ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.09.2025
Просмотров: 2152
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі
Курс лекцый па гісторыі беларусі Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.
Беларускія землі ў VI-іх стст.
Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл
Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы
Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxx
1. Кастрычніцкая рэвалюцыя.Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
2. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкайрэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі.Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд
1. Новая эканамічная палітыка ў бсср
2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг.Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг.Палітыка беларусізацыі
6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баіў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу
2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
3. Культурнае і духоўнае жыццё бссРу другой палове 40-х – 80-я гг.
Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)
2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Сяляне абавязаны былі здаваць лішкі прадукцыі дзяржаве. Збор прадуктаў праводзіўся шляхам харчразвёрсткі харчатрадамі і камітэтамі беднякоў. Дзейнасцю харчатрадаў кіраваў аддзел харчова-рэквізіцыйнай арміі, утвораны 4 красавіка 1919 г. пры Наркамхарчы ЛітБелу. Злоўжыванні з боку харчатрадаў, якія выявіліся ў канфіскацыі ў сялян насення і прадуктаў харчавання прывялі да выступленняў сялян у Слуцкім, Мазырскім, Нясвіжскім і іншых паветах. Урад ЛітБела адмовіўся перадаць сялянам канфіскаваную зямлю памешчыцкіх маёнткаў і імкнуўся на базе іх стварыць саўгасы і сельскагаспадарчыя арцелі. 11 красавіка 1919 г. уведзена ўсеагульная працоўная павіннасць. Пасля завяршэння Савецка-польскай вайны сутнасць сацыяльна-эканамічнай палітыкі Савецкай улады істотна не змянілася.
На вызваленай ад палякаў тэрыторыі Беларусі нацыяналізацыя пачалася ў адпаведнасці з пастановай ВСНГ ад 29 лістапада 1920 г., якая абвяшчала нацыяналізаванымі ўсе прадпрыемствы, што з’яўляліся ўласнасцю прыватных асоб ці грамадскіх аб’яднанняў і мелі больш за 5 рабочых пры механічным рухавіку, або больш за 10 без яго. У крайніх формах ажыццяўлялася палітыка “ваеннага камунізму” у галіне сельскай гаспадаркі ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе ў адказ на гэта адбыліся сялянскія выступленні. Да канца 1920 г. было нацыяналізавана 730 прамысловых прадпрыемстваў.
Такім чынам, сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы, якія праводзіліся на Беларусі дзяржаўнымі і партыйнымі органамі Заходняй вобласці, ССРБ, ЛітБел, рэвалюцыйнымі камітэтамі, з’яўляліся, па сутнасці, палітыкай “ваеннага камунізму”. Асаблівасці палітыкі “ваеннага камунізму” на Беларусі вызначаліся тым, што яна з’яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў і прыфрантавой тэрыторыяй. Масавыя выступленні сялянства сталі асноўнай прычынай пераходу ад палітыкі “ваеннага камунізму” да новай эканамічнай палітыкі ў 1921 г.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Ваенны камунізм – эканамічная палітыка Савецкай дзяржавы ў 1918–1920 гг., сістэма надзвычайных мер, якія павінны былі ўсталяваць дыктатуру пралетарыяту. Грунтавалася на харчразвёрстцы, забароне прыватнага гандлю, увядзенні ўсеагульнай працоўнай павіннасці і г.д.
Харчразвёрстка – метад нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў, сутнасць якой заключаецца ў абавязковай здачы сялянамі лішкаў, а часцей неабходных ім самім прадуктаў харчавання, у фонд дзяржавы фактычна бясплатна і праводзілася спецыяльнымі харчатрадамі і камбедамі.
ВСНГ – Вышэйшы савет народнай гаспадаркі.
Храналогія падзей
9 снежня 1917 г. – пастанова СНК Заходняй вобласці і фронту пра ўстанаўленне кантролю за выданнем грошай з казначэйства.
14 лістапада 1917 г. – прынята рашэнне УЦВК пра ўвядзенне рабочага кантролю.
23 студзеня 1918 г. – Аблвыканкамзах выдаў дэкрэт пра ўвядзенне спецыяльнага падатку для буржуазіі.
4 красавіка 1919 г. – стварэнне пры Наркамхарчы ЛітБелу аддзелаў харчова-рэквізацыйнай арміі.
11 красавіка 1919 г. – урадам ЛітБелу ўведзена ўсеагульная пра-цоўная павіннасць.
29 лістапада 1920 г. – прынята пастанова ВСНГ пра нацыяналізацыю прадпрыемстваў.
Пытанні для самаправеркі
1. Што такое “ваенны камунізм”?
2. У чым асаблівасці “ваеннага камунізму” на Беларусі?
