ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.09.2025

Просмотров: 2126

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Модуль «Гісторыя Беларусі»

Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі

Курс лекцый па гісторыі беларусі Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.

Беларускія землі ў VI-іх стст.

Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл

1.У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала феадалам. Сяляне з’яўляліся землекарыстальнікамі.

Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы

Наступленне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася таксама і ў заключэнні Берасцейсай царкоўнай уніі 1596 г.

Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxx

Тэма. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства (другая палова XIX ст. – люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне

Спіс літаратуры

Асноўная

1. Кастрычніцкая рэвалюцыя.Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі

2. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкайрэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі

4. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг.Палітыка “ваеннага камунізму”

5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі.Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі

Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд

1. Новая эканамічная палітыка ў бсср

2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг.Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі

3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі

4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг.Палітыка беларусізацыі

5. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср

6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.

7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.

8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы

Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны

1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср

2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баіў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму

3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі

4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі

5. Удзел беларускага народа ў разгроменацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі.Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны

Спіс літаратуры

Асноўная

2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць

Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу

1. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці

2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.

3. Культурнае і духоўнае жыццё бссРу другой палове 40-х – 80-я гг.

Спіс літаратуры

Асноўная

Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)

1. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь(са змяненнямі і дапаўненнямі)

2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй

3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь

4. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь

Асноўная

Наступленне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася таксама і ў заключэнні Берасцейсай царкоўнай уніі 1596 г.

Спробы аб’яднання праваслаўнай і каталіцкай цэркваў адбываліся адразу пасля царкоўнага расколу 1054 г. Папа рымскі неаднойчы прапаноўваў канстанцінопальскаму патрыярху ўмовы аб’яднання пад сваім верхавенствам (асабліва ў крытычныя для імперыі часы!), аднак той адмаўляўся. Пасля крушэння Візантыйскай імперыі (1453 г.) аўтакефальныя (самастойныя) праваслаўныя цэрквы (Маскоўская і Кіеўская мітраполіі) таксама адмаўляліся ад такога саюзу (уніі).

У ВКЛ ідэя уніі ўзнікла ў канцы XIV ст., калі Княства пачало збліжэнне з каталіцкай Польшчай. Так, першай спроба была зроблена Ягайлам і мітрапалітам Кіпрыянам, якія ў 1396 г. прапанавалі склікаць уніяцкі сабор у “рускіх” землях ВКЛ. У 1418 г. на Канстанцкім Усяленскім Саборы ад імя Вітаўта мітрапаліт Рыгор Цамблак вёў перагаворы аб уніі. У 1439 г. адбыўся Фларэнтыйскі сабор, дзе унія была абвешчана, аднак падтрымкі з боку праваслаўнага насельніцтва ВКЛ яна не атрымала. У канцы XV – пачатку XVІ ст. спрабавалі абвясціць унію Аляксандр разам з мітрапалітам Іосіфам Булгарыновічам, аднак гэта толькі абвострыла рэлігійнае становішча на Беларусі.

Новы этап ў развіцці уніяцкай ідэі адносіцца да 80 – 90-х гг. XVІ ст., калі ўжо была ўтворана Рэч Паспалітая і актывізавалася дзейнасць каталіцкай царквы. У гэты час ідэолагі каталіцызму прыйшлі да высновы, што прымусам насадзіць каталіцкую рэлігію ў ВКЛ немагчыма, што трэба мяняць тактыку, улічваць рэальныя абставіны. Ватыкан стаў разглядаць уніяцтва як пераходны “мосцік” у каталіцызм. Каталіцкія іерархі праз унію хацелі падпарадкаваць сабе праваслаўных вернікаў, канчаткова дамагчыся перамогі над праваслаўем.

Да уніі схіляліся і кіруючыя колы ВКЛ, частка магнатаў і шляхты. Яны лічылі, што аб’яднанне цэркваў будзе садзейнічаць спыненню рэлігійных спрэчак, умацаванню дзяржаўна-палітычных асноў Княства.

