ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 21.12.2019
Просмотров: 1407
Скачиваний: 3
з суфіксамі -ав-(-яв-), -ават-(-яват-) абазначаюць непаўнату якасці: смуглявы, танклявы, белаваты, сіняваты.
Такія прыметнікі маюць значэнне ацэнкі якасці і выражаюць адносіны да яе. Ацэначныя формы прыметнікаў шырока выкарыстоўваюцца ў жывой мове і ў мастацкіх творах: Дымок танюткі, белаваты павіваецца над хатай. (К-с) А знізу гэты лес кашлаты меў зелянюсенькія шаты. (К-с)
Значэнне высокай меры якасці можа перадавацца падваеннем прыметніка: светлы-светлы, добры-добры, высокі-высокі. Снег дасвеццем перапаў рана-рана, і ляжыць ён на дварах, на парканах... чысты-чысты. (Гіл.) Цёмная-цёмная вада... Шуміць Вілія, адклікаючыся здалёку-здалёку. (Пташн.)
15) Лічэбнік, скланенне лічэбнікау. Лічэбнік адзін (одна, адно, адны) скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай і зацвярдзелай асновай. Лічэбнікі адзін, адно захоўваюць адрозненне ў родзе толькі ў назоўным і вінавальным склонах. Лічэбнік адна ў родным і творным склонах мае варыянтныя канчаткі -ой(-ае), -ой(-ою).Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве маюць дзве асновы ва ўсіх склонах — цвёрдую, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, і мяккую — з назоўнікамі жаночага роду.Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнік 3-га скланення.У складаных лічэбніках пяцьдзесят — восемдзесят і дзвесце — дзевяцьсот пры скланенні змяняюцца абе¬дзве часткі.Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова асобна.Лічэбнікі сорак і сто маюць дзве формы: сорак, і сто — у назоўным і вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх.Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняюцца абедзве іх часткі. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі 1га скланення; мільён, мільярд — як назоўнікі 2-га скланення. У творным склоне лічэбнік тыся¬ча мае дзве формы—тысячай і тысячу.Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скла¬няюцца, як прыметнікі. У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змя¬няецца толькі апошняе слова.У адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення ва ўсіх склонавых формах колькасныя і парадкавыя лічэбнікі ад адзінаццаці да дзевятнаццаці вымаўляюцца з націскам на складзе на; лічэбнікі шэсцьдзесят, сёмдзесят, вдсемдзесят — з націскам на першым складзе ў назоўным і вінавальным склонах; лічэбнік пяцьдзесят — з націскам на апошнім складзе. Ва ўскосных склонах гэтыя лічэбнікі маюць націск на другім складзе. Правапіс лічэбнікаў. У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніку трыццаць пішацца два ц.Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, абодвума, дзвюма, чатырма.У лічэбніку восем ва ўсіх склонах, акрамя вінавальнага, пасля с пішацца ь: васьмі, васьмю.У лічбніках пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць у творным склоне падаўжаецца ц: пяццю, дванаццаццю, трыццаццю.Лічэбнікі восемсот, стотысячны маюць о у першай аснове.Парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны пішуцца ў адно слова: чатырохсоты, трохсотсакарамільённы, шасцісотдваццаціпяцімільярдны.У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі стаяць у назоўным склоне множнага ліку: дзве пятыя, тры чацвёртыя, чатыры восьмыя; а пры словах пяць і вышэй – у родным склоне множнага ліку: пяць сёмых, сем дзесятых.Пры колькасных лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ўсе словы, што спалучаюцца з імі, маюць форму назоўнага склону множнага ліку: два чалавекі, тры новыя кашулі, чатыры спечаныя аладкі.Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму роднага склону множнага ліку: двое студэнтаў, чацвёра сяброў, сямёра салдат.Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у родным склоне адзіночнага ліку: паўтара цэнтнера, паўтары тоны.
16) Займеннік . Прыслоуе. Займеньнік - самастойная часьціна мовы, якая не называе прадметы, асобы, якасьці, а толькі паказвае на іх.
