ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 21.12.2019

Просмотров: 1403

Скачиваний: 3

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

У в а г а 2. Частка поў- пішацца з о толькі пад націскам: поўдзень, поўнач. Не пад націскам о пераходзіць у а: паўгодзьдзе, напаўадчынены.

5. Калі слова складаецца больш як зь дзьвюх частак, кожная частка пішацца як асобна ўзятае слова: паравозавагонарамонтавы, авіяматорабудаваньне, аэрафотапрылада.

6. Злучальнымі галоснымі ў складаных словах могуць быць літары о (пад націскам: куродым, сыроватка); а (вадаспад, ільнавод); е (солекапальня, гразелякарня, усеабдымны); я (перад націскам: сваяўладны, салякоп).

У в а г а 1. Адрозьніваюць напісаньні словаў зь першаю часткаю сьвятл- і сьветл-: сьвятлааддача, сьвятлабоязь, сьвятлавод, сьвятлалюбівы і сьветлавалосы, сьветлавокі, сьветла-кары.

У в а г а 2. Адрозьніваюць напісаньні словаў зь першаю часткаю радыё- і радые- (радыя-): радыёлякацыя, радыёсувязь, радыёперадача і радыеактыўны, радыябоязь, радыетэрапія.

25) Лексіка, лексічнае значэнне слова. Амонімы, віды амонімау. Лексiчнае значэнне слова - гэта яго суаднесенасць з тымi цi iншымi з'явамi або прадметамi, рэчаiснасцю (тое, што слова абазначае: дом - будынак для жылля, размяшчэння ўстаноў і прадпрыемстваў.

Граматычнае значэнне слова - тыя агульныя значэннi, якiя ўласцiвы розным разрадам слова ў мове i на аснове якiх гэтыя разрады вылучаюцца (дом - назоўнiк, м.р. 1-га скланення, неадушаўлёны).

Адрознiваюць прамое i пераноснае лексiчнае значэнне слова. Iснуюць тры спосабы ўзнiкнення пераносных значэнняў.

Амонімы (стар.-грэч. μός — аднолькавы + νομα - імя) — розныя па значэнню, але аднолькавыя па напісанні адзінкі мовы (словы, марфемы і інш.) Тэрмін уведзены Арыстоцелем. Не варта блытаць з амафонамі і паронімамі.

