ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 21.12.2019
Просмотров: 1404
Скачиваний: 3
Засмечаная і сацыяльна непрэстыжная, беларуская літаратурная мова ўступае пазіцыі польскай мове. І калі яшчэ ў 1621 г. беларускі паэт Ян Казімір Пашкевіч з захапленнем пісаў, што “Полска квітнет лаціною, Літва квітнет русчізною…”, то ў 1696 г. Варшаўскі Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэнні павінны складацца на польскай мове. З гэтага часу афіцыйная пісьменнасць на беларускай мове спрыняецца. Але беларуская мова прадаўжае выкарыстоўвацца ў штодзенным ўжытку сялян і інш. ніжэйшых колаў грамадства (якіх польская асіміляцыя амаль не закранула), г.зн. яна працягвае функцыянаваць і развівацца як народна-дыялектная мова.
Ад XVII-XVIII стст. дайшло да нас зусім мала помнікаў на беларускай мове. Гэта асобныя мастацкія творы – ананімныя, бурлескна-сатырычныя вершы, нешматлікія драматычныя творы – камедыі, інтэрмедыі да школьных драматычных твораў. Спецыфіка гэтых твораў у тым, што яны напісаны ліцінкай, у аснове якой ляжаў фанетычны прынцып правапісу. У адрозненне ад традыцыйна-этымалагічнага правапісу кірылаўскіх старабеларускіх выданняў, дзе многія спецыфічныя рысы беларускай фанетыкі (аканне, цеканне і інш.) звычайна не адлюстроўваліся, фанетычны прынцып пісьма лацінкай вельмі дакладна перадаваў ўсе асаблівасці беларускага вымаўлення.
Мова драматычных твораў надзвычай блізкая да сучаснай беларускай мовы. Тут не сустракаюцца царкоўнаславянізмы, не выяўляюцца якія-небудзь кніжныя, архаічныя элементы, тыповыя для старабеларускай пісьменнасці. Гэтыя творы створаны цалкам на аснове народнай гаворкі, ў гэтым сэнсе даюць уяўленне аб тагачасным яе стане.
Драматычныя творы XVII-XVIII стст., цесна звязаны з моватворчасцю народа, стаяць на мяжы мовы народнасці і нацыянальнай літаратурнай мовы, якая пачала фарміравацца на народна-дыялектнай аснове.
3)
Стан беларуская мовы у часы ВКЛ і Рэчы
Паспалітай. У
XIII ст. палітычны цэнтр беларускай
дзяржаўнасці перайшоў з Полацка на
Панямонне, у Наваградак. У 50-я гады
Міндоўг, а затым яго сын Войшалк аб'ядналі
Наваградскую зямлю з Літвою. Пры Гедыміне
(1316 — 1341 гг.) склалася ядро Беларуска-Літоўскай
дзяржавы, якая атрымала назву Вялікае
княства Літоўскае. Пануючае месца ў
княстве заняла беларуская культура,
дзяржаўнай стала беларуская мова. У
другой палове XIV — пач. XV ст. пры князях
Альгердзе і Вітаўце ВКЛ у сваіх межах
дасягала ад Балтыйскага да Чорнага
мора, ад Бярэсця да Мажайска. Слуцкае
княства ўвайшло ў склад гэтай вялікай
і магутнай дзяржавы ў 20 — 30 гады XIV ст.
Відавочна, гэта было мірнае ўваходжанне,
па ўзаемапагадненню, нашчадкі Юрыя
Яраславіча княжылі ў Слуцку да канца
XIV ст. Пад 1387 г. у адным з актаў згадваецца
Юрый Слуцкі, верагодна, апошні прадстаўнік
слуцкіх Яраславічаў.
У 1395 г. вялікі
князь літоўскі Вітаўт, праводзячы
палітыку цэнтралізацыі і ліквідацыі
ўдзельных княстваў, выгнаў з Кіева
Уладзіміра Альгердавіча, брата польскага
караля Ягайлы, і пасадзіў яго на княжанне
ў Капылі і Слуцку. Уладзімір перадаў
Слуцк свайму сыну Алельку. Князі
Алелькавічы правілі Слуцкім княствам
да 1612 г.
Алелькавічы — адзін з найбольш
знакамітых магнацкіх родаў на Беларусі,
які адыгрываў значную ролю ў грамадскім
жыцці ВКЛ у XV — XVI ст. Заснавальнік роду
Аляксандр карыстаўся вялікім аўтарытэтам
сярод беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх
феадалаў як военачальнік і дыпламат. У
1410 г. пад яго кіраўніцтвам слуцкая
харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай
бітве. Пасля смерці Вітаўта Алелька быў
вылучаны кандыдатам на вялікакняжацкі
пасад. За ўдзел у грамадзянскай вайне
ў 30 я гады XV ст. арыштаваны і пасаджаны
ў астрог. У 1443 г. вялікі князь Казімір
вярнуў Алельку Слуцк і Кіеўскае княства,
адабранае ў яго бацькі. Памёр Алелька
ў 1454 г. і пахаваны ў Кіева-Пячэрскай
лаўры.
Малодшы сын Алелькі Міхал
атрымаў пасля смерці бацькі Слуцкае
княства («сел на отчнне своей») і княжыў
у 1454 — 1481 гг. Брату яго Сямёну было
аддадзена Кіеўскае княства. Пасля яго
смерці Міхал доўга і беспаспяхова
змагаўся за Кіеў, з мэтай стаць вялікім
князем ВКЛ стварыў групоўку княжацкіх
і магнацкіх родаў, якая збіралася скінуць
Ягелонаў. На выпадак няўдачы быў
прадугледжаны другі варыянт: аддзяленне
ад ВКЛ усходніх зямель Беларусі і
прызнанне над імі апекі вялікага князя
маскоўскага. У змове прынялі ўдзел князь
Галыяанскі і інш. Змова была раскрыта,
у жніўні 1481 г. Міхал Алелькавіч і
Гальшанскі былі пакараны смерцю ў
Вільні, Бельскаму ўдалося збегчы ў
Маскву. Вялікі князь Казімір пакінуў
Слуцкае княства ва ўладанне ўдавы Міхала
Ганны Мсціслаўскай і яго малога сына
Сямёна.
