ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 11.09.2025
Просмотров: 502
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя п.М.Машэрава
1. Мэты і задачы дысцыпліны «Гісторыя Беларусі»
2. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка
3. Метады (тэхналогіі) навучання
4. Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў
Ііі. Змест вучэбнага матэрыяла Уводзіны ў курс “Гісторыя Беларусі”
Раздзел і. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.
Раздзел іі. Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь
Раздзел ііі. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі
Раздзел V. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў
Семінар 12 Тэма: бсср у пасляваенны час
Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя п.М. Машэрава
VII. Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы да экзамену
VIII. Прыкладны пералік пытанняў да экзамену
Iх. Вядучыя (апорныя) паняцці па дысцыпліне
IV. Планы семінарскіх заняткаў і кіруемай самастойнай работы студэнтаў (кср)* 15
Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя п.М.Машэрава
Кафедра гісторыі Беларусі
Гісторыя Беларусі
вучэбна-метадычны комплекс
для студэнтаў дзеннай і завочнай форм навучання
Віцебск, 2011
Аўтар: доктар гістарычных навук, прафесар Мандрык І.У.
Мандрык І.У. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветнай гісторыі): Рабочая вучэбная праграма для студэнтаў факультэта эканомікі і права дзеннай і завочнай форм навучання
У адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гісторыі Беларусі ў кантэксце з сусветнай гісторыяй рабочая вучэбная праграма змяшчае тлумачальную запіску, тэматычны план, змест лекцыйнага курса, планы семінарскіх заняткаў і кіруемай самастойнай работы, асноўную і дапаўняльную літаратуру да кожнага занятка і курса.
У межах сучасных падыходаў да вывучэння дадзенай дысцыпліны для студэнтаў вызначаны агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобных кампетэнцый выпускніка вышэйшай школы.
І. Тлумачальная запіска
Вучэбна-метадычны комплекс па курсу «Гісторыя Беларусі» распрацаваны ў адпаведнасці з тыпавой вучэбнай праграмай для вышэйшых навучальных устаноў (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15.04.2008 г., рэгістрацыйны № ТД-СГ.009/тып.).
Ен прызначаны для рэалізацыі на першай ступені вышэйшай адукацыі ў рамку цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Яго адметнымі асаблівасцямі, з'яўляюцца: абноўлены змест, акцэнтуацыя на кампетэнтнасны падыход у навучанні, значнае павелічэнне ролі самастойнай працы студэнта ў рамках сумеснага супрацоўніцтва выкладчыка і студэнта.
Змест вучэбна-метадычнага комплекса па гісторыі Беларусі складзен з улікам абодвух варыянтаў тыпавой праграмы. Тут улічаны адукацыйны стандарт, структураван па раздзелах. Навукова-тэарэтычны змест па дысцыпліне прадстаўлены ў кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця на аснове храналагічна-тэматычнага прынцыпу. У кожным раздзеле сфармулявана праблематыка лекцыйных, практычных заняткаў, самастойнай працы студэнтаў. Адначасова дадзены варыянт структуяраваны па модулях.
Вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне адлюстроўвае спецыялізацыю ВНУ, уласныя навукова-метадычныя прыхільнасці і прафесійны вопыт прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры.
Вывучэнне дысцыпліны «Гісторыя Беларусі» разлічана на 102 навучальныя гадзіны, з іх больш 50% – аўдыторныя, астатнія гадзіны прызначаны на кіруемую самастойную работу. На завочным адзяленні на аўдыторныя заняткі адводзіцца 16 гадзін, з іх 10 – на лекцыйны курс, 6-10 – на семінарскія заняткі. Каля 60% вучэбнага матэрыялу студэнты гэтага адзялення вывучаюць самастойна, згодна з выкладзеным планам. Прадугледжана таксама напісанне кантрольнай работы.
Вынікі вывучэння кожнага раздзела на дзённым адзяленні прадугледжваюць правядзенне кантралюемай самастойнай работы. Вывучэнне і пазнанне прадмета ў цэлым завяршаецца як на дзённым так і на завочным адзяленні экзаменам з абавязковым выкарыстаннем крытэрыяў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
1. Мэты і задачы дысцыпліны «Гісторыя Беларусі»
Асноўнымі мэтамі пры вывучэнні гісторыі Беларусі з’яўляецца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнтаў, якія забяспечваюць іх самавызначэнне ў сістэме каштоўнасцей, выпрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы, выхаванне на гэтай аснове пачуцця прыналежнасці да лёсу краіны і яе гісторыі, якія вядуць да свядомага выканання грамадзянскіх і сацыяльна-прафесійных задач.
Для рэалізацыі пазначаных вышэй мэт прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:
засваенне і выкарыстанне вучэбнай гістарычнай інфармацыі, звязанай з аналізам заканамернасцей і асаблівасцей дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа і фарміраванне на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;
усведамленне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, якія служаць рэтраспектывай для аналізу сучаснасці і вызначэння перспектыў будучай жыццядзейнасці;
фарміраванне гатоўнасці выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь спрыяць далейшаму развіццю сваёй краіны.
У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:
ведаць:
асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі;
этапы фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;
гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі вопыт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;
дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа;
этапы станаўлення форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;
умець:
• прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;
характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;
ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;
тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці і ўзбагачаць яе;
аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў.
2. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка
Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:
гуманізацыі як прыярытэтным прынцыпам адукацыі, які забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую рэалізацыю выпускніка;
фундаменталізацыі, які спрыяе арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчанавуковым і гуманітарным веданнем;
кампетэнтнаснага падыходу, які вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўзмацненне яго практыкаарыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў па вырашэнні задач і сітуацый, што мадэлююць сацыяльна-прафесійныя праблемы, фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых умовах;
міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і іх ўзаемасувязі з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.
У працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі па гісторыі Беларусі студэнт павінен развіць такія метапрадметныя кампетэнцыі як:
валоданне метадамі сістэмнага і параўнальнага аналізу;
сфарміраванасць крытычнага мыслення;
валоданне ўменнямі праектавання і прагназавання;
уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця;
У працэсе вывучэння гісторыі краіны у студэнта павінна фарміравацца самастойнасць, адказнасць, арганізаванасць, мэтанакіраванасць і іншыя матывацыйна-каштоўнасныя і эмацыйна-валявыя якасці.
3. Метады (тэхналогіі) навучання
3 ліку эфектыўных педагагічных методык і тэхналогій, якія спрыяюць уцягненню студэнтаў у пошук і кіраванне ведамі, набыццю вопыту самастойнага рашэння разнастайных задач, вылучаюцца:
тэхналогіі праблемна-модульнага навучання;
тэхналогія навучальна-даследчай дзейнасці;
праектныя тэхналогіі;
камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, мазгавы штурм, навучальныя дэбаты і іншыя актыўныя формы і метады);
гульнявыя тэхналогіі, у рамках якіх студэнты ўдзельнічаюць у дзелавых, ролевых, імітацыйных гульнях, і інш.