Файл: Станаленне беларускай дзіцячай літаратуры (хіх ст.) Пачатак хіх стагоддзя.pptx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 24.10.2023

Просмотров: 186

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Станаўленне беларускай дзіцячай літаратуры

(ХІХ ст.)

Пачатак ХІХ стагоддзя

Самыя значныя творы пачатку ХІХ стагоддзя – ананімныя паэмы “Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат”.

Новы этап у беларускай літаратуры ХІХ ст. настаў пасля паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага (1863 г.). У 1865 годзе друк на беларускай мове быў забаронены.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі ўзнікненне кожнага новага твора на беларускай мове было падеяй.

майго часу” (Лондан, 1891)

польскага літаратара

І. Яцкоўскага.

Іншыя вершы забараніла

друкаваць цэнзура.

Як вы разумееце змест верша П. Багрыма?

Верш “Зайграй, зайграй хлопча малы” вылучаецца паэтычнасцю і глыбокім грамадзянскім зместам.

Характэрнай для ХІХ ст. была дзейнасць пісьменнікаў, якія пісалі па-польску і па-беларуску:

Ян Баршчэўскі (1796 – 1851)

Алегарычны змест кнігі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Месца кнігі ў дзіцячым чытанні

Ян Чачот (1796 – 1847)

А. Міцкевіча.

Асаблівае месца ў творчай спадчыне Яна Чачота займаюць творы на гістарычную тэматыку.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808 – 1884)

Францішак Багушэвіч (1840 – 1900)

Ф. Багушэвіч Песня

З прадмовы Ф. Багушэвіча да кнігі «Дудка беларуская».

Паэма Ф. Багушэвіча «Кепска будзе»

Самым блізкім да дзіцяга фальклору з’яўляецца верш Ф. Багушэвіча «Калыханка»

Янка Лучына (1851 – 1897)

Адам Гурыновіч (1896 – 1894)

Беларуская літаратура пачатку

ХХ ст.

Беларуская літаратура пачатку ХХ ст. развівалася ў рэчышчы адраджэнскага руху.

Дзіцячая літаратура ў 20-я гады

Тэматыка:

- творы сацыяльная, сямейна-побытавага зместу (апавяданнi:

«Мiхаська» Цёткi, «Сiрата Юрка» Я. Коласа; вершы: «Над калыскай», «Сiрочая доля» Я. Купалы, «Кiнь вечны плач…» М. Багдановiча i iнш);

- творы рэвалюцыйнага зместу, аб грамадскiх зменах новага часу (аповесцi: «На прасторах жыцця» Я. Коласа i iнш.);

У маі 1906 года заснавана першае беларускае легальнае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца».

Пецярбургская выдавецкая суполка «Загляне сонца ў аконца» выдала ў 1906 г. кнігу «Беларускi лемантар, або Першая навука чытання».

Другой дзiцячай кнiгай было «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткi (1906).

Змест дзвюх частак «Першага чытання для дзетак беларусаў» Цёткi (1906).

- Апавяданнi з казачным сюжэтам («Сварба», «Гутарка асота з крапiвою»). Лiтаратурныя героi вядомы дзецям: вясна i зiма, асот i крапiва.

- Казкi («Журавель i чапля», «Курыца i пятух»). У iх прадстаўлены займальны матэрыял для фармiравання ўмення чытання.

Іншыя выданні для дзяцей

Творы М. Багдановіча, якія ўваходзяць у дзіцячае чытанне

Адметнае месца ў творчасцi М. Багдановiча займае пейзажная лiрыка.

М. Багдановіч. «Зімой»

Казкi М. Багдановiча «Сон-трава», «Музыка», «Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык».

У лiрыцы М. Багдановiча адбываецца паэтызацыя духоўнай спадчыны, нацыянальных традыцый.

Тэматычная разнастайнасць вершаў i апавяданняў Цёткi (Алаізы Пашкевіч) (1876 – 1916)

Апавяданні

Апавяданне «Гутаркi аб птушках»

Лірычныя творы

Мемуары "З дарогі"

Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі) (1868 – 1918).

