ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 11.09.2025

Просмотров: 494

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя п.М.Машэрава

І. Тлумачальная запіска

1. Мэты і задачы дысцыпліны «Гісторыя Беларусі»

2. Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка

3. Метады (тэхналогіі) навучання

4. Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў

Ііі. Змест вучэбнага матэрыяла Уводзіны ў курс “Гісторыя Беларусі”

Раздзел і. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.

Раздзел іі. Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь

Раздзел ііі. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі

Раздзел IV. Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у 1946-1985 гг.

Раздзел V. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў

Заключэнне

Семінар 2 Тэма: Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі (IX- першая палова XIII стст.)

Асноўная літаратура:

Дадатковая літаратура:

Семінар 3

Семінар 12 Тэма: бсср у пасляваенны час

Літаратура асноўная

Дадатковая літаратура

Семінар 13

Семінар 15

Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя п.М. Машэрава

VII. Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы да экзамену

VIII. Прыкладны пералік пытанняў да экзамену

Iх. Вядучыя (апорныя) паняцці па дысцыпліне

IV. Планы семінарскіх заняткаў і кіруемай самастойнай работы студэнтаў (кср)* 15

Для кіравання навучальным працэсам і арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў праграме закладзена рэйтынгавая сістэмы ацэнкі навучальнай і даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўныя мадэлі кіруемай самастойнай працы.

4. Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў

У праграме прадугледжана укараненне самаадукацыйнай парадыгмы ў адпаведнасці з распрацаваным ва ўніверсітэце Палажэннем аб самастойнай працы студэнтаў. Яна прадугледжвае істотнае павышэнне практыкаарыентаванасці адукацыйнага працэсу і ролі кіруемай самастойнай дзейнасці студэнтаў па вырашэнню задач і сітуацый, якія імітуюць сацыяльна-асобасныя і сацыяльна-прафесійныя праблемы; прадугледжвае абавязковае напісанне кантрольных работ для студэнтаў завочнай формы навучання, падрыхтоўку рэфератаў. азнаямленне з навуковай, навукова-папулярнай, навучальнай, хрэстаматыйнай літаратурай (веданне тэкстаў першакрыніц), напісанне эсэ, педагагічных тэстаў, выкананне навучальна-даследчых работ, стварэнне «партфоліо», аналіз пэўных сітуацый і інш.; прадугледжвае ацэньванне вучэбных дасягненняў студэнта паэтапна з прымяненнем модульна-рэйтынгавай сістэмы (нумярацыя модуляў абазначана ў раздзелах).

ІІ. ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН*

п/п

Назва раздзела i тэмы

Колькасць аудыторных гадзiн

Дзенная адзяленне

Завочная адзяленне

Усяго

Лекцыi

Семiн. заняткi

КСР

Усяго

Лекцыi

Семiн. заняткi

Самаст. праца

74

44

30

10

18

10

8

56

Раздел І. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь

Уводзіны ў курс “Гісторыя Беларусі”

2

2

2

Тэма 1

М О Д У Л Ь 1

Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі

2

2

2

Тэма 2

Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Барацьба с заваеўнікамі

2

2

2

Тэма 3

Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі

2

2

Тэма 4

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага

2

2

2

Тэма 5

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў ХІІІ – сер.XVI стст. (ВКЛ)

2

2

2

Тэма 6

Духоўнае жыцце ўсходніх славян у эпоху раннега сярэднявечча. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ – першай палове XVI стст.

2

2

КСР

2

Раздзел ІІ. Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь.

Тэма 1

М О Д У Л Ь 2

Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

2

2

2

4

Тэма 2

Палітычны крызіс і эканамічны заняпад Рэчы Паспалітай

2

2

Тэма 3

Беларускія зямлі ў складзе Расійскай імперыі

2

2

2

2


*Колькасць гадзін на лекцыйныя, семінарскія заняткі і КСР у тэматычным плане разлічана на аптымальнае вывучэнне гісторыі Беларусі студэнтамі ВНУ не гістарычных спецыяльнасцей.

Выбар тэмы лекцый і семінарскіх заняткаў у аб’еме гадзін, адведзенных вучэбным планам, па спецыяльнасці і спецыялізацыі ў рамках акадэмічных свабод належыць выкладчыку (узгадняецца на кафедры).

Тэма 4

Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазные рэформы другой паловы XIХ – паловы ХХ стст.: іх асаблівасці ў Беларусі

2

2

Тэма 5

Этнічныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў XVI – пачатку ХХ стст.

2

2

2

Тэма 6

Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў канцы XVIII- пачатку ХХ стст. Культурнае жыцце, змены ў сістэме адукацыі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.

2

2

КСР

2

Раздзел III. Савецкая мадэль мадэрнізацыі ў гісторыі Беларусі

Тэма 1

М О Д У Л Ь 3

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі

2

2

Тэма 2

Кастрычніцкая рэвалюцыя ў гістарычным лесе беларускага народа.

2

2

2

Тэма 3

Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці

Тэма 4

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР (1920-30-е гг.). Яе асноўныя характарыстыкі

2

Тэма 5

Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі ў міжваенны перыяд

4

4

2

4

Тэма 6

Культурнае і духоўнае жыцце ў БССР ў 1920-30-е гг.

2

2

2

КСР

2

Раздзел IV. Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіцце БССР у 1946-1985 гг.

Тэма 1

М О Д У Л Ь 4

Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы

2

2

2

Тэма 2

Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі

2

Тэма 3

Аднаўленне народнай гаспадаркі БССР ў 1945-1985 гг.

