ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.09.2025

Просмотров: 2177

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Модуль «Гісторыя Беларусі»

Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі

Курс лекцый па гісторыі беларусі Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.

Беларускія землі ў VI-іх стст.

Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл

1.У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала феадалам. Сяляне з’яўляліся землекарыстальнікамі.

Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы

Наступленне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася таксама і ў заключэнні Берасцейсай царкоўнай уніі 1596 г.

Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxx

Тэма. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства (другая палова XIX ст. – люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне

Спіс літаратуры

Асноўная

1. Кастрычніцкая рэвалюцыя.Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі

2. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкайрэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі

4. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг.Палітыка “ваеннага камунізму”

5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі.Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі

Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд

1. Новая эканамічная палітыка ў бсср

2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг.Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі

3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі

4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг.Палітыка беларусізацыі

5. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср

6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.

7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.

8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы

Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны

1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср

2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баіў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму

3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі

4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі

5. Удзел беларускага народа ў разгроменацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі.Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны

Спіс літаратуры

Асноўная

2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць

Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу

1. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці

2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.

3. Культурнае і духоўнае жыццё бссРу другой палове 40-х – 80-я гг.

Спіс літаратуры

Асноўная

Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)

1. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь(са змяненнямі і дапаўненнямі)

2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй

3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь

4. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь

Асноўная


Тэма. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства (другая палова XIX ст. – люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне

  1. Станаўленне буржуазнага грамадства ў Беларусі. Маніфест і “Палажэнні” 19 лютага 1861 г.Асаблівасці зямельнай рэформы ў Беларусі

2. Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў XIX ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі

3. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

4. Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.К. Каліноўскі – кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні

5. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой паловеХІХ ст. Народніцкія гурткі. Пачатак прапаганды марксізму

6. Фарміраванне беларускай нацыі

7. Культура Беларусі ў 60–90 гг. ХІХ ст.

8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа

9. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. у Беларусі

10. Першая сусветная вайна (1914–1918 гг.). Падзеі ў Беларусі падчас вайны 1914 – да лютага 1917 гг.

11. Лютаўская буржуазна-дэмакратычнаярэвалюцыя 1917 г. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя(сакавік – кастрычнік 1917 г.)

12. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя

13. Культура Беларусі ў пачатку ХХ ст.

1.У пачатку другой паловы XIX ст. Расійская імперыя, у складзе якой знаходзілася і Беларусь, была амаль адзінай дзяржавай, дзе панавала феадальная гаспадарка. Гэта абумовіла яе адсталасць у параўнанні з краінамі Захаду. Аб чым яскрава сведчыла Крымская вайна (1853–1856 гг.), у якой Расія не змагла супрацьстаяць высокаразвітым капіталістычным краінам – Англіі і Францыі і іх саюзнікам.

Відавочнасць неэфектыўнасці прыгонніцкай сістэмы гаспадарання ў параўнанні з рыначнай, капіталістычнай, хвалявала ўрадавыя колы Расіі на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. У канцы 50-х гадоў пад уздзеяннем феадальнага руху, яны зразумелі, што лепш адмяніць прыгоннае права “зверху”, чым яно будзе адменена “знізу”.

Імператар Аляксандр II (1818–1881 гг.) забяспечыў эвалюцыйны пераход да капіталістычнай гаспадаркі, стаўшы вялікім рэфарматарам Расіі. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт “для абмеркавання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян”. Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў. Значную ролю ў яе правядзенні адыграў генерел-губернатар Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў У.І. Назімаў.


19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў 17 заканадаўчых актаў, што тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з Маніфестам. На Беларусі рэформа праводзілася на падставе “Агульнага палажэння” і двух “мясцовых палажэнняў”. На Магілёўскую і восем паветаў Віцебскай губерні, дзе панавала абшчыннае землекарыстанне, пашыралася “Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, наварасійскіх і беларускіх губерняў”. У Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губернях і чатырох паветах Віцебскай губерні, дзе існавала падворнае землекарыстанне, землеўпарадкаванне сялян праводзілася па асобым “Мясцовым палажэнні”.

