ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 28.02.2019
Просмотров: 2070
Скачиваний: 1
24. Вывучэнне чытання і чытацкіх паводзін карыстальнікаў навуковых бібліятэк.
Буйныя цэнтралізаваныя даследаванні НББ
У 1992-1993 г.г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) ажыццяўляе шматбаковае даследаванне “Чытач навуковай бібліятэкі і праблемы ўдасканалення яго абслугоўвання”, у якім прымаюць удзел буйныя бібліятэкі г. Мінска.
“Чытач навуковай бібліятэкі і праблемы ўдасканалення яго абслугоўвання”
Асноўнай мэтаю стала распрацоўка навукова абгрунтаванай сістэмы якаснага інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання ў складаных сацыяльна-эканамічных умовах.
Прааналізаваны комплекс узаемаадносін чытача і бібліятэкі, паказана структура і дынаміка чытацкай аўдыторыі, месца НББ сярод іншых навуковых бібліятэк горада.
У выніку даследавання
Падрыхтаваны прапановы, накіраваныя на перагляд структуры бібліятэкі з улікам зменаў у складзе чытацкай аўдыторыі і характары чытацкіх паводзін.
Бібліятэка пачала стварэнне прынцыпова новага даведачна-пошукавага апарату на базе аўтаматызацыі.
Уплыў вынікаў даследавання
Па ступені ўздзеяння на кіраванне якасцю бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання даследаванне не мае сабе роўных.
Вынікі паўплывалі на фарміраванне новай стратэгіі развіцця НББ, распрацоўку новай комплекснай праграмы ўзаемадзеяння бібліятэк рэспублікі.
25. Найбольш распаўсюджаныя праблемы сацыялагічных даследванняў у бібліятэцы.
Акрамя НББ, даследаваннямі чытання займаюцца: ЦБ НАН РБ, Кніжная палата Рэспублікі Беларусь, кафедры БДУ культуры і мастацтваў, бібліятэкі ВНУ, абласныя бібліятэкі, ЦБС, шэраг іншых устаноў, звязаных з кнігавыдавецтвам і кнігараспаўсюджаннем. Сацыялогія чытання на Беларусі ўжо прайшла перыяд станаўлення і можа вырашаць не толькі вузка практычныя, прыкладныя, але і буйныя сацыяльныя задачы, спрыяючыя развіццю бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў.
Што перашкаджае развиццю сацыялогіі чытання?
-
Разрозненасць намаганняў розных цэнтраў і ўстаноў;
-
Недаступнасць вынікаў многіх даследаванняў;
-
Невысокі ўзровень сацыялагічнай культуры даследчыкаў;
-
Адсутнасць мэтанакіраванай падрыхтоўкі бібліятэчных сацыёлагаў.
«Інфармацыйныя патрэбнасці насельніцтва аграгарадкоў» (2006-2007 гг.)
-
Даследаванне накіравана на паляпшэнне работы бібліятэк аграгарадкоў.
-
Вывучаліся інфармацыйныя патрэбнасці рэальных і патэнцыяльных карыстальнікаў.
-
Высвятляліся прычыны, па якіх людзі не карыстаюцца паслугамі бібліятэкі.
-
Вывучалася адпаведнасць прафесійнага ўзроўню бібліятэкараў сучасным патрабаванням.
Вынікі даследавання
-
Створана мадэль інфармацыйных рэсурсаў, найбольш запатрабаваных жыхарамі аграгарадкоў.
-
Складзены спіс папулярных аўтараў, назваў кніг, часопісаў, газет з мэтаю рацыянальнага камплектавання фондаў бібліятэк аграгарадкоў.
-
Выпрацаваны рэкамендацыі па матэрыяльна-тэхнічнаму абсталяванню бібліятэк.
-
Вызначаны тэмы для павышэння кваліфікацыі бібліятэкараў.
Адлюстраванне вынікаў даследавання:
Вынікі даследвання адлюстраваны ў электронным выданні:
Библиотеки агрогородков как объект «Государственной программы возрождения и развития села на 2005 – 2010 гг.» [Электронный ресурс] / Национальная библиотека Беларуси; сост. А.Ю.Масловская; ред.: Л.Г.Кирюхина и др.; программирование: А.А.Гришель. – Минск: НББ, 2008. – 1 электронный оптический диск (CD-ROM): цв.; 12 см.
Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь
Рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне дзіцячага чытання праводзілася у 2009-2010 гг. Вынікі апублікаваны ў 2011 годзе.
Вывучаліся:
-
сучасны стан чытання дзяцей і падлеткаў,
-
роля сям’і ў падтрымцы і развіцці дзіцячага чытання,
-
меркаванні экспертаў аб стане дзіцячага чытання.