2

2

2

Тэма 4

Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў другой палове 40-х – пачатку 80-х гадоў

2

2

2

2

КСР

2

Раздзел V.

Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў.

Тэма 1

М О Д У Л Ь 5

Прычыны абвастрэння супярэчнасцяў у сярэдзіне 80-х гадоў. Курс на інтэнсіфікацыю

2

2

Тэма 2

Беларусь ва ўмовах дзяржаўнага суверэнітэту

2

2

2

2

Тэма 3

Асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі, беларускай культуры ў 1995-2010 гг.

2

2

2

2

КСР

2

ЗАКЛЮЧЭННЕ

2

Асноўныя вынікі і ўрокі гістарычнага развіцця Беларусі

2

2



Ііі. Змест вучэбнага матэрыяла Уводзіны ў курс “Гісторыя Беларусі”

Месца і роля гістарычнай навукі на сучасным этапе. Тэарэтыка-пазнавальныя, практычна - палітычныя, патрыятычна-выхаваўчыя функцыі гісторыі. Гісторыя як самастойны накірунак сучаснага грамадазнаўства. Гісторыя Беларусі – састаўная частка сусветнай гісторыі. Прадмет гісторыі. Паняцце фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходу да вывучэння гісторыі. Найбольш вядомыя аўтары айчыннай гістарычнай навукі, гістарычныя крыніцы.

Раздзел і. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.

Тэма 1. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі

Перыяд старажытных цывілізацый. Агульнагістарычная перыядызацыя старажытнага часу. Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека на зямлі. Міфы народаў свету. Першыя вядомыя перасяленні народаў. Індаеўрапейцы – новыя насельнікі Паўднёвай, Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Дыферэнцыяцыя балтаў у выніку іх рассялення. Змяненні ў занятках насельніцтва і ў грамадскім ладзе. Змена прысвойваючай эканомікі вытворчай. Распаўсюджванне металу. Зацвярджэнне бацькоўскага ладу. З’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі, пачатак іх шырокага рассялення. Утварэнне класавых грамадстваў і дзяржаў.

Тэма 2. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Барацьба с заваеўнікамі

Сярэднія вякі, найбольш важныя рысы сярэднявечча. Паходжанне хрысціянства, яго ўкараненне ў Старажытным Рыме як дзяржаўнай рэлігіі. Падзел хрысціянства на Заходнюю і Усходнюю цэрквы. Славяне і хрысціянства. Канкурэнцыя візантыйскай і рымскай цэркваў у хрышчэнні славян. Пачатак Русі. Стварэнне аб’яднанай старажытнай усходнеславянскай дзяржавы. Шляхі фарміравання дзяржаўнасці. Гістарычныя і ідэалагічныя канцэпцыі паходжання дзяржавы. Веча ў славян. Пашырэнне тэрыторыі старажытнарускай дзяржавы. Найстаражытныя гарады і княствы на тэрыторыі Беларусі. Рагвалод. Тур. Заходнія землі Русі і Кіеў. Культура старажытнай Беларусі. Пісьменнасць. Выдатныя дзеячы культуры гэтага часу: Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Ефрасіння Полацкая.

Тэма 3. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі

Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. Сацыяльна-эканамічнае развіццё заходніх земляў Русі. Узнікненне гарадоў, развіццё гарадскога жыцця. Знешні від горада. Гарадское рамяство. Гандаль. Націск каталіцкіх місіянераў і нямецкіх рыцараў на палабскіх славян, палякаў, чэхаў, балтаў. Барацьба з крыжакамі.


Тэма 4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ)

Аб’ектыўная неабходнасць аб’яднання беларускіх зямель у адну дзяржаву. Навагрудак – ініцыятар аб’яднання. Міндоўг і яго нашчадкі. Дыскусіі па пытанню аб ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага. Уплыў знешніх фактараў. Цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў Віценя, Гедыміна, Альгерда. Крэўская ўнія. Грунвальдская бітва і яе значэнне. Палітычныя органы дзяржаўнай улады, іх эвалюцыя, функцыі (вярхоўная ўлада, Рада, сеймы, сеймікі, войска і інш.). Заканадаўства ВКЛ. Статуты ВКЛ 1529, 1566 г.

Тэма 5. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў ХІІІ – сер.XVI стст.

Сельская гаспадарка – аснова эканамічнага жыцця і фарміравання феадальных адносін у XIII – першай палове XVI ст. Прылады працы, асноўныя сельскагаспадарчыя культуры. Абшчына. Павіннасці сялян. Катэгорыі сялянства, працэс іх запрыгоньвання. Аграрная рэформа сярэдзіны ХVІ ст. – “Валочная памера”. Рамесная вытворчасць. Гандаль, купецкія супольнасці. Экспарт і імпарт. Грашовая абарачэнне.

Гарады Беларусі – цэнтры рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.

Тэма 6. Духоўнае жыцце ўсходніх славян у эпоху раннега сярэднявечча. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ – першай палове XVI стст.

Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і канфесійныя фактары ўтварэння беларускай народнасці. Дзяржаўна-тэрытарыяльнае адзінства рассялення усходніх славян. Тэарэтычныя распрацоўкі аб паходжанні беларусаў і назвы Белая Русь. Фарміраванне спецыфічных рысаў беларускай мовы – састаўной часткі матэрыяльнай і духоўнай культуры ўсходнеславянскага этнасу.