў на ўвазе чытач, адказваючы на пытанне, таму пры апрацоўцы часта скажаецца сэнс адказу. Адчыненыя пытанні мэтазгодна дапаўняць і кантраляваць зачыненымі альбо змешанымі.

Пастаноўка зачыненых пытанняў патрабуе выканання шэрагу правіл:

  1. Трэба прадугледзіць усе магчымыя варыянты адказу.

  2. Пры адказе часцей за ўсё выбіраюць першыя варыянты, таму першым павінен быць найменш верагодны варыянт.

  3. Усе варыянты адказаў павінны быць аднолькавай даўжыні.

  4. Нельга камбінаваць некалькі ідэй у адной фразе.

  5. Усе варыянты адказаў павінны друкавацца на адной старонцы.

  6. Неабходна даць магчымасць апытваемаму ўхіліцца ад адказа, прадугледзіўшы варыянт: “цяжка сказаць”, “не памятаю”, “не ведаю” і г.д.

Незалежна ад таго, да якога тыпу адносіцца пытанне, яно павінна быць сфармулявана ясна і зразумела. Нельга выкарыстоўваць спецыфічныя, прафесійныя тэрміны, анпрыклад: “Бібліятэчна-бібліяграфічныя веды”, “Давдачна-пошукавы апарат” і г.д., калі анкетаванне праводзіцца сярод чытачоў. Нельга спалучыць некалькі пытанняў ў адным, напрыклад: “Ці карыстаецеся Вы каталогамі і картатэкамі? У якіх выпадках?” Тут невядома, на якое з апытанняў адкаўваюць чытачу: аб карыстанні каталогамі, картатэкамі? Ці аб тым, калі яны яму патрэбны? Трэба ўстрымлівацца ад пытанняў тыпу: “Ці любіце Вы …?”, “Ці падабаецца Вам … ?”, “Ці робіце Вы …?”, бо сама іх фармулёўка наводзіць на станоўчы адказ. Лепш тое ж самае спытацца інакш: “У якой меры (ступені) Вам падабаецца, ці не падабаецца …?”, а варыянтамі адказаў: “вельмі падабаецца”, “хутчэй падабаецца, чым не”, “хутчэй не падабаецца”, “Зусім не падабаецца” і “цяжка сказаць”.