ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.09.2025
Просмотров: 2156
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі
Курс лекцый па гісторыі беларусі Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.
Беларускія землі ў VI-іх стст.
Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл
Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы
Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxx
1. Кастрычніцкая рэвалюцыя.Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
2. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкайрэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі.Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд
1. Новая эканамічная палітыка ў бсср
2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг.Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг.Палітыка беларусізацыі
6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баіў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу
2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
3. Культурнае і духоўнае жыццё бссРу другой палове 40-х – 80-я гг.
Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)
2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Храналогія падзей
Сакавік 1921 г. – на Х з’ездзе РКП(б) была прынята новая эка-намічная палітыка (нэп).
1922 г. – праведзена першая дэнамінацыя, па якой адзін новы рубель раўняўся 10 тысячам старых.
1923 г. – праведзена другая дэнамінацыя, па якой адзін савецкі рубель раўняўся 100 рублям узору 1922 г. ці 1 млн. старых.
Пытанні для самаправеркі
1. Ахарактэрызуйце асноўныя прычыны пераходу ад палітыкі “ваеннага камунізму” да новай эканамічнай палітыкі.
2. Пералічыце мерапрыемствы нэпа ў сельскай гаспадарцы, гандлі і прамысловасці.
3. Выявіце асаблівасці ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі ў сельскай гаспадарцы Беларусі.
2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг.Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
Ажыццяўленне індустрыялізацыі з’явілася адным з важнейшых накірункаў тактыкі і стратэгіі бальшавікоў па замацаванню сваёй ула-=ды ў грамадстве.
Патрэбу індустрыялізацыі Беларусі яны тлумачылі агульнай неабходнасцю паскоранай індустрыялізацыі СССР і асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага развіцця самой рэспублікі. У ліку апошніх бачыліся наяўнасць сельскагаспадарчай сыравіны, істотны рэзерв рабочай сілы ў сельскай мясцовасці, прыродныя багацці лесу і торфу, значная ўдзельная вага саматужна-рамеснай вытворчасці. Таму прамысловае будаўніцтва прадугледжвала расшырэнне здабычы і перапрацоўкі лесу і торфу, выкарыстанне льну і каноплі.
Але паколькі БССР была адным са звенняў агульнай народна-гаспадарчай структуры СССР, тут намячалася таксама развіццё шэрагу галін, якія базіраваліся на прывазной сыравіне, у тым ліку сельскагаспадарчага машынабудавання, буйной швейнай і тэкстыльнай прамыс-ловасці і інш.
З улікам гэтых асаблівасцей у першыя гады індустрыялізацыі (1925–1926; 1927–1928 гг.) асноўныя капіталаўкладанні накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, швейнай, лясной, дрэваапрацоўнай, папяровай, паліўнай і хімічнай прамысловасці. Частка сродкаў выдзялялася на развіццё прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, машынабудаўнічай і энергетычнай. Мінскія заводы “Энергія” і “Камунар”, пазней заводы Кастрычніцкай рэвалюцыі і імя Кірава паклалі пачатак станкабудаванню, а закладзеная ў 25 км. ад Оршы БелДРЭС – уздыму энергетыкі ў Беларусі.
Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР быў прыняты ў маі 1929 г. Асноўная задача пяцігодкі ў галіне прамысловасці заключалася ў павышэнні яе ўдзельнай вагі ў народнай гаспадарцы БССР. Адпаведна прадугледжвалася развіццё паліўна-энергетычнай базы, стварэнне сельскагаспадарчага і агульнага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў хімічнай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай, харчовай і іншых галін прамысловасці.
Эканамічны вынік пяцігодкі быў значны. Выпуск прамысловай прадукцыі ў 1932 г. у параўнанні з 1928 г. павялічыўся ў 2,7 раза. За гады пяцігодкі было ўведзена ў строй 538 прадпрыемстваў, з іх 78 буйных (швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі” і панчошна-трыкатажная фабрыка “КІМ” ў Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Гомсельмаш, БелДРЭС і інш.).Удзельная вага прамысловасці БССР у прадукцыі прамысловасці СССР узрасла з 1,12 да 2,15%.
Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. Асноўнымі крыніцамі накаплення з’яўляліся: сама прамысловасць, дзяржаўныя займы, даходы ад унутранага і знешняга гандлю, жорсткая эканомія, прыбыткі ад калгасаў і саўгасаў, выкарыстанне фактычна бясплатнай мільённай рабочай сілы гулагаўцаў і інш.
У другой пяцігодцы (1933–1937 гг.) прамысловасць рэспублікі дала прырост валавай прадукцыі ў 1,9 раза. Найбольш высокімі тэмпамі развіваліся металаапрацоўчая, харчовая, цагляная, тарфяная і трыкатажная галіны. У строй дзеючых уступілі Гомельскі шкляны і Крычаўскі цэментны заводы, Магілёўскі трубаліцейны і аўтарамонтны за-воды, Гомельскі тлушчакамбінат, Аршанскі льнокамбінат, Мінская ЦЭЦ – 2 і інш.
Задачай трэцяй пяцігодкі (1938 – чэрвень 1941 гг.) ставілася значнае павелічэнне магутнасці электрастанцый, паскарэнне развіцця прамысловасці, асабліва машынабудавання. Новабудоўлямі пяцігодкі сталі другая чарга БелДРЭС і Мазырская электрастанцыя, Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы завод. Хуткімі тэмпамі развівалася прамысловасць у заходніх абласцях.
