ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.05.2025

Просмотров: 3093

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

цэс пазбаўлення ад ідэалогіі "гуманнага сацыялізма" або «сацыялізма з чалавечым тварам». Так, 11 сакавіка 1990 г. Пленум ЦК КПСС вырашыў адмовіцца ад канстытуцыйных гарантый партыйнай манаполіі на ўладу і выказаўся за ўвядзенне ў краіне інстытута прэзідэнцтва. Трэці, нечарговы з’езд народных дэпутатаў (12-15 сакавіка 1990) выбраў М. Гарбачова Прэзідэнтам СССР і ануляваў шосты артыкул Канстытуцыі. У выніку шматпартыйная сістэма рабілася рэальнасцю.

Такой самай рэальнасцю зрабілася імкненне народаў СССР да перагляду свайго нацыянальна-прававога статусу. Пачаткам абнаўленчага працэсу мусіла стаць прыняцце 12 чэрвеня 1990 г. І з’ездам народных дэпутатаў РСФСР пад старшынствам старшыні Вярхоўнага Савета Б. Ельцына Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Услед за Ўкраінскай ССР 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыю аб суверэнітэце БССР прыняў Вярхоўны Савет рэспублікі пад старшынствам М. Дземянцея.

Паступовае ўстараненне КПСС ад кадравых функцый разбурала механізм дзяржаўнага кіравання СССР. Замена існаваўшага парадку прызначэння на пасады сістэмай альтэрнатыўных выбараў кіраўнікоў ва ўстановах і арганізацыях аслабіла патэнцыял КПСС і веру людзей у сацыялізм. Так, 26 кастрычніка 1990 г. мінскі палітклуб «Камуніст» звярнуўся «да членаў Кампартыі Беларусі, да ўсіх грамадзян рэспублікі, якія захавалі вернасць ідэалам Вялікага Кастрычніка» з заклікам «Ні кроку назад, таварышы». Любымі сродкамі захаваць таталітарны рэжым – распаўсюджаннем цемрашальства, юдафобіі і іншай навалачы – такой была мэта органа ЦК КПБ «Политический собеседник».

Такім чынам, за час знаходжання М. Гарбачова на пасадзе Генеральнага сакратара КПСС савецкая палітычная сістэма набыла істотныя змены, пры чым, не зусім такія, на якія разлічвалі сам ініцыятар перабудовы і яго бліжэйшае атачэнне.

Па-першае, хоць са сталінізмам было пакончана, але пабудовы «сацыялізму з чалавечым тварам» не адбылося.

Па-другое, КПСС страціла канстытуцыйную гарантыю кіруючай сілы грамадства і ператварылася ў адну з многіх партый у шматпартыйнай сістэме. Марксізм-ленінізм як пануючая ідэалогія быў адкінуты. Яму на змену прыйшоў ідэйны плюралізм.

Па-трэцяе, рэспубліканскія партыйныя арганізацыі, у тым ліку КПБ, сталі заяўляць аб сваёй самастойнасці. Пры гэтым многія з іх, у тым ліку КПБ, не падзялялі курса М. Гарбачова і абвінавачвалі яго самога ў здрадзе справе камунізму.

Па-чацвертае, у зноў створаных на дэмакратычнай аснове Саветах усіх узроўняў – ад Вярхоўнага да сельскага – роля камуністаў па-

203


ранейшаму заставалася вызначальнай. У выніку, змены да лепшага амаль не адбываліся.

Па-пятае, распачатая дэмакратызацыя і спробы ўдасканаліць саюзны дагавор узмацнілі ў нацыянальных рэгіёнах цэнтрабежныя тэндэнцыі, што ў многім падрыхтавалі распад СССР. Дэкларацыя аб суверэнітэце БССР асаблівага энтузіязму ў кіруючых колах не выклікала.