26) Стылістычныя пласты лексікі. Сінонімы і его віды. АНЯЦЦЕ СТЫЛЯУ.СТЫЛIСТЫЧНЫЯ ПЛАСТЫ ЛЕКСIКI Усе словы суч. бел. мовы падзяляюцца паводле стылiстычнай характэрыстыкi на нейтральныя i стылiстычна афарбаваныя.Стылiстычна афарбаваныя словы­такiя словы, што не толькi называюць прадметы,з'явы,падзеi,але адна­часова выражаюць дадатковыя эмацыянальна-экспрэсiуныя адценнi(сонейка). Выкарыстанне стылiстычна афарбаваных слоу звычайна абмяжоуваецца пэуным стылем мовы.Гутарковыя словы ужываюцца пераважна у вуснай i пiсьмовай гутарковай мове(акуратыст,доктарка).Кнiжныя словы ужываюцца пераважна у пiсьмовай навуковай цi публiцыстычнай мове(дыялектака,интэграл).У скла­дзе кнiжнай лексiкi вылучаюцца словы высокага стылю,паэтычныя,архаiчныя. АКТЫУНАЯ I ПАСIУНАЯ ЛЕКСIКА.НОВЫЯ I УСТАРЭЛЫЯ СЛОВЫ Словы, якiя у вынiку гiстарычнага развiцця мовы выйшлi з актыунага ужытку,наз. устарэлымiiстарызмы i архаiзмы.Гiстарызмы-словы,якiя аба­значаюць прадметы i паняццi мiнулых эпох(ваявода).Яны не маюць сiнонi- мау у суч. мове.Архаiзмы-слловы,якiя называюць прадметы i паняццi, iсну­ючыя i зараз, але у iснуючай мове абазн. новымi словамi(лекарь).Неалагiзмы -словы обо спалучэннi слоу,якое утворана для абазначэння новага,раней невядомага прадмете або паняцця. ЗАПАЗЫЧАНАЯ ЛЕКСIКА.ПРЫКМЕТЫ ЗАПАЗЫЧАННЯУ Шматлiкiя запачынанныя словы так да3уно i трывала увайшлi у склад лексiкi бел. мовы, што не успрымаюцца як чужаземныя(блакiтны,кветка). Большасць грэцызмау i лацiнiзмау-грамадска-палiтычныя i юрыдычныя тэрмiны,тэрмiны навукi i культуры,назвы разумовых паняццяу(акадэмiя, дэпутат).З рускай мовы(асамблея),iнтэрнацыяныльныя(гуманiзм). БЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСIКАЛОГIЯ Раздзел мовазнауства,якi вывучае слоунiкавы склад мовы-лексiку,наз. лексiкалогiяй.Пяцiтомны "Тлумачальны слоунiк бел. мовы" мае каля 100 000 слоу. БЕЛАРУСКАЯ ФРАЗЕАЛОГIЯ Фразеалагiзмы-устойлiвыя гатовыя спалучэннi слоу з адзiным,цэласным значэннем(нi слыху нi дыху).Да фразеалогii некаторыя вучоныя адносяць прыказкi,прымаукi,крылатыя словы i афарызмы.Прыказкi-кароткiя законча­ныя выслоуi павучальнага зместу(сем разоу адмерай-адзiн раз адрэж). Прымаукi-вобразныя выслоуi,якiя характэрызуюць канкрэтныя з'явы рэ­чаiснасцi i вызначаюцца сiнтаксiчнай незакончанасцю(нi к сялу нi к гораду).Крылатыя словы i афарызмы-трапныя яркiя выразы або цытаты з творау вядомых грамадскiх дзеячау,вучоных,пiсьменнiкау(каб сонца засланiць-вушэй аслiных мала).


Сінонімы (у лінгвістыцы) — словы адной часціны мовы, розныя па гучанні і напісанні (пар. амонімы), але якія маюць аднолькавае або вельмі блізкае лексічная значэнне (пар. Антонімы).

Прыклады сінонімаў ў беларускай мове: журба - туга, цень - засень.

Служаць для павышэння выразнасці мовы, дазваляюць пазбягаць яе аднастайнасці.

Варта адрозніваць сінонімы і намінальныя вызначэнні - апошнія ўяўляюць поўную тоеснасць.

27) Паронімы, антонімы. Паранімія (ад стар.-грэч. παρα- — прыстаўка са значэннем сумежна, νομα - «імя») — частковае гукавое падабенства слоў пры іх семантычным адрозненні (поўным або частковым).

Таксама тэрмінам «паранімія» прынята называць такую з'яву ў мове, калі два словы, у нейкай меры падобныя па гучанні, але маюць рознае значэнне, памылкова ўжываюцца адно замест іншага. Напрыклад, ужыванне слова "адрасат" замест "адрасанта", "боцман» замест «лоцман", "крэмень" замест "крэмній" з'яўляецца параніміяй, а словы, якія складаюць такія пары, завуцца паронімамі.

Антонім (па-старажытнагрэцку: αντί- «супраць» + όνομα «імя») — словы, якія розныя па гучаньню і маюць супрацьлеглы сэнс: верх — ніз, размаўляць — маўчаць.