Сямён Алелькавіч княжыў у
1481 — 1505 гг. На чале войска ў 1502 і ў 1503 гг.
адбіў набегі крымскіх татар і разбіў
іх у бітвах на рэках Уза і Прыпяці. Сын
Сямёна Юрый разам з маці ўзначальваў у
1508 г. абарону Слуцка, абложанага войскамі
М. Глінскага. Смелая вылазка пад яго
кіраўніц-твам спрыяла зняццю аблогі. У
складзе войска ВКЛ удзельнічаў у разгроме
татарскага набегу ў 1511 г., у Аршанскай
бітве 1514 г. Разам з іншымі жыхарамі
Слуцкага княства ў гэтых бітвах,
верагодна, прымалі ўдзел і жыхары
Паарэсся. Значную ролю ў жыцці ВКЛ
адыгрываў і яго сын, таксама Юрый, слуцкі
князь у 1542 — 1578 гг. Ён удзельнічаў са
сваёй харугвай у Лівонскай вайне, але
пасля падпісання Люблінскай уніі 1569 г.
страціў месца і ў Радзе ВКЛ, якое займалі
раней слуцкія князі. Валодаючы значнымі
багаццямі, Юрый Алелькавіч даваў вялікаму
князю ВКЛ грашовыя пазыкі пад заклад
буйных зямельных уладанняў. Пры яго
двары вялікая была біб ліятэка, якой
карыстаўся гісторык і паэт М.
Стрыйкоўскі.
Апошнім з роду Алелькавічаў
па мужчынскай лініі быў яшчэ адзін Юрый,
сын Юрыя Юр'евіча, які кня жыў у Слуцку
ў 1578—1586 гг. Пры ім княжацкі двор у Слуцку
заставаўся буйным культурным цэнтрам.
Нашчадкаў па мужчынскай лініі ён не
меў, яго дачка выйшла замуж за Януша
Радзівіла, і пасля яе смерці ў 1612 г.
Слуцкае і Капыльскае княствы перайшлі
да Радзівілаў...
У склад Слуцкага
княства ў XVI ст. уваходзілі землі па р.
Арэса. У дакументах гэтага часу ўпамінаюцца
мястэчкі Урэчча і Любань, некаторыя
вёскі. У пачатку XVI ст. адбыліся змены
ва ўнутрыпалітычным жыцці ВКЛ. Удзельныя
княствы былі паступова ліквідаваны,
але Слуцкае як адміністрацыйна
тэрытарыяльная адзінка захавалася да
1791 г. У 1507 г. Слуцкае княства, а разам з
ім і паарэскія землі, увайшло ў склад
Наваградскага павета Наваградскага
ваяводства. Княства захавала некаторыя
рысы феадальнага ўдзелу са сваёй сістэмай
кіравання, судом ў замку князя, апалчэннем
мелкіх феадалаў (шляхцічаў) і воінаў,
якія за сваю службу атрымлівалі зямельныя
надзелы ў спадчыннае валоданне.
Жыхарам
Слуцкага княства ў XVI ст. не аднойчы
прыходзілася бараніць сваю зямлю ад
іншаземных захопнікаў. Пачатак стагоддзя
быў адзначаны барацьбой з крымчакамі.
Летам 1502 г. татары пранесліся праз
украінскія землі, пераправіліся праз
Прыпяць і па чалі рабаваць землі на
поўнач ад ракі. Аб'яднаны атрад слуцкага
князя Сямёна Алелькі разбіў іх на р. Уша
за Бабруйскам. Былі вызвалены палонныя
і аднята нарабаванае татарамі дабро.
Новы набег адбыўся ў канцы лета таго ж
года. Шасцітысячнае войска Баты-Гірэя
праз землі Слуцкага княства падышло да
Слуцка. Татары захапілі горад, але
замкавыя ўмацаванні аказаліся ім не
пад сілу. Разрабаваўшы землі вакол
Слуцка, Капыля і Клецка, яны з вялікай
колькасцю палонных вярнуліся ў
Крым.
Найбольш спусташальны набег
крымчакоў на Беларусь адбыўся ў жніўні
1505 г. Ворагі зноў захапілі драўляны
Слуцк і разбурылі яго, разрабавалі
навакольныя вёскі. Спусташэнне зямель
давяршыла эпідэмія, якую занеслі
заваёўнікі.
Наступны набег на Беларусь
татары зрабілі ў ліпені 1506 г. Іх шлях
зноў пралягаў праз землі на поўначы ад
Прыпяці. Ворагі падышлі да Слуцка, але
ўзяць горад не ўдалося. Лагер татар пад
Клецкам быў разбіты войскамі ВКЛ пад
кіраўніцтвам М. Глінскага. Пасля гэтага
паражэння буйныя набегі на Беларусь не
паўтараліся, хоць невялікія атрады
з'яўляліся ў 1508 і 1521 гг. Жыхары Любаншчыны
ў складзе Слуцкага апалчэння маглі
прымаць удзел у бітвах з татарамі на
Украіне ў 1511 і 1527 гг., удзельнічаць у
паходзе пад Оршу ў 1514 г.
У 1569 г. літоўскія
і беларускія феадалы падчас Лівонскай
вайны пад пагрозай страты незалежнасці
ВКЛ вымушаны былі пайсці на саюз з
Польшчай і заключылі Люблінскую ўнію.
