ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 11.09.2025

Просмотров: 505

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя п.М.Машэрава

І. Тлумачальная запіска

1. Мэты і задачы дысцыпліны «Гісторыя Беларусі»

2. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка

3. Метады (тэхналогіі) навучання

4. Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў

Ііі. Змест вучэбнага матэрыяла Уводзіны ў курс “Гісторыя Беларусі”

Раздзел і. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.

Раздзел іі. Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь

Раздзел ііі. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі

Раздзел IV. Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у 1946-1985 гг.

Раздзел V. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў

Заключэнне

Семінар 2 Тэма: Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі (IX- першая палова XIII стст.)

Асноўная літаратура:

Дадатковая літаратура:

Семінар 3

Семінар 12 Тэма: бсср у пасляваенны час

Літаратура асноўная

Дадатковая літаратура

Семінар 13

Семінар 15

Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя п.М. Машэрава

VII. Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы да экзамену

VIII. Прыкладны пералік пытанняў да экзамену

Iх. Вядучыя (апорныя) паняцці па дысцыпліне

IV. Планы семінарскіх заняткаў і кіруемай самастойнай работы студэнтаў (кср)* 15

Раздзел іі. Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь

Тэма 1. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

Лівонская вайна. Люблінская унія 1569 г. Утварэнне Рэчы Паспалітай – Рэспублікі двух народаў: палякаў і літвінаў. Статут 1588 г. Органы ўлады і кіравання. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай і ВКЛ у канцы XVI – XVII ст. Гарады Беларусі. Рамесная вытворчасць і гарадскі гандль. Гандлёвыя сувязі. Цэхавая сістэма. Павіннасці сялян. Фальварак – асноўная форма гаспадарчай арганізацыі. Абвастрэнне ўкраінска-польскіх адносін. Паўстанне казакаў пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага супраць польскіх улад. Антыфеадальныя выступленні сялянства і гарадской беднаты. Вайна 1654-1667 гг.

Тэма 2. Палітычны крызіс і эканамічны заняпад Рэчы Паспалітай

Палітычны крызіс і заняпад Рэчы Паспалітай у XVIII ст. Спроба рэформы палітычнага ладу. «Дысідэнцкае» пытанне. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай (1791 г.). Другі падзел. Паўстанне Касцюшкі. Паўстанне на Беларусі. Я. Ясінскі. Пачатак прамысловай рэвалюцыі: вытворчасць першых паравых машын. Пашырэнне рынку збыту еўрапейскіх тавараў на іншых кантынентах. Канчатковы падзел Рэчы Паспалітай.

Тэма 3. Беларускія зямлі ў складзе Расійскай імперыі

Характар і галоўныя напрамкі палітыкі царызму ў Беларусі. Падаткі і павіннасці. «Разбор» шляхты. Рэвалюцыйныя выступленні ў Рассіі (1825), Польшчы (1830–1831). Памешчыцкая гаспадарка. Асобы камітэт па справах Заходніх губерняў. Сялянская гаспадарка беларусаў. Характар землекарыстання. Павіннасць сялян. Асноўныя напрамкі спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі сялян. Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх зямель напярэдадні буржуазных рэформ у Расіі. Развіццё навукі і тэхнікі. Будаўніцтва чыгункі, марскога флоту, тэлеграфа. Напалеонаўскія войны. Паход Напалеона ў Расію. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Спробы адраджэння Вялікага княства Літоўскага. Паражэнне Напалеона.

Тэма 4. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазные рэформы другой паловы XIХ – паловы ХХ стст.: іх асаблівасці ў Беларусі

Выпрацоўка новай літаратурнай мовы. “Энеіда навыварат”, “Тарас на Парнасе”. Рукапісная і ананімная літаратура. Беларускія песняры: А. Міцкевіч, Я. Баршчэўскі, Я. Чачот, А. Рыпінскі, В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, П. Багрым. Змены у сістэме адукацыі. Дзейнасць двух супярэчлівых тэндэнцый у развіцці адукацыі.


Тэма 5. Этнічныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў XVI – пачатку ХХ стст.