28) Лексіка паводле паходжання. Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечні беларускія і запазычаныя.Спрадвечна беларускія словы не з'яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян.Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.Усе зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у 13-14 стс або ўсяго каля сямісот гадоў таму.Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з'яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова.Як правіла, гэта тыя аднакаранёвыя словы розных часцін мовы, якія звязаны з намінацыяй найбольш блізкіх чалавеку рэалій, што непасрэдна акалялі яго будзённае жыццё.Зразумела, гучанне і напісанне слоў індаеўрапейскага паходжання ў розных мовах не супадаюць, але рысы падабенства ў іх формах відавочныя.Агульнаславянскія лексемы займаюць значна большую долю ў слоўніку беларускай мовы ў параўнанні з індаеўрапейскай. Па стулені блізкасці да самога чалавека агульнаславянскія найменні рэалій можна ўпарадкаваць умоўна на наступныя тэматычныя групы: назвы органаў і частак цела, назвы сваякоў, найменні асоб, з'яў і аб'ектаў навакольнага асяроддзя, прыроды, раслін, іх пладоў, свойскіх і дзікіх жывёл, рыб, птушак, насякомых, прылад працы, карысных выкапняў, адрэзкаў часу, абстрактных паняццяў,назвы дзеянняў, або дзеясловы, найменні прыкмет, або прыметнікі, назвы ліку, або лічэбнікі, займеннікі, прыслоўі, прыназоўнікі і злучнікі.Прыведзеныя агульнаславянскія лексемы з'яўляюцца старажытнымі, аднакаранёвымі, з невытворнай асновай, уваходзяць у асноўны фонд лексікі беларускай мовы, вельмі ўжывальнымі, міжстылёвымі, з практычна нязменным планам зместу большасці зазначаных слоў, што дайшлі да нас з глыбіні вякоў; а знамянальныя лексемы з'яўляюцца актыўнымі з дэрывацыйнага пункту гледжання.Усходнеславянская лексіка прыдатна пераважна толькі беларускай, рускай, украінскай мовам і пашырае ўсе тыя тэматычныя групы назоўнікаў і слоў іншых часцін мовы, што адзначаны вышэй у дачыненні да агульнаславянскай лексікі.Уласна беларуская лексіка літаратурнай мовы мае пераважна народна-гутарковае і дыялектнае паходжанне.Да літаратурных слоў дыялектнага паходжання належаць шматлікія найменні як камкрэтных прадметаў самых разнастайных тэм, так і найменні адцягненых паняццяў, назоўнікі, а таксама знамянальныя словы іншых часцін мовы. Лексікон сучаснай беларускай літаратурнай мовы толькі за савецкі перыяд жыцця краіны папоўніўся за кошт народна-гутарковай лексікі не менш як на трэць.3 іншых уласна беларускіх лексем адзначым агульнаславянскія словы, што не ўжываюцца ў сучасных рускай і ўкраінскай літаратурных мовах, агульнаславянскія словы з беларускімі афіксамі, калькі пераважна з рускіх слоў, арганічна засвоеныя іншаземныя словы, небеларускі характар якіх не адчуваецца носьбітамі мовы і можа выкрывацца толькі шляхам этымалагічнага аналізу, вынікі чаго трэба прымаць асцярожна, бо многія словы могуць мець агульную крыніцу паходжання.Сярод запазычаных слоў беларускай мовы можна выдзеліць тры групы: інтэрнацыянальныя словы, што ўжываюцца не меней чым у чатырох мовах, якія належаць да трох розных моўных груп, у прыватнасці еўрапейскіх; словы, запазычаныя з канкрэтнай замежнай мовы і ўласцівыя толькі ей або ёй і мове, праз якую адбылося запазычанне; варварызмы, або замежныя словы, што ўжываюцца ў беларускай мове, але яшчэ не прыжыліся ў ёй, адчуваюцца як замежныя, не ўключаны ў слоўнікі беларускай літаратурнай мовы.Да інтэрнацыянальных лексем належаць словы, запазычаныя з грэчаскай і лацінскай моў і звязаныя часцей за ўсё з адцягненымі паняццямі, катэгорыямі навукі, культуры, адукацыі, тэхнічнымі вырабамі, дэталямі.Многія словы пераняты ад суседніх моў. Падобныя словы не сталі інтэрнацыянальнымі, бо ўжываюцца ў абмежаванай колькасці моў.Да варварызмаў належаць словы, якія ўжываюцца пераважна ў вусным маўленні асобных сацыяльных груп насельніцтва, сітуацыйна замацаваны, не падлягаюць граматычным зменам, маюць свае лексічныя адменнікі ў беларускай мове.Запазычаныя словы пранікалі ў старабеларускую літаратурную мову або непасрэдна, або праз польскую, у новай беларускай літаратурнай мове інтэрнацыянальныя словы адносна рэдка ўжываліся ў 19 ст., і толькі ў 20 ст. праз рускую мову пачалі шырока ўкараняцца ў такія стылі беларускай літаратурнай мовы, як навуковы,афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, радзей ужываюцца ў гутарковым стылі і ў стылі мастацкай літаратуры.