-
Вынікі даследавання:
-
Даследаванне паказала, што чытанне займае трывалую пазіцыю ў структуры вольнага часу сучасных дзяцей.
-
Існуе залежнасць паміж узростам дзіцяці і месцам чытання ў структуры дасуга: чым меньш узрост, тым больш часу адводзіцца чытанню.
Вынікі даследавання
-
Зніжэнне з узростам інтарэсу дзяцей да чытання друкаваных твораў звязана са зваротам да альтэрнатыўных крыніц інфармацыі, перш за ўсё – Інтэрнэта.
-
Друкаваныя крыніцы ўступаюць месца электронным. У той жа час інфармацыя з электронных і папяровых крыніц успрымаецца па-рознаму.
-
Чытанне «з экрана» з’яўляецца больш павярхоўным. У выніку не развіваецца здольнасць адбіраць і аналізаваць матэрыял, пераходзіць ад дэталі тэкста да цэлага і наадварот.
-
Уплыў сям’і на чытанне з узростам зніжаецца, таксама як і роля настаўнікаў. На першае месца выходізць аўтарытэт сяброў.
-
Бібліятэкар займае чацвёртае месца сярод аўтарытэтных парадчыкаў у выбары кніг, незалежна ад узросту рэспандэнтаў.
-
Даследчыкі прыйшлі да высновы аб неабходнасці стварэння дзяржаўнай праграмы падтрымкі і развіцця чытання.
Інфармацыйныя паводзіны карыстальнікаў бібліятэк Беларусі
У 2011 г. НББ прыступіла да правядзення рэспубліканскага даследавання.
Задачы:
-
Вывучыць паслядоўнасць дзеянняў карыстальнікаў по пошуку, збору і выкарыстанні інфармацыі
-
Вывучыць матывы інфармацыйнай дзейнасці і іх уплыў на інфармацыйныя паводзіны
-
Прааналізаваць залежнасць паміж інфармацыйнымі паводзінамі і сацыяльна-дэмаграфічнымі характарыстыкамі карыстальнікоў
Інфармацыйныя паводзіны карыстальнікаў бібліятэк Беларусі
-
Вывучыць матывы выбару паміж бібліятэкай і Інтэрнэтам для вырашэння карнрэтных інфармацыйных задач
-
Вызначыць узровень інфармацыйнай пісьменнасці карыстальнікаў
-
Выявіць супярэчнасці паміж інфармацыйнымі чаканнямі карыстальнікаў і магчымасцямі бібліятэк па іх задавальненні
-
Пабудаваць тыповыя мадэлі інфармацыйных паводзін карыстальнікаў
-
Вызначыць стратэгічныя накірункі развіцця інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання
26. Навуковыя прынцыпы бібліятэчных сацыялагічных даследванняў.
У метадалагічных прынцыпах вывучэння чытачоў адлюстроўваюцца істотныя патрабаванні да даследвання, стратэгія навуковага пошуку ў галіне сацыялагічнага асэнсавання сутнасці чытання.
1. Прынцып навуковай аб’ектыўнасці. Раней падкрэслівалася неабходнасць спалучэння навуковай аб’ектыўнасці з ідэйнай накіраванасцю вывучэння чытачоў, лічылася, што высвятленне аб’ектыўнай карціны чытання не можа служыць самамэтай дзеля даследчыка. Такім чынам адбывалася падмена функцый сацыялогіі чытання. Замест аналізу рэальных працэсаў яна павінна была здабываць тую інфармацыю, якая з’яўлялася падцверджаннем афіцыйнага пункту гледжання. Вяртанне да прынцыпу навуковай аб’ектыўнасці патрабуе ад сацыелага паслядоўнага і няўхільнага выканання навуковай тэхналогіі дабыцця сацыялагічных ведаў, грунтоўнага аналізу атрыманай інфармацыі. Аб’ектыўнасць вывадаў знаходзіцца у цеснай сувязі з усебаковым, шматаспектным вывучэннем чытачоў, што увасабляецца у наступным прынцыпе:
2. Прынцып сістэмна-структурнага падыходу да аналізу з’яў у галіне чытання. Каб глыбока вывучаць прадмет даследвання, неабходна выявіць усе яго істотныя бакі, усе элементы, з якіх ен складаецца. Трэба вызначыць усе сувязі паміж імі. Але ніводная з’ява не існуе сама па сабе, а заўседы ў сувязі з іншымі, з’яўляючыся падсістэмай больш буйной сістэмы. Сістэмна-структурны падыход да вывучэння чытання прадугледжвае таксама аналіз знешніх сувязей і ўплывае на яго. Вядома, нішто так не ўплывае на духоўнае жыцце, як канкрэтна-гістарычныя ўмовы. Таму лагічна вызначэнне прынцыпу гістарызма.