У выніку разам з яшчэ не знішчанай таталітарнай палітычнай сістэмай у СССР узніклі і набылі тэндэнцыю да ўзмацнення элементы дэмакратычнай сістэмы з уласцівымі ёй правамі і свабодамі людзей, шматпартыйнасцю, абіраемымі органамі ўлады, вяршэнствам закону, незалежнымі СМІ і г. д. У гэтых адносінах палітычнаму рэжыму БССР былі характэрны крайні кансерватызм і канфрантацыйнасць. Невыпадкова, что КПБ, якая ўвасабляла гэты рэжым, набыла назву «антыперабудовачнай Вандэі» – сілы, скіраванай супраць рэвалюцыйнага абнаўлення грамадства.

Лекцыя 14. ШЛЯХІ І МЕТАДЫ БУДАЎНІЦТВА ІНДУСТРЫЯЛЬНАГА ГРАМАДСТВА Ў САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ

Пытанні

1.Ажыццяўленне новай эканамічнай палітыкі ў БССР

2.Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сялянскіх гаспадарак

3.Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага народна-гаспадарчага комплекса СССР

4.Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі

5.Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы

6.Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай катастрофай

1.Першая сусветная вайна, рэвалюцыі 1917 г., а таксама нямецкая і польская акупацыі Беларусі пакінулі разбуральны след у яе народнай гаспадарцы. У канцы 1920 г. з былой БССР узору 1 студзеня 1919 г. засталося толькі 6 паветаў Мінскай губ., з плошчай 52,3 тыс. кв км з насельніцтвам каля 1 600 тыс. чал. З 715 прадпрыемстваў засталося толькі 235, большасць з якіх з-за адсутнасці сыравіны і паліва не працавалі. Аб’ём выпуску прадукцыі скараціўся ў 5 разоў. Чыгуначны і рачны транспарт амаль не дзейнічалі. На пачатку 1921 г. у БССР налічвалася каля 30 тыс. рабочых. У сельскай гаспадарцы пасяўныя

204


плошчы скараціліся на трэць, колькасць коней – да 80%, буйнарагатай жывёлы – 65% ад даваеннага ўзроўню. Пакупная здольнасць рубля на 1 студзеня 1920 г. зменшылася ў 2 420 разоў.

Другім фактарам, які абумовіў гаспадарчую разруху, з’яўляліся наступствы так званай палітыкі ваеннага камунізму з уласцівай ёй нацыяналізацыяй прамысловасці, працоўнай павіннасцю, харчовай дыктатурай і інш. Гэта палітыка давала кіруючай партыі магчымасць сканцэнтраваць у сваіх руках матэрыяльныя і людскія рэсурсы для таго, каб выстаяць і перамагчы ў грамадзянскай вайне. Вымушаны характар палітыкі «ваеннага камунізму» усведамлялі і сяляне, уся прадукцыя якіх (хлеб, жывёла, сыравіна), за выключэннем часткі, неабходнай для патрэб іх сем’яў і гаспадаркі, падлягала здачы дзяржаве.

Гаспадарчыя цяжкасці спрыялі ўзрастанню антыбальшавіцкіх настрояў. 1 сакавіка 1921 г. паўстаў гарнізон Кранштадта пад лозунгам: «За Саветы без камуністаў!» Для таго, каб пераадолець гаспадарчую разруху і ўзросшую палітычную напружанасць у грамадстве, ленінскі ўрад быў вымушаны пайсці на не ўласцівыя дыктатуры пралетарыята захады, названыя новай эканамічнай палітыкай.

Першыя крокі да выхаду з крызісу вызначыў X з’езд РКП(б) (1921). Так, у адпаведнасці з яго пастановай 23 сакавіка ЎЦВК выдаў дэкрэт аб пераходзе ад харчразвёрсткі да харчпадатку, у адпаведнасці з якім яго аб’ём складаў прыкладна чацвёртую-пятую частку ад ранейшага, прычым, рэштку прадукцыі дазвалялася прадаваць на рынку па вольных цэнах.