Кандрат Лейка (1860-1921)

Арніталагічны цыкл К. Лейкі

П’еса К. Лейкі “Снатворны мак”

Дзіцячая літаратура ў 20-я гады

Тэматыка:

Дзіцячая літаратура ў 20-я гады

Тэматыка:

Якуб Колас (К.М. Міцкевіч) як дзіцячы пісьменнік

Перыя педагагічныя ідэі пачаў выказваць у газеце “Наша ніва”

Якуб Колас з дзецьмі Карэліччыны

“Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909) – хрэстаматыя для вучняў ІІ класа.

Пачынаецца кнiга апiсаннямi змен у прыродзе, якiя прыносiць вясна, бо гэтая пара года асаблiва важны этап у жыццi прыроды.

Апавяданні Якуба Коласа

Зборнік “Казкі жыцця”

Найбольш зразумелыя для дзіцячага ўспрымання казкі, звязаныя з народнымі казкамі пра расліны і жывёл.

І.П. Чыгрын вылучае ў “Казках жыцця” наступныя праблемы:

Я. Колас апрацоўваў народныя казкі і ствараў свае.

Тэматычная разнастайнасць лiрычных твораў Якуба Коласа, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) (1886 – 1941)

Апавяданні Зм. Бядулі

Лірычныя творы

Сняжыначкі-пушыначкі Ляцелі матылькамі. Над хмызамі над шызымі Дыміліся дымкамі…

Казкі Зм. Бядулі

Казкі Зм. Бядулі

Янка Купала (І.Д. Луцэвіч) (1882 – 1942)

Творы савецкага перыяду:

“Алеся”


творы прыродазнаўчага зместу (вершы: «Лета», «Восень» Цёткi, «Зiмовая дарога» М. Багдановiча i iнш.);
творы арнiталагiчага, прыродаапiсальна-анiмалiстычнага i анiмалiстычнага зместу (вершы: «Верабей» К. Лейкi, «Мароз» Я. Купалы; апавяданнi: «Гутаркi аб птушках» Цёткі и iнш);

Дзіцячая літаратура ў 20-я гады

Тэматыка:


- творы тапанiмiчна-гiстарычнага зместу (легенды, паданні);
- творы з гiстарычным зместам (вершы: «Перапiсчык», «Летапiсец» М. Багдановiча; апавяданнi: «Князёўна Рагнеда» В. Ластоўскага и iнш.);
- творы эстэтычна-выхаваўчага i эстэтычнага зместу (п´есы: «Снатворны мак» К. Лейкi, «Жывыя казкi» А. Гаруна i iнш.);
- творы навучальна-пазнавальнага зместу (апавяданнi: «Аб сытой свiннi» В. Ластоўскага i iнш.)

Якуб Колас (К.М. Міцкевіч) як дзіцячы пісьменнік

Перыя педагагічныя ідэі пачаў выказваць у газеце “Наша ніва”


Допісы: “Беларуская мова ў казённай школе”, “Аб народным вучыцелю”, “З вёскі”.
Асуджае палітыку царскай дзяржавы ў галй іне адукацыі, звяртае ўвагу на цяжкае становішча народных настаўнікаў. Упершыню ставіць пытанне аб адукацыі на беларускай мове, аб стварэнні на ёй падручнікаў для навучання дзяцей.
Вынікам метадычнай працы Я. Коласа стала выдадзеная ўжо ў 1926 г. “Методыка роднае мовы” – вынік шматгадовай метадычнай працы. Вялікую ўвагу надаваў развіццю ў дзяцей творчага мыслення, самастойнай пазнавальнай дзейнасці. Развіццё мыслення звязваў з авалоданнем мовай.
Выступаў за вывучэнне дзецьмі класічных твораў літаратуры, за высокую якасць кніг для дзіцячага чытання.

Якуб Колас з дзецьмі Карэліччыны

“Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909) – хрэстаматыя для вучняў ІІ класа.


Падручнiк складаецца з 7 раздзелаў:
першыя чатыры прысвечаны порам года;
тром апошнiм раздзелам аўтар даў адпаведна наступныя назвы: «Родныя вобразы», «Вершы i байкi», «казкi».
Першыя 1-4 раздзелы пiсьменнiк вылучыў паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнiя – паводле жанравага.

Пачынаецца кнiга апiсаннямi змен у прыродзе, якiя прыносiць вясна, бо гэтая пара года асаблiва важны этап у жыццi прыроды.