Па
сваім значэньні займеньнікі дзеляцца
на:
- асабовыя:
я, мы, ты, вы,
ён, яна,
яно,
яны;
-
прыналежныя:
мой, наш,
твой, ваш, яго,
ягоны,
ейны,
свой, іхнi;
-
паказальныя:
той, такі,
гэты,
гэтакi,
гэны,
гэткi,
столькі,
гэтулькі;
-
азначальныя:
сам, усё,
усе,
увесь,
кожны,
любы,
самы,
іншы;
-
пытальна-адносныя:
хто, што, які,
каторы,
чый, колькі;
-
зваротныя:
сябе;
-
адмоўныя:
нiхто,
нiшто,
нiякi,
нiчый,
нiводны;
-
неазначальныя:
нехта,
нешта,
хтосьцi,
штосьцi,
нейкi,
якісьцi,
якi-небудзь,
некалькі,
абы-які,
хто-небудзь.
17)
Дзеяслоу.
Дзеяслоў –
гэта самастойная часціна мовы, якая
абазначае дзеянне або стан як працэс,
адказвае на пытанні што рабіць?, што
зрабіць? , напрыклад: мыць, пісаць, ісці,
думаць, замярзаць, хвалявацца, чытаць,
вучыцца.
Дзеясловы абазначаюць
фізічныя дзеянні (касіць, жаць) рух і
перамяшчэнне ў прасторы (ехаць, плысці),
псіхічны або фізічны стан чалавека
(сумаваць, спаць), яго маўленчую і
разумоўную дзейнасць (гаварыць,
разважаць). Дзяслову ўласцівы марфалагічныя
катэгорыі трывання (закончаннае і
назакончанае), ладу (абвесны, умоўны,
загадны), стану, часу (цяперашні, прошлы,
будучы), асобы (1-я, 2-я, 3-я, ліку (адзіночны
і множны), а ў прошлым часе і ва ўмоўным
ладзе – роду (мужчынскага, жаночага і
ніякага).
Дзеяслоў мае два класы
формаў: спрагальныя і неспрагальныя.
Спрагальныя (асабовыя) змяняюцца па
асобах, часах, ладах, ліках, родах (у
прошлым часе). Неспрагальныя – гэта
неазначальная форма (інфінітыў),
дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.
Асноўная
сінтаксічная функцыя дзеяслова ў сказе
– функцыя выказніка: Весялей зірнулі
на свет вызваленныя ад холаду дрэвы.
Ганаруся я тым, шт навек заўладалі вы
сэрцам маім.
Неазначальная форма
дзеяслова можа быць таксама дзейнікам:
Жыць – радзіме служыць; дапаўненнем:
Нарэшце дзяўчына навучылася слухаць
іншых; азначэннем: Ажыццявілася мая
мара паступіць у гэты інстытут;
акалічнасцю: Дзеці прыехалі капаць
бульбу.
Трыванне і час дзеяслова.
Дзеялоў
мае два трыванні – закончаннае і
незакончаннае.
Дзеясловы незакончаннага
трывання абазначаюць незакончанае,
працяглае або шматразовае дзеянне і
адказваюць на пытанні што рабіць?:
насіць, жыць, перапісвацца, марыць,
сябраваць, берагчы, майстраваць,
працаваць, шукаць, вазіць, маляваць,
дапамагаць, мыць, чысціць, ляцець,
крычаць, вучыць, знаёміцца, спаць. Такія
дзеяловы маюць формы ўсіх трох часоў –
цяперашняга (нашу, жыву, перапісваюся),
прошлага (насіў, жыў, перапісваўся),
будучага складання (буду насіць, буду
жыць, буду перапісваццва).
Дзеясловы
закончаннага трывання абазначаюць
закончанае дзеянне або дзеянне, якое
абавязкова закончыцца, і адказваюць на
паытанні што зрабіць?: прынесці, аджыць,
перапісаць, прыйсці, перазваніць,
адказаць, разведаць, заехаць, назбіраць,
замаляваць, завучыць, перакласці,
накрычаць, адчыніць. Такія дзеясловы
могуць паказваць і на пачатак дзеяння:
выехаць, заспяваць, выступіць. Дзеясловы
закончаннага трывання маюць формы двух
часоў – будучага простага (прынясу,
аджыву, перапішу, выеду, заспяваю,
выступлю) і прошлага (прынес, аджыў,
перапісаў, выехаў, заспяваў,
выступіў).