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя павятовыя міравыя з’езды і губернскія па сялянскіх справах установы. Сяляне выбіралі старастаў, валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю, якія адыгрывалі ролю мясцовага самакіравання на аснове кругавой парукі.

У адпаведнасці з маніфестам сяляне адразу атрымлівалі асабістую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў – заключаць грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі і др.

Сяляне, якія на момант рэформы апрацоўвалі памешчыцкую зямлю, надзяляліся ёю. У Магілёўскай і Віцебскай губернях устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзесяцін) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзесяцін) нормы падзельнай зямлі на адну рэвізскую (мужчынскую) душу. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскайгубернях сялянам даваўся ў якасці надзельнай зямлі іх дарэформены надзел. Пры гэтым прадугледжваліся адрэзкі зямлі на карысць памешчыка.

Свой надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. 20–25% гэтай сумы сяляне павінны былі заплаціць непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку (80–75%) памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне ж на працягу 49 гадоў разлічваліся з дзяржавай за 80–75% кошту надзельнай зямлі ў выглядзе выкупных плацяжоў, у якія ўключаліся яшчэ 6% гадавых за крэдыт.

Рэформа была разлічана на тры перыяды:

першы (2 гады) – складанне і падпісанне ўстаўных грамат, у якіх пералічваліся ўсе сялянскія надзельныя землі і іх кошт;

другі (9 гадоў) – выплата памешчыкам 20–25% кошту надзельнай зямлі. У гэты перыяд сяляне лічыліся часова абавязанымі і за карыстанне зямлёй павінны былі выконваць павіннасці на карысць памешчыкаў;


трэці (49 гадоў) – разлік з дзяржавай за 80–75% кошту надзельнай зямлі.

Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі, адным з кіраўніком якога быў К. Каліноўскі, прымусіла царскі ўрад унесці істотныя змены ў правядзенне рэформы на Беларусі. Каб сялян прывабіць на бок урада, тут быў скасаваны часоваабавязаны перыяд, і ўказам ад 1 сакавіка 1863 г. уводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў і сяляне станавіліся ўласнікамі зямлі. Выкупныя плацяжы спачатку зніжаліся на 20%, а пасля яшчэ на 64–75%, у Магілёўскай губерні – на 23,8%. На Беларусі надзяляліся зямлёю і сяляне, абеззямеленыя ў перыяд з 1846 г. да пачатку рэформы. Дзяржаўныя сяляне з 1867 г. пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.

Такім чынам, рэформа 1861 г. дала сялянам асабістую свабоду, надзяліла іх зямлёю за выкуп, стварыла ўмовы для выплаты кошту за зямлю. Зробленыя ўрадам уступкі палепшылі ўмовы жыцця сялян Беларусі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Увогуле, рэформа забяспечыла пераход Расіі ад феадальнай да рынкавай, капіталістычнай гаспадаркі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Устаўныя граматы – дзяржаўныя акты, якія вызначалі адносіны часоваабавязаных сялян з памешчыкамі пасля сялянскай рэформы 1861 г.

Часоваабавязаныя сяляне – былыя памешчыцкія сяляне, якія паводле рэформы 1861 г. вызвалены ад прыгону, але засталіся абавязанымі ў адносінах да памешчыкаў, пакуль не заплацяць 20–25% кошту надельнай зямлі.

Выкуп – крэдытная аперацыя царскага ўрада, паводле якой сяляне павінны былі вярнуць пазыку дзяржаве ў памеры 75–80% кошту надзельнай зямлі на працягу 49 гадоў. Спагнанне выкупных плацяжоў спынена 1 студзеня 1907 г.

Адрэзкі – землі, адрэзаныя памешчыкамі ад сялянскіх надзелаў у час рэформы 1861г.

Абшчына з кругавой парукай – адна з форм сельскага гаспадарання ў Расіі, якая выкарыстоўвалася для ўзмацнення прыгону і збору падаткаў, калі ўсе абшчыннікі разлічваліся за бедных і нямоглых.

Адработкі – кабальная форма найму сялян да памешчыка. Аплата працы пры адработках значна ніжэйшая, чым пры вольным найму. Практыкавалася пасля рэформы 1861 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях.