30) Устарэлыя словы і неалагізмы. Устарэлыя словы. Устарэлымі лічацца словы, што ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыўнага ўжывання.Сярод іх вылучаюцца гістарызмы — назвы пэўных прадметаў, з'яў мінулых эпох. Не маюць сінонімаў і ўжываюцца як нейтральныя словы ў навуковай, вучэбнай і мастацкай літ. пры апісанні старажытнасці, тлумачэнні гістарычных падзей.Архaізмы — старыя назвы сучасных прадметаў і з'яў. Архаізмы — стылістычны сродак мовы. У мастацкіх і публіцыстычных творах архаізмы дазваляюць больш ярка перадаць гістарычны каларыт эпохі, стылізаваць мову персанажаў, могуць выкарыстоўвацца як сродак стварэння камічнага і сатырычнага. Архаічнае слова заўсёды мае сінонім. Неалагізмы. Кожная мова на працягу свайго існавання няспынна папаўняецца словамі, якія называюць новыя паняцці з розных сфер дзейнасці чалавека. Такія словы называюцца неалагізмамі. Многія з іх сёння ўспрымаюцца ўжо як устарэлыя. Вялікія магчымасці сродкаў масавай інфармацыі садзейнічаюць хуткаму засваенню новых слоў, іх замацаванню ва ўсіх стылях мовы. Акрамя новых слоў, утвораных ад каранёў роднай мовы або запазычаных з іншых моў, сучасная беларуская літаратурная мова папаўняецца аўтарскімі неалагізмамі, якія належаць пісьменнікам, вучоным, грамадскім дзеячам. Роля такіх неалагізмаў у мастацкім творы стылістычная.

31) Агульнаужывальная лексіка і лексіка абмежаваннага ужытку. Увесь слоўнікавы склад беларускай мовы можа быць падзелены на дзве часткі: агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Першая частка ўключае ў сябе тыя словы, што прымяняюцца носьбітамі мовы незалежна ад іх прафесіі, месца працы і жыхарства, ад сацыяльнага палажэння, ад полу, ад стылю маўлення і некаторых іншых фактараў. Другая частка ўключае словы, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю людзей , з месцам жыхарства, з прыналежнасцю да абмежаваных сацыяльных груп.Агульнаўжывальная лексіка складае ядро, з'яўляецца сарцавінай слоўнікавага складу беларускай літаратурнай мовы, выражае найбольш значныя і жыццёва неабходныя думкі людзей. Гэта лексіка ўяўляецца добра вядомай усім носьбітам беларускай мовы, што і забяспечвае яе выкарыстанне ў якасці агульнага сродку зносін, камунікацыі, а таксама ў значнай ступені і сродку асветы, адукацыі, культуры, навукі. Больш таго агульнаўжывальныя словы здатны.У сваю чаргу, тэрміны і спецыяльныя словы па меры пранікнення ў быт людзей адпаведных тэхнічных, навуковых, культурных рэалій робяцца агульнаўжывальнымі, страчваюць сваю спецыфічнасць, што праяўляецца ў іх адносінах спачатку толькі да пэўных сфер дзейнасці чалавека.Такім чынам, жорсткай мяжы паміж дзвюма выдзеленымі часткамі лексікі няма, бо яны раздзяляюцца вялікай пераходнай зонай, пасля знаходжання ў якой пэўны час, лексемы здольны мігрыраваць з адной часткі ў іншую, страчваць зыходна наяўную ў іх рысу агульнаўжывальнасці або вузкаўжывальнасці.