Змянілася ў гэты перыяд у адносінах да царкоўнай уніі і пазіцыя праваслаўных іерархаў, у тым ліку і мітрапаліта. Яны не маглі не ўлічваць тое цяжкае становішча, у якім апынулася праваслаўная царква ВКЛ. Апошнім штуршком да рэалізацыі ідэі царкоўнай уніі стала ўтварэнне ў 1589 г. маскоўскай патрыярхіі Цяпер праваслаўная арганізацыя ВКЛ павінна была падпарадкоўвацца не аслабленаму Канстанцінопалю, а моцнай Маскве. А гэтага кіеўскі мітрапаліт не хацеў, таму і пайшоў у падпарадкаванне папе рымскаму, які абяцаў шэраг ільгот. Такім чынам, праваслаўныя дзеячы праз унію хацелі дабіцца ўзвышэння праваслаўнай царквы, вяртання ёй былой моцы і ўплывовасці.


У рэшце рэшт пасля доўгай падрыхтоўкі кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза звярнуўся да папы рымскага з праектам уніі і той у 1595 г. гэты праект зацвердзіў. Засталося толькі правесці царкоўны сабор у самой Рэчы Паспалітай. Гэта адбылося 5 кастрычніка 1596 г. на Берасцейскім царкоўным саборы. Міхаіл Рагоза, Іпаці Пацей, Кірыла Цярлецкі і яшчэ 5 епіскапаў падтрымалі унію, а Гедэон Балабан і Міхаіл Капысценскі выступілі супраць яе. У выніку ў Рэчы Паспалітай замест праваслаўнай царквы ўтварылася новая грэка-каталіцкая (грэка-рымская ці уніяцкая) царква.

Умовы Берасцейскай уніі былі выкладзены яшчэ ў кнізе П.Скаргі “Аб адзінстве царквы Божай” (1577 г.). Кіеўскі мітрапаліт цяпер атрымліваў блаславенне не ад канстанцінопальскага патрыярха, а ад папы рымскага, праваслаўныя вернікі прызнавалі вяршэнства Рыма, але пры гэтым захоўвалі праваслаўныя абрады. Мова богаслужэнняў па-ранейшаму была царкоўнаславянскай.

У той час, калі вышэйшыя праваслаўныя іерархі пайшлі на падпісанне уніі, то праваслаўныя брацтвы, а таксама святары сваёй фанатычнай дзейнасцю настройвалі паству супраць уніі. Па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. Так, у 1623 г. у Віцебску быў забіты уніяцкі архіепіскап Іясафат Кунцэвіч. У выніку замест міру ў дзяржаве, на які разлічвалі вярхоўныя колы грамадства, пачалася рэзкая канфрантацыя на рэлігійнай глебе.

Пасля гэтых падзей у 1620-1630-я гады кіруючыя колы і уніяцкія іерархі спынілі жорсткі ўціск супраць праваслаўя. Урад Рэчы Паспалітай быў вымушаны прызнаць дзейнасць праваслаўнай царквы. Гэтаму спрыялі так званыя артыкулы прымірэння, зацверджаныя Варшаўскім соймам 1633 г. Разам з тым рабілася ўсё, каб падтрымаць уніяцкую царкву. Пачаліся рэформы, якія праводзілі мітрапаліты Р.Корсак, І.Руцкі, А.Сялява. Рэформа ўключала наступныя напрамкі: падрыхтоўка вопытных уніяцкіх святароў, стварэнне сістэмы школьнай адукацыі, выкарыстанне беларускай мовы на службе. У пачатку XVII ст. быў створаны уніяцкі манаскі ордэн базыліян. Хуткае распаўсюджанне уніяцкай царквы было выклікана і тым, што захоўвалася праваслаўная абраднасць. Толькі Замойскі сабор 1720 г. крыху наблізіў уніяцкую абраднасць да каталіцкай. Як бачна, адбываўся паступовы рост уплыву уніяцкага духавенства ў шырокіх народных масах. У выніку уніятамі да канца XVІІІ сталі 80 % (3/4) хрысціянскага насельніцтва. На Беларусі было заснавана больш за 1000 прыходаў. Разам з тым уніяцкая царква не стала пануючай у Рэчы Паспалітай. Уніяты не былі прадстаўлены ў Сенаце, а дзяржава хоць і падтрымлівала уніяцкую царкву, але лічыла яе другараднай.


