Файл: Станаленне беларускай дзіцячай літаратуры (хіх ст.) Пачатак хіх стагоддзя.pptx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 24.10.2023
Просмотров: 194
Скачиваний: 1
СОДЕРЖАНИЕ
Станаўленне беларускай дзіцячай літаратуры
Самыя значныя творы пачатку ХІХ стагоддзя – ананімныя паэмы “Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат”.
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі ўзнікненне кожнага новага твора на беларускай мове было падеяй.
Як вы разумееце змест верша П. Багрыма?
Верш “Зайграй, зайграй хлопча малы” вылучаецца паэтычнасцю і глыбокім грамадзянскім зместам.
Характэрнай для ХІХ ст. была дзейнасць пісьменнікаў, якія пісалі па-польску і па-беларуску:
Алегарычны змест кнігі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.
Месца кнігі ў дзіцячым чытанні
Асаблівае месца ў творчай спадчыне Яна Чачота займаюць творы на гістарычную тэматыку.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808 – 1884)
Францішак Багушэвіч (1840 – 1900)
З прадмовы Ф. Багушэвіча да кнігі «Дудка беларуская».
Паэма Ф. Багушэвіча «Кепска будзе»
Самым блізкім да дзіцяга фальклору з’яўляецца верш Ф. Багушэвіча «Калыханка»
Беларуская літаратура пачатку ХХ ст. развівалася ў рэчышчы адраджэнскага руху.
Дзіцячая літаратура ў 20-я гады
- творы сацыяльная, сямейна-побытавага зместу (апавяданнi:
У маі 1906 года заснавана першае беларускае легальнае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца».
Другой дзiцячай кнiгай было «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткi (1906).
Змест дзвюх частак «Першага чытання для дзетак беларусаў» Цёткi (1906).
Творы М. Багдановіча, якія ўваходзяць у дзіцячае чытанне
Адметнае месца ў творчасцi М. Багдановiча займае пейзажная лiрыка.
Казкi М. Багдановiча «Сон-трава», «Музыка», «Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык».
У лiрыцы М. Багдановiча адбываецца паэтызацыя духоўнай спадчыны, нацыянальных традыцый.
Тэматычная разнастайнасць вершаў i апавяданняў Цёткi (Алаізы Пашкевіч) (1876 – 1916)
Апавяданне «Гутаркi аб птушках»
Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі) (1868 – 1918).
П’еса К. Лейкі “Снатворны мак”
Дзіцячая літаратура ў 20-я гады
Дзіцячая літаратура ў 20-я гады
Якуб Колас (К.М. Міцкевіч) як дзіцячы пісьменнік
Перыя педагагічныя ідэі пачаў выказваць у газеце “Наша ніва”
Якуб Колас з дзецьмі Карэліччыны
“Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909) – хрэстаматыя для вучняў ІІ класа.
І.П. Чыгрын вылучае ў “Казках жыцця” наступныя праблемы:
Я. Колас апрацоўваў народныя казкі і ствараў свае.
Тэматычная разнастайнасць лiрычных твораў Якуба Коласа, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне
Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) (1886 – 1941)
Сняжыначкі-пушыначкі Ляцелі матылькамі. Над хмызамі над шызымі Дыміліся дымкамі…
Станаўленне беларускай дзіцячай літаратуры
(ХІХ ст.)
Пачатак ХІХ стагоддзя
У беларускай літаратуры пачатку ХІХ ст. захоўваліся традыцыі бурлескнай і прадыйнай паэзіі:
- перадача высокіх тэм сродкамі бытавога апавядання ці анекдота;
- схільнасць да грубага камізму;
- знарочытая несур’ёзнасць аповяду;
- у мове – арыентацыя на бытавую плынь народнай гаворкі, схільнасць да вульгарызмаў, прастамоўяў.
Самыя значныя творы пачатку ХІХ стагоддзя – ананімныя паэмы “Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат”.
“Энеіда навыварат” – пародыя на старажытнарымскую паэму Вергілія “Энеіда”.
“Тарас на Парнасе” – арыгінальны твор.
Гэтыя паэмы не былі дзіцячымі, але праз лёгкасць успрыняцця, дасціпны гумар і зразумелы змест маглі трапіць у кола дзіцячага чытання, асабліва пры дыфіцыце беларускамоўных кніг. Маючы забаўляльны характар, яны адпавядалі запатрабаванням маленькага чытача і слухача.
Новы этап у беларускай літаратуры ХІХ ст. настаў пасля паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага (1863 г.). У 1865 годзе друк на беларускай мове быў забаронены.