Храналогія падзей

1855–1881 г.г. – гады праўлення Аляксандра II.

1853–1856 гг. – Крымская вайна – вайна Расіі з кааліцыяй Вялікабрытаніі, Францыі, Сардзініі і Асманскай імперыі.

1857 г. – Сакрэтны камітэт для падрыхтоўкі адмены прыгоннага ладу.


1858 г. – Сакрэтны камітэт ператвораны ў Галоўны камітэт па сялянскай справе.

1857 г. – рэскрыпт Аляксандра II генерал-губернатару У.І. На-зімаву аб заснаванні камісіі ў Вільні для падрыхтоўкі мясцовых праектаў паляпшэння быту памешчыцкіх сялян.

19 лютага 1861 г. – Аляксандр II зацвердзіў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права і звярнуўся да народа з маніфестам.

1863 г. – указы аб абавязковым выкупе сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях, зніжэнне выкупных плацяжоў на 20%, далейшае зніжэнне плацяжоў на 64–75,4%.

1867 г. – закон аб пераводзе з аброка на выкуп дзяржаўных сялян, якія станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.

Пытанні для самаправеркі

1. На падставе якіх дакументаў праводзілася рэформа 1861 г. у беларускіх губернях і ў чым асаблівасці яе здзяйснення?

2. Якую ролю адыграла дзяржава ў правядзенні рэформы 1861 г.?

3. Як змянілася становішча памешчыкаў і сялян у выніку рэформы 1861 г.?

4. Вызначце значэнне аграрнай рэформы 1861 г. у гісторыі Беларусі.

2.Аграрная рэформа 1861 г., зліквідаваўшы прыгоннае права, адкрыла шлях для развіцця капіталізму ў Расійскай імперыі. Разам з тым, каб рухацца наперад да буржуазнага грамадства патрэбны былі іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. Імператар Аляксандр II у 60–70-я гады XIX ст. прыняў шэраг заканадаўчых актаў аб правядзенні такіх рэформ, як земская, судовая, гарадская, ваенная, у галіне народнай адукацыі і друку.

Земствы – органы мясцовага самакіравання. Яны былі створаны ў Расійскай імперыі паводле земскай рэформы 1864 г. У губернях і паветах ствараліся земскія сходы і земскія ўправы. У аснову выбарчай сістэмы пакладзены саслоўны і маёмасны цэнзы. Выбарчая палітыка забяспечвала перавагу ў земствах памешчыкам і чыноўнікам. Земствы займаліся толькі мясцовымі гаспадарчымі справамі. Іх дзейнасць кантралявалася губернатарамі. Рэформа не пашыралася на Беларусь, бо царскі ўрад баяўся, што мясцовае самакіраванне трапіць у рукі польскіх памешчыкаў, якія лічыліся нядобранадзейнымі. На Беларусі земствы ўводзіліся толькі ў 1911 г. Яны садзейнічалі развіццю мясцовай ініцыятывы,гаспадаркі і культуры, адкрывалі на свае сродкі школы, бальніцы, урачэбныя ўчасткі, займаліся статыстыкай і інш.

Судовая рэформа 1864 г. праводзілася з мэтай пераўтварэння феадальна-саслоўнай судовай сістэмы ў больш прагрэсіўную, адпаведную ўмовам развіцця капіталістычнага грамадства. Рэформаю прадугледжвалася аддзяленне суда ад адміністрацыі, роўнасць усіх перад законам, публічнасць і спаборнасць судовага працэсу, нязменнасць суддзяў і следчых, увядзенне суда прысяжных павераных (адвакатаў). Уводзіліся мясцовыя і агульныя суды. Сістэма мясцовых судоў складалася з міравых судоў і павятовых з’ездаў міравых суддзяў, агульных з акруговых судоў (пераважна адзін на губерню) і Сената. Мясцовыя суды разглядалі дробныя злачынствы і мелі спрошчанае справаводства. Суды былі бессаслоўнымі. Справы аб цяжкіх злачынствах разглядалі акруговыя суды з удзелам прысяжных засядацеляў.