ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 20.09.2025
Просмотров: 2132
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі
Курс лекцый па гісторыі беларусі Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.
Беларускія землі ў VI-іх стст.
Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл
Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы
Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxx
1. Кастрычніцкая рэвалюцыя.Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
2. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкайрэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі.Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд
1. Новая эканамічная палітыка ў бсср
2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг.Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг.Палітыка беларусізацыі
6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баіў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу
2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
3. Культурнае і духоўнае жыццё бссРу другой палове 40-х – 80-я гг.
Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)
2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Супрацьстаянне двух лагераў, і перш за ўсё ЗША і СССР, пагражала ўзнікненнем новай сусветнай вайны. Таму ў 1981 г. чарговая сесія Генеральнай Асамблеі ААН прыняла прапанаваную БССР і УССР Дэкларацыю аб прадухіленні ядзернай вайны. У ёй адзначалася, што тыя дзяржавы, якія першымі пачнуць баявыя дзеянні з выкарыстаннем ядзернай зброі, будуць абвешчаны сусветным супольніцтвам ваеннымі злачынцамі і панясуць адказанасць.
Зручнае геапалітычнае становішча прадвызначыла пашырэнне кантактаў і развіццё двухбаковых сувязей паміж краінамі-членамі СЭУ, перш за ўсё з Польшчай, Балгарыяй, Чэхаславакіяй і ГДР.
У пачатку 70-х гг. на долю беларускага экспарту ў сацыялістычныя краіны прыпадала электронна-вылічальных машын – 91%, матацыклаў – 88%, металарэжучых станкоў – 70%, грузавых аўтамабіляў – 56%, трактароў – 54%. Усяго больш за 300 прадпрыемстваў Беларусі пастаўлялі сваю прадукцыю прыкладна ў 100 краін свету. Каля 10% прыходзілася на краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
Для паскарэння тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці, іншых галінах гаспадаркі важнае месца мелі эканамічныя сувязі з развітымі капіталістычнымі краінамі. У 1970–1980 гг. на іх долю прыпадала 22,5% усіх экспартных паставак рэспублікі. За кошт імпартных аперацый у рэспубліку завозіліся тэхналагічныя лініі і абсталяванне, тавары шырокага ўжытку.
Неабходным сродкам умацавання і паглыблення сяброўскіх адносін паміж беларускім і іншымі народамі свету былі культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі. Галоўным чынам гэта ажыццяўлялася праз дзяржаўныя і грамадскія структуры, партыйныя, праф-саюзныя, камсамольскія арганізацыі, творчыя саюзы, бібліятэкі і г.д. Адначасова з гэтым Беларусь удзельнічала ў працы шматлікіх міжнародных арганізацый, камітэтаў, таварыстваў па супрацоўніцтву. Пры іх непасрэдным удзеле адбываўся навуковы і культурны абмен, праводзіліся міжнародныя выставы, кінафестывалі, кангрэсы, сімпозіумы і г.д.
Такім чынам, у 40–80-я гг. роля Беларусі ў міжнародным супольніцтве мела важнае значэнне. Супрацоўнічаючы ў складзе шматлікіх камітэтаў ААН, БССР ажыццяўляла разнастайныя мерапрыемствы па пашырэнні і ўмацаванні сяброўскіх адносін з народамі ўсіх дзяржаў свету.
Храналогія падзей
Чэрвень 1945 г. – дэлегацыя БССР падпісала Статут ААН.
1949 г. – стварэнне Савета Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ).
1954 г. – уступленне БССР у Міжнародную арганізацыю працы (МАП) і Арганізацыю па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА).
1955 г. – падпісанне Варшаўскага дагавору – ваенна-палітычнага блока сацыялістычных дзяржаў.
28 сакавіка 1958 г. – арганізацыя пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.
1975 г. – нарада па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (Хельсінская нарада).
Ліпень 1982 г. – у Мінску адбыўся “Марш міра – 82”, які прахо-дзіў па маршруту Стакгольм–Мінск–Масква.
Пытанні для самаправеркі
1. Што, на вашу думку з’явілася асноўнай прычынай прыняцця Беларусі ў члены ААН?
2. Якія мэты ставіла перад сабой Арганізацыя Аб’яднаных Нацый?
3. Якія перашкоды існавалі на шляху пашырэння эканамічных сувязяў Беларусі з замежнымі краінамі?
3. Культурнае і духоўнае жыццё бссРу другой палове 40-х – 80-я гг.
Адраджэнне культурнага жыцця адбывалася ў надзвычай складаных умовах. За гады вайны амаль поўнасцю была знішчана матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі, адукацыі і культуры, многія навукоўцы загінулі, не хапала выкладчыкаў.