Пры дапамозе алегорыi аўтар стварае непаўторныя вобразы лесу, сонца, ветру, марозу, ночы («Ручай», «Дуб і чароціна» і інш.).

Выхаваўчыя iдэi многiх твораў арганiчна спалучаюцца з адукацыйным матэрыялам. Кожнага свайго героя пiсьменнiк iмкнецца надзялiць iндывiдуальнымi рысамi: сялянскага хлапчука з чулым сэрцам («Ластаўкi»), з уражлiвай i паэтычнай душой («Прылёт птушак»), цiкаўнага i дапытлiвага («Школа»), некаторы яз яго герояў не супраць паласавацца яблыкамi з чужога саду («Чужы сад»), не заўсёды могуць вырашыць спрэчку мiрным шляхам («За што пабiлiся хлопцы»).


У апошнiм раздзеле Я.Колас змясцiў 11 апрацаваных iм беларускiх казак. Тут прадстаўлены казкi дзвюх разнавiднасцей: казкi пра жывёл i сацыяльна-бытавыя.
Казкi пра жывёл невялiкiя па сваiх памерах, адпавядаюць узроставым асаблiвасцям дзяцей 5-7 год, у iх выразна выяўляецца выхаваўчая скiраванасць: высмейваецца зайздрасць, сквапнасць, абмежаванасць, палахлiвасць («Воўк-дурань», «Леў i воўк», «Два зайцы»).
Казкi сацыяльна-бытавога зместу давалi магчымасць Я. Коласу сцвердзiць маральную перавагу простага мужыка над прадстаўнiкамi iншых сацыяльных групп («Мужык i цыган», «Два маразы», «Мужык i пан»).

Апавяданні Якуба Коласа


Я. Колас значную ўвагу надаваў апiсанню жыцця беларускiх сялянскiх дзяцей. У апавяданнях «Дзеравеншчына», «Сiрата Юрка» пiсьменнiк паказвае тыя ўмовы, у якiх узнiкае дзiцячая беспрытульнасць, беднасць, пакуты i адзiнота, звяртае ўвагу на маральны свет неўладкаванасцi дзiцячага жыцця.
У апавяданні «У старых дубах» аўтар раскрывае прыгожосць прыроды, на фоне якой фарміруецца ўнутраны свет галоўных герояў.

Зборнік “Казкі жыцця”


У зборнiк «Казкi жыцця» Я. Коласа ўвайшлi алегарычныя апавяданні з філасофскім зместам. Асноўны змест – адлютраванне складанай дыялектыкі жыцця, паказ вечнага, непераходнага ў свеце. Не ўсе творы даступныя для дзіцячага ўспрымання маленькіх дзяцей, але будуць зразумелыя дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
Кніга стваралася амаль паўстагоддзя: з 1906 па 1955 гг.

Найбольш зразумелыя для дзіцячага ўспрымання казкі, звязаныя з народнымі казкамі пра расліны і жывёл.


Ад народных твораў яны адрозніваюцца больш складаным сюжэтам, абгрунтаванасцю канфлікту, выразным вывадам, шырокімі малюнкамі прыроды і партрэтнымі характарыстыкамі. У якасці персанажа можа прысутнічаць і чалавек.
Творы: “Жывая вада”, “Хмарка”, “Купальскія светлякі”, “Ноч, калі папараць цвіце”, “На чужым грунце” і інш.

І.П. Чыгрын вылучае ў “Казках жыцця” наступныя праблемы:


1) спасціжэння прычын застою (“Жывая вада”);


2) спасціжэння прычын асуджанасці (“На чужым грунце”);
3) бяспамяцтва (“Хмарка”);
4) вайна (“Стары лес”);
5) неабходнасць перамень (“Даль”);
6) залежнасць ад вытокаў (“Крынічка”);
7) узаемапаразуменне (“Што яны страцілі?”) і інш.

Я. Колас апрацоўваў народныя казкі і ствараў свае.


Апрацаваныя казкі: “Воўк-дурань”, “Два маразы”, “Леў і воўк”, “Зайчыкі”, “Пчала і шэршань”, “Каза ў арэхах” і іншыя. Імкнуўся наблізіць казкі да дзіцячага ўспрымання, скарачаў у іх апісанні, дадаваў дыялогі.
Я. Колас стварыў і свае арыгінальныя казкі: “Дзед і мядзведзь”, “Рак-вусач”.

