ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.05.2025
Просмотров: 3091
Скачиваний: 1
2. НЭП дала магчымасць даволі хутка аднавіць разбураную эканоміку. Зараз яна з’яўлялася шматукладнай: адначасова існавалі капіталістычная, сацыялістычная, кааператыўная, натуральная гаспадаркі. У снежні 1925 г., на XIV з’ездзе РКП(б) быў прыняты курс на развіццё сацыялістычнага сектару эканомікі, у прыватнасці, цяжкой прамысловасці, здольнай вырабляць айчынныя сродкі вытворчасці – станкі, машыны, трактары і г. д. Пагроза капіталістычнага акружэння і задачы сусветнай рэвалюцыі настойліва патрабавалі ад кіраўніцтва СССР неадкладных захадаў па прамысловай мадэрнізацыі краіны. Патрэба ў ёй разглядалася не толькі з эканамічнага пункту гледжання, а і ў кантэксце стратэгічных палітычных інтарэсаў СССР.
Курс УКП(б) на індустрыялізацыю быў ухвалены беларускай партарганізацыяй і прыняты для выканання. Па прычыне пераважна аграрнага характару яе эканомікі, адсутнасці металаапрацоўкі і радовішчаў карысных выкапняў, з-за праблемы кадраў, немэтазгоднасці размяшчэння буйной вытворчасці паблізу ад граніцы і інш. індустрыялізацыя ў рэспубліцы пачыналася з развіцця традыцыйных, перапрацоўчых заводаў і фабрык і будаўніцтва новых прадпрыемстваў.
УБССР фiнансаванне iндустрыялiзацыi адбывалася, у першую чаргу, за кошт саюзнага бюджэту. У 1926-1928 гг. на рэспубліканскі рахунак паступіла больш 19 млн руб. Пэўны прыток валюты даваў беларускі экспарт лесаматэр’ялаў, смалы, ільносемя, сушаных грыбоў, лекавых траў. У ходзе рэалiзацыi аблігацый дзяржаўнай пазыкі сярод насельніцтва Беларусі было сабрана 139 млн руб.
У1928 г. выпускам на мінскім заводзе «Энергія» 200 свiдравальных i 15 такарных станкоў быў пакладзены пачатак станкабудаванню Беларусi. У тым жа 1928 г. у Мінску быў заснаваны завод «Камунар»,
уГомелі пачалося будаўнiцтва завода сельскагаспадарчых машын, у Бабруйску – дрэваапрацоўчага камбіната, у Магiлёве - фабрыкі штучнага шоўку, Оршы - iльнопрадзiльнага камбiната, у Вiцебску – панчошнай фабрыкi «КІМ» і г.д. Згодна з пастановай Савета працы i Абароны СССР ад 20 чэрвеня 1927 г., у раёне Оршы, на Асінаўскіх балотах пачалося будаўнiцтва буйнейшай у рэспублiцы БелДРЭС у мэтах забеспячэння энергiяй гарадоў Вiцебск, Орша, Магiлёў і Шклоў.
Індустрыялізацыя разгортвалася ў межах пяцігадовых планаў.
Першы з іх прыпадаў на 1928/29-1932/33; другі – на 1933/34-1937/38,
трэці – на 1938/1942 гады. Галоўнай задачай першай пяцігодкі ў БССР з’яўлялася нарошчванне прамысловых магутнасцей і рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі. З гэтай нагоды планавалася павялічыць фонды дзяржаўнай прамысловасці ў 4, 4 разы (ва ўсім СССР – у 2, 9).
208
Па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва ў СССР пачалося фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі пад лозунгам: «Пяцігодку – у чатыры гады!». Характэрна, што рабочы клас з энтузіязмам адазваўся на заклік партыі, але перагляд паказчыкаў, штурмаўшчына і інш. пры-чыня- ліся да паломак абсталявання, выпуска бракаванай прадукцыі.
