Файл: беларусский язык-лексика.doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 28.12.2019

Просмотров: 1805

Скачиваний: 6

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

У родным склоне ў адзіночным ліку назоўнікі мужчынскага роду могуць мець канчаткі -а(-я) і -у(-ю). Гэта залежыць ад лексічнага значэння назоўнікаў.

Канчаткі -а(-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:

асобу чалавека, жывую істоту (адушаўлёныя назоўнікі): салдата, вучня, аленя, камара, зайца;

канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія паддаюцца лічэнню: агурка, руля, стала, падручніка;

органы і часткі цела чалавека, жывёлы: зуба, ілба, пальца, хваста, рога, але твару;

адзінкі вымярэння: грама, метра, літра, гектара, месяца, дня, года, сакавіка, але веку, ранку, абеду, з году ў год;

грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы: камітэта, завода, інстытута, палка, штаба, прафсаюза;

геаграфічныя назвы і паняцці: горада, раёна, хутара, Полацка, Алтая;

навуковыя, тэхнічныя тэрміны: катэта, суфікса, куба, назоўніка, сінуса, санета, твора, мінуса, але склону, роду, ліку;

назвы музычных твораў: паланэза, крыжачка, факстрота, балета, вальса, шлягера;

назвы відаў спорту, гульняў: футбола, бокса, хакея, тэніса, пасьянса, покера, брыджа.

Канчаткі -у(-ю) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:

абстрактныя паняцці, адцягненыя якасці, дзеянні, стан: азарту, блакіту, гневу, гумару, колеру, розуму, лёсу, матыву, страху, прагрэсу, палёту, ходу, старту, штурму, спакою;

прасторавыя паняцці, напрамкі, неакрэсленыя прамежкі часу: абрысу, абшару, космасу, краявіду, далягляду, нізу, стэпу, разлогу, але поўдня, калі ж гэтыя назоўнікі маюць суфікс -ок, тады ў родным склоне яны маюць канчатак : луг – лугу, лужок – лужка;

грамадскія плыні, фармацыі, навуковыя тэорыі: капіталізму, дарвінізму, апартунізму, імпрэсіянізму;

захворванні: бранхіту, грыпу, інфаркту, паралічу;

з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: агню, віхру, граду, шторму, урагану, інею, снегу, галалёду;

рэчыўныя паняцці: бензіну, вадароду, тлушчу, пяску, рысу, гуляшу, шоўку, але аўса, жаўтка, хлеба;

сукупнасці прадметаў (зборныя назоўнікі): посуду, лесу, саду, ельніку, бярэзніку, чабору.

Некаторыя назоўнікі маюць паралельныя канчаткі -а(-я) і -у(-ю) у залежнасці ад значэння, якое набывае слова ў кантэксце:


апарат – (-а) ‘прыбор, прыстасаванне’

(-у) ‘сукапнасць устаноў’

бялок – (-а) ‘частка яйка’

(-у) ‘складанае арганічнае рэчыва’

выхад – (-а) ‘дзверы, вароты’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова выйсці-выходзіць’

гардэроб – (-а) ‘шафа для адзення’, ‘месца ў грамадскім будынку для

захоўвання верхняга адзення’

(-у) ‘усё адзенне аднаго чалавека’

дагавор – (-а) ‘дакумент’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова дагаварыцца

дом – (-а) ‘будынак’

(-у) ‘радня, родныя мясціны’

загад – (-а) ‘дакумент’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова загадваць – загадаць’

закон – (-а) ‘дэкрэт, пастанова’

(-у) ‘агульнапрынятыя правілы, звычаі’

з’езд – (-а) ‘форма грамадскай дзейнасці’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова з’язджацца – з’ехацца’

каранцін – (-а) ‘санітарны пункт’


(-у) ‘часовая ізаляцыя хворых’

курс – (-а) ‘сістэматычны выклад якой-небудзь навукі’

(-у) ‘напрамак руху’

лістапад – (-а) ‘назва месяца’

(-у) ‘ападанне лісця восенню’

народ – (-а) ‘у іменных спалучэннях: перамога народа, радасць народа

(-у) ‘у зборным значэнні: многа народу

пад’езд – (-а) ‘уваход у будынак’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова пад’язджаць – пад’ехаць’

перавод – (-а) ‘грашовае адпраўленне праз банк’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова перавесці – пераводзіць