3. Прынцып гістарызму патрабуе вывучаць чытанне і чытачоў з улікам канкрэтнай гістарычнай сітуацыі, у развіцці, у суадносінах да сацыяльных умоў, улічваць непазбежныя змены ў чытацкай псіхалогіі, захоўваць пераймальнасць паміж назіраннямі і вывадамі розных часоў. Нават павярхоўны аналіз чытання за некалькі год сведчыць аб зменах у яго змесце і характары, паказвае як уплываюць на яго канкрэтныя абставіны жыцця і лесу чалавека, краіны, супольніцтва. Адсюль і вызначэнне наступнага прынцыпа:
4. Прынцып адзінства асабовага і сацыяльна-псіхалагічнага падыходаў да вывучэння чытання. Дадзены прынцып абумоўлены патрабаваннем разглядаць чытанне як на асабовым узроўні, так і на ўзроўні аналізу духоўнага жыцця адпаведнай рэферэнтнай групы, якая ўплывае на выбар кнігі і ўспрыняцце яе чытачом. Даследванні сведчаць, што міжасабовыя чытацкія зносіны, парады сяброў, калег па рабоце адыгрываюць выдучую ролю сярод стымулаў у выбары твораў друку.
Такім чынам вывучэнне чытачоў можа прынесці істотныя вынікі толькі пры ўмове, калі ўвесь ход даследвання строга падпарадкаваны навуковым патрабаванням. Выкарыстанне недабраякаснай інфармацыі не толькі не прынясе карысці бібліятэкарам і чытачам, але і можа аказаць адваротны ўплыў.
27. Распрацоўка агульнай канцэпцыі даследвання і яе адлюстраванне ў метадалагічным раздзеле праграмы.
Сацыялагічнае даследванне пачынаецца не з састаўлення анкеты, як гэта часта адбываецца на практыцы.
Сацыялагічнае даследванне чытання – гэта шэраг лагічна паслядоўных аперацый, арганічна звязаных паміж сабой агульнай мэтаю: неабходнасцю атрымання даставерных дадзеных аб вывучаемым працэсе альбо з’яве.
Усе гэтыя мерапрыемствы аб’ядноўваюцца ў адзіную сістэму галоўным сацыялагічным дакументам – праграмай даследвання.
Пабудова праграмы – гэта выкладанне логікі і метадаў аналізу аб’екта даследвання ў адпаведнасці з вырашаемымі задачамі. Праграма даследвання чытання – тэарэтычны дакумент, які павінен адпавядаць шэрагу неабходных патрабаванняў. Лёс усяго даследвання наогул, значнасць яго вынікаў залежаць ад узроўню тэарэтычнага абгрунтавання, распрацоўкі праграмы, удалага выбару сістэмы паказчыкаў і рабочых гіпотэз.
Праграма сацыялагічнага даследвання ўключае наступныя асноўныя элементы:
Метадалагічны раздзел:
-
Вызначэнне праблемы, аб’екта і прадмета даследвання.
-
Вылучэнне мэты і задач даследвання.
-
Інтэрпрэтацыя асноўных паняццяў.
-
Сістэмны аналіз аб’екта даследвання.
-
Стварэнне рабочых гіпотэз.
Працэдурны раздзел:
-
Прынцыповы (стратэгічны) план даследвання.
-
Абгрунтаванне сістэмы выбаркі адзінак назірання.
-
Пералік асноўных працэдур збору і аналізу дадзеных.
Звычайна праграма дапаўняецца рабочым планам, у якім вызначаюцца асноўныя этапы даследвання, яго тэрміны, ацэньваюцца матэрыяльныя магчымасці.
Першапачатковым пунктам усялякага даследвання з’яўляецца праблемная сітуацыя. Даследчая праблема служыць выражэннем патрэбы ў вывучэнні адпаведнай галіны бібліятэчнай дзейнасці, альбо чытацкіх паводзін, з тым каб актыўна ўплываць на вырашэнне тых супярэчнасцяў, прырода і асаблівасці якіх нам не зусім зразумелыя, і таму не паддаюцца рэгуляванню.
Скажам, мы бачым, што чытач пакідае бібліятэку, але не ведаем, што неабходна зрабіць, каб гэтага не адбывалася? Вывучэнне праблемы дазволіць нам вызначыць прычыны гэтай з’явы, акрэсліць фактары, якія ўздзейнічаюць на яе. На падставе здабытых ведаў мы здолеем распрацаваць эфектыўныя меры па “замацаванню” за бібліятэкай яе чытачоў і прывабліванню новых.
