Файл: Станаленне беларускай дзіцячай літаратуры (хіх ст.) Пачатак хіх стагоддзя.pptx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 24.10.2023

Просмотров: 169

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Станаўленне беларускай дзіцячай літаратуры

(ХІХ ст.)

Пачатак ХІХ стагоддзя

Самыя значныя творы пачатку ХІХ стагоддзя – ананімныя паэмы “Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат”.

Новы этап у беларускай літаратуры ХІХ ст. настаў пасля паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага (1863 г.). У 1865 годзе друк на беларускай мове быў забаронены.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі ўзнікненне кожнага новага твора на беларускай мове было падеяй.

майго часу” (Лондан, 1891)

польскага літаратара

І. Яцкоўскага.

Іншыя вершы забараніла

друкаваць цэнзура.

Як вы разумееце змест верша П. Багрыма?

Верш “Зайграй, зайграй хлопча малы” вылучаецца паэтычнасцю і глыбокім грамадзянскім зместам.

Характэрнай для ХІХ ст. была дзейнасць пісьменнікаў, якія пісалі па-польску і па-беларуску:

Ян Баршчэўскі (1796 – 1851)

Алегарычны змест кнігі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Месца кнігі ў дзіцячым чытанні

Ян Чачот (1796 – 1847)

А. Міцкевіча.

Асаблівае месца ў творчай спадчыне Яна Чачота займаюць творы на гістарычную тэматыку.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808 – 1884)

Францішак Багушэвіч (1840 – 1900)

Ф. Багушэвіч Песня

З прадмовы Ф. Багушэвіча да кнігі «Дудка беларуская».

Паэма Ф. Багушэвіча «Кепска будзе»

Самым блізкім да дзіцяга фальклору з’яўляецца верш Ф. Багушэвіча «Калыханка»

Янка Лучына (1851 – 1897)

Адам Гурыновіч (1896 – 1894)

Беларуская літаратура пачатку

ХХ ст.

Беларуская літаратура пачатку ХХ ст. развівалася ў рэчышчы адраджэнскага руху.

Дзіцячая літаратура ў 20-я гады

Тэматыка:

- творы сацыяльная, сямейна-побытавага зместу (апавяданнi:

«Мiхаська» Цёткi, «Сiрата Юрка» Я. Коласа; вершы: «Над калыскай», «Сiрочая доля» Я. Купалы, «Кiнь вечны плач…» М. Багдановiча i iнш);

- творы рэвалюцыйнага зместу, аб грамадскiх зменах новага часу (аповесцi: «На прасторах жыцця» Я. Коласа i iнш.);

У маі 1906 года заснавана першае беларускае легальнае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца».

Пецярбургская выдавецкая суполка «Загляне сонца ў аконца» выдала ў 1906 г. кнігу «Беларускi лемантар, або Першая навука чытання».

Другой дзiцячай кнiгай было «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткi (1906).

Змест дзвюх частак «Першага чытання для дзетак беларусаў» Цёткi (1906).

- Апавяданнi з казачным сюжэтам («Сварба», «Гутарка асота з крапiвою»). Лiтаратурныя героi вядомы дзецям: вясна i зiма, асот i крапiва.

- Казкi («Журавель i чапля», «Курыца i пятух»). У iх прадстаўлены займальны матэрыял для фармiравання ўмення чытання.

Іншыя выданні для дзяцей

Творы М. Багдановіча, якія ўваходзяць у дзіцячае чытанне

Адметнае месца ў творчасцi М. Багдановiча займае пейзажная лiрыка.

М. Багдановіч. «Зімой»

Казкi М. Багдановiча «Сон-трава», «Музыка», «Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык».

У лiрыцы М. Багдановiча адбываецца паэтызацыя духоўнай спадчыны, нацыянальных традыцый.

Тэматычная разнастайнасць вершаў i апавяданняў Цёткi (Алаізы Пашкевіч) (1876 – 1916)

Апавяданні

Апавяданне «Гутаркi аб птушках»

Лірычныя творы

Мемуары "З дарогі"

Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі) (1868 – 1918).