Гэта забарона праіснавала да рэвалюцыі 1905 года.
Як ні дзіўна, але менавіта ў час поўнага нацыянальнага заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў-беларусістаў з’яўляецца ідэя беларускага нацыянальнага Адраджэння.
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі ўзнікненне кожнага новага твора на беларускай мове было падеяй.
Вельмі каштоўны для літаратуры, у прыватнасці, дзіцячай, адзіны верш Паўлюка Багрыма (1812 – каля 1891), які дайшоў да нас – верш “Зайграй, зайграй хлопча малы…”. Захаваўся дзякуючы публікацыі ў кнізе “Аповесцьмайго часу” (Лондан, 1891)
польскага літаратара
І. Яцкоўскага.
Іншыя вершы забараніла
друкаваць цэнзура.
Як вы разумееце змест верша П. Багрыма?
ЗАГРАЙ, ЗАГРАЙ, ХЛОПЧА МАЛЫ…
Заграй, заграй, хлопча малы, І ў скрыпачкі і ў цымбалы. А я заграю ў дуду, Бо ў Крошыне жыць не буду.
Бо ў Крошыне пан сярдзіты, — Бацька кіямі забіты, Маці тужыць, сястра плача… Дзе ж ты пойдзеш, небарача?
Дзе я пайду? Мілы Божа! Пайду ў свет, у бездарожжа, У ваўкалака абярнуся, Слёзна на вас абзірнуся.
Будзь здарова, маці міла! Каб ты мяне не радзіла, Каб ты мяне не карміла, Шчасліўшая ты бы была!
Каб я каршуном радзіўся, Я бы без паноў абыўся: У паншчыну б не пагналі, І ў маскалі не аддалі.
Мне пастушком век не быці І ў маскалях трудна жыці, А я і расці баюся, Дзе ж я, бедны, абярнуся?
Ой, кажане, кажане! Што ж не сеў ты на мяне? Каб я большы не падрос Ды ад бацькавых калёс.
Верш “Зайграй, зайграй хлопча малы” вылучаецца паэтычнасцю і глыбокім грамадзянскім зместам.
У Крошыне адыбыўся бунт, удзельнікі якога былі жорстка пакараныя. Сам П. Багрым быў здадзены ў рэкруты. Вярнуўся ў роднае мястэчка ўжо пажылым чалавекам і да канца жыцця працаваў там кавалём.
Герой верша шкадуе, што не можа застацца малым дзіцём і не бачыць пакутаў блізкіх.
Лірычны герой верша – дзіця.
Характэрнай для ХІХ ст. была дзейнасць пісьменнікаў, якія пісалі па-польску і па-беларуску:
Ян Баршчэўскі;
Ян Чачот;
Вінцэсь Каратынскі;
Арцём Вярыга-Дарэўскі;
Уладзіслаў Сыракомля;
Вінцэнт-Дунін Марцінкевіч.
Ян Баршчэўскі (1796 – 1851)
Вядомы найперш сваім зборнікам беларускіх казак і фантастычных апавяданняў, напісаным на польскай мове – “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Твор быў упершыню апублікаваны на беларускай мове ў газеце “Гоман” (1906). Сучаснікі заўважалі ў творчасці Баршчэўскага “беларускі гафманізм” з яго сімволіка-фантастычнай формай адлюстравання барацьбы светлых і цёмных сіл.
Алегарычны змест кнігі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.
Кніга Я. Баршчэўскага, напісаная на польскай мове, накіравана да адукаваных землякоў, якія не ведаюць роднае мовы.
У сімволіка-алегарычнай форме пісьменнік паказвае актуальныя праблемы свайго часу: страту людзьмі духоўнасці, знішчэнне святыняў, пагарду да свайго, нешанаванне памяці аб продках, прагу да багацця, у тым ліку і праз супрацоўніцтва з ворагамі, адсутнасць трывалых маральных каштоўнасцей.
Кампазіцыя. Кампазіцыйна «Шляхціц Завальня» складаецца з трыццаці васьмі частак: апавяданняў-прыпавесцей, устаўных навел, лірычных адступленняў і ўспамінаў, звязаных паміж сабой асобай слухача і каментатара апавяданняў шляхціца Завальні.
Месца кнігі ў дзіцячым чытанні
Кніга цікавая ў першую чаргу падлеткам, якіх вабіць усё незвычайнае, загадвае і страшнае. Ва ўмовах папулярнасць жанра фэнтэзі гэты твор захапляе таямнічай загадкавасцю, незвычайнымі персанажамі: чараўнікі, ваўкалакі, Вужачы Цар, кот Варгін, жанчына з валасамі, якія крычалі на галаве, духі і інш.