Іншымі словамі, праблемная сітуацыя – гэта недастатковасць ведаў аб рэальнай сацыяльнай сітуацыі, у выніку чаго немагчыма выкарыстоўваць ужо існуючыя веды для рэгулявання адпаведных працэсаў. Наяўнасць з’яў, прырода якіх тэарэтычна не высветлена, таксама параджае праблему, таму што немагчыма прагназаваць уздзеянне на іх з боку грамадства.
Фармулеўка праблемы вядзе за сабой выбар аб’екта даследвання. Ім можа быць сацыяльны працэс, вобласць рэчаіснасці, адносіны, якія маюць у сабе сацыяльную супярэчнасць. Словам, усе, што параджае праблемную сітуацыю.
Напрыклад, калі праблема ў тым, што чытачы не жадаюць хадзіць у бібліятэку так часта, як нам хацелася б, то аб’ектам даследвання будзе чытач, які і стварае нам вызначаную праблему.
Акрамя аб’екта, акрэсліваецца таксама прадмет вывучэння, альбо найбольш значныя з практычнага і тэарэтычнага пункту гледжання ўласцівасці, бакі, асаблівасці аб’екта, якія неабходна вывучаць. Паколькі аб’ект – гэта тое, у чым есць сацыяльная супярэчнасць, прадмет – гэта тыя ўласцівасці і бакі, якія найбольш выпукла гэтую супярэчнасць адлюстроўваюць.
У нашым выпадку прадметам даследвання будуць адносіны чытачоў да бібліятэкі і фактары, якія на іх уздзейнічаюць.
Фармулеўка праблемы, вызначэнне аб’екта і прадмета даследвання – першы і абавязковы элемент у распрацоўцы яго праграмы.
Наступным этапам з’яўляецца вызначэнне мэты і задач даследвання. Мэта даследвання накіроўвае на аналіз праблемы ў двух асноўных напрамках: тэарэтычным і прыкладным. У задачах адбіваюцца асноўныя і неасноўныя патрабаванні да аналізу праблемы.
Так, мэта даследвання, аб якім гаварылася вышэй: высветліць, як можна спыніць масавы адыход чытачоў ад бібліятэкі.
Для дасягнення азначанай мэты трэба вырашыць наступныя даследчыя задачы:
-
Вывучыць змены ў сацыяльна-дэмаграфічным саставе чытацкай аўдыторыі бібліятэкі за апошнія гады.
-
Выявіць пастаянных чытачоў бібліятэкі, якія не збіраюцца яе пакідаць.
-
Вывучыць сістэму іх адносін да бібліятэкі і вызначыць фактары, спрыяючыя “замацаванню” чытачоў за бібліятэкай.
-
Выявіць чытачоў, пакінуўшых бібліятэку ў бліжэйшыя 2-3 гады.
-
Вывучыць сістэму іх адносін да бібліятэкі і вызначыць фактары, якія “адштурхоўваюць” чытачоў ад бібліятэкі.
-
Распрацаваць сістэму мер па “замацаванні” чытачоў за бібліятэкай і паскарэнні набыцця новых чытачоў.
Вырашэнне пастаўленых задач звязана з інтэрпрэтацыяй асноўных паняццяў. Каб прайсці гэты складаны шлях, неабходна знайсці пункты сутыкнення паняційнага апарату даследвання з рэальнымі падзеямі, фактамі, змест якіх адлюстраваны ў паняццях.
Скажам, такое паняцце як: “сістэма адносін чытача да бібліятэкі”. Што гэта за сістэма? З чаго яна складаецца? У якіх канкрэтна прыкметах яна праяўляецца? Якім чынам гэтыя прыкметы можна зафіксаваць?
Калі мы адкажам на гэтыя пытанні, выбар метадаў даследвання, пастраенне даследчай працэдуры і інструментарыя не выклічуць асаблівых цяжкасцяў. Калі не адкажам – усе нашы намаганні будуць марна затрачаны.
Пад інтэрпрэтацыяй у шырокім сэнсе слова разумеюць прыпісванне значэнняў асноўным выразам, тэрмінам і ўвасабленням. Дзякуючы інтэрпрэтацыі атрымліваюць сэнс зусім правільна пабудаваныя выразы.
У працэсе інтэрпрэтацыі мы ад абстрактных значэнняў пераходзім да рэальных аб’ектаў, якія існуюць у рэчаіснасці (эмпірычная інтэрпрэтацыя), а затым паказваем, якія прыметы аб’екта мы збіраемся фіксаваць.