Дзясловы незакончаннага
і закончаннага трывання, якія маюць
аднолькавае лексічнае значэнне, утвараюць
трывальныя пары: рабіць – зрабіць,
пісаць – напісаць, гукаць – гукнуць,
купляць – купіць, ляжаць – легчы. Такія
пары адрозніваюцца прыстаўкамі і
суфіксамі. Значэнне закончаннасці або
незакончаннасці дзеяння некаторым
дзеясловам надаецца націскам: высыпа′ць
– вы′сыпаць, выраза′ць – вы′разаць,
накіда′ць – накі′даць, адмяра′ць -
адме′раць. Некаторыя трывальныя пары
адрозніваюцца асновамі: браць – узяць,
класціся – легчы, абкладаць –
аблажыць.
Утвараючы розныя формы
часу, каб пазбегнуць памылак, карыстаюцца
прыёмам пастаноўкі пытанняў: што раблю?
– што зраблю? што зрабіў?– што зрабіў?
Так, ад дзеяслова даставаць форма
прошлага часу будзе даставаў (што
рабіў?), а не дастаў (што зрабіў?), утворанная
ад дзеяслова дастаць (што зрабіць?), ад
дзеяслова адсылаць форма цяперашняга
часу – адсылаю (што раблю?), а не адашлю
(што зраблю?), утворанная ад дзеяслова
адаслаць (што зрабіць?), каб назваць
дзеянне, якое яшчэ адбудзецца.
18) Дзеепрыметнік і дзеепрыслоуе. Дзеепрыметнікі звычайна адносяць да дзеяслоўных форм са значэннем прыкметы, якая праяўляецца ў часе (працэсуальная прыкмета). Значэнне прыкметы і часу робяць гэтую форму дзеяслоўна-іменнай, што падмацоўваецца наяўнасцю ў дадзеный форме дзеяслоўных катэгорый часу, трывання, стану і іменных катэгорый роду, ліку, склону. Дзеепрыметнікі не маюць форм асобы і ладу, а ад прыметнікаў тым, што не маюць формаў суб’ектыўнай ацэнкі. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець кароткія формы, якія, аднак, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай мове. Дзеепрыметнікі незалежнага стану характарызуюць таго, хто (што) утварае дзеянне (параўн.: знікшы незнаёмец), залежнага стану – таго, хто (што) падлягае дзеянню (параўн.: засеянае поле.). Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану з суфіксамі –уч (-юч), -ач (-яч), -ем (-ом), -ім, -ш-, -уш-, якія з’яўляюцца прадуктыўнымі ў рускай мове, гэтаксама як і зваротныя дзеепрыметнікі, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. На месцы такіх дзеепрыметнікаў рускай мовы ў беларускай мове могуць ужывацца даданыя сказы, прыметнікі, назоўнікі, дзеясловы, развітыя прыдаткі і інш.. Найбольш ужывальнымі ў беларускай мове з’яўляюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-, якія выступаюць у ролі азначэнняў і прэдыкатываў. Пераважна азначальная функцыя дзеепрыметнікаў спрыяла іх пераходу ў прыметнікі, калі на першы план выступае не працэсуальная прыкмета, а якасная, што часцей за ўсё ўзнікае пры метафарычным ужыванні дзеепрыметнікаў незалежнага стану з суфіксам -л- і дзеепрыметнікаў залежнага стану з суфіксамі -н-, -ан-, -ен-, -т-. Пры ўжыванні дзеепрыметнікаў разам з паясняльнымі словамі ўтвараецца дзеепрыметнае словазлучэнне, сінтаксічна непадзельная адзінка, якая выконвае ў сказе функцыю аднаго яго члена – азначэння. Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. З генетычнага пункту гледжання дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу. Дзеепрыслоўе, як вынікае з яго назвы, сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя: :падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне, можа быць зваротным і незваротным, пераходным і непераходным, мае толькі незалежны стан, але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. Падобна прыслоўю, дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння. Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.
20) Прынцыпы беларускай арфаграфіі 23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджаевіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” абумоўлена наступнымі прычынамі:
Звод “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў.