Кандрат Лейка (1860-1921)

Арніталагічны цыкл К. Лейкі

П’еса К. Лейкі “Снатворны мак”

Дзіцячая літаратура ў 20-я гады

Тэматыка:

Дзіцячая літаратура ў 20-я гады

Тэматыка:

Якуб Колас (К.М. Міцкевіч) як дзіцячы пісьменнік

Перыя педагагічныя ідэі пачаў выказваць у газеце “Наша ніва”

Якуб Колас з дзецьмі Карэліччыны

“Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909) – хрэстаматыя для вучняў ІІ класа.

Пачынаецца кнiга апiсаннямi змен у прыродзе, якiя прыносiць вясна, бо гэтая пара года асаблiва важны этап у жыццi прыроды.

Апавяданні Якуба Коласа

Зборнік “Казкі жыцця”

Найбольш зразумелыя для дзіцячага ўспрымання казкі, звязаныя з народнымі казкамі пра расліны і жывёл.

І.П. Чыгрын вылучае ў “Казках жыцця” наступныя праблемы:

Я. Колас апрацоўваў народныя казкі і ствараў свае.

Тэматычная разнастайнасць лiрычных твораў Якуба Коласа, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) (1886 – 1941)

Апавяданні Зм. Бядулі

Лірычныя творы

Сняжыначкі-пушыначкі Ляцелі матылькамі. Над хмызамі над шызымі Дыміліся дымкамі…

Казкі Зм. Бядулі

Казкі Зм. Бядулі

Янка Купала (І.Д. Луцэвіч) (1882 – 1942)

Творы савецкага перыяду:

“Алеся”


У гумарыстычным вершы “Рыбак”, дзе знаходлівы карась абвёў вакол пальца рыбака, чытаем: «...той дурны, хто... назаўтра адкладае, i што мае, то кідае», а таксама «розуму не мае, хто, злавіўшы, — з рук пускае»

Беларуская літаратура пачатку

ХХ ст.

Беларуская літаратура пачатку ХХ ст. развівалася ў рэчышчы адраджэнскага руху.


Была знята забарона на друк кніг па-беларуску.
Ствараліся разнастайныя культурна-асветніцкія і выдавецкія таварыствы, нацыянальны тэатр, самадзейныя калектывы, гурткі, беларускія школы.
Актыўны ўдзел у адраджэнскім працэсе прымалі такія пісьменнікі, як Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цётка, М. Гарэцкі, В. Ластоўскі, С. Палуян і іншыя.

Дзіцячая літаратура ў 20-я гады

Тэматыка:


творы грамадзянскага, патрыятычнага зместу («Пагоня» М. Багдановiча, «Арлянятам», «Пiянерскае» Я.Купалы i iнш);

- творы сацыяльная, сямейна-побытавага зместу (апавяданнi:

«Мiхаська» Цёткi, «Сiрата Юрка» Я. Коласа; вершы: «Над калыскай», «Сiрочая доля» Я. Купалы, «Кiнь вечны плач…» М. Багдановiча i iнш);

- творы рэвалюцыйнага зместу, аб грамадскiх зменах новага часу (аповесцi: «На прасторах жыцця» Я. Коласа i iнш.);


У маі 1906 года заснавана першае беларускае легальнае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца».


Ініцыятарам стварэння на кааператыўных асновах гэтай выдавецкай суполкі лічыцца выкладчык Пецярбургскага ўніверсітэта Браніслаў Эпімах-Шыпіла, вакол якога аб'ядналася група беларускіх інтэлігентаў, што жылі ў сталіцы імперыі. Узначаліў і напачатку фінансаваў таварыства адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху Вацлаў Іваноўскі.
Першы параграф статута суполкі сведчыў пра яе асветніцкія мэты: «Таварыства ўстанаўляецца для таго, каб друкаваць і шырыць памеж людзёў ксёнжкі беларускія і ўсё, што датычэ Беларусі».
Сваю дзейнасць суполка распачала з выдання беларускіх падручнікаў. Першай выпушчанай у свет кнігаю стаў «Беларускі лемантар», аўтарам якога быў Карусь Каганец. Лемантар - першая спроба стварыць ілюстраваны дзіцячы падручнік, калі яшчэ не было ні беларускіх школ, ні беларускай дзіцячай кнігі. У 1906 г. выйшлі адразу тры беларускія лемантары ў выдавецтве "Загляне сонца і ў наша ваконца": "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" Каруся Каганца, следам выйшлі "Першае чытанне для дзетак беларусаў" і "Гасцінец для малых дзетак" Цёткі, а ў выдавецтве Пянткоўскага выйшла скарочанае перавыданне "Элементажа для добрых дзетак-католікаў" лацініцай па-беларуску.