4. Беларускаякультура ў другой палове ХІІІ – XV ст. мела сярэдневяковы характар, развівалася падвялікім уплывам з боку царквы. Праваслаўная царква была носьбітам старажытнарускіх традыцый, а каталіцтва ўносіла элементы еўрапейскай культуры. Пісьменнасць была распаўсюджана ў асноўным толькі сярод класа феадалаў, школы існавалі пераважна пры кляштарах і цэрквах і былі мала даступныя народу.

У ХІІІ – XV стст. на Беларусі па-ранейшаму распаўсюджвалася царкоўна-рэлігійная літаратура з яе асноўнымі жанрамі. Гэта – кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы. Творы былі перакладныя ці арыгінальныя. Урачыстае красамоўства развівалася слаба. У гэтым плане варта адзначыць толькі асобу Рыгора Цамблака, які стварыў шматлікія пропаведзі, пахвальныя “словы” і жыціі. З арыгінальных твораў неабходна адзначыць “Хаджэнне ў Царград і Іерусалім” Ігната Смаляніна. Яго апісанне падарожжаў мела пазнавальны характар. Сярод свецкіх літаратурных твораў асаблівай папулярнасцю карысталіся такія перакладныя творы, як “Александрыя”, “Троя”, “Трыстан і Ізольда”.

З усіх жанраў найбольш дынамічна развіваліся беларуска-літоўскія летапісы. Сярод іх можна назваць: “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”.

Выдатнымі ўзорамі кніжнай справы з’яўляюцца рукапісныя Лаўрышаўскае і Друцкае евангелліXIV ст., Жыровіцкае евангелле XV ст., якія змяшчаюць мініяцюры. Вокладкі рукапісных кніг рабіліся з дошак, абцягваліся скурамі і ўпрыгожваліся выявамі, металічнымі пласцінкамі, каштоўнымі камянямі.

У замкавым будаўніцтве XIV-XV стст. пераважаў раманскі стыль. Збудаванні мелі масіўны і суровы выгляд. Падобныя замкі маюць назву кастэлі. У раманскім стылі пабудаваны замкі ў Крэве, Лідзе, Віцебску. У царкоўным будаўніцтве на змену раманскаму стылю прыходзіць готыка. Для гэтага стылю характэрны вастраканечныя вежы, вузкія вокны, стральчатыя аркі. Яркім прыкладам з’яўляецца Троіцкі касцёл XV ст. у вёскі Ішкалдзь Баранавіцкага раёна. Гэты касцёл уяўляе сабой абарончы храм. У канцыXV ст. быў перабудаваны ў храм-крэпасць Сафійскі сабор у Полацку. Падобная царква-крэпасць была ўзведзена ў 1407 г. у в. Сынковічы (Зэльвенскі раён).

Прыкладам жывапісу XIV-XV стст. з’яўляюцца фрэскі і абразы. У фрэсках капліцы святой Тройцы ў Люблінскім замку, што захаваліся да нашага часу, адлюстравана выява Ягайлы – адна з першых партрэтных выяў у беларускім мастацтве. З помнікаў партрэтнага мастацтва таксама трэба назваць партрэт Ульяны і Альгерда на сцяне царквы ў Віцебску (Верхні замак). Найбольш славутым творам жывапісугэтага часу з’яўляецца ікона “Маці Божая Замілаванне” з Маларыты. У XIV-XV стст. у касцёлах з’яўляюцца драўляныя скульптуры. Найбольш ранні помнік – “Распяцце” XIV ст. з в. Галубічы (Віцебская вобласць). Пачынаючы з XІV ст. шырокае распаўсюджанне атрымоўвае кафля – керамічныя пліткі. Ёю абкладвалі сцены печаў, выкарыстоўвалі для абліцоўкі сцен будынкаў.