Землі па Арэсе ў другой палове XVI ст.
увайшлі ў склад новай дзяржавы — Рэчы
Паспалітай. Населеныя пункты Любаншчыны
ўпершыню сустракаюцца ў пісьмовых
крыніцах XVI ст. У 1582 г. сыны слуцкага
князя Юрыя Алелькі падзялілі паміж
сабой уладанні, што засталіся ім у
спадчыну ад бацькі. Частка земляў і
маёмасці, у тым ліку Любань, трапіла да
малодшага Алелькі — Аляксандра. У
сумесным валоданні братоў (Юрыя,
Яна-Сымона і Аляксандра) застаўся
Свята-Троіцкі (Трайчанскі) манастыр,
адзін з самых старажытных на Беларусі,
які заснаваны ў XIII ст. і дзейнічаў да
1870 г. Архімандрыты Слуцкага Трайчанскага
манастыра, як намеснікі кіеўскага
мітрапаліта, у XVII — XVIII ст. мелі выключныя
правы на ўпраўленне праваслаўнымі
царквамі і духавенствам на Беларусі.
У
дакуменце аб падзеле Слуцкага княства
паміж братамі прыводзяцца старажытныя
інвентары і ўпамінаюцца в. Рэдкавічы,
Шыпілавічы, Ямінск, якія належалі
Трайчанскаму манастыру. У XVII ст. на
карысць манастыра выконвалі павіннасці
сяляне в.Убіба хі (Калінаўка). У гэты час
у манастырскіх сёлах налічвалася дымоў
(дом і двор гаспадара): Шыпілавічы — 9,
Рэдкавічы — 8, Ямінск — 16, Убібахі — 1.
У гэтым жа дакуменце ўпамінаюцца
плябанскія службы в. Асавец, Пласток,
Цябусы (Чабусы). У апісанні Ярэміцкага
прыходу пад 1583 г. ёсць звесткі аб вёсках
Закальное, Невалаж, Смольгаў, Юшкавічы,
Кастынкі (Касцяшы), Чачэнне (Чачэнск),
Обчын Вялікі і Малы.
У канцы XVI ст.
землі Слуцкага княства сталі аб'ектам
гандлю ў магнацкіх сем'ях. У 1600 г. апякун
15-гадовай слуцкай княгіні Соф'і Юр'еўны,
апошняй з роду Алелькавічаў, каб узмацніць
свае пазіцыі ў дзяржаве і павялічыць
зямельныя ўладанні, выдаў яе замуж за
21-гадовага Януша Радзівіла і атрымаў
ад Радзівілаў 360 тыс. злотых і 500 валок
(больш 10 тыс. гектараў) ворыўнай зямлі.
У 1612 г. Соф'я Алелькаўна памерла, яе
ўладанні адышлі да Януша Радзівіла, ён
атрымаў Слуцкае княства з усімі гарадамі
і мястэчкамі, 32 фальваркамі.
Радзівілы,
новыя ўладальнікі княства, вырашылі
ўмацаваць горад і крэпасць Слуцк. Жыхары
Любані плацілі грашовы аброк на
будаўніцтва фартыфікацыйных збудаванняў
і ўтрыманне ваеннага гарнізона ў Слуцку.
Багуслаў Радзівіл памёр у 1669 г., слуцкай
кня гіняй стала яго адзіная двухгадовая
дачка Людовіка – Караліна. Слуцкам і
княствам упраўлялі эканомы на чале
розных чыноўнікаў. Адзін з іх, Станіслаў
Незабытоўскі, кіраваў княствам пачынаючы
з 1682 г. на працягу 32 гадоў. Старшы эканом
быў і ваенным губернатарам, якому
падпарадкаваліся каменданты і губернатары
гарадоў. Фінансавымі справамі займаўся
«камермейстар». Такая сістэма кіравання
княствам захавалася на працягу дзесяткаў
гадоў, таму што малалетняя княгіня
выхоўвалася ў сваяка ў Берліне, у
брандэнбургскага курфюрста і засталася
назаўсёды ў Германіі. Яна толькі зрэдку
наведвала свае ўладанні. Слуцкае княс-тва
было нібы дзяржавай у дзяржаве. У 1695 г.
Людовіка – Караліна памерла, ўладанні
перайшлі да яе двухгадовай дачкі Лізаветы
Аўгусты Нейсбургскай, затым да яе дачок.
Яны ніколі не на ведвалі сваё княства,
атрымлівалі толькі падаткі з гараджан
і сялян.
У 1569 г. архімандрыт Трайчанскага
манастыра пералічваў мерапрыемствы,
якія неабходна выканаць сялянам: у
Шыпілавічах і Рэдкавічах засеяць землі
фальварка Шыпілавічы, гадаваць жывёлу,
з кожнай каровы сабраць па фасцы масла
і капе сыру, масла і сыр на Вялікдзень
даставіць у манастыр. Вялікую рыбу
вяндліць... Аглядзець усіх пчол, прыглядзець
месца пад пасеку. А цяпер (вясной) колькі
мёду і воску ёсць перадаць у манастыр.
Біць ваўкоў і лісіц, разводзіць гусей,
качак, курэй. Калі яны не могуць справіцца
з работамі, упраўляючы можа наняць
чэлядзь... Такія указанні атрымалі
таксама сяляне в. Ямінск, Трайчаны,
Убібахі.