У кнізе адлюстроўваецца барацьба добрых і злых сіл, часта выкарыстоўваюцца казкавыя элементы (асабліва выразна – у апошнім, 14 “абрамленым апавяданні” “Дзіўны кій”.
Ян Чачот (1796 – 1847)
Пісьменнік-рамантык. Значную ролю ў станаўленні беларускай літаратуры адыгралі яго балады: “Наваградскі замак”, “Радзівіл, або Заснаванне Вільні”, “Шчупак”, “Свіцязь” і іншыя.
Паўплываў на творчасць
А. Міцкевіча.
Сюжэты браў з беларускіх паданняў, казак, народных звычаяў.Асаблівае месца ў творчай спадчыне Яна Чачота займаюць творы на гістарычную тэматыку.
Гэта цыкл, куды ўвайшлі песні балады пра славутых гістарычных асоб нашай зямлі: «Заснаванне Вільні», «Каранацыя Міндоўга», «Тураў рог Гедыміна», «Уцёкі Кейстута з Мальборга», «Ягайла і Ядзвіга».
«Кожны з народаў шукае ў попеле мінуўшчыны сваю славу, свае асаблівасці, даказвае, што і ён заслугоўвае пашаны з боку іншых народаў. Дык няхай жа ні ў кога не выкліча незадаволенасці, калі і ліцвін успомніць сваю даўнюю славу, каб сціпла, па-хрысціянску расказаць пра яе» (Ян Чачот.).
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808 – 1884)
Не пісаў твораў для дзяцей, ае яго беларускія паэмы і апавяданні, а таксама камедыя “Пінская шляхта”, каштоўныя для дзіцячага і юнацкага чытання.
Для твораў характэрная сакавітая мова, па-майстэрску апрацаваны фальклорны сюжэт, наяўнасць блізкіх дзіцячаму ўспрыманню прыпевак, прымавак, песень (“Стаўроўскія дзяды”, “Шчароўскія дажынкі”, “Гапон”).
Францішак Багушэвіч (1840 – 1900)
Выразна ўсведамляў значэне мовы для абуджэння нацыянальнай свядомасці (прадмова да зборніка “Дудка беларуская” , якая стала дэвізам нацыянальнага адраджэння).
Многія творы ўвайшлі ў кола дзіцячага чытання: вершы “Калыханка”, “Бог не роўна дзеле”, “Песня (Чаго бяжыш, мужычок?)”, паэма “Кепска будзе”.
Пісаў байкі. Сацыяльны падтэкст мае байка “Воўк і авечка” (у вобразе ваўка выступае аканом, які адпраўляе сына сялянкі ў рэкруты).
Ф. Багушэвіч Песня
Чаго бяжыш, мужычок? – Паганяе мароз. Чаму ляжыш, мужычок? – Бо урадніка вёз. Чаго ты п'еш, мужычок? – Бо і хлеба не еў. За што ты б'еш, мужычок? – Бо і сам тое меў. Нашто ты краў, мужычок? – Бо свайго не пазнаў. Чаму ты лгаў, мужычок? – Бо хтось праўду украў. Чаму чорны, мужычок? – Бо у хаце курыць. Не праворны, мужычок? – Бо усякі журыць. Чаму цёмны, мужычок? – Бо пад цёмным сяджу. Чаму бяздомны, мужычок? – Бо чужога гляджу. Чаму хіцёр, мужычок? – Бо дурны, як варона. Чаго умёр, мужычок? – Уцякаў ад «закона»!
З прадмовы Ф. Багушэвіча да кнігі «Дудка беларуская».
Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна? Яно добра, а навет і трэба знаць суседзкую мову, але наперш трэба знаць сваю. Перадумаўшы ўсё гэта, я, братцы, адважыўся напісаць для вас сякія-такія вершыкі: хто іх спадабае, таму дзякуй! А хто падумае лепш і больш напісаць, таму чэсць вечная і ад жывых людзей, і ад бацькавых касцей! А пісаць ёсць шмат чаго!
Спрадвеку, як наша зямелька з Літвой злучылася, як і з Польшчай з'ядналася дабравольна, дык усе яе «Бяларусяй» звалі, і недарма ж гэта! Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая; нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася.
Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы.