Беларускую культуру не абмінула і такая агульнаеўрапейская з’ява як Адраджэнне або Рэнесанс. Адраджэнне было абумоўлена якаснымі зменамі ў эканамічным і палітычным жыцці краін Еўропы: зараджэннем капіталістычных адносін, фарміраваннем нацыянальных дзяржаў, узмацненнем антыфеадальнай і рэлігійнай барацьбы. Вялікія геаграфчныя адкрыцці, з’яўленне кнігадрукавання, развіццё навукі і тэхнікі прывялі да ўзнікнення новай пераважна свецкай культуры. Філасофска-светапогляднай пазіцыяй Адраджэння з’яўляўся гуманізм – ідэалогія, якая абвяшчае высокую годнасць чалавека, прызнае яго правы на свабоднае равіццё здольнасцей. Адраджэнне – умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную спадчыну. Але гэта было не простай рэстаўрацыяй, а спосабам фарміравання новай культуры, буржуазнай па сваёй сутнасці.

У канцы XV– пачаткуXVстст. склаліся перадумовы для Рэнесансу на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-палітычнай дзейнасці, пашырнне міжнародных кантактаў. З’яўляючыся часткай еўрапейскага Рэнесансу, Адраджэнне на Беларусі мела свае асаблівасці. Па-першае, агульнае эканамічнае адставанне ад перадавых краін Еўропы і панаванне феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкай культуры. З гэтай прычыны развіццё рэнесансавай культуры засталося незавершаным.Па-другое, для Рэнесансу ў ВКЛ характэрна большая залежнасць ад рэлігійных традыцый, пэўная сувязь з Рэфармацыяй. Па-трэцяе, дзеячы эпохі Адраджэння на Беларусі абапіраліся на старажытнарускую культуру (“Біблія Руска” Ф.Скарыны). У гэтым плане беларуская культура некалькі аддалялася ад еўрапейскай.

Для першага этапа Адраджэння ў ВКЛ (канец XV – першая палова XVI ст.) характэрна: узнікненне кнігадрукавання, станаўленне агульнадзяржаўнага заканадаўства (Статут ВКЛ), зараджэнне новалацінскай паэзіі, пранікненне рэнесансавых матываў у палацава-замкавае будаўніцтва і мастацтва. Другі этап эпохі Адраджэння (другая палова XVI ст. – пачатак XVII ст.) характарызуецца узнікненнем новага творчага асяроддзя (навукоўцы і пісьменнікі), паскарэннем духоўнай эмансіпацыі (культурнага развіцця) шляхты і часткі мяшчан, агульным пашырэннем свецкай культуры, пранікненнем рэнесансавай педагогікі ў школьную справу, пашырэннем культурных сувязей ВКЛ з замежжам.

Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1551). Ён нарадзіўся ў купецкай сям’і ў Полацку. Мяркуюць, што там, а таксама ў Вільні Ф.Скарына атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1504 г. ён паступіў у Кракаўскі універсітэт, дзе праз два гады атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі.У 1512 г. у італьянскім горадзе Падуя, універсітэт якога славіўся на ўсю Еўропу медыцынскім факультэтам, Ф.Скарына вытрымаў экзамен на атрыманне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук.Біяграфічныя звесткі аб жыцці першадрукара не вельмі багатыя, але можна меркаваць, што пасля атрымання вучонай ступені, яго зацікавілі грамадскія праблемы і гуманітарныя навукі, зарадзілася думка выдаць кнігі Бібліі на роднай мове, зрабіць іх даступнымі для сваіх землякоў. Апынуўшыся ў Празе, Ф.Скарына пры дапамозе заможных віленекіх і полацкіх мяшчан Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка, магчыма і брата Івана Скарыны заснаваў друкарню. За няпоўныя тры гады ён пераклаў, пракаменціраваў і падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга –“Псалтыр” . Ф.Скарына меў намер выдаць усю Біблію, аб чым сведчаць агульны тытульны ліст, прадмовы да ўсяго выдання. Аднак гэта задумка засталася незавершанай. Першадрукар выдаў пераважную частку Старога Запавету, прычым выбраў з Бібліі найболыш важныя кнігі.У 1520 г. Ф.Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню, дзе адкрыў першую на сваёй радзіме друкарню. У 1522 г. выйшла ў свет “Малая падарожная кніжка”– зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Кніга прызначалася людзям, якія па характару сваіх заняткаў павінны былі часта вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесійную і астранамічную інфармацыю. Як і апошняе выданне Ф.Скарыны “Апостал” (1525г.), “Малая падарожная кніжка” была невялікім зручным выданнем, надрукаваным на таннай паперы. Гэтыя якасці рабілі кнігі першадрукара больш даступнымі для шырокіх колаў насельніцтва.Ф.Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру – прадмоў, дзе адлюстроўваліся яго грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя, эстэтычныя, мовазнаўчыя і педагагічныя погляды. Коратка і лаканічна пераказваючы змест твораў, прадмовы Ф.Скарыны сталі класічнымі ўзорамі ў гэтым жанры беларускай літаратуры, паслужылі прыкладам для беларускіх пісьменнікаў XVI - XVII стст.