Паарэскія землі ў XVII ст. былі
ўключаны ў грашова-таварныя адносіны
Рэчы Паспалітай, аб чым сведчыць знойдзены
ў 1983 г. каля в. Кузьмічы скарб манет Рэчы
Паспалітай — трохграшовікі канца XVI —
пачатку XVII ст. Аграрная рэформа Рэчы
Паспалітай, праведзеная ў XVI ст., увяла
фальваркава паншчынную сістэму як
аснову сельскай гаспадаркі. Гэта прывяло
да ўзмацнення эксплуатацыі прыгонных
сялян, іпто прымушала іх шукаць лепшыя
ўмовы жыцця і працы, дамагацца волі.
Ліхаманіла грамадства і рэлігійнае
пытанне: праваслаўная царква не хацела
здаваць пазіцыі і вяла барацьбу супраць
уніяцтва. Дадатковае напружанне ў
адносінах паміж шляхтай, якой належала
ўлада, і падуладнымі сялянамі і мяшчанамі
ўносілі мова, этнічныя звычаі,
веравызнанне...
Штуршком для выступлення
беларускага сялянства стала паўстанне
ўкраінскага казацтва ў 1648 г. «У вёсках
пачалі з'яўляцца старцы-лірнікі, каторыя
нагадвалі народу пра яго нядолю, пра
перамогі казакоў і недалёкую гібель
усіх паноў. Пачалі хадзіць дзіўныя і не
падобныя да праўды чуткі, быццам шляхта
ўзбунтавалася супраць караля, выношвае
планы выразаць мужыкоў, а казакі за
каралём...» 3 вёскі ў вёску перадаваліся
лісты Багдана Хмяльніцкага, у якіх
пісалася тое ж самае. Народ збіраўся,
радзіўся і ў рэшце рэшт браўся за касу,
рагаціну ці тапор і ішоў ў лес. Дружыны
ўтвараліся вакол казацкіх атрадаў-загонаў,
што дасылаў у паўднёвыя раёны Беларусі
Хмяльніцкі. Казацкія атрады авалодалі
многімі паўднёвабеларускімі гарадамі,
у тым ліку і Бабруйскам.
У канцы жніўня
1648 г. вялікі атрад казакоў і мясцовых
сялян на чале з Іванам Сакалоўскім
падышоў да Слуцка і паспрабаваў узяць
яго. У горадзе рыхтавалася паўстанне.
23 жніўня Іван Сакалоўскі накіраваў у
Слуцк казакоў-парламенцёраў да княжацкага
намесніка Яна Сасноўскага. Казакі
прапаноўвалі добраахвотна здаць горад,
каб пазбегнуць страт пры штурме. Сасноўскі
чакаў падмацаванне ад Януша Радзівіла
і пачаў перамовы, якія пра цягваліся
некалькі дзён.
Казакі і сяляне пачалі
штурм горада, але іх спасцігла няўдача,
яны панеслі вялікія страты і вымушаны
былі адступіць. Паўстанцаў праследавала
войска гетмана. 3 верасня каля Пагоста
яны прынялі бой у нявыгадных ўмовах,
загінула болып за 2 тысячы чалавек. Сярод
іх быў і Іван Сакалоўскі. Шляхта гнала
атрад да самага Турава.
Зняцце асады
Слуцка дало магчымасць феадалам жорстка
душыць незадаволенасць і выступленні
сялян ва ўсіх навакольных вёсках.
Відавочца пісаў у тыя дні: «Ні ў якіх
землях не было такога кровапраліцця,
не правіла баль такая тыранія, якую
спазнала цяпер захлынуўшаяся Полынча,
і пачулі тое далёкія ад яе краіны.
Страшныя, непапраўныя бедствы прынесла
нечуваная ў Літве вайна паноў з халопамі.
Шырокія палі ды лясы, шматлікія магілы
захоўваюць аб гэтым ціхую, вечную
памяць...»
У 1654 г. пачалася вайна Расіі
супраць Рэчы Паспалітай. Землі краю
зноў сталі арэнай баявых дзеянняў.
Вясной 1655 г. адна з рускіх армій пад
камандаваннем князя Трубяцкога наступала
ў напрамку Слуцка, у верасні пачалася
асада горада. У канцы верасня, так і не
ўзяўшы горад, армія Трубяцкога вымушана
была зняць аблогу і праз Любань адступала
на ўсход. Многія вёскі былі абрабаваны.
У сваім завяшчанні ўладальніца маёнтка
Ямінск Гальска-Шыперава пісала, што яе
гаспадар «двойчы адбудоўваў Ямінск і
заводзіў гаспадарку ў ім пасля спусташэння.
Пасля вайны яны засталі голае гумнішча,
казакі не пакінулі нават дробнай жывёлы.
У маёнтку засталося толькі некалькі
калек з мужыкоў».
Страты беларускага
народа ў выніку войнаў сярэдзіны XVII ст.
былі вельмі цяжкімі. За 20 гадоў колькасць
насельніцтва скарацілася з 2,9 да 1,4 млн.
чалавек. Дзве трэці сялянскіх двароў
стаялі пустымі, абрабаванымі.
Феадалы
аднаўлялі разбураную вайной гаспадарку
ці раздавалі сялянам землі, атрымліваючы
грашовы або натуральны аброк. Аднаўленне
патрабавала значных сродкаў, якіх не
мелі нават многія магнаты. У XVII ст.
шырокае распаўсюджанне атрымала арэнда.
Як правіла, яна была непрацяглай, на
адзін — тры гады. Арандатары хацелі як
мага хутчэй атрымаць грошы, па-драпежніцку
вялі гаспадарку, разарылі сялян. Да
нашага часу захавалася прымаўка: «Лепш
мець справу з панам, чым з падпанкам».
У
канцы 50-х гадоў XVII ст. архімандрыт
Слуцкага Трайчанскага манастыра залажыў
на тры гады вёскі Ямінск, Шыпілавічы,
Рэдкавічы, Убібахі войту слуцкаму Васілю
Тышкевічу. Цяжкія ўмовы жыцця вымусілі
сялян аказваць супраціўленне, на працягу
пяці з паловай тыдняў яны адмаўляліся
выконваць павіннасці на карысць
Тышкевіча.