Такім чынам, у выніку індустрыялізацыі ў БССР была створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі. У 1929–1940 гг. ў рэспубліцы ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны каля 2 тысяч прадпрыемстваў, якія выпускалі 90% яе прамысловай прадукцыі. Грунтоўныя змены адбыліся ў структуры прамысловасці. З’явіліся станкабудаванне, сельскагаспадарчае машынабудаванне, маторабудаванне і інш.
Адным з вынікаў індустрыялізацыі сталі істотныя змены ў сацыяльнай структуры насельніцтва рэспублікі. Паводле ўсесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 г. рабочы клас складаў у БССР 21,9%, фарміраваліся новыя рабочыя прафесіі – металісты, машынабудаўнікі, тарфянікі, хімікі, тэкстыльшчыкі.
Аднак ажыццяўленне індустрыялізацыі ў рэспубліцы, як і ў цэлым у Саюзе, было звязана са значнымі затратамі матэрыяльных сродкаў, вялікім напружаннем фізічных і маральных сіл народа, прымя-неннем паднявольнай працы (гулагі), нізкім узроўнем жыцця працоўных мас. Рост прадукцыйнасці працы адставаў ад зададзеных тэмпаў, сабекошта прадукцыі і заставаўся высокім, многія галіны не выконвалі пяцігадовы план. Сур’ёзнай праблемай стаў выпуск бракавай, недабраякаснай прадукцыі.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Індустрыялізацыя – працэс стварэння машыннай індустрыі ва ўсіх галінах гаспадаркі і ў першую чаргу ў прамысловасці.
Пяцігодка – пяцігадовы план эканамічнага і сацыяльнага развіцця ў СССР.
Храналогія падзей
Снежань 1925 г. – пачатак індустрыялізацыі.
1928/1929–1930/1932 – першая пяцігодка.
1933–1937 – другая пяцігодка.
1938–1941 – трэцяя пяцігодка.
Пытанні для самаправеркі
1. Чым тлумачылі бальшавікі неабходнасць індустрыялізацыі?
2. Якія былі яе мэты і метады і як яны сумяшчаліся?
3. Назавіце перыяды індустрыялізацыі і дайце ім кароткую хара-ктарыстыку.
4. У чым заключаліся асаблівасці індустрыялізацыі ў Беларусі?
5. Пералічыце найбольш буйныя прамысловыя прадпрыемствы, пабудаваныя ў рэспубліцы за гады першых пяцігодак.
6. Якія вынікі індустрыялізацыі ў рэспубліцы?
3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
Найбольш цяжкім і драматычным напрамкам пераўтварэнняў, праведзеных пад сцягам пабудовы сацыялізму, з’явілася калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Сталінскае кіраўніцтва праводзіла яе ў час актыўнага фарміравання дыктатарскага рэжыму і культу асобы. Калектывізацыя была яскравай праявай гэтых заганных працэсаў.
У канцы 20-х – пачатку 30-х гг. перабудова вёскі згубіла сувязь з паступовым каапераваннем на аснове добраахвотнага аб’яднання гаспадарак і ператварылася ў прымусовую калектывізацыю. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР прадугледжваў аб’яднаць у калгасы і саўгасы 18–20% сялянскіх гаспадарак.
Калектыўныя гаспадаркі ствараліся ў двух формах – калгасы і саўгасы. Сяляне не ўспрымалі ідэю калектывізацыі, між тым пачалася гонка за тэмпамі. Ажыццяўленне калектывізацыі базіравалася на 3-х партыйна-дзяржаўных дырэктывах: ад 3 студзеня 1930 г. “Аб мерапрыемствах па ліквідацыі кулацкіх гаспадарак у раёнах суцэльнай калек-тывізацыі”, ад 5 студзеня 1930 г. “Аб тэмпах калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву” і ад 1 лютага 1930 г. “Аб ліквідацыі кулацтва як класа”.
У лютым 1930 г. Бюро ЦК ВКП(б)Б прыняло рашэнне калектывізаваць да пачатку веснавой сяўбы гэтага года 75–80% сялянскіх гаспадарак і звярнулася з просьбай аб’явіць БССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі. Пры правядзенні калектывізацыі шырока выкарыстоўвалася раскулачванне. Кулацтва было падзелена на тры катэгорыі: актыўныя праціўнікі калектывізацыі, найбольш заможныя і ўсе астатнія. Усіх аднесеных да першай катэгорыі без суда і следства паводле рашэння “троек” (першы сакратар райкама партыі, старшыня райвыканкама і начальнік ДПУ) арыштоўвалі і накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі. Залічаных у другую катэгорыю разам з сем’ямі вывозілі на Поўнач, Урал, у Сібір або Казахстан. Трэцяя катэ-горыя раскулачваемых пазбаўлялася права на надзел зямлі ў сваёй весцы і атрымлівала ўчасткі за межамі калгасаў.
У вёску для стварэння каўгасаў былі накіраваны сотні ўпаўнаважаных камуністаў. Разам з імі адпраўлялі і рабочых-дваццаціпяцітысячнікаў, у тым ліку прысланых з прамысловых цэнтраў РСФСР, усяго звыш 600 чалавек. Аднак многія з арганізатараў калгасаў увогуле слаба дасведчаныя ў асаблівасцях сялянскага жыццця, лічылі за лепшае дзейнічаць метадам “лепш перагнуць, каб потым не абвінавацілі ў правым ухіле”. Працэс кааперавання быў падменены “раскулачваннем”.