Другім напрамкам НЭП у сельскай гаспадарцы з’яўлялася фактычнае ажыццяўленне дэкрэта аб зямлі, абвешчанага яшчэ ў 1917 г. Дзяржава спрыяла землеўпарадкаванню ў першую чаргу калектыўных гаспадарак (калгасаў), савецкіх гаспадарак (саўгасаў), камун. Сяляне спачувальна ставіліся да камунараў, але выказвалі значна большую зацікаўленасць у індывідуальнай гаспадарцы.

Аграрная палітыка СНК БССР і камісарыята земляробства ўвасобілася ў лозунгу: «Сяляне, узбагачайцеся!» А. Чарвякоў, І. Адамовіч, Дз. Прышчэпаў, іншыя кіраўнікі ўсведамлялі, што заможная сялянская гаспадарка будзе толькі спрыяць эканамічнаму ўздыму. Так, у 19231928 гг. 25 % сялянскіх гаспадарак з дапамогай дзяржавы перасялілася на хутары. Асноўнай цяжкасцю для сялян была дарагоўля прамысловых тавараў, асабліва прылад працы. У 1923 г. на выручку за продаж сваёй прадукцыі ён мог набыць тавараў у 7 разоў менш, чым да вайны.

Савецкая ўлада праводзіла класавую палітыку ў дачыненні тых гаспадароў, якія ўзбагачаліся за кошт эксплуатацыі сваіх менш паспя-

205


ховых суседзяў і выкарыстання арэндаваных участкаў. З такіх сялян, па класавых мерках, «кулакоў», збіраліся большыя падаткі, іх уступленне ў крэдытныя таварыствы і калгасы быў абмежаваны.

У цэлым, НЭП прычыніўся да істотных станоўчых перамен у сельскай гаспадарцы БССР. Па-першае, скасаванне харчразвёрсткі дазволіла селяніну самастойна распараджацца большай часткай сваёй прадукцыі шляхам свабоднага, продажу праз кааперацыю або непасрэдна на рынку. Да 1927 г. сельская гаспадарка была адноўлена. Па пасяўной плошчы, пагалоўі буйной рагатай жывёлы яна пераўзышла даваенны ўзровень.

Ініцыятары новай эканамічная палітыкі ў прамысловасці сыходзілі з таго, што аднавіць разбураныя прадпрыемствы здолеюць толькі рыначныя адносіны, прыватныя ўласнасць і ініцыятыва, канкурэнцыя і выкарыстанне наёмнай працы. У выніку, буйныя прадпрыемствы заставаліся за дзяржавай і пераводзіліся на самафінансаванне, а дробныя і частка сярэдніх (усяго каля 300), былі перададзены ў прыватную і кааператыўную ўласнасць або здадзена ў арэнду. Гандаль, акрамя аптовага і замежнага, таксама перадаваўся з прыватныя рукі. У выніку плённасць новай палітыкі выявіла сябе ў павелічэнні колькасці прыватных прадпрыемстваў. У 1926 г. іх налічвалася 58 034 з 60 178.

НЭП адкінула ранейшыя ўстаноўкі «ваеннага камунізму». Зараз дазвалялася выкарыстанне наёмнай працы, а абавязковая працоўная павіннасць і ўраўняльная сістэма аплаты скасоўваліся. З’явіліся прыватныя кааператывы, рэстараны, забаўляльныя ўстановы. Прыватны сектар у прамысловасці склаў 96, 4 %, а ў гандлі – 90 %. Дзяржава праз сістэму падаткаў і ільгот імкнулася ўплываць на прыватны гандаль і абараняць інтарэсы казённых прадпрыемстваў.

Першыя поспехі ў сельскай гаспадарцы стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця прамысловасці. Паступленне сыравіны, ажыўленне рынку і прыватнай ініцыятывы дазволілі забяспечыць паступовы ўздым прадпрыемстваў. У 1926–1927 гг. быў завершаны працэс аднаўлення прамысловасці, а прадукцыйнасць працы пераўзышла даваенны ў 1, 8 раза. Таму паспрыяла змена ў форме і памерах заробку, які перайшоў ад пайковага да грашовага вылічэння.