Пачалося гвалтоўнае
пашырэнне ўніяцтва. Уніяцкае духавенства
захоплівала праваслаўныя цэрквы і
манастыры і ператварала іх ва ўніяцкія.
Насельніцтва гвалтоўна вымушалі прымаць
новае веравызнанне. У 1728 г. асавецкія
свяшчэннікі Сямён і Пётр Біруковічы
скардзіліся слуцкаму архімандрыту на
дзеянні езуітаў, якія патрабавалі
«вывесці святароў з царквы». Езуіты
знялі царкоўны звон і сталі спраўляць
сваю службу. Аднак многія сяляне не
сталі наведваць уніяцкую царкву, не
хацелі здраджваць сваёй веры. Такая ж
скарга была атрымана і ад прыхаджан з
м. Урэчча ў 1740 г., дзе праваслаўная царква
не працавала на працягу больш года.
У
XVIII ст. некаторыя землеўласнікі пачалі
ствараць ў сваіх уладаннях прамысловыя
прадпрыемствы — вінакурныя, смалакурныя,
цагляныя, суконныя, шкляныя мануфактуры,
заснаваныя на працы прыгонных сялян.
Да такіх прадпрыемстваў адносіцца
Урэцкая гута, адна з першых мануфактур
на Беларусі.
XVIII ст. прынесла новыя
выпрабаванні. Праз тэрыторыю краю
пралягалі шляхі войск Пятра I і Карла
XII, якія аднолькава жорстка рабавалі
мясцовае насельніцтва. Сучаснік, гісторык
Атвіноўскі пісаў: «Моцныя арміі як з
таго, так і з другога боку няспынна
перакачоўваліся праз Полыдчу, ад іх
нападу ніводны чалавек любога саслоўя
— ні ксёндз, ні шляхціц, ні гараджанін,
ні бедны селянін, ні яўрэй — не абаронены.
На шляху, хто б ні сустракаўся, губляў
тое, што меў: каня, вопратку, абутак,
шапку. Ваенныя, якія станавіліся на
пастой у дварах, забіра-лі коней, сельская
гаспадарка занепадала...»
У сярэдзіне
XVIII ст. землі Слуцкага княства ізноў
перайшлі да Радзівілаў. 22 мая 1744 г. быў
заключаны дагавор паміж Геранімам
Радзівілам і прадстаўніком курфюрства
Пфальца. За валоданне гарадамі і
мястэчкамі Слуцкага княства Радзівіл
заплаціў курфюрсту 230 тыс. дукатаў.
Сапегі, якія адмовіліся ад сваіх прэтэнзій
на гэтыя землі, таксама атрымалі 2 мільёны
злотых. Адмовіліся ад Слуцкага княства
і іншыя магнаты. Нават прускі кароль
Фрыдрых II атрымаў за адказ ад сваіх
прэтэнзій мільён злотых. Слуцкае княства
і іншыя землі Нейсбургскіх уладальнікаў
абышліся Радзівілам у суму звыш шасці
мільёнаў злотых, якая цяжкім ярмом легла
на плечы насельніцтва.
Геранім
Радзівіл быў жорсткім прыгнятальнікам.
На працягу 5 гадоў ён жыў у Прусіі,
вярнуўшыся на радзіму, заводзіў прускія
парадкі, нямецкую муштру. У крэпасці
штодзённа праходзілі вучэнні прыдворнага
войска. Увечары камендант прыносіў
Радзівілу ключы і атрымліваў «план
практыкаванняў і экзекуцый» на наступны
дзень.
Радзівіл ненавідзеў навакольную
шляхту. У сваіх дзённіках ён пісаў з
пагардай: «смярдзючае гноем
сяброўства»...
Пасля смерці Гераніма
Радзівіла ў 1760 г. слуцкім князем стаў
яго старэйшы брат, ардынат Нясвіжа
Казімір па прозвішчу Рыбанька. Праз два
гады яго месца заняў Кароль Станіслаў
па прозвішчу Пане Каханку. Бацькі вельмі
песцілі свайго адзінага сына і нашчадка
шматмільённых даходаў, у 15 гадоў ён не
ўмеў чытаць і пісаць. Нейкі Пішчала
здолеў навучыць яго адрозніваць літары:
ён пісаў крэйдай, а затым загадваў па
іх страляць. Увесь час Кароль бавіў на
паляваннях. Грамадскія справы яго зусім
не цікавілі, але тым не менш ён атрымліваў
чыны і ўзнагароды: у пяць год — ордэн
святога Губерта, у трынаццаць —
маршалкаўства на віленскім сейміку, у
шаснаццаць — дэпутацтва ў сейміку і ў
літоўскім трыбунале. У семнаццаць гадоў
Кароль Радзівіл — палкоўнік, у васемнаццаць
— мечнік ВКЛ. Аб'ектыўную ацэнку Пане
Каханку даў Енджэй Кітовіч: «Трэцім
п'яніцай Рэчы Паспалітай, пасля надворнага
літоўскага маршалка Януша Сангушкі і
кароннага крайчага Адама Малахоўскага,
быў віленскі ваявода князь Кароль
Радзівіл, які па натуры мала адрозніваўся
ад вар'ята, а п'яны зусім шалеў. Калі
Малахоўскі нішчыў людзей віном, то
Радзівіл забіваў зброяй. Нічога яму не
каштавала стрэліць чалавеку ў лоб, нібы
сабаку, такія здарэнні лічыліся ў доме
і ў сям'і Радзівілаў нечым звычайным»...
Кароль Радзівіл атрымліваў ад сваіх
шматлікіх уладанняў у Польшчы, Літве,
Украіне і Беларусі шматмільённыя даходы.