32) Дыялекты і літаратурная мова. размоўная мова з пераважна рускай лексікай-слоўнікам, але беларускай граматыкай і фанетыка. Утварылася трасянка ў выніку змешвання народна-дыялектнай беларускай мовы з сучаснай рускай літаратурнай мовай. Адзначаецца, што з вуснай прамовы трасянка пранікае і ў публіцыстыку. Літаратурны беларускі выкарыстоўваецца галоўным чынам гарадской інтэлігенцыяй; вялікая частка гарадскога насельніцтва карыстаецца сучаснай рускай літаратурнай мовай. ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА - форма натуральнай мовы, якая валодае вызначальнымі рысамі наддыялектнасці, поліфункцыянальнасці, нарматыўнай апрацаванасці (арфаэпічнай, арфаграфічнай, лексічнай, граматычнай), наяўнасці пісьмовай (пісьмова-кніжнай) і вуснай (вусна-гутарковай) формаў рэалізацыі, максімальнай стылевай дыферэнцыянаванасці.

33) Гутарковы стыль. Эта разговорный стіль, Упомінаецца прі разговоре.

34) Мастацкі стыль астацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства, яго функцыя – эстэтычнае ўздзеянне на чытача праз мастацкія вобразы. Надзвычай складаным з’яўляецца пытанне аб вылучэнні лексікі, уласцівай для мастацкага стылю. У творах мастацкай літаратуры, разнастайнай у жанравых і тэматычных адносінах, выкарыстоўваюцца словы розных разрадаў і вызначыць сярод іх такія, што маюць своеасаблівую літаратурна-мастацкую афарбоўку, вельмі цяжка. Галоўная асаблівасць літаратурна-мастацкага стылю заключаецца ў тым, што ён, рэалізуючы функцыю ўздзеяння, выкарыстоўвае ўсе сродкі агульнанароднай мовы, калі гэта стылістычна апраўдана: усе пласты лексікі ва ўсёй разнастайнасці яе семантыкі, экспрэсіўных і функцыянальна-стылістычных адценняў (ад прастамоўя да высокай кніжнай), з усімі яе значэннямі – прамымі і пераноснымі, усю фразеалогію, амаль усе сродкі граматыкі і перш за ўсё – вялікую разнастайнасць сінтаксічных канструкцый, тыпаў сказаў. Пярэстасць моўных сродкаў у мастацкай літаратуры адчуваецца толькі ў тым выпадку, калі іх ужыванне немэтазгодна.

У літаратурна-мастацкім стылі выкарыстоўваюцца разнастайныя сродкі і нават цэлыя фрагменты іншых стыляў (навуковага, афіцыйна-дзелавога, публіцыстычнага), таму ён як бы ўбірае ў сябе шматвобразную гаму розных стылёвых афарбовак. Асабліва шырока прадстаўлены ў мастацкім стылі размоўны стыль, што абумоўлена самой структурай мастацкіх твораў, які шырока ўключае ў сябе форму дыялога, маналога і сказа. У мастацкім маўленні наглядаецца шырокая метафарычнасць, вобразнасць адзінак розных моўных узроўняў, выкарыстоўваюцца багатыя магчымасці сінанімікі, мнагазначнасці. Усе сродкі, у тым ліку нейтральныя, прызначаны служыць выражэнню сістэмы вобразаў, паэтычнай думкі мастака.

Мова мастацкай літаратуры як частка агульналітаратурнай мовы выходзіць за яе межы, адлюстроўваючы нелітаратурныя лексічныя элементы. Так, для стварэння мясцовага каларыту, моўнай характарыстыкі персанажаў, дасягнення экспрэсіі ў мастацкім стылі шырока выкарыстоўваюцца прафесіяналізмы, дыялектызмы, прастамоўная лексіка. Выкарыстанне нелітаратурных моўных сродкаў з’яўляецца функцыянальна абумоўленым і матываваным, стылістычна апраўданым. Аўтар выкарыстоўвае і патэнцыяльныя магчымасці мовы і стварае словы, якіх няма ў сучаснай мове, -- неалагізмы і аказіяналізмы.