У лемантары Каруся Каганца было 19 малюнкаў, лічыцца, што яны належалі самому аўтару. Малюнкі былі просценькімі - карова, баба, бот, маці, тын, лён, рыба, заяц - але менавіта яны сталі першым узорам аздаблення дзіцячай кнігі на Беларусі. Лемантар - сапраўдная аўтарская кніга.

Пецярбургская выдавецкая суполка «Загляне сонца ў аконца» выдала ў 1906 г. кнігу «Беларускi лемантар, або Першая навука чытання».


Задачай падручнiка было навучыць дзяцей чытаць па-беларуску. За аснову навучання грамаце ўзяты складовы метад: спачатку вывучалiся галосныя лiтары, затым склады з iмi, а потым ётавыя. Пасля азбукi змяшчалiся тэксты для чытання.

Другой дзiцячай кнiгай было «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткi (1906).


Падзейна-мастацкiм падмуркам для «Першага чытання…» з´явiлiся народныя апавяданнi, песнi, казкi, прымаўкi – усе яны былi апрацаваныя Цёткай, адаптаваныя да дзiцячага ўспрымання. Хрэстаматыя падзяляецца на дзве часткi, якiя маюць асобныя раздзелы.

Змест дзвюх частак «Першага чытання для дзетак беларусаў» Цёткi (1906).


У першай частцы прадстаўлены наступныя лiтаратурныя формы.
- Кароткiя апавядальныя эпiзоды этнаграфiчнага зместу («Нядзеля», «Наша гаспадарка», «Цыган»). Героi вядомыя дзiцяцi: сяляне-бацькi, сялянскiя дзецi; падзеi тасама знаёмыя – звесткi з побыту сялянскай сям´i.

- Апавяданнi з казачным сюжэтам («Сварба», «Гутарка асота з крапiвою»). Лiтаратурныя героi вядомы дзецям: вясна i зiма, асот i крапiва.

- Казкi («Журавель i чапля», «Курыца i пятух»). У iх прадстаўлены займальны матэрыял для фармiравання ўмення чытання.

Апавядальныя эпiзоды-iлюстрацыi да народных выслоўяў («Пакуль не руках, не кажы. Што тваё», «З прыску ды ў агонь»). Сюды адносiцца i верш «Сынок маленькi» у падагульняючым кантэксце выкарыстоўваецца народнае выслоўе: «Абяцанка-цацанка, а дурному радасць, // Часта абяцаюць, рэдка датрываюць».
Матэрыялы другой часткi хрэстаматыi вызначаюцца ўскладненасцю iх зместу: прыродаапiсальнай (вершы «Мой сад», «Лес». Апавяданне «Пчолы»), сацыяльнай (апавяданнi «Мая вёска», «Сiрата»), патрыятычнай (верш «Родная вёска»).

Іншыя выданні для дзяцей


Яшчэ адна кніга Цёткі – «Гасцiнец для малых дзяцей».
У зборнiк ўвайшлi розныя паводле жанравага вызначэння творы.


У канцы 1909 г. суполка «Загляне сонца ў акенца» разам з вiленскiм таварыствам «Наша хата» выдала падручнiк Я. Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў».
З 1922 г. i пасля выдадзены вучэбныя дапаможнiкi «Лемантар», «Роднае слова: Першая кнiга» С. Некрашэвiча; чытанка «Родны край» Л. Чарняўчкай; хрэстаматыя «Наша крынiца» Я. Лёсiка и iнш.

Творы М. Багдановіча, якія ўваходзяць у дзіцячае чытанне

Адметнае месца ў творчасцi М. Багдановiча займае пейзажная лiрыка.