Грошы, дабытыя крывёй і потам народа,
ён бяздумна траціў на забавы, банкеты,
раскошу.
Вялікія выпрабаванні выпалі
на долю жыхароў краю з-за палітыкі Караля
Радзівіла, які ўзначаліў гетманскую
групоўку магнатаў. У 1764 г. яе праціўнікі
арганізавалі генеральную кан федэрацыю
і з дапамогай польскага караля Станіслава
Аўгуста і царыцы Кацярыны II захапілі
ўладанні Радзівіла, у тым ліку Слуцкае
княства. Радзівіл уцёк у Венгрыю,
кіраўніцтва княствам перайшло ў рукі
канфедэратаў, якія грабілі горад і
навакольныя землі. У хуткім часе Радзівіл
пера йшоў на бок канфедэратаў і з ворага
Кацярыны II стаў яе верным слугой. Усе
яго ранейшыя ўладанні былі вернуты.
У
лістападзе 1791 г. Слуцкае княства як
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка,
праіснаваўшы некалькі стагоддзяў, было
ліквідавана ў сувязі з рэформамі
дзяржаўнага ладу ў Рэчы Паспалітай.
Слуцк стаў цэнтрам павету Наваградскага
ваяводства. Павет падзяляўся на сем
парафій, землі па Арэсе ўвайшлі ў склад
Глускай парафіі. Была прынята першая ў
Еўропе Канстытуцыя, праведзены многія
рэформы. Але час рэфармавання быў
упушчаны, ніці вялікай палітыкі
знаходзіліся ў руках іншаземных манархаў.
Незадаволеная рэформамі ў Рэчы Паспалітай
шляхта стварыла Таргавіцкую канфедэрацыю
і звярнулася за дапамогай да Расіі. У
сярэдзіне мая 1792 г. услед за 100-тысячнай
расійскай арміяй канфедэраты ўступілі
ў межы Рэчы Паспалітай. Спатрэбілася
два месяцы, каб разбіць польскае войска.
У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы
Паспалітай, у выніку якога землі Мінскай
акругі, у тым ліку і Любаншчыны, увайшлі
ў склад Расійскай дзяржавы. У 1794 г. пасля
другога падзелу Рэчы Паспалітай пачалося
паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша
Касцюшкі. Адна з самых гераічных старонак
гэтага паўстання на Беларусі была
ўпісана ў яго гісторыю атрадам Стэфана
Грабоўскага ў жніўні 1794 г. Трагічны
фінал гераічнага рэйду атрада адбыўся
пад Любанню на беразе Арэсы.
Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст
IV (Станіслаў Панятоўскі) вымушаны быў
адмовіцца ад прастола. У 1795 г. адбыўся
трэці падзел Рэчы Паспалітай паміж
Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Як дзяржава
яна перастала існаваць. Каля трох
мільёнаў чалавек, якія пражывалі на
тэрыторыі Беларусі, аказаліся ў складзе
Расійскай імперыі.
4) Лёс беларускай мовы у часы Расійскай імперыі. Рэч Паспалітая, з якой больш за два стагоддзі быў паяднаны лёс беларускага народа, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793 і 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам каля 3 млн чалавек адышлі да Расійскай імперыі.
Акт падзелу Рэчы Паспалітай быў вынікам знешняй агрэсіі замежных дзяржаў, якая стала магчымай дзякуючы ўнутранаму аслаб-ленню Рэчы Паспалітай, што было выклікана цэнтрабежнымі тэндэнцыямі ў палітычным, эканамічным, этнічным і рэлігійным жыцці дзяржавы.
3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Якія перамены ва ўнутра-ным жыцці Беларусі адбыліся са зменай яе дзяржаўнай прыналежнасці?
Расійскі ўрад адразу ажыццявіў шэраг мер па ўзмацненні свайго ўплыву на далучаных землях. Для аховы новых заходніх межаў будаваліся крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове і іншых месцах.
На беларускія землі распаўсюджваліся агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У сувязі з гэтым у 1796 г. праведзена адміністрацыйная рэформа. На тэрыторыі Беларусі былі створаны губерні: Бедаруская 7(у яе склад увайшлі Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы) з губернскім гррадам Віцебскам і насельніцтвам каля 1,5 млн чалавек;1Мінская /з губернскім горадам Мінскам і насельніцтвам каля 800 тыс. чалавек; )Літоўская (у яе ўвайшлі існаваўшыя Слонімская і Віленская губерйі) й Губернскім горадам Вільняй і насельніцтвам каля 1,6 млн чалавек.
У 1801 г. у выніку ўдасканальвання адміністрацыйнага дзялення Беларуская губерня была разбіта на Магілёўскую і Віцебскую, якія ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства; Літоўская губерня - на Гродзенскую і Віленскую, якія разам з Мінскай склалі Літоўскае генерал-губернатарства.
Выканаўчая ўлада ў губернях перадавалася губернатарам. У губернскіх цэнтрах пачыналі дзейнічаць органы адміністрацыйнага кіравання па расійскаму ўзору: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д. Кацярына II у наказе губернатарам у якасці першай задачы адзначыла "сохраненне тншнны н покоя...".
Усё насельніцтва беларускіх губерняў на працягу месяца пасля выхаду ўказа аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Асобам, што не згодны былі прысягнуць новай уладзе, дазвалялася ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу, прадаць за гэты час сваю не-рухомасць, у адваротным выпадку па сканчэнні тэрміну маёмасць пераходзіла ў казну. Магнаты і шляхта, заспакоеныя абяцаннямі Ка-цярыны II не парушаць іх правоў у большасці сваёй прынеслі прыся-гу царскай уладзе, бо не хацелі губляць уласнасць.