пропуск – (-а) ‘дакумент на права ўваходу’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова прапускаць – прапусціць’,

няяўка на заняткі’

рахунак – (-а) ‘дакумент, дзе вызначана сума грошай, якая павінна

быць заплачана за што-небудзь’

(-у) ‘фінансавыя аперацыі’

суд – (-а) ‘установа’

(-у) ‘думка, вывад’

узвод – (-а) ‘вайсковае падраздзяленне’, ‘частка затвора’

дзеянне паводле дзеяслова ўзводзіць – узвесці

У залежнасці ад значэння ў родным склоне ўжываецца канчатак
-а(- я) або -у(-ю) у назоўніках, якія з’яўляюцца назвамі дрэў (бук, дуб, клён, ясень). Калі гэтыя назоўнікі абазначаюць канкрэтныя асобныя дрэвы, ужы-ваецца канчатак -а(-я). Калі ж яны абазначаюць драўніну або маюць значэнне зборнасці , тады ўжываецца канчатак -у(-ю): галіны дуба – стол з дубу.

Тым не менш існуе вялікая колькасць слоў, для якіх вельмі складана выбраць канчатак у родным склоне, бо не заўсёды магчыма аднесці назоўнік да пэўнага пункта правіла: даху, гмаху, матча, мітынгу, крызісу, вытоку, акіяна, каштарыса, рынку, тэксту, тыражу.

Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. У родным, давальным і месным склонах яны маюць канчаткі -ы(-і), у творным склоне – канчаткі -у(-ю).
























































13.Скланенне ўласных назоўнікаў.

Прозвішчы на -а(-я), якія суадносяцца з назвамі прадметаў жаночага роду, набываюць склонавыя канчаткі адпаведных назоўнікаў першага скланення. Прозвішчы з асновай на г, к, х і ненаціскным канчаткам скланяюцца ў залежнасці ад полу асобы: жаночыя прозвішчы скланяюцца як назоўнікі першага скланення, а мужчынскія – як назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я).


ж.р. м.р.


Н.

Бульба

Крапіва

Р.

Бульбы

Крапівы

Д.

Бульбе

Крапіве

В.

Бульбу

Крапіву

Т.

Бульбай

Крапівой

М.

пры Бульбе

Крапіве

Н.

Сарока

Саладуха

Р.

Сарокі

Саладухі

Д.

Сароцы

Саладусе

В.

Сароку

Саладуху

Т.

Сарокай

Саладухай

М.

пры Сароцы

Сароку

Прозвішчы, якія не суадносяцца з назвамі прадметаў, скланяюцца ў тым выпадку, калі адносяцца да мужчыны, а калі адносяцца да жанчыны, то не скланяюцца.


м.р. ж.р.


Н.

Глебка Аляксей

Глебка Наталля

Р.

Глебкі Аляксея

Глебка Наталлі

Д.

Глебку Аляксею

Глебка Наталлі

В.

Глебку Аляксея

Глебка Наталлю

Т.

Глебкам Аляксеем

Глебка Наталляй

М.

пры Глебку Аляксею

Глебка Наталлі


14.Прыметнік, ступені параўнання прыметнікаў.

Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета. Прыметнікі змяняюцца па родах, ліках і склонах. Вылучаюць тры разрады прыметнікаў: якасныя, адносныя і прыналежныя.

Якасныя прыметнікі адказваюць на пытанне які? і абазначаюць прыметы, якія могуць праяўляцца ў большай ці меншай ступені: вясёлы – весялейшы, моцны – мацнейшы. Некаторыя якасныя прыметнікі могуць набываць значэнне адносных у тэрміналагічных спалучэннях: лёгкая прамысловасць, чорная металургія, белы хлеб.

Адносныя прыметнікі адказваюць на пытанне які? і абазначаюць адноснасць да назоўніка або іншай прыметы: лясны – які адносіцца да лесу; гадавы – які адносіцца да года; драўляны – які адносіцца да дрэва, зроблены з дрэва; учарашні – які адносіцца да ўчорашняга дня. Адносныя прыметнікі, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні, пераходзяць у разрад якасных: жалезная бочка (адносны) – жалезныя нервы (якасны), тэатральныя крэслы (адносны) – тэатральны жэст (якасны).