Асэнсаванне дзецьмi вобразаў пейзажнай лiрыкi – эфектыўны сродак фармiравання iх эстэтычна-мастацкага густу.
У вершы «Зiмовая дарога» Багдановiч стварае паэтычныя карцiны зiмовай ночы, паказвае яе прыгажосць i таямнiчасць. У вершы «Зiмой» паказвае карцiну зiмовага вечара, у якой усё жыве, рухаецца, да чагосьцi iмкнецца. Верш «Кiнь вечны плач свой аб старонцы!» паэт даводзiць, што i ў змрочным жыццi ёсць светлае, важна толькi ўбачыць яго.

М. Багдановіч. «Зімой»


Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег.
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.

Казкi М. Багдановiча «Сон-трава», «Музыка», «Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык».


Паэма-казка «Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык» мае пазнавальнае значэнне для дзяцей. У аснову твора пакладзена беларуская народная песня пра няўдалую жаніцьбу камара. У казцы сустракаем насякомых, вонкавы выгляд якіх і паводзіны адпавядаюць біялагічным. У творы адноўлены народныя сямейна-бытавыя абрады (сватанне, заручын, вяселле, пахаванне, скарга).

У лiрыцы М. Багдановiча адбываецца паэтызацыя духоўнай спадчыны, нацыянальных традыцый.


У вершах «Слуцкiя ткачыхi», «Перапiсчык», «Летапiсец» i iншых узнаўляюцца эпiзоды стварэння духоўных каштоўнасцей нашымi продкамi.
Апавяданні М.Багдановiча «Катыш», «Марына», «Апокрыф» вызначаюцца вобразнасцю, адпавядаюць дзiцячым уяўленням i псiхалагiчнай матыванасцю паводзiн дзяцей.

Тэматычная разнастайнасць вершаў i апавяданняў Цёткi (Алаізы Пашкевіч) (1876 – 1916)


Апавяданні


Творы Цёткi маюць пазнавальнае i выхаваўчае значэнне для дзяцей. Творы Цёткi напоўнены матывамi дабра, спачування, справядлiвасцi.
У апавяданні Міхаська ўзнімаецца тэма сіроцкага дзяцінства. Лёс хлопчыка нібы прадвызначаны: нараджаўся доўга, маці памірае, непрыгожы, адзіокі, нелюбімы. Шкодлівым яго зрабіла адзінота, тое, што ён быў зацюканы ўсімі, ад мачахі да да пастухоў, ад якіх ён адасобіўся, пасучы кароў. Міхаська змяніўся, калі выратаваў жорава, змяніліся і адносіны да яго мачыхі, хлапчукоў. Аднак хлопчык памірае.

Апавяданне «Гутаркi аб птушках»


Гэта апавяданне уяўляе сабой спалучэнне эпiзодаў, важнасць якiх заключаецца не ў падзейнасцi, а ў пазнавальнасцi iх зместу: усё тут развiваецца вакол чакання Марыляй, Настай i Казюком прылёту жаваранка i чарговага дзедавага аповеду аб гэтай птушцы. Твор выконвае не толькi пазнавальную функцыю, але i развiвае фантазiю.

Лірычныя творы


У сваiх лiрычных творах Цётка давала ўзора вобразнага, аб´ёмнага бачання праяў жыцця навакольнага i сацыяльнага ў цесным iх перапляценнi.
Яе вершы «Лета», «Восень», «Скора прыйдзе вясна» i iнш. У вершах побач з прыгожымi карцiнамi прыроды падаюцца i паэтычныя абразкi побытавага, сацыяльнага зместу; імкненне лiрычнага героя да сялянскай працы – верш «Лета». У вершы «Скора прыйдзе вясна», вясна гэта не толькi сiмвал i вобраз прыгажосцi, а яшчэ i сiмвал стваральнай працы.

Мемуары "З дарогі"


Успаміны аб вандроўцы ў Фінляндыю можна лічыць грунтоўным этнаграфічным нарысам з жыцця фінаў, а таксама гімнам фінскаму культурна-гістарычнаму адраджэнню, за якім паралеллю праглядваецца запаветная мара Цёткі аб адраджэнні беларусаў.

Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі) (1868 – 1918).