5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі.Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
У лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава. Яе кіраўнік Ю. Пілсудскі аб’явіў пра аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Дзеля рэалізацыі гэтай мэты Польшча пачала рыхтавацца да захопу беларускіх і ўкраінскіх зямель. Пад кіраўніцтвам створанага ў Варшаве Камітэту абароны крэсаў адбывалася фарміраванне Літоўска-беларускай дывізіі. Адначасова на тэрыторыі Беларусі фарміраваліся атрады “мясцовай самаабароны” з ліку польскіх памешчыкаў і шлях-ціцаў, якія павінны былі ўзяць уладу пасля адступлення нямецкіх войскаў. Ужо ў канцы снежня 1918 г. польскія легіянеры занялі Дзя-рэчын, Ружаны, Пружаны, а ў лютым – сакавіку 1919 г. – Беласток, Брэст, Ваўкавыск, Кобрын, Пінск, Слонім.
У той жа час з Усходу, следам за адступаючымі германскімі войскамі, прасоўваліся атрады Чырвонай Арміі. На працягу канца 1918 – пачатку 1919 гг. яны занялі Маладзечна, Мазыр, Картуз-Бярозу, Сялец. Прымусовая мабілізацыя насельніцтва ў Чырвоную Армію і далейшае іх накіраванне на Усходні фронт, палітыка “ваеннага камунізму” прывялі да шэрагу антыбальшавіцкіх паўстаняў на ўсходзе Беларусі. У Гомелі паўстанне падрыхтаваў падпольны паўстанцкі камітэт на чале з эсэрам М.М. Стракапытавым. 24 сакавіка 1919 г. паўстанцы захапілі Гомель, а 26 – Рэчыцу. Паўстанне было жорстка задушана.
На працягу вясны 1919 г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Пасля прыняцця 1 чэрвеня 1919 г. дэкрэта Усерасійскага ЦВК “Аб аб’яднанні Савецкай рэспублікі Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам” сітуацыя на савецка-польскім фронце істотна не змянілася. Польскае наступленне працягвалася, і Чырвоная Армія пакінула Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў і Рэчыцу. Фронт, які стабілізаваўся восенню 1919 г. па лініі Полацк, р. Бярэзіна, Днепр, пратрымаўся да вясны 1920 г.
Для кіраўніцтва захопленай тэрыторыі Беларусі, названай “усходнімі крэсамі”, быў створаны Дэпартамент па справах польскіх усходніх зямель на чале з Е. Асмалоўскім. Акупіраваная тэрыторыя была падзелена на 2 акругі: Віленскую і Мінскую, акругі – на паветы. Адміністрацыя складалася ў сваёй большасці з ліку польскіх афіцэраў. Беларусаў у адміністрацыйныя органы не дапускалі. Органы мясцовага самакіравання, створаныя раней як бальшавікамі, так і Радай БНР, былі ліквідаваны, а іх актывісты жорстка праследаваліся. Армія праводзіла непамерныя рэквізіцыі, чыніла рабаўніцтва і гвалт. У куль-турным жыцці праводзілася палітыка паланізацыі. Дзяржаўнай мовай была абвешчана польская. Былі зачынены Будслаўская гімназія, Нясвіжская і Барысаўская настаўніцкія семінарыі. Са 150 беларускіх школ, якія дзейнічалі ва ўмовах нямецкай акупацыі, да восені 1919 г. засталося каля 20. Абяцанне даць магчымасць без гвалту вырашаць свае ўнутраныя нацыянальныя справы, дадзенае Ю. Пілсудскім 28 красавіка 1919 г. насельніцтву былога Вялікага Княства Літоўскага, аказалася звычайнай дэмагогіяй.
Разам з тым, пад уплывам красавіцкай заявы Пілсудскага шэраг беларускіх дзеячоў пайшоў на супрацоўніцтва з палякамі, спадзеючыся з іх дапамогаю здзейсніць ідэю незалежнасці.
Пасля акупацыі палякамі Мінска тут быў утвораны Часовы Бе-ларускі Нацыянальны Камітэт (ЧБНК) на чале з А. Прушынскім (А. Гарун) і яго намеснікам У. Ігнатоўскім. Камітэт імкнуўся згуртаваць усе арганізацыі Міншчыны дзеля павышэння нацыянальнай самасвядо-масці беларускага народа. Не адхіляючы ідэі канфедэрацыі Беларусі з Польшчай, камітэт дабіваўся папярэдняга прызнання БНР і аднаўлення дзейнасці яе Рады. Да канца 1919 г. уся работа ЧБНК, пераважна культурна-асветніцкая, абмяжоўвалася Мінскім паветам. У канцы снежня 1919 г. ЧБНК стварыў Беларускую школьную раду на чале з С. Рак-Міхайлоўскім, адкрыў каля 300 беларускіх нацыянальных школ, беларускія гімназіі ў Вільні і Мінску.
Польскія ўлады дазволілі склікаць 12 снежня 1919 г. Раду БНР, разлічваючы, што яна адобрыць далучэнне Беларусі да Польшчы. Але фракцыя беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР) дабілася перавыбараў прэзідыума Рады і замены складу Савета Міністраў. Быў выказаны недавер старшыні Рады Язэпу Лёсіку і кіраўніку ўрада Антону Луцкевічу. Замест іх Раду БНР узначаліў Пётр Крачэўскі, а ўрад – Вацлаў Ластоўскі.