Развіццё навукі і тэхнікі на Беларусі. Вядучае становішча вучоных. Спецыялізацыя беларускай прамысловасці. Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права на Беларусі. Сялянская рэформа. Расійскія буржуазныя рэформы 60-80-х гг., іх роля ў сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці Беларусі. Рэформы кіравання і суда. Школьная і цэнзурная рэформы. Ваенная рэформа. Прычыны абмежаванасці рэформ на Беларусі і іх незавершанасці.

Тэма 6. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў канцы XVIII- пачатку ХХ стст. Культурнае жыцце, змены ў сістэме адукацыі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.

Развіццё культуры, адукацыі і друку. Даследванне беларускай этнаграфіі і фальклору. Ф. Багушэвіч. Я. Лучына. Газеты “Наша доля” і “Наша Ніва”. Мастацтва. Сетка навучальных устаноў. Нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863-64 гг. Роля рэвалюцыйных дэмакратаў і шляхецкіх рэвалюцыянераў ў паўстанні. К. Каліноўскі – кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні. Народніцкі рух 70-90-х гг. Пачатак прапаганды марксізму на Беларусі. Першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі. Стварэнне Бунда. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. і яе падзеі на Беларусі. Утварэнне палітычных партый і арганізацый. Беларуская сацыялістычная грамада: яе ідэалогія, праграма і дзейнасць. Выбары на Беларусі ў I і II Дзяржаўныя думы. Сталыпінская палітыка «абнаўлення» дзяржавы і яе вынікі на Беларусі. Трэццечэрвеньскі палітычны рэжым.


Раздзел ііі. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі

Тэма 1. Беларусь ў гады Першай сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі

Прычыны, характар і ўдзельнікі І Сусветнай вайны. Мабілізацыйныя мерапрыемствы. Пачатак вайны, баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Свянцянскі прарыў. Нарачанская і Баранавіцкая аперацыі. Адносіны асноўных палітычных сіл да вайны. Акупацыйны рэжым. Бежанства. Пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча. Актывізацыя нацыянальнага руху ў гады І Сусветнай вайны. Пачатак разлажэння арміі. Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі. Свяржэнне царызму.

Тэма 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў гістарычным лесе беларускага народа.

Барацьба палітычных сіл за выбар шляхоў грамадскага развіцця на Беларусі. Мэты і задачы беларускага палітычнага руху. Красавіцкі, чэрвеньскі і ліпеньскі палітычныя крызісы і іх уплыў на абвастрэнне рэвалюцыйнай барацьбы ў Беларусі. Карнілаўскі мяцеж, яго падаўленне. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Петраградзе. Барацьба за ўсталяванне савецкай улады ў Мінску і іншых гарадах Беларусі. Стварэнне ВРК Заходняй вобласці і фронту. Дапамога Заходняга фронту ва ўсталяванні савецкай улады. Утварэнне аблвыкамзаха, стварэнне СНК Заходняй вобласці, савецкіх органаў кіравання на месцах. Першыя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя пераўтварэнні савецкай улады.

Тэма 3. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці

Адносіны савецкай улады да нацыянальнага пытання і нацыянальнага руху ў Беларусі. Адкрыцце ўсебеларускага з’езда (кангрэса) у снежні 1917 г. Яго разгон. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Адносіны да яе насельніцтва, акупацыйных нямецкіх улад. Палітычныя перадумовы утварэння БССР. Нацыянальны камісарыят пры Наркамаце па справах нацыянальсцяў РСФСР (Белнацком), Беларускія секцыі РКП(б). Першы з’езд КП(б)Б. Маніфест аб утварэнні БССР. Першы з’езд саветаў БССР, яго рашэнні. Першая Канстытуцыя БССР. Літоўска-Беларуская ССР.

Тэма 4. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР (1920-30-е гг.). Яе асноўныя характарыстыкі

Нямецкі акупацыйны рэжым на захопленай тэрыторыі Беларусі, адносіны да яго насельніцтва. Партызанская і падпольная барацьба супраць нямецкіх акупантаў у 1918 г. Вынікі Брэсцкага міру для Беларусі. Заканчэнне Першай сусветнай вайны. Скасаванне Брэсцкага дагавора. Вызваленне тэрыторыі Беларусі ад нямецкіх войскаў. Наступленне Польскіх войскаў, акупацыя тэрыторіі Беларусі. Супраціўленне беларускага народа польскім акупантам. Наступленне Чырвонай Арміі летам і восенью 1920 г. Контрнаступленне польскіх войскаў. Аднаўленне савецкай улады на вызваленай тэрыторыі. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Барацьба супраць савецкай улады атрадаў С.Булак-Балаховіча. Рыжскі мірны дагавор і яго вынікі для Беларусі.