Побач з магчымасцю і дапушчальнасцю выхаду за нормы і межы літаратурнай мовы (у асноўным у сферы лексікі і словаўтварэння), мова мастацкай літаратуры вылучаецца і строгай нарматыўнасцю, якая заключаецца ў патрабаванні высокай дакладнасці, дасканалай адабранасці слова, высокай пісьменнасці.

Мова мастацкай літаратуры – гэта мова мастацтва слова, галоўнай функцыяй якой з’яўляецца функцыя эстэтычная, хоць і камунікатыўная функцыя праяўляецца тут у поўнай меры. Мова мастацкай літаратуры аказвае вялікі ўплыў на развіццё літаратурнай мовы.

Такім чынам, найбольш важнымі асаблівасцямі літаратурна-мастацкага стылю выступаюць экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць і вобразнасць. Гэтым тлумачыцца шырокае выкарыстанне ў мастацкім маўленні разнастайных вобразна-выяўленчых адзінак, якія павышаюць яго дзейснасць, дазваляюць падкрэсліваць своеасаблівасць прадметаў, выразіць індывідуальную, суб’ектыўную ацэнку, што адпавядае задачам паведамлення. Адзінкі, якія заснаваны на пераносным ужыванні, маюць агульную назву тропаў Уласна мастацкім лексічным сродкам з’яўляюцца паэтызмы, якім уласціва адценне ўрачыстасці, узнесласці, лірычнасці, хоць сустракаюцца яны не так і часта.

35) Публітыстычны стыль. Публіцыстычны стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для абслугоўвання шырокай сферы грамадскіх зносін: палітыка-ідэалагічную, грамадска-эканамічную, культурную, спартыўную і г.д. Публіцыстычны стыль рэалізуецца ў пісьмовай і вуснай формах, якія цесна ўзаемадзейнічаюць і збліжаюцця (на радыё дыктары чытаюць надрукаваны тэкст). Асноўныя функцыі гэтага стылю – паведамлення і ўздзеяння. У публічыстычным стылі выдзяляюць наступныя падстылі:

а) газетна-публіцыстычны стыль;

б) агітацыйны;

в) масава-палітычны;

г) палітыка-ідэалагічны.

У газетна-публіцыстычным падстылі ўздзеянне, перакананне выступаюць як галоўная функцыя мовы, прычым уздзеянне мае канцэнтраваны, падкрэслена агітацыйны характар. Таму выкарыстанне моўных сродкаў у газеце вызначаецца ў значнай меры іх сацыяльна-ацэначнымі якасцямі і магчымасцямі з пункту гледжання эфектыўнага ўздзеяння на масавую аўдыторыю.

36) Навуковы стыль. Навуковы стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў. Ён падзяляецца на тры падстылі:

а) уласна навуковы;

б) навукова-вучэбны;

в) навукова-папулярны.

Гэта мова артыкулаў, манаграфій, дысертацый. Рэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмовай форме. У вусным маўленні навуковага стылю адчуваецца ўплыў з боку кніжна-пісьмовага маўлення: яно характарызуецца манатоннасцю, слабай выразнасцю.

Сфера навуковых зносін адрозніваецца тым, што мэтай яе з’яўляецца найбольш дакладнае, лагічнае і адназначнае выражэнне думкі. Думка тут строга аргументаваная, ход лагічных разважанняў асабліва акцэнтуецца. Самымі спецыфічнымі рысамі з’яўляецца адцягнена-абагуленасць і падкрэсленая лагічнасць. Тыповымі для навуковага маўлення з’яўляецца сэнсавая дакладнасць (адназначнасць), адсутнасць вобразнасці, аб’ектыўнасць выкладання, некаторая яго строгасць. Дакладнасць навуковага маўлення прадугледжвае адсутнасць сэнсавых разыходжанняў паміж словам і абазначаемым ім паняццем.