Новы склад кіраўніцтва Рады выказаў пратэст супраць гаспадарання палякаў на Беларусі, за што быў падвергнуты рэпрэсіям. Пасля расколу 12 снежня 1919 г. прыхільнікі польскай арыентацыі: Я. Лёсік, А. Смоліч, У. Серада, С. Рак-Міхайлоўскі, В. Іваноўскі, К. Цярэшчанка – стварылі Найвышэйшую Раду. Гэтая арганізацыя 24 сакавіка 1920 г. заключыла дагавор з Пілсудскім, у адпаведнасці з якім пасля заканчэння вайны Беларусь павінна была стаць часткай Рэчы Паспалітай.
У пачатку сакавіка 1920 г. польскія войскі пачалі ваенныя дзеянні на Палессі і 5–6 сакавіка захапілі Рэчыцу, Мазыр, Калінкавічы. 25 красавіка разгарнулася наступленне на Украіне, у выніку якога польскія войскі захапілі значную частку Украіны. У гэтых умовах палітбюро ЦК РКП(б) 28 красавіка 1920 г. зацвердзіла план вядзення ваенных дзеянняў супраць Польшчы, у адпаведнасці з якім 14 мая 1920 г. Заходні фронт перайшоў у наступленне, якое, праўда, не мела поспеху. Умацаваўшыся, 18 чэрвеня 1920 г. заходні фронт пачаў новае наступ-ленне, у выніку якога Чырвонай Арміяй быў заняты Ігумен (Чэрвень), 11 ліпеня 1920 г. – Мінск. З гэтага моманту ініцыятыва перайшла да Чырвонай Арміі, і ўжо 14 ліпеня яна заняла Вільню, а 19 ліпеня – Гродна.
12 ліпеня 1920 г. Антанта ў “ноце Керзана” запатрабавала спыніць наступленне Чырвонай Арміі, пагражаючы ўмяшацца. Тым не менш, савецкі ўрад працягваў наступленне, у выніку якога да канца жніўня войскамі Заходняга фронту была занята ўся тэрыторыя Беларусі. Баявыя дзеянні былі перамешчаны на тэрыторыю Польшчы. 31 ліпеня 1920 г. на пасяджэнні ЦК Беларускай камуністычнай арганізацыі, ЦК Бунда і ЦБ прафсаюзаў г. Мінска, а таксама Мінскага губрэўкама, была прынята спецыяльная дэкларацыя “Пра абвяшчэнне незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь”.
З пераносам ваенных дзеянняў на тэрыторыю Польшчы вайна ператварылася ў сродак экспарту рэвалюцыі. Але разлік на рэвалюцыйны ўздым у Польшчы быў памылковым. Чырвоная Армія сустрэла ўпартае супраціўленне, а 16 жніўня 1920 г. польскія войскі перайшлі ў наступленне і зноў занялі тэрыторыю Беларусі амаль да Мінска. Але далей працягваць ваенныя дзеянні абодва бакі не мелі магчымасці, і 12 кастрычніка было заключана перамір’е. Пасля заключэння перамір’я атрады Булак-Балаховіча ўварваліся на Мазырскім напрамку, але поспеху не мелі.
15–16 лістапада 1920 г. у Слуцку была выбрана Слуцкая беларуская рада, якая здолела сфарміраваць 1-ю брыгаду стралкоў БНР колькасцю каля 10 тыс. чалавек. На працягу месяца – з 27 лістапада да 28 снежня 1920 г. паўстанцы ўтрымлівалі ўладу ў 15 валасцях Слуцкага, Капыльскага, Салігорскага і Нясвіжскага раёнаў.
13–17 ліпеня 1920 г. адбыўся Другі Усебеларускі з’езд Саветаў. Старшынёй ЦВК і СНК БССР быў абраны А.Р. Чарвякоў. З’езд устанавіў дзяржаўную манаполію на асноўныя віды прадукцыі.
18 сакавіка 1921 г. ўрадамі Савецкай Расіі, Савецкай Украіны і Польшчы быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, цяжкі і несправядлівы для Беларусі, паводле ўмоў якога заходняя граніца БССР праходзіла ад Ушач да Докшыц, каля Радашковіч, Нясвіжа, Мікашэвіч, Турава. Тэрыторыя, якая адышла да Польшчы, склала 106 тыс. км2 з насельніцтвам больш 4 млн. чалавек. Тэрыторыя БССР у складзе 6 паветаў мела ўсяго звыш 52 тыс. км2 з насельніцтвам каля 1,5 млн. чалавек.
Такім чынам, у час савецка-польскай вайны тэрыторыя Беларусі аказалася фактычна разменнай манетай паміж Савецкай Расіяй і Польшчай. Без ведама беларускага народа яго тэрыторыя была падзелена на 2 часткі, што затрымала працэс нацыянальнай кансалідацыі беларусаў.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Слуцкае паўстанне – найбольш моцнае ўзброенае паўстанне, накіраванае супраць Савецкай улады на працягу 27.11.–28.12.1920 г.