Ужо больш як пяцьсот гадоў таму, да панавання князя Вітэнэса на Літве, Беларусія разам з Літвой баранілася ад крыжацкіх напасці, і шмат местаў, як Полацк, прызнавалі над сабой панаванне князёў Літоўскіх, а после Вітэнэса Літоўскі князь Гядымін злучыў зусім Беларусію з Літвой у адно сільнае каралеўства і адваяваў шмат зямлі ад крыжакоў і ад другіх суседаў. Літва пяцьсот дваццаць гадоў таму назад ужо была ад Балтыцкага мора ўдоўжкі аж да Чорнага, ад Дняпра і Днястра-ракі да Нёмна; ад Каменьца места аж да Вязьмы - у сярэдзіне Вялікаросіі; ад Дынабурга і за Крамяньчук, а ў сярэдзіне Літвы, як тое зярно ў гарэху, была наша зямліца - Беларусь! Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак... (Мацей Бурачок, 1891)
Паэма Ф. Багушэвіча «Кепска будзе»
Гэта твор аб жыцці народа ў тагачаснай Беларусі, аб яго невымерных пакутах і няшчасці.
Аснову сюжэта паэмы складае драматычны лёс хлопчыка Аліндаркі , які залежыць не ад таго, што ён чалавек няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а з самага нараджэння ўсё яго жыццё пайшло не так як трэба:
Як я толькі нарадзіўся—
Бацька сказаў: ”Кепска будзе!”
Ну дык жа ж не памыліўся:
Здзекваліся бог і людзі.
Хоць вобраз Аліндаркі мае рысы, запазычаныя з фальклорнай традыцыі (напрыклад, абагульненасць, нераспрацаванасць), ён рэалістычны, народны, эмацыйна блізкі дзіцяці.
Твор выхоўвае спачуванне, міласэрнасць, пачуццё справядлівасці.
Самым блізкім да дзіцяга фальклору з’яўляецца верш Ф. Багушэвіча «Калыханка»
Форма твора нагадвае народную песню, выкарыстоўваецца фальклорная вобразнасць і рытміка:
Люлi, cынoк, люлi, люлi!
Уce кypaчкi пacнyлi,
Oй, пacнyлi i кypчaткi
Пaд cкpыдэлькaм cвaёй мaткi...
Пры гэтым звapoт дa нaцыянaльныx i caцыяльныx пpaблeм, нaдaе кaлыxaнцы нoвы змecт. Лёc нapoджaнaгa cынa пpaгнaзye мaцi пpaз вoбpaз «пaнa...». Пapaзвaжaўшы пpa тaкyю мaгчымacць, янa нe жaдae, кaб cын выpaкaўcя cвaйгo, i дae ямy тaкi нaкaз:
Oй, нe бyдзь ты лeпeй пaнaм,
Hi вялiкiм кaпiтaнaм,
Бyдзь, чым мaтaнькa paдзiлa,
Kaб y гocцi нe xaдзiлa,
Kaб вeк з тaбoю вeкaвaлa,
Гapaвaлa, пpaцaвaлa...
Янка Лучына (1851 – 1897)
На польскай і беларускай мовах пісаў сучаснік Францішка Багушэвіча Янка Лучына (1851—1897). Яго паэзія глыбока патрыятычная, выклікае ў душы дзіцяці замілаванне роднай прыродай. Вартая захаплення і мова Я. Лучыны — чыстая, ясная, простая, зразумелая, пазбаўленая паланізмаў (апошняе было ўласціва творам сярэдзіны XIX ст.). Вось як паэт расказвае пра свой край у вершы “Роднай старонцы”: “I непрыглядную хату з пажыткамі, // I поле скупое, выган без пашы // Мы, апрануўшыся старымі світкамі, // Любім і цэнім — бо яны нашы”.
Адам Гурыновіч (1896 – 1894)
Традыцыі, закладзеныя Францішкам Багушэвічам, наследаваў Адам Гурыновіч (1869—1894), які ў вершы «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею» выказаў шанаванне аўтару «Дудкі беларускай».
А. Гурыновіч па праву лічыцца адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры. Выразным дыдактызмам вылучаюцца яго вершы “Каток” i “Рыбак”. Паводле зместу, тэта вершы-прытчы, у якіх з дапамогай паралелізму, параўнання, супастаўлення аўтар дамагаецца раскрыцця народнай мудрасці. Так, у вершы “Каток” ён на прыкладзе катка-небаракі даходліва тлумачыць, чаму “калі ты што-кольвек захочаш пазнаць, то мусіш не мала над тым працаваць”.