ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 21.12.2019
Просмотров: 1402
Скачиваний: 3
2. Чаргаванне [д], [т] з [дз’], [ц’] адбываецца перад мяккім [в’]: два — дзве, дзвесце, рута –– руцвяны, мёртвы –– мярцвяк, чатыры –– чацвёрты, чэрствы –– счарсцвелы.
Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в’] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст.
3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в’] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.
Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в’] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва –– у бітве, брытва –– брытве, брытвенны, клятва –– клятве, клятвенны, пітво –– у пітве, паства –– у пастве. Літары д і т пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва –– мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва –– у Літве.
4. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык, літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура.
5. Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-,-ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз’], [ц’], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды –– сульфідзін, каманда –– камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя –– індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя –– гвардзеец, гвардзейскі, мантаж –– манцёр, манціроўка, манціровачны, білет –– білецёр, білецік, эпізод –– эпізодзік, жакет –– жакецік.
6. Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін.
7. Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах і назвах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, «Юманітэ», Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.
Некаторыя cпалучэнні зычных
1. У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме:
здн –– зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;
згн –– зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);
стн –– сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць), ненавісны (параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн.: густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост);
скн –– сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;
стл –– сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);
рдн –– рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны).
2. Спалучэнні зычных ск, ст, c’ц’ на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск –– вашчыць, густы –– гушчар, хрысціць –– хрышчоны. Калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні –– [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.
3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, фарштат.
Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя
1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:
у пачатку слоў: во́зера, во́льха, во́сень, во́спа, вось, во́кны, во́тчына, во́йкаць, во́бад, во́рыва, во́блака, во́бласць, во́страў, Во́гненная Зямля, Во́льга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абво́страны, адво́рваць, паво́йкаць, уво́сень; але: о́каць (і вытворныя ад яго), о́дум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады́, азёрны, асе́нні;
перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): во́кіс, во́кісел, во́клік, во́кліч, во́крык, во́пыт, во́піс, во́бземлю, во́бмацкам, во́быск, во́дгалас, во́дгук, во́ддаль, во́дзыў, во́дпаведзь, во́дпуск, во́дсвет, во́дступ, во́труб’е і інш., а таксама наво́бмацак, наво́ддалек, паво́дле, наво́дшыбе і інш.;
у запазычаных словах: во́хра, во́цат і вытворных ад іх: во́хрыць, паво́хрыць, вòцатнакі́слы і інш.
2. У словах во́ка, во́стры, во́сем, вако́л і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэ́й, вача́мі, заво́чны, увачаві́дкі, уваччу́; вастры́ць, вастрыня́, завастрэ́нне; васьмёра; вако́ліца, навако́лле, вако́лічны.
3. Перад націскным о у сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: ніво́дзін, Ляво́н, Ляво́нчанка, Радзіво́наў і інш.
4. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: о́пера, о́перны, о́да, о́рдэн, о́фіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.
5. Прыстаўная літара в пішацца:
перад каранёвым у ў пачатку слоў: ву́гал, ву́да, ву́галь, вуж, ву́зел, ву́зы, ву́ліца, вунь, вус, ву́сны, ву́ха, ву́чань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абву́глены, каменнаву́гальны, чатырохвуго́льнік, заву́лак, наву́дзіць, вудзі́льна, вузлы́, вузлава́ты, вуса́ты, чарнаву́сы, вуса́ч, вучы́цца, наву́ка, навуча́льны, педвучы́лішча, вушэ́й, вуша́мі, завушні́цы, лапаву́хі, залатаву́ст і інш.;
перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): ву́праж, ву́згалаўе, ву́сцілка, ву́сціш, ву́сцішна.
6. Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў:
перад націскным у: паву́к, ціву́н, караву́л, есаву́л, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павукі́, павуці́нне, павучо́к; цівуно́м; караву́льны; есаву́льскі;
перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.
7. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у:
у запазычаных словах: у́льтра, ультрафіяле́тавы, у́нтэр, у́нікум, у́нія, у́рна; але: ву́стрыца;
ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.
8. Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.
З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.
Нескладовае ў і у складовае
1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных:
пры чаргаванні [у] з [ў]:
у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);
у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур;
пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;
пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян.
У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.
2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у́рны, Брэсцкая у́нія, групоўка у́льтра, норма і у́зус, насілі у́нты, чулася у́ханне, ау́л, бау́л, ау́каць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).
3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.
4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.
Нескладовае й
1. Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й:
у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсці, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннік, пайменны, перайначыць, перайначванне;
у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.
У астатніх выпадках пачатковы каранёвы гук [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, Заішым’е, Заілійскі, праіранскі.