Прыналежныя прыметнікі адказваюць на пытанне чый? і абазначаюць прыналежнасць нейкай асобе або іншай жывой істоце: матчына хустка, бацькаў капялюш, буслава гняздо.

Калі прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць асобе, то яны ўтвараюцца пры дапамозе розных суфіксаў у залежнасці ад полу. Ад назваў асоб мужчынскага полу гэтыя прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -аў, -еў, -оў, -ёў: бацька – бацькаў, Антон – Антонаў, Сяргей – Сяргееў, Васіль – Васілёў; ад назваў асоб жаночага полу – пры дапамозе суфіксаў -ін, -ын: Галіна – Галінін, сястра – сястрын. Трэба асабліва заўважыць, што суфікс -яў не выкарыстоўваецца для ўтварэння прыналежных прыметнікаў, таму і пры ўтварэнні імёнаў па бацьку не выкарыстоўваецца суфікс -яв : Васілёў сын – Васілевіч, Мікалаеў сын – Мікалаевіч.

Ступені параўнання якасных прыметнікаў

Якасныя прыметнікі маюць дзве ступені параўнання – вышэйшую і найвышэйшую, якія маюць па дзве формы – простую і складаную


простая форма


вышэйшая

ступень

аснова пачатковай формы + суфіксы -ейш, -эйш хутчэйшы, мацнейшы


найвышэйшая

ступень

прыстаўка най-
+ вышэйшая ступень

найхутчэйшы,

наймацнейшы


складаная форма

словы больш, менш
+
пачатковая формы

больш хуткі, менш моцны

словы самы, найбольш,

найменш + пачатковая форма

самы хуткі,

найбольш моцны


У індаеўрапейскіх мовах некаторыя прыметнікі маюць суплетыўныя (неаднакарэнныя) асновы ступеней параўнання: добры – лепшы, дрэнны – горшы, вялікі – большы, малы – меншы. Параўнайце: рус. хороший – лучший, плохой – худший, англ. good – better, bad – worse, ням. gut – besser, viel – mehr, фр. bon – miu, mauvais – pire, лац. bonus – melior, malus – pejor.






15.Лічэбнік, скланенне лічэбнікаў.

Лічэбнік – часціна мовы, якая абазначае абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні.

Паводле структуры лічэбнікі падзяляюцца на простыя, якія маюць адзін корань (тры, сем, сто), складаныя, у якіх два корані (пяцьдзесят, восемсот), і састаўныя, якія ўтвараюцца спалучэннем простых ці скла-даных лічэбнікаў (трыста дваццаць пяць, шэсцьсот восемдзесят два).

Паводле значэння і граматычнай структуры вылучаюцца наступныя разрады лічэбнікаў:

колькасныя (тры, восем, дзевятнаццаць, многа, мала, дзве шостыя);

зборныя (двое, пяцёра, дзявяцера, дзясяцера);

парадкавыя (першы, шосты, дзве тысячы восьмы).

Колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактныя лікі, колькасць цэлых адзінак ці частак цэлага, указваюць на колькасць прадметаў пры лічэнні. У іх ёсць пэўныя асаблівасці, якія трэба ўлічваць пры ўжыванні лічэбнікаў.

Лічэбнік адзін змяняецца па родах і ліках: адзін, адна, адно, адны.

Лічэбнік два мае родавыя адрозненні: два – для мужчынскага роду, дзве – для жаночага. Пад уплывам рускай мовы часта робяцца памылкі ва ўжыванні гэтага лічэбніка пры спалучэнні з лічэбнікам тысяча. Паколькі тысяча – назоўнік жаночага роду, то і ўжываць трэба форму жаночага роду дзве.


в русском языке

И. две тысячи

Р. двух тысяч

Д. двум тысячам

В. две тысячи

Т. двумя тысячами

П. о двух тысячах

у беларускай мове

Н. дзве тысячы

Р. дзвюх тысяч

Д. дзвюм тысячам

В. дзве тысячы

Т. дзвюма тысячамі

М. пры дзвюх тысячах

Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў скланяецца кожнае слова як самастойны лічэбнік, напрыклад, 352 730:


Н. трыста пяцьдзесят дзве тысячы семсот трыццаць

Р. трохсот пяцідзесяці дзвюх тысяч сямісот трыццаці

Д. тромстам пяцідзесяці дзвюм тысячам сямістам трыццаці

В. трыста пяцьдзесят дзве тысячы семсот трыццаць

Т. трымастамі пяццюдзесяццю дзвюма тысячамі сямюстамі трыццаццю

М. пры трохстах пяцідзесяці дзвюх тысячах сямістах трыццаці


Лічэбнікі паўтара ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду і паўтары з назоўнікамі жаночага роду ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму і захоўваюць родавыя адрозненні.