У 1944–1945 гг. вяртаюцца з эвакуацыі вышэйшыя навучальныя ўстановы: у жніўні 1944 г. – Белдзяржуніверсітэт, восенню 1944 г. – Мінскі, Віцебскі, Магілёўскі і Гродзенскі педагагічныя інстытуты, пачаўся навучальны год у Белдзяржкансерваторыі. Ужо ў 1947 г. многія навучальныя ўстановы перавысілі даваенны ўзровень па колькасці студэнтаў. Хутка была адноўлена матэрыяльна-тэхнічная база акадэмічнай навукі, перавышаны даваенны выпуск газет, часопісаў і інш. Ужо ў 1946 г. у рэспубліцы дзейнічала 12 тэатраў.
Адзначаючы несумненныя дасягненні народнай асветы, нельга не адзначыць, што менавіта ў гэтыя гады адукацыя стала на шлях дэнацыяналізацыі, з мэтай дасягнення памылковай, зусім не абгрунтаванай задачы КПСС аб зліцці культур і моваў у час пабудовы камуністычнага грамадства. Гэта садзейнічала фарміраванню пакалення людзей, цалкам ці ў значнай ступені адарваных ад нацыянальна-культурнай глебы, гістарычных каранёў.
Ва ўмовах існавання таталітарнага палітычнага рэжыму існавала сістэма кантролю ідэйнай накіраванасці, якая забяспечвала прынцып партыйнасці, г.з. строгае выкананне партыйных прадвызначэнняў у галіне адукацыі і навукі, літаратуры і мастацтва. Адбыліся новыя арышты сярод інтэлігенцыі па палітычных матывах, ахвярамі якіх сталі паэты і празаікі У. Дубоўка, С. Грахоўскі, А. Звонак, П. Пруднікаў, вучоны-біёлаг А. Жэбрак і інш.
Спроба дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця была абумоўлена прыходам да кіраўніцтва М.С. Хрушчова ў сакавіку 1953 г. і прыняццем курса на дэсталінізацыю грамадства. Асаблівую ролю ў гэтым адыграў ХХ з’езд КПСС, які адбыўся ў 1956 г. Ён закрануў усе сферы жыцця і вызначыў палітыку “адлігі” (1954–1964 гг.), якая абумовіла працэс духоўнага разняволення і крытыку культу асобы Сталіна. Важнасць для грамадства набылі дыскусіі аб ролі і месцы інтэлігенцыі, удасканаленні палітычнай сістэмы ў межах лібералізацыі.
Былі спынены масавыя рэпрэсіі і пачалася рэабілітацыя ахвяр. У 1956–1961 гг. Вярхоўны суд БССР разгледзеў звыш 30 тыс. спраў у адносінах больш як 50 тыс. чалавек і рэабілітаваў каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі. У іх ліку вядомыя палітычныя, культурныя і навуковыя дзеячы М.М. Галадзед, А.Р. Чарвякоў, Зм. Ф. Жылуновіч, С.П. Шушкевіч, С.І. Грахоўскі.
Пачатая дэмакратызацыя востра паставіла задачу выпрацоўкі стратэгічнага курсу. Ім стала праграма КПСС, прынятая на ХХІІ з’ездзе партыі (1961 г.) і накіраваная на будаўніцтва камунізму ў СССР. Яна пазней атрымала назву “палітычны валюнтарызм”, таму што праводзілася без уліку аб’ектыўных законаў развіцця грамадства.
Праграмная заява КПСС аб пабудове камунізму ў краіне на працягу жыцця аднаго пакалення не дапускала магчымасці існавання рэлігійных вераванняў, што абумовіла ўзмацненне прапаганды атэізма і палітыкі канфрантацыі дзяржавы да канфесійнага жыцця ў рэспубліцы. Праводзілася кампанія па масаваму закрыццю храмаў усіх канфесій. Ваяўнічыя атэісты станавіліся нават на шлях вандалізму, у выніку якога знішчаліся архітэктурныя помнікі.
На змену лібералізацыі палітычнага курсу прыйшла эпоха “застою”, звязаная са зменай у кіраўніцтве дзяржавай. Палітыка, якую праводзіў Л.І. Брэжнеў у 1964–1982 гг., была звернута на кансервацыю сфарміраваных за дзесяцігоддзі формаў эканамічнай і грамадска-палітычнай дзейнасці. Гэты паварот быў падмацаваны вывадамі аб павышэнні вядучай ролі партыі ў жыцці грамадства, узмацненнем яго сацыяльнай аднароднасці і пашырэннем калектывізму. Вялікі размах набылі шматлікія ідэалагічныя кампаніі, якія праходзілі пры абмерка-ванні і прыняцці Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных правоў людзей. Але пры адсутнасці дэмакратычных свабод і узмацненні бюракратызму, усё гэта выклікала ў народа апатыю і пессімізм.
Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1964–1982 гг. абумовіла ўзмацненне кіраўніцтва культурай з боку КПБ. Пачаліся абвінавачванні інтэлігенцыі ў размыванні каштоўнасцей сацыялізму, парушэнні прынцыпу партыйнасці, узмацнілася ідэалагізацыя культурнага жыцця, якая павінна была забяспечыць выхаванне новага чалавека з камуністычным светапоглядам. У 1971 г. быў абвешчаны лозунг аб тым, што ў СССР узнікла новая гістарычная супольнасць – савецкі народ.
Ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў свеце, навука стала важным паказчыкам агульнага стану краіны. Дзякуючы навуковым распрацоўкам у галіне матэматыкі, хіміі, у біялагічнай навуцы, інтэгральнай мікраэлектронікі і вылічальнай тэхніцы імёны беларускіх вучоных У. Платонава, М. Ельяшэвіча атрымалі прызнанне ў свеце. Характэрная рыса навукі гэтага часу – развіццё фундаментальных даследаванняў.
У беларускай літаратуры галоўнай заставалася ваенная тэма. Большасць пісьменнікаў з’яўляліся ўдзельнікамі вайны, таму іх творы даносілі да сучаснікаў праўдзівае адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны. З’явіўся першы партызанскі раман – “Глыбокая плынь” І. Шамякіна. Атрымалі прызнанне раманы “Мінскі напрамак” І. Мележа і “Векапомныя дні” М. Лынькова. Шырокую вядомасць сваімі аповесцямі “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”, “Трэцяя ракета” набыў В. Быкаў. Уклад пісьменніка ў беларускую літаратуру быў адзначаны Зоркай Героя Сацыялістычнай працы і званнем народнага пісьменніка Беларусі.
З сярэдзіны 60-х гг. атрымлівае асвятленне гістарычная тэматыка і мастацкая гісторыя беларускага народа. Найлепшымі творамі сталі “Хатынская аповесць” А. Адамовіча, “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” У. Караткевіча і трылогія “Палеская хроніка” І. Мележа, удастоеная Ленінскай прэміі.
Сярод твораў драматургіі вядомасць атрымалі сатырычныя п’есы “Таблетку пад язык”, “Святая прастата” А. Макаёнка, “Брама неўміручасці” К. Крапівы.
Паводле твораў пісьменнікаў на кінастудыі “Беларусьфільм” былі зняты мастацкія стужкі, якія данеслі да сусветнай грамадскасці найбольш адметныя з’явы з гісторыі і культуры Беларусі: “Палеская легенда”, “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, “Несцерка”, “Чырвонае лісце”, “Масква-Генуя” і інш. Дзейнасць кінарэжысёраў В. Рубінчыка і В. Турава стала вядомай за межамі рэспублікі.
У беларускім выяўленчым мастацтве значнае месца займаюць творы М. Савіцкага, Г. Вашчанкі, Л. Шчамялёва, У. Стэльмашонка, звязаныя з адлюстраваннем гістарычных падзей, асоб, архітэктурных помнікаў. Арыгінальнасць і талент мастакоў А. Ісачова і М. Шагала атрымалі шырокае прызнанне ў свеце, але не на сваёй радзіме.
Сярод помнікаў манументальнага мастацтва асабліва вылуча-юцца мемарыяльныя комплексы “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць – герой” (скульптары А. Глебаў, С. Селіханаў), помнікі Я. Купалу (А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі), Я. Коласу (З. Азгур), помнік маці-патрыётцы Н. Купрыянавай (А. Заспіцкі).
Такім чынам, нягледзячы на партыйнае ўздзеянне на творчы працэс, культура ў гэты перыяд увасабляла ў сабе грамадскі талент і светаадчуванне лепшых дзеячоў беларускай зямлі. Увогуле, грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў 70 – першай палове 80-х гг. – з’ява неадназначная, складаная і супярэчлівая.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Таталітарны рэжым – форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства, забаронены дэмакратычныя арганізацыі і ліквідаваны канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян.
Культ асобы – узвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей.
Ідэалогія – сістэма прававых, палітычных, маральных, філасофскіх, рэлігійных, мастацкіх поглядаў і ідэй, якія належаць групе людзей ці палітычнай партыі.
Лібералізацыя – палітычны курс, працэс, які абумоўлівае дапушчэнне некаторых дэмакратычных свабод, рух за ўмераныя крокі ўперад у развіцці грамадства.