Як выйсце да пераадолення цяжкасцей была праведзена перабудова кіравання народна-гаспадарчым комплексам. Існаваўшая да канца 1929 г. эканамiчная палiтыка была канчаткова адкінута. Паводле Пастановы ЦК УКП(б) ад 25 снежня 1931 г., ВСНГ БССР быў ператвораны ў народны камісарыят лёгкай прамысловасці, а буйнейшыя прадпрыемствы падпарадкаваны двум наркаматам – цяжкой і лясной прамысловасці СССР. З гэтага часу цэнтральныя органы кіравання пачалі рэгламентаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця прамысловасці.
Жорсткія камандныя метады кіравання эканомікай дапаўняліся адміністрацыйнымі захадамі – барацьбою з так званымі «шкоднікамі» і «ворагамі народу», на якіх скідваліся ўсе няўдачы і пралікі.
Намаганнямі працоўных асноўныя заданні першай пяцігодкі ў БССР былі выкананы: пабудаваны 538 прадпрыемстваў, у тым ліку – Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая – у Гомелі, запалкавая – у Барысаве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомельскі завод сельгасмашын, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільно– і мясакамбінат у Оршы.
Адным з важнейшых вынiкаў пяцiгодкi стала перавага аб’ема прамысловай прадукцыi над сельскагаспадарчай. З аграрнай рэспублiка стала ператварацца ў iндустрыяльна-аграрную. У БССР з’явіліся машынабудаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спецыялістаў з тэхнічнай адукацыяй у параўнані з 1920 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя капіталістычных элементаў і знікненне беспрацоўя.
Выкананне другога пяцігадовага плану (1933–1937) у БССР таксама адбывалася ва ўмовах фарсіравання яго тэмпаў. Нягледзячы на слабае тэхнічнае забеспячэнне – у 1932 г. дзейнічала толькі 5 экскаватараў, 61 кран, 98 бетонамешалак, 70 трактароў, 33 аўтамабiлі – працоўныя Беларусі амаль удвая павялічылі аб’ём прамысловай вытворчасці. Увайшлi у строй буйнейшы ў краiне Крычаўскi цэментны, Гомельскi па вырабу шкла, Магiлёўскiя аўтарамонтны i трубалiцейны заводы, Аршанскi iльнокамбiнат. За другую пяцігодку ў 2,5 раза павялічылася вытворчасць электраэнергіі. Была створана паліўная прамысловасць на базе здабычы і машыннай апрацоўкі торфу. Буйная пра-
209
мысловасць стала аказваць вызначальны ўплыў на ўсю гаспадарку.
У1938 г. працоўныя БССР прыступіліся да рэалізацыі трэцяга пяцігадовага плана, які прадугледжваў павелічэнне агульнага аб’ёму валавой прадукцыі прамысловасці ў 3,5 раза. Пачатак Айчыннай вайны не дазволіў выканаць трэцюю пяцігодку. Але і за адведзены час сацыялістычнага будаўніцтва 1929-1940 гг. беларускія рабочыя пабудавалі і рэканструявалі 1863 прадпрыемстваў. З’явіліся новыя галіны прамысловасці – станка- і машынабудаўнічая, цэментная.
Адпаведных перамен патрабавала і сельская гаспадарка. Але перакосы ў цэнавай палітыцы выклікалі нежаданне сялян прадаваць хлеб дзяржаве. У 1927 г. у краіне ўзнік крызіс хлебанарыхтовак, які ставіў пад пагрозу планы індустрыялізацыі, бо збожжа ўяўляла сабой адну з крыніц валютных паступленняў ад яго продажу на экспарт. Але дзейснага сродку прымусіць селяніна прадаваць прадукцыю па выгодных дзяржаве цэнах плёну не прыносіла. Павышэнне падаткаў на заможныя гаспадаркі праблемы не здымала, бо іх было няшмат, як і калгасаў, здольных забяспечыць дзяржаву танным хлебам.
УЦК УКП(б) пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле якога становішча магло выправіць суцэльнае каапераванне сялянскіх гаспадарак, дакладней – аб’яднанне іх у калектыўныя гаспадаркі (калгасы), у першую чаргу ў тых раёнах, дзе ўраджайнасць збожжа была традыцыйна высокай – на Паволжжы, Кубані, Доне, Паўночным Каўказе, потым – у Сібіры і г. д.