Дзеячам эпохі Адраджэння, заснавальнікам новалацінскай паэзіі з’яўляецца М.Гусоўскі. Нарадзіўся будучы паэт у сям’і велікакняжацкага лоўчага, таму меў магчымасць пайсці па шляху свайго бацькі. Разам з тым М.Гусоўскі аддаў перавагу набыццю ведаў і атрымаў адукацыю ў Вільні, Польшчы і Італіі. У 1518 г. М.Гусоўскі трапіў у Рым у складзе польскай дыпламатычнай місіі, якую ўзначаліў Вітэлій – полацкі біскуп. Па заказе папы рымскага Льва Х у 1522 г. М.Гусоўскі стварыў свой лепшы твор “Песня пра зубра”. Напісаная на класічнай латыні, паэма не засталася толькі аповедам пра паляванне на зубра, яна аказалася творам, дзе адлюстраваны жыццё народа і лёс краіны ў пераломны момант гісторыі. Адну з галоўных прычын няшчасцяў і пакут радзімы М.Гусоўскі бачыў у войнах. Паэт-гуманіст заклікаў пакончыць з міжусобіцамі, прапаноўваў ідэю яднання еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсцяў.

Вельмі блізкай да творчасці М.Гусоўскага літаратурная дзейнасць другога буйнога паэта-лацініста Яна Вісліцкага. Ён з’яўляецца аўтарам паэмы “Пруская вайна”, якая прысвечана Грунвальдскай бітве.

Паслядоўнікамі асветніцкіх спраў Ф.Скарыны з’яўляліся С.Будны і В.Цяпінскі.Сымон Будны у 1562 г. выдаў у Нясвіжскай друкарні “Катэхізіс” на старабеларускай мове. Катэхізіс – рэлігійная кніга, якая утрымлівае кроткі выклад асноў хрысціянскага веравучэння ў форме пытанняў і адказаў. Найбольш значным творам С.Буднага з’яўляецца “Аб найгалоўнейшых палажэннях хрысціянскай веры” (Лоск, 1576 г.). У гэтым творы С.Будны адстойваў чалавечую прыроду Хрыста, выступаў супраць незямнога свету і замагільнага жыцця, Боскай Троіцы. С.Будны лічыў, што маральнай дасканаласці чалавек можа дасягнуць і без дапамогі царквы.

У маёнтку Цяпіна, што на Полаччыне, здзяйсняў сваю выдавецкую дзейнасць Васіль Цяпінскі. У прадмове да “Евангелля”, якое ён выдаў каля 1570 г. на беларускай мове, была крытыка палітыкі акаталічвання беларускага народа. Аўтар выступаў за развіццё беларускай мовы, перабудову асветы і набліжэнне яе да працоўных мас. Дзейнасць В.Цяпінскага садзейнічала зараджэнню і кансалідацыі нацыянальна-культурнага і патрыятычнага руху на Беларусі.

Яшчэ больш паэтычная творчасць на Беларусі атрымала ў канцы XVI ст. У асноўным гэта былі творы героіка-эпічнага характару, аўтарамі якіх з’яўляюцца А.Рымша(“Дэкатэрас”), Я. Радван(“Радзівіліяда”), Г.Пельгрымоўскі(“Пасольства да вялікага князя Маскоўскага”). У сваіх творах аўтары апісвалі рэальныя гістарычныя падзеі, усхвалялі ваенныя справы князеў, простых вайскоўцаў.