Складаная ўнутрыпалітычная абстаноўка ў беларускіх, украінскіх і літоўскіх губернях прымусіла расійскае кіраўніцтва шукаць шляхі ўмацавання тут сваіх пазіцый. Пры гэтым даводзілася лічыцца з гістарычнымі адрозненнямі ў характары і ўзроўні развіцця феадальных адносін у Расіі і яе заходніх губернях. Хаця аснова эканамічнага ладу - феадальная ўласнасць на землю - была і там і там аднолькавая, у Расіі, як ужо адзначалася, узровень развіцця вытворчых адносін быў вышэйшым. Цэнтральная ўлада ва унітарнай дзяржаве не пакідала шмат функцый феадалам, замацоўвала за сабой права суда і кант-ролю за ўзроўнем феадальнага прыгнёту сялян.
Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай развівалі свае феадальныя адносіны ва ўмовах дэцэнтралізаванай дзяржавы і таму практычна не ведалі такога рэгулявання. Тут яно насіла эпізадычны характар.
На Беларусі сяляне фактычна знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадалаў і амаль не мелі магчымасці апеляваць да дзяржавы. У феа-дала было шмат палітычных, эканамічных і іншых правоў, каб ахаваць сябе ад дзяржаўнага кантролю. Трымаючы ўласныя войскі, феа-дальныя маёнткі станавіліся "дзяржавамі ў дзяржаве". Гэта не толькі ўзмацняла прыгнёт, але і перашкаджала эканамічнаму развіццю Рэчы Паспалітай, зараджэнню капіталістычных адносін.
У XVI - XVII стст., калі ў Еўропе пачаў развівацца капіталізм, у Рэчы Паспалітай толькі закончыўся працэс масавага запрыгоньвання сялян: феадальны лад знаходзіўся ў сваім апагеі. У Расіі працэс за-раджэння таварна-грашовых адносін ішоў значна хутчэй. Рускія памешчыкі раней пачалі прыстасоўвацца да новых умоў гаспадарання, перавялі сялян на больш прагрэсіўную форму рэнты - грашовы чынш. Сяляне Рэчы Паспалітай трывала сядзелі на паншчыне, што закладвала аснову сур'ёзных сацыяльна-класавых канфліктаў.
На Беларусі раней склалася дваранская манаполія на зямлю. Яна зафіксавана ў Статутах ВКЛ ужо ў XVI ст. У Расіі дваранская манаполія зацверджана толькі ў сярэдзіне XVIII ст. пасля ліквідацыі ў 1754 г. сістэмы недваранскага землеўладання.
Феадальная зямельная ўласнасць на Беларусі раней страціла сваю залежнасць ад нясення ваеннай службы. 3 пачатку XVIII ст. "паспалітае рушэнне", удзел у якім лічыўся неабходнай умовай для валодання шляхтай землямі, ужо не склікалася. У Расіі ж толькі маніфест Пятра III у 1762 г. вызваліў дваранства ад абавязковага нясення дзяржаўнай службы.
Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання. Расія не ведала такой сацыяльнай групы землеўладальнікаў, як дробная шляхта. Адносны працэнт феадальных уласнікаў быў там значна ніжэйшы, чым у заходніх губернях. У Расіі збяднелыя памешчыкі гублялі свае правы і прывілеі і служылі ў якасці дзяржаўных чыноўнікаў. На Беларусі ж збяднелая шляхта паводле прававога статуса не адрознівалася ад магнатаў.
Розніца ў прававым становішчы дваранства ў Расіі і заходніх губернях была вялікая ўвогуле. У Рэчы Паспалітан. шляхта мела вялікія правы, а ўлада караля была занадта слабой. Ён быў пазбаўлены заканадаўчых паўнамоцтваў і з'яўляўся ўсяго толькі вярхоўнай выканаўчай уладай. Дзейнасць вышэйшага заканадаўчага органа ў краіне - сейма была паралізавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі".
Шляхта мела правы на канфедэрацыі (вайсковыя саюзы для абароны сваіх правоў) і мела магчымасць законна падымаць бунт (рокаш) супраць караля. Гэты палітычны плюралізм і прывёў да практычнай некіруемасці дзяржаўнага жыцця Рэчы Паспалітай.
Усе адзначаныя моманты дазвалялі феадалам далучаных губерняў адчуваць сябе дастаткова трывала і паспрабаваць заняць незалежную пазіцыю ў дачыненні да новай дзяржаўнай улады, нягледзячы на тое, што традыцыі палітычнага жыцця ў Расіі, дзе панавала абсалютная манархія, былі зусім іншыя.
Па гэтых прычынах палітыка царскага ўрада ў дачыненні да мясцовых феадалаў на першым этапе была вельмі памяркоўная. Шляхта заходніх губерняў захоўвала практычна ўсе ранейшыя правы і прывілеі. Адзінае, што ўрад рашуча ліквідаваў, дык гэта бескантрольную самастойнасць феадалаў, якая падрывала асновы дзяржавы. Шляхта згубіла правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне прыватнага войска і ўласных крэпасцяў. Усе астатнія правы засталіся.
Акрамя гэтага, у "Жалаванай грамаце" 1775 г. Кацярына II абвясціла, што "каждое состоянне (сословне) нз жнтелей прнсоедн-ненных земель вступает с самого сего дня во все оному свойственные выгоды по всему пространству нмпернн Росснйскон". Дваранству і купецтву беларускіх зямель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпу-татаў для выпрацоўкі праекта новага, агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. на Беларусі адбыліся выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і гу.бернскія дваранскія сходы.
Асноўная частка шляхты засталася задаволенай сваім новым становішчам і нават паднесла расійскаму ўраду адрас, у якім разам з іншым было сказана: "Жнвя не в Полыпе, мы чувствуем себя как бы в Полыые н даже лучше, чем в настояіцей ТІольше"(Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. С.167).