Сялянскія гаспадаркі Беларусі суцэльнай калектывізацыі не падлягалі, тым не менш партыйныя энтузіясты на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б К. Геям даслалі тэлеграму ў Маскву з патрабаваннем уключыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належыла правесці калектывізацыю ў першую чаргу.
Са свайго боку ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне да канца 1931 г. завяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-сялянскіх гаспадарак Беларусі. З гэтай нагоды на вёску паслалі ўпаўнаважаных і 612 рабочых, якія прайшлі адпаведныя курсы. Разам з агітацыяй за ўступленне ў калгасы яны з апорай на ДПУ павялі барацьбу супраць так званых кулакоў і праціўнікаў калектывізацыі. У выніку да 1 сакавіка 1930 г. на Беларусі было калектывізавана 58% гаспадарак. Разам з зямлёй вяскоўцы былі вымушаны здаць у калгас коней, буйнарагатую жывёлу, інвентар.
2 сакавіка 1930 г. у газеце "Правда" з’явіўся артыкул І. Сталіна "Галавакружэнне ад поспехаў", на словах скіраваны супраць парушэння прынцыпу дабрахвотнасці пры арганізацыі калгасаў». У адказ на
210
Беларусі працэнт калектывізацыі адразу знізіўся да 11, 1 %. Мясцовыя арганізатары калгасаў абвясцілі прычынай іх распаду кулацкую агітацыю. Неўзабаве кулакі разам з сем’ямі сталі высылацца ў Сібір або на Поўнач, а маёмасць перадавацца калгасам. Толькі за лета 1930 г. было «раскулачана» 15 629 сялянскіх гаспадарак. Баючыся быць абвінавачанымі ў сабатажы калгаснага будаўніцтва, сяляне ізноў панеслі заявы ў калгасы, колькасць якіх стала узрастаць.
У1931 г. Бюро ЦК УКП(б) у пастанове "Аб барацьбе з перагібамі
ўкалгасным руху" прызнала памылковасць прымусовых метадаў калектывізацыі. Калгасам стала аказвацца моцная дзяржаўная падтрымка (падатковыя ільготы, крэдыты, электры- і радыёфікацыя). На больш якасны ўзровень узняліся агітацыя і прапаганда. Не апошнюю ролю адыгрывала павышэнне падаткаў на аднаасобнікаў. У выніку да ліпеня 1931 г. працэнт калектывізацыі на Беларусі ўзняўся да 40, 1 % (328,1 тыс. сялянскіх гаспадарак). На пачатку 1932 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 50, 4 % і 388 тыс.
Таму ж спрыяла ўтварэнне машына-трактарных станцый (МТС). У канцы 1932 г. 57 МТС апрацоўвалі палеткі 33 % калгасаў. Акрамя таго, пры станцыях былі створаны палітаддзелы, якія былі заняты барацьбою з кулакамі, «шкоднікамі» і іншымі «ворагамі народа». На тое ж быў скіраваны выдадзены ў жніўні 1932 г. закон «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні сацыялістычнай законнасці». Напрыклад, за недагляд за трактарам, які сапсаваўся, вінаваты пазбаўляўся волі на пяць год, а за агітацыю супраць калгасаў – да 10 год. Спроба сялян памяняць род дзейнасці ці месца жыхарства была рашуча перасечана ўладамі ў 1933 г. праз увядзенне пашпартнай сістэмы. Характэрна, што калгаснікі пашпартоў так і не атрымалі.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, без уліку заходніх раёнаў
– у калгасы было аб’яднана 93, 4 % гаспадарак і 96, 2 % пасяўных плошчаў. У канцы 1940 г. у БССР было 10 165 калгасаў і 92 саўгасы.
Такім чынам, у эканамічным плане дзяржава атрымала хлеб для ажыццяўлення індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння прадукцыйнасці працы калгаснікаў, а за кошт яе нізкай аплаты. У сацыяльным плане кулацтва было фізічна знішчана і перастала існаваць як клас. З гаспадароў-аднаасобнікаў утварылася новая сацыяльная супольнасць – калгаснае сялянства.
3. За пасляваенны перыяд эканоміка БССР як частка адзінага народнагаспадарчага комплекса СССР прайшла складаны этап свайго
211