Новыя ўмовы гаспадарання запатрабавалі рэарганізацыі кіравання прамысловасцю. Асноўнымі звёнамі рэарганізаванай сістэмы гаспадарання сталі трэсты і групавыя кіраўніцтвы. Першыя – «Скуратрэст», «Харчтрэст», «Дзяржспірт» і інш. аб’ядноўвалі прадпрыемствы аднаго ці блізкага профілю, а другія кіравалі прадпрыемствамі, размешчанымі на пэўнай тэрыторыі. Буйнейшыя прадпрыемствы падпарадкоў-

206


валіся Вышэйшаму Савету народнай гаспадаркі (ВСНГ) БССР.

У першую чаргу аднавілі сваю дзейнасць тыя заводы і фабрыкі, якія працавалі на мясцовай сыравіне. Ствараліся сіндыкаты, якія займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, гандлёвымі аперацыямі. Асноўны валавы аб’ём давала дробная прамысловасць – 58 %, дзе было занята 73 % рабочых. У 1922 г. з пабудовай электрастанцый у Гомелі, Клімавічах, Полацку, Слуцку, іншых гарадах дарэвалюцыйны ўзровень вытворчасці электраэнергіі быў перавышаны.

Увядзенне харчпадатку, абуджэнне рынку і прыватнай ініцыятывы ў гандлі і прамысловасці, павышэнне прадукцыйнасці працы і г.д. стварылі ўмовы для здзяйснення грашовай рэформы ў 1922-1924 гг. і з’яўлення канверсаванай валюты – чырвонца, забяспечанай золатам. Адначасова адбыўся абмен грошай: за 50 тыс. савецкіх рублёў даваўся 1 новы – «чырвоны» рубель. Грашовая рэформа значна ажывіла эканамічнае жыццё, а таксама паспрыяла міжнародным гандлёвым сувязям. З цягам часу на Беларусі з’явіліся імпартныя, у тым ліку – "каланіяльныя" тавары (кава, чай, цытрусавыя), а таксама ўзмацніўся экспарт тавараў, у асноўным драўніны.

У1923 і 1924 гг. прамысловасць Беларусі яшчэ не давала прыбытку, затое ў наступныя гады ён ужо склаў адпаведна 4 і 8 млн руб. У 1927 годзе разбураная прамысловасць была адноўлена. Як і да вайны, яе аснову яе складалі традыцыйныя – харчовая, дрэваапрацоўчая, гарбарная галіны. Элементы новых галін выявіліся ў паліўнай, металаапрацоўчай і электраэнергетычнай прамысловасці.

Утой самы час цяжкасці аднаўлення прадпрыемстваў і іншыя фактары не маглі не паўплываць на вялікі сабекошт іх прадукцыі, якая мела праблемы са збытам, у той час як сяляне не хацелі прадаваць прадукты і сыравіну па заніжаных цэнах.

Уліку цяжкасцяў гэтага перыяду варта назваць недахоп спецыялістаў, беспрацоўе (да 100 тыс.), адносна слабы ўзровень сыравіннай базы, неразвітасць энергетыкі. Дзяржаўны сектар, асабліва ў сельскай гаспадарцы, у многім саступаў прыватнаму. Але ва ўмовах захавання за Савецкай уладай вызначальных палітычных рычагоў спаборніцтва паміж імі толькі стымулявала агульны стан развіцця эканомікі. У цэлым ленінская ідэя выкарыстання элементаў капіталістычнага рынку ў інтарэсах сацыялізма дала плённыя вынікі. Свабода таварна-рыначных адносін, грашовая рэформа фінансаў, зацікаўленасць у выніках працы, дапамога Расіі і іншых саюзных рэспублік абумовілі паспяховае аднаўленне і далейшае развіццё эканомікі БССР.

207