У адносінах да каталіцкай царквы спачатку таксама праводзілася асцярожная палітыка. Дазволена было вольна выконваць каталіцкія абрады. Маёмасць касцёлаў, кляштараў заставалася недатыкальнай. А згодна з даравальнай граматай Кацярыны II ад 1774 г., была засна-вана Беларуская каталіцкая епархія, што адпавядала інтарэсам польскіх і апалячаных беларускіх феадалаў. Аднак каталіцкаму духа-венству катэгарычна забаранялася хрысціць у сваю веру праваслаўных. Ва ўсякім выпадку, такога рэлігійнага прэсінгу, як праваслаўная царква ў Полыпчы, каталіцкая рэлігія не адчувала. Значная частка акаталічанага насельніцтва паступова пачала вяртацца ў праваслаўе.
На гарады Беларусі былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у "Даравальнай грамаце гарадам" 1785 г. Да прыкла-ду, у гарадах адмянялася юрысдыкцыя свецкіх ці духоўных феада-лаў. Шматлікія прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі былі выкуп-лены ўрадам. Кіраванне гарадскім жыццём канцэнтравалася ў прадстаўнічым органе - думе, якая выбіралася з гарадскіх саслоўяў.
Купецтва атрымала права на стварэнне гільдый, як гэта было ў Расіі. "Даравальная грамата гарадам" служыла ўжо інтарэсам новага класа -буржуазіі.
Спецыяльныя ўказы ўрада датычыліся і яўрэйскага насельніцтва. Указам ад 23 чэрвеня 1794 г. устанаўлівалася мяжа яўрэйскай аселасці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх губерняў. У гарадах гэтых губерняў яўрэям дазвалялася сяліцца, займацца рамяством і гандлем (займацца земляробствам ці набываць землі ім не дазвалялася). Яны маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам.
На беларускія губерні была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Уніфікаваліся розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва: уводзіўся падушны падатак і земскі збор. Аднак, улічваючы запушчаны стан беларускіх зямель (выяўлены ў час перапісу насельніцтва пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай), расійскі ўрад на два гады вызваліў усё насельніцтва ад выплаты дзяржаўных падаткаў. На пра-цягу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры ў параўнанні з расійскімі падаткаплацелыпчыкамі.
Што датычыцца заканадаўства, то расійскі ўрад стараўся паказаць, што не мае намеру замахвацца на прававыя нормы, здаўна ўстаноў-леныя на тэрыторыі заходніх губерняў. Ва ўсіх указах падкрэслівалася, што "суд н расправа внутреннне тех провннцнй в лнчных делах нмат пронзводнться по тамошннм правам н обычаям" і "нх языком". Ас-ноўным заканадаўчым кодэксам аж да 1840 г. заставаўся Статут ВКЛ 1588 г. Мясцовая ж адміністрацыя стваралася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.
Як бачна, на першым часе ўрад у беларускіх і іншых далучаных губернях імкнуўся падладкоўвацца пад шляхту ды іншыя слаі насельніцтва, спрабаваў мякка зняць апазіцыйныя настроі. Асцярожнасць у адносінах да Беларусі і іншых далучаных зямель, характэрная для палітыкі Кацярыны II і яе паслядоўнікаў, безумоўна, дыктавалася тактычнымі меркаваннямі, хаця ў тайных наказах сваім намеснікам царыца выказвала пажаданні, каб паміж Беларуссю і Расіяй "нсчезла грань ннородня". Але як гэта зрабіць, яна не мела яшчэ поўнай яснасці. У сакрэтным наказе князю Вяземскаму яна ў 1764 г. пісала аб "заходніх правінцыях", што "парушаць прывілеі іх усе адразу вельмі непрыстойна было б, аднак і называць іх чужаземнымі і абыходзіцца з імі на гэткай аснове ёсць болып як памылка, а можна сказаць з пэўнасцю, што глупства...", каб яны "абруселі і да далучэння прывыклі", трэба пасылаць туды для вярхоўнага кіраўніцтва "не руссопетов н тому падобное", а людзей паважаных, ад дзейнасці якіх "выходнло бы взанмное уваженне" (Цвікевіч А. Западно-русснзм // Спадчына. 1991. № 2. С.ЗО).
Аднак рост незадаволенасці значнай часткі шляхты каталіцкага веравызнання і каталіцкага духавенства прымусіў царызм дзейнічаць больш актыўна. Першым крокам у гэтым напрамку з'явілася ўвя-дзенне на Беларусі землеўладання расійскага дваранства за кошт дзяр-жаўнага фонду. Асноўная частка дзяржаўных зямель разам з сялянамі была раздадзена Кацярынай II у Заходняй Беларусі расійскім дваранам ды чыноўнікам. 3 750 тыс. чалавек мужчынскага полу, якія пражывалі на далучаных землях, 140 тыс. перайшло да расійскіх памешчыкаў і дзяржаўных чыноўнікаў. Усяго на далучанай да Расіі тэрыторыі Беларусі з 1772 па 1796 г. Кацярына II перадала расійскім дваранам 150 550 душ. Павел 1 на працягу 1796 - 1801 гг. аддаў 51 памешчы-ку яшчэ каля 28 тыс. сялянскіх душ мужчынскага полу. У 1773 -1795 гг. ва ўсходняй частцы Беларусі (Магілёўская і Віцебская губерні) атрымалі ва ўласнасць буйныя маёнткі 85 расійскіх памешчыкаў. У Мінскай губерні ў гэты ж час было падаравана розным асобам 42 290 душ мужчынскага полу, у Гродзенскай - 33 052, у Віленскай - 5319.