Тэматычная разнастайнасць лiрычных твораў Якуба Коласа, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне


1) Тэма прыроды. Вершы «Вясна», «На лузе», «Дзед-госць», «Ручэй», «На лузе» і інш.
2) Тэма дзяцінства. Вершы “Дронік”, “За навуку”, “Спатканне і знаёмства” і інш. Тэма дзяцінства гучыць і ў паэмах “Сымон-музыка”, “Новая зямля”.
3) Гумарыстычныя сюжэты. Вершы “Грушы-сапяжанкі”, “Юрка і кот”.

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) (1886 – 1941)

Апавяданні Зм. Бядулі


Асноўныя тэмы:
1) тэма загубленнага дзяцiнства («Малыя дрывасекi», «Пяць лыжак зацiркi»: у гэтых апавяданнях адчуваецца пратэст пiсьменнiка супраць бязрадаснага дзяцiнства i сацыяльна-грамадскiх умоў, якiя пазбаўляюць дзяцей шчасця;
2) творы, у якiх З. Бядуля iмкнецца пранiкнуць ва ўнутраны свет маленькага чалавека, раскрыць яго псiхалогiю, паказаць яго здольнасцi i таленты («Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету»).

Лірычныя творы


Вершы паказваюць хараство прыроды і жыцця (напрыклад, верш «Вунь бярэзнiк на пагорку»). Вершы лiрычныя, мiлагучныя, напеўныя. Вершы «Мае забавы». «Гаспадарка» абуджаюць фантазiю дзяцей. Сваiмi вершамi З.Бядуля вучыць дзяцей з дюбоўю, паэтычна глядзець на свет, адчуваць музычнасць роднага слова, вершы развіваюць назіральнасць.

Сняжыначкі-пушыначкі Ляцелі матылькамі. Над хмызамі над шызымі Дыміліся дымкамі…

Казкі Зм. Бядулі


Большасць казак З. Бядулi створана на аснове фальклорных матываў, пiсьменнiк напаўняў казкi новым зместам i ўзбагачаў iх мастацкiя асаблiвасцi («Ιванка-прастачок» i iнш.)
У казцы «Скарб» галоўны герой наслухаўся дзедавых казак аб багатых скарбах i адпраўляецца iх шукаць у купальскую ноч. У лесе хлопчык сустракаецца з хохлiкам, якi паказвае яму свае падземныя скарбы i знаёмiць са сваёй сям´ёй, кожны з якой заняты сваёй працай.


Казкі Зм. Бядулі


«Мурашка-Палашка» - узнята тэма калектыўнай працы, неабходнасцi абароны свайго дому. Дабро ў казцы звязана з вобразам Палашкi. Зло – у вобразах мядзведзя, воўка і лісы.
Аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» - у аснову сюжэта пакладзена народная казка аб паланеннi палешуком смерцi, якую ён пасадзiў у табакерку.
Пазнавальна-выхаваўчае значэнне аповесцi-казкi «Сярэбраная табакерка» у тым, што ў творы ярка i вобразна паказана чалавечае жыццѐ i адносiны памiж людзьмi, створаны незабыўныя малюнкi роднай прыроды, якiя выхоўваюць патрыятычныя i эстэтычныя пачуцці.

Янка Купала (І.Д. Луцэвіч) (1882 – 1942)

Творы савецкага перыяду:


- творы грамадзянскага, патрыятычнага зместу: «Арлянятам», «Пiянерскае»;
- творы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу: «Сын i мацi», «Алеся» i iнш.;
- творы аб дзiцячых захапленнях, свеце дзiцячых уяўленняў: «Кароль», «Хлопчык i лётчык» i iнш.;
-прыродазнаўчы змест – верш-аповед «Мароз», у якiм створаны карцiны зiмовай казкi;
- эстэтычны змест – верш «Песня i казка», дзе паэтычна вызначаюцца асаблiвасцi ўздзеяння казачна-песеннага свету на свядомасць дзiцяцi;
- павучальна-пазнавальны змест – верш-забаўлянка «Бай».

“Алеся”