2. У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць пры дапамозе прыставак на зычны (аб-, ад-, над-, раз-, уз- і інш.), [і] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысці, надысці, падысці, разысціся, падыграць, абыграць і інш.
3. У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн.
Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:
на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк;
пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі;
пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая.
Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
1. На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі, абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар (падоўжанае дз на пісьме перадаецца як ддз): замужжа, Залужжа, раздарожжа, ружжо, маззю, рыззё, суддзя, разводдзе, ладдзя, пападдзя, колле, вяселле, наваколле, карэнне, насенне, вараннё, двукоссе, калоссе, адкрыццё, дзесяццю, жыццё, забыццё, куцця, мыццё, пятнаццаццю, пяццю, пяццюдзесяццю, свацця, суквецце, ламачча, ноччу, Уручча, зацішша, узвышша, мышшу.
2. У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іх словах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя, сума, карэспандэнт, каса, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку.
3. Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца на пісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш.
22)
Аканне і яканне у беларускай мове.
Правапіс галосных у складаных словах.
Галосныя
о,
э
могуць знаходзіцца толькі пад націскам.
Калі пры зьмене слова націск перасоўваецца
на іншы склад, то галосныя о,
э
пераходзяць у а
- гэта завецца аканьнем.
Прыкладам: малако
- малочны, мароз - маразы,
морква - маркоўны,
ногi - нага.
Адпаведна, калі ненаціскныя галосныя
е,
ё
пераходзяць у я
- гэта завецца яканьнем.
Прыкладам: везьцi
- вязу,
несьцi - нясу, лес - лясы, сёлы - сяло.
Але гэтая асаблівасьць не распаўсюджваецца
на некаторыя запазычаныя словы: тэлевізар
= [тэл'эв'ізар], эканомiка
= [эканом'іка], сэзон
= [сэзон],
АЛЕ! каляндар
= [кал'андар].
! |
Запомніце. У беларускай мове ў першым складзе перад націскам заўсёды пішыцца і вымаўляецца я. |
Аканьне (яканьне) перадаецца на пісьме і не залежыць ад паходжаньня словаў, належнасьці іх да агульных назваў альбо да ўласных імёнаў: Аляксей, Сяргей, Яўген, сяржант, Гамэр, відэа, стэрэа. Выключэньнем ёсьць некаторыя запазычаныя словы: Мэдэо, Сяо, мэтро, сэзон, сэмэстар. Запомніце вымаўленьне й правапіс словаў радыё = [радыjо], аўдыё = [аўдыjо], трыё = [трыjо].
У словах з націскнымі складамі -ро-, -ло-, -рэ- замест аканьня захоўваецца гістарычнае чаргаваньне літараў о, э зь літарай ы: бровы - брыво, гром - грымець, хрост - хрысьціць, кроў - крывавы.
Зазначце, калі ў слове сустрэлася літара о, то яна заўсёды будзе пад націскам. Калі ў слове сустрэліся літары э, е альбо ё, то яны, за некаторымі выключэньнямі, таксама знаходзяцца пад націскам.
1. Складаныя словы з націскам на першым складзе другой часткі пішуцца як простыя: вадаспад, ледарэз, жыцьцярадасны, заапарк, земляробства, калянлічба, нававынайдзены, фандасховішча, шасьцьсот, васямсот, шаснаццаць, стадзённы, стагодзьдзе, статысячны, фатакопія, паліном, матагонкі.
У в а г а. Некаторыя складаныя словы з націскам на першым складзе другой часткі захоўваюць пабочны націск на першай частцы. Гэта словы на -знаўства і роднасныя: усходазнаўства, мовазнаўца, прыродазнаўчы; хімічныя тэрміны: фосфарнакіслы; словы на што-: штодзень, штогод, штонядзелі.
2. Калі ў другой частцы складанага слова націск падае не на першы склад або яна пачынаецца на ў, тады галосныя о, ё ў першай частцы пішуцца як у асобным слове: гарэхападобны, жывёлагадоўля, зоацэноз, вагонарамонтавы, стогадовы, фотарэактыў, мотакаляска, радыёмаяк, поліэфір, штотыднёвік, землеўпарадкаваньне, марозаўстойлівы, збожжаўборчы.
3. Ненацісьненае э ў першай частцы складаных словаў захоўваецца: мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, шэразём, крэдытаздольнасьць, тэлебачаньне.
4. У складаных словах, утвораных ад лічэбнікаў у форме роднага склону, першая частка пішацца аналягічна форме роднага склону гэтага лічэбніка: трохдзённы, чатырохтамовы, шасьцісоты, сямігодка, васьмігадовы, васьмісоты.
У в а г а 1. Словы, дзе першаю часткаю ёсьць лічэбнік адна, пішуцца як простыя: аднагадовы, адначасова, аднаразовы, аднастайны.