Н. паўтара кілаграма, паўтары тоны, паўтараста рублёў

Р. паўтара кілаграма, паўтары тоны, паўтараста рублёў

Д. паўтара кілаграмам, паўтары тонам, паўтараста рублям

В. паўтара кілаграма, паўтары тоны, паўтараста рублёў


Т. паўтара кілаграмамі, паўтары тонамі, паўтараста рублямі

М. ( пры) паўтара кілаграмах, паўтары тонах, паўтараста рублях

Зборныя лічэбнікі абое, абодва, абедзве, двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзявяцера, дзясяцера абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як сукупнасць, адно цэлае. Зборныя лічэбнікі, утвораныя ад колькасных, большых за дзесяць, ужываюцца рэдка.

Зборныя лічэбнікі ўжываюцца:

з назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду: двое хлопцаў, трое сонь, шасцёра мужчын;

з назоўнікамі дзеці, людзі, асобы: сямёра людзей, пяцёра дзяцей, сямёра асоб;

з назвамі маладых істот: чацвёра кацянят, пяцёра шчанят;

з асабовымі займеннікамі мы, вы, яны: нас было трое, дайце ім дваім;

з неадушаўлёнымі множналікавымі назоўнікамі і з назвамі парных прадметаў: двое ботаў (дзве пары ботаў), трое нажніц, але ва ўскосных склонах, акрамя вінавальнага, у такіх выпадках зборныя лічэбнікі замяняюцца колькаснымі.

Парадкавыя лічэбнікі

Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак аднародных прадметаў пры лічэнні: першы дзень, пятыя суткі, чацвёртая гадзіна. Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова: у дзве тысячы восьмым годзе, на трыста семдзесят пятым кіламетры.



16.Займеннік. Прыслоўе.

Займеннік – гэта часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы прадметаў ці колькасць, не называючы іх.

Вылучаюцца наступныя разрады займеннікаў:

асабовыя (я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны);

зваротны (сябе);

прыналежныя (мой, твой, наш, ваш, свой, іхні, ягоны, ейны);

указальныя (гэты, той, такі, гэтакі, гэткі, столькі, гэтулькі);

азначальныя (кожны, іншы, сам, увесь, самы, усякі, усялякі, любы);

пытальныя (хто? што? які? каторы? чый? колькі?);

адносныя (хто, што, які, каторы, чый, колькі);

адмоўныя (ніхто, нішто, нічый, ніякі);

няпэўныя (нехта, нешта, нечы, нейкі, некаторы, некалькі, хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый).

Пры скланенні асабовых займеннікаў сустракаюцца памылкі, якія робяцца пад уплавам рускай мовы. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на давальны і месны склоны.


















17.Дзеяслоў.

Дзеяслоў – часціна мовы, якая абазначае дзеянне або стан. Дзеясловы маюць пастаянныя прыкметы (трыванне, стан, пераходнасць, зваротнасць) і зменныя (лад, час і асобу). У форме прошлага часу і ўмоўнага ладу змяняюцца і па родах.

Пачатковай формай дзеяслова з’яўляецца інфінітыў, яго паказчыкамі з’ўляюцца формаўтваральныя суфіксы -ць, -ці, -чы: хадзіць, несці, бегчы.

Дзеясловы бываюць закончанага і незакончанага трывання. Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць абмежаванае дзеянне і адказваюць на пытанне што зрабіць?: прыйсці, сказаць, легчы. Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць працяглае дзеянне і адказваюць на пытанне што рабіць?: пералічваць, везці, пячы. Некаторыя дзеясловы могуць ужывацца як у значэнні закончанага трывання, так і незакончанага трывання, да іх можна паставіць абодва пытанні (што рабіць? і што зрабіць?), такія дзеясловы называюцца двухтрывальнымі: адрасаваць, арандаваць, рапартаваць, актывізаваць, даследаваць, прапанаваць.