Правапіс рэгламентуе аднастайную перадачу на пісьме жывой мовы, і таму ён не можа працяглы час заставацца без змен. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені грунтуецца на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да любых змен у мове, таму ён таксама павінен перыядычна ўдакладняцца і ўдасканальвацца. Асабліва востра паўстала гэта праблема для беларускай мовы ў канцы ХХ ст., калі ў сістэме беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся істотныя змены. Значна абнавіўся слоўнікавы склад мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне варыянтныя напісанні. Усё гэта абумовіла надзённасць упарадкавання беларускага правапісу.
У падрыхтаваным Законе Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове. У прыватнасці, у правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:
-
пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. Прапануецца, напрыклад, пісаць трыа, адажыа, Токіа і пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца трыо, адажыо, Токіо). У словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы –эр, -эль прапанавана перадаваць як –ар, -аль: прынтар, камп’ютар, пэйджар і пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца прынтэр, камп’ютэр, пэйджэр);
-
паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць (паводле дзеючых “Правіл” пішацца дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць);
-
пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад: ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна і г.д. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца ва універсітэце, пасля унікальнай аперацыі, фауна);
-
у адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складаных і складанаскарочаных слоў. Напрыклад, прапануецца пісаць гаркам, газпрам і г. д. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца гарком, газпром);
-
уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на –ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапанавана пісаць чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі (паводле дзеючых “Правіл” пішацца чаньчуньскі, цяньшаньскі);
-
упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г. д.;
-
уведзены новы параграф “Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў”. З вялікай літары прапануецца пісаць асабовыя назвы божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая Троіца і інш.;
-
у пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: Нью-Ёрк, Ёфе;
-
рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам –ава- (-ява-) і –ірава- (-ырава-): ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але камандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будаваць і г.д.;
-
са зводу правіл выключаны раздзелы “Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў”, “Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў”, “Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў”. Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення і знаходзяць адлюстраванне ў граматыцы беларускай мовы;
-
уведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі пра правапіс прыставак, суфіксаў;
-
спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.
Прапанаваны іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з’яўляецца аптымальным у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы.
21) Правапіс спалучэнняу звонкіх і глухіх зычных, шыпячых і свісцячых. § 10.Зычныя літары
1. Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш.
2. Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] і мяккі [дз’] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д і ж, д і з: хаджу, ваджу, ксяндзы, пэндзаль, хадзіў, вадзіў, дзюны, дзень, дзіва.
3. Гук [й] перадаецца або літарай й (на канцы склада пасля галосных: рэйка, май), або літарамі е, ё, і, ю, я, якія адпаведна абазначаюць спалучэнні гукаў [йэ], [йо], [йі], [йу], [йа] ў пачатку слова, пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і ў (у нескладовага): яма, ёмкі, ехаць, іней, юшка, маянэз, аб’ява, пад’ём, пад’ехаць, раз’юшаны, уецца, уюн, маёр, медальён, салаўі, салью, альянс, саўю.
Правапіс звонкіх і глухіх зычных
1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка –– рыба, магчы –– магу, кладка –– кладак, даведка –– даведацца, дзядзька –– дзядзечка, хадзьба –– хадзіць, казка –– казаць,важкі — важыць, просьба –– прасіць, касьба –– касіць, носьбіт –– насіць, малацьба –– малаціць, рубчык –– рубец, паўзці –– паўзу, малодшы –– малады; хлеб –– хлеба, рог –– рога, дзед –– дзеда, поезд –– поезда, роўнядзь –– роўнядзі, сядзь –– сядзі, нож –– нажа, маж –– мажаш, лістаж –– лістажу, воз –– воза, мазь –– мазі, дождж –– дажджу, рэж –– рэжу, а таксама розаг –– розгі, мозг –– мазгі, лязг –– лязгаць, грыб –– грыбны, грыбніца, бег –– беглы, бегма, загадка –– загадны, загадваць, ножка –– нажны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.
2. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.
Зычныя д, т і дз, ц
1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады –– у горадзе, народы –– у народзе, сады –– у садзе, іду –– ідзём, вяду –– вядзі, вада –– вадзяны, грудны –– грудзі, люду –– людзі, варта –– на варце, хата –– у хаце, чысты –– чысцюткі, выток –– выцякаць, карта –– на карце, катлы –– кацёл, тру –– церці, шосты –– шэсць, пяты –– пяць, латынь –– лацінка.