Грамадскі дзеяч, беларускі паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік, аўтар першых беларускіх падручнікаў, перакладчык, навуковец-мовазнавец, фалькларыст, мастак і скульптар.
Напісаў песенна-лiрычныя творы для дзяцей («Салавейка», «Жаваронча малы», «Сонейка прыгрэла», «Песня зiме»). Iдэйны змест апрацаваных пiсьменнiкам народных казак «Журавель i чапля», «Ваўчок», паданняў «Адкуль зязюля ўзялася», «Скрыпач i ваўкi».
Аўтар першага беларускага лемантара (гл. слайд 26).

Кандрат Лейка (1860-1921)


Адзін з першых беларускіх дзіцячых паэтаў, яму належыць таксама прыярытэт стварэння беларускай дзіцячай п’есы. Творчасць К. Лейкі прадстаўлена двума перыядамі: на працягу 80-х гадоў XIX ст. і «нашаніўскім» (публікацыі на старонках газеты «Наша ніва»)

У паэтычных творах К. Лейка выкарыстоўваў фальклорныя традыцыі (вершы «Сарока», «Песня ластаўкі», «Бусел» і інш.), аднак «ад фальклорнага прататыпу К. Лейка толькі адштурхоўваўся»; «у першых жа сваіх творах малады паэт імкнуўся творча абнаўляць, зыначваць, фармаваць дзіцячы верш па законах класічнай гармоніі, гучнасці і гуллівасці, улічваючы прынцып запамінальнасці». Да сярэдзіны 80-х гадоў XIX ст. у К. Лейкі «набіраўся ўжо своеасаблівы арніталагічны цыкл дзіцячых вершаў».

Арніталагічны цыкл К. Лейкі


Вершы К. Лейкі аб птушках вызначаюцца найперш іх пазнавальнасцю. У іх падаюцца некаторыя знешнія прыкметы птушак, якія ілюструюцца ў кароткім падзейным кантэксце.
У вершах падаюцца некаторыя знешнія прыкметы птушак, якія ілюструюцца ў кароткім падзейным кантэксце. Так, напрыклад, верабей у аднайменным вершы параўноўваецца з хлопчыкам, які непаседлівы, мітуслівы, але такія яго якасці вызначаюцца штодзённым клопатам пра спажыву: «От варобчык, / / спрытны / / хлопчык, / / Каля хат сягае, / / Сюды-туды, убок, узад / / Ножкі выхіляе».
Сарока ў аднайменным вершы таксама непаседлівая. I такая яе якасць абумоўлена пэўным клопатам: трэба дзетак забаўляць. Запамінальна для маленькіх слухачоў (чытачоў) пададзена вонкавае апісанне і паказальныя дзеянні гэтай птушкі: « На ёй бела фартушына, / / Чорненька сукенка, / / А гаворыць і шчабеча / / Дробна, як паненка»

П’еса К. Лейкі “Снатворны мак”


Аўтар звяртаецца да фальклорных матываў і казкавага сюжэту. Канфлік твора нескладаны, як і павінна быць у кнігах для дзяцей.
Пачатак твора ідылічны: апісвацца вясновае жыццё кветак у садзе, якое парушаецца персанажамі з нядобрымі намерамі: Аса, Пчала, Мурашка, Матыль, Скакунец (страказа), і яшчэ два хлопчыкі, якія хочуць абрабаваць добрага Мака. Але падарунак Дзеда-лесавіка – чарадзейны снатворны парашок – дапамог Маку, і злачынцы заснулі вечным сном.
Аднак твор завяршаецца маральнай перамогай і дараваннем: усе рабаўнікі не толькі вернуты да жыцця, але і запрошаны на чарговае свята.
Персанажы твора спрошчаныя (што адпавядае дзіцячаму ўспрыманню), але каларытныя. Героі надзелены чалавечымі рысамі, іх характары сфарміраваныя. Маленькія чытачы могуць без хістанняў вызначыцца з сімпатыямі і антыпатыямі.

Дзіцячая літаратура ў 20-я гады

Тэматыка:


творы аб дзiцячых прыгодах, захапленнях, свеце дзiцячых уяўленняў (апавяданнi: «Катыш» М. Багдановiча, «Кот Знайдзён» Л. Чарняўскай i iнш.);