Тэма 5. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі.

Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі пасля заканчэння вайны. Крызіс палітыкі “ваенага камунізму”. Пераход СССР да НЭПа. Індустрыялізацыя сацыялістычнай эканомікі. Тэхнічны прарыў 30-х гадоў. Тэхнічная мадэрнізацыя БССР, складванне яе эканомікі. Асаблівасці індустрыялізацыі на Беларусі. Пераход да пяцігадовага планавання. Вынікі паскоранага развіцця. Сельская гаспадарка Беларусі ў 20-30-е гады. Хутарызацыя. Рост крэдытнай спажывецкай кааперацыі. Ажыццяўленне калектывізацыі і яе асноўныя вынікі.

Тэма 6. Культурнае і духоўнае жыцце ў БССР ў 1920-30-е гг.

Палітыка КП(б)Б у вобласці культуры. Сістэма адукацыі. Ліквідацыя масавай непісьменнасці. Стварэнне сістэмы вышэйшай школы, тэхнікумаў. Нараджэнне беларускай навукі. Цяжкасці і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 20-30-я гады.

Грамадска-палітычнае жыццё. Складванне аднапартыйнай сістэмы. Беларусізацыя і яе вынікі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага ўплыву на культурнае жыццё.


Раздзел IV. Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у 1946-1985 гг.

Тэма 1. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы

Заходняя Беларусь у складзе Польшчы: тэрыторыя, насельніцтва, тэрытарыяльна-адміністрацыйнае дзяленне і органы кіравання. Эканамічнае і палітычнае становішча. Нацыянальна-вызваленчы рух у 20-я гады. Палітычная барацьба: Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) і іншыя партыі і арганізацыі. Рэпрэсіі польскай адміністрацыі супраць удзельнікаў рэвалюцыйнага руху. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

Тэма 2. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі

Міжнародная абстаноўка напярэдадні вайны. Узнікненне фашызму. Беларусь напярэдадні нападу фашысцкай Германіі. Напад Германіі на Савецкі Саюз. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі ў ліпені-жніўні 1941 г. Народнае апалчэнне. Разгортванне на тэрыторыі Беларусі партызанскай барацьбы супраць акупантаў. Партызанскія зоны. Масавы рух супраціўлення. «Рэйкавая вайна». Карэнны пералом у Вялікай Айчыннай вайне. Пачатак вызвалення Беларусі ў 1943 г. Аперацыя «Баграціён», поўнае вызваленне Беларусі. Страты Беларусі. Калабарацыянізм. Перамога над Германіяй.

Тэма 3. Аднаўленне народнай гаспадаркі БССР у 1945-1985 гг.

Новая расстаноўка палітычных сіл у свеце. Савецкае грамадства ва ўмовах пасляваеннай разрухі. Становішча народнай гаспадаркі БССР у першыя пасляваенныя гады. Шляхі і метады аднаўлення эканомікі ў Беларусі. Дапамога савецкіх рэспублік у аднаўленні народнай гаспадаркі. Рост прамысловасці. Стварэнне новых яе галін: аўтамабільнай, трактарнай, будаўнічай, хімічнай і інш. Аднаўленне калгасна-саўгаснай сістэмы. Завяршэнне сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Заходняй Беларусі.

Спроба ажыццяўлення эканамічных рэформаў у 50-60-я гады. Асаблівасці навукова-тэхнічнага прагрэсу ў Беларусі ва ўмовах НТР.

Тэма 4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў другой палове 40-х – пачатку 80-х гг.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця савецкага грамадства ў перыяд першага дзесяцігоддзя пасля заканчэння вайны. Змяненні ў грамадскім жыцці рэспублікі пасля смерці Сталіна. Палітычныя і адміністрацыйныя рэформы 50-60-х гадоў. ХХ з’езд КПСС. Непаслядоўнасць і супярэчлівасць працэсу дэмакратызацыі савецкага грамадства. Асноўныя вынікі эканамічнага і палітычнага развіцця рэспублікі ў 50-я – першай палове 80-х гг.