Файл: Станаленне беларускай дзіцячай літаратуры (хіх ст.) Пачатак хіх стагоддзя.pptx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 24.10.2023
Просмотров: 569
Скачиваний: 2
СОДЕРЖАНИЕ
Станаўленне беларускай дзіцячай літаратуры
Самыя значныя творы пачатку ХІХ стагоддзя – ананімныя паэмы “Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат”.
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі ўзнікненне кожнага новага твора на беларускай мове было падеяй.
Як вы разумееце змест верша П. Багрыма?
Верш “Зайграй, зайграй хлопча малы” вылучаецца паэтычнасцю і глыбокім грамадзянскім зместам.
Характэрнай для ХІХ ст. была дзейнасць пісьменнікаў, якія пісалі па-польску і па-беларуску:
Алегарычны змест кнігі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.
Месца кнігі ў дзіцячым чытанні
Асаблівае месца ў творчай спадчыне Яна Чачота займаюць творы на гістарычную тэматыку.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808 – 1884)
Францішак Багушэвіч (1840 – 1900)
З прадмовы Ф. Багушэвіча да кнігі «Дудка беларуская».
Паэма Ф. Багушэвіча «Кепска будзе»
Самым блізкім да дзіцяга фальклору з’яўляецца верш Ф. Багушэвіча «Калыханка»
Беларуская літаратура пачатку ХХ ст. развівалася ў рэчышчы адраджэнскага руху.
Дзіцячая літаратура ў 20-я гады
- творы сацыяльная, сямейна-побытавага зместу (апавяданнi:
У маі 1906 года заснавана першае беларускае легальнае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца».
Другой дзiцячай кнiгай было «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткi (1906).
Змест дзвюх частак «Першага чытання для дзетак беларусаў» Цёткi (1906).
Творы М. Багдановіча, якія ўваходзяць у дзіцячае чытанне
Адметнае месца ў творчасцi М. Багдановiча займае пейзажная лiрыка.
Казкi М. Багдановiча «Сон-трава», «Музыка», «Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык».
У лiрыцы М. Багдановiча адбываецца паэтызацыя духоўнай спадчыны, нацыянальных традыцый.
Тэматычная разнастайнасць вершаў i апавяданняў Цёткi (Алаізы Пашкевіч) (1876 – 1916)
Апавяданне «Гутаркi аб птушках»
Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі) (1868 – 1918).
П’еса К. Лейкі “Снатворны мак”
Дзіцячая літаратура ў 20-я гады
Дзіцячая літаратура ў 20-я гады
Якуб Колас (К.М. Міцкевіч) як дзіцячы пісьменнік
Перыя педагагічныя ідэі пачаў выказваць у газеце “Наша ніва”
Якуб Колас з дзецьмі Карэліччыны
“Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909) – хрэстаматыя для вучняў ІІ класа.
І.П. Чыгрын вылучае ў “Казках жыцця” наступныя праблемы:
Я. Колас апрацоўваў народныя казкі і ствараў свае.
Тэматычная разнастайнасць лiрычных твораў Якуба Коласа, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне
Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) (1886 – 1941)
Сняжыначкі-пушыначкі Ляцелі матылькамі. Над хмызамі над шызымі Дыміліся дымкамі…
Станаўленне беларускай дзіцячай літаратуры
(ХІХ ст.)
Пачатак ХІХ стагоддзя
У беларускай літаратуры пачатку ХІХ ст. захоўваліся традыцыі бурлескнай і прадыйнай паэзіі: - перадача высокіх тэм сродкамі бытавога апавядання ці анекдота; - схільнасць да грубага камізму; - знарочытая несур’ёзнасць аповяду; - у мове – арыентацыя на бытавую плынь народнай гаворкі, схільнасць да вульгарызмаў, прастамоўяў.Самыя значныя творы пачатку ХІХ стагоддзя – ананімныя паэмы “Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат”.
“Энеіда навыварат” – пародыя на старажытнарымскую паэму Вергілія “Энеіда”. “Тарас на Парнасе” – арыгінальны твор. Гэтыя паэмы не былі дзіцячымі, але праз лёгкасць успрыняцця, дасціпны гумар і зразумелы змест маглі трапіць у кола дзіцячага чытання, асабліва пры дыфіцыце беларускамоўных кніг. Маючы забаўляльны характар, яны адпавядалі запатрабаванням маленькага чытача і слухача.Новы этап у беларускай літаратуры ХІХ ст. настаў пасля паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага (1863 г.). У 1865 годзе друк на беларускай мове быў забаронены.
Гэта забарона праіснавала да рэвалюцыі 1905 года. Як ні дзіўна, але менавіта ў час поўнага нацыянальнага заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў-беларусістаў з’яўляецца ідэя беларускага нацыянальнага Адраджэння.У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі ўзнікненне кожнага новага твора на беларускай мове было падеяй.
Вельмі каштоўны для літаратуры, у прыватнасці, дзіцячай, адзіны верш Паўлюка Багрыма (1812 – каля 1891), які дайшоў да нас – верш “Зайграй, зайграй хлопча малы…”. Захаваўся дзякуючы публікацыі ў кнізе “Аповесцьмайго часу” (Лондан, 1891)
польскага літаратара
І. Яцкоўскага.
Іншыя вершы забараніла
друкаваць цэнзура.
Як вы разумееце змест верша П. Багрыма?
ЗАГРАЙ, ЗАГРАЙ, ХЛОПЧА МАЛЫ… Заграй, заграй, хлопча малы, І ў скрыпачкі і ў цымбалы. А я заграю ў дуду, Бо ў Крошыне жыць не буду. Бо ў Крошыне пан сярдзіты, — Бацька кіямі забіты, Маці тужыць, сястра плача… Дзе ж ты пойдзеш, небарача?Дзе я пайду? Мілы Божа! Пайду ў свет, у бездарожжа, У ваўкалака абярнуся, Слёзна на вас абзірнуся. Будзь здарова, маці міла! Каб ты мяне не радзіла, Каб ты мяне не карміла, Шчасліўшая ты бы была! Каб я каршуном радзіўся, Я бы без паноў абыўся: У паншчыну б не пагналі, І ў маскалі не аддалі. Мне пастушком век не быці І ў маскалях трудна жыці, А я і расці баюся, Дзе ж я, бедны, абярнуся? Ой, кажане, кажане! Што ж не сеў ты на мяне? Каб я большы не падрос Ды ад бацькавых калёс.