ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 14.07.2025
Просмотров: 1679
Скачиваний: 0
Мілль выступаў супраць тыраніі большасці над асобаю, прапанаваў, каб адукаваныя людзі мелі права галасаваць на выбарах адразу ў некалькіх выбарчых акругах, у той час як астатнія толькі ў адной. Гэта, на яго думку, дазволіць захаваць ва ўладзе інтэлектуальную і маральную эліту. Мілль таксама прапанаваў зрабіць заканадаўчую ўладу выбарнай, а выканаўчую – прызначаемай (у прынцыпе, гэта рэалізуецца ў Рэспубліке Беларусь пасля рэферендуму 1996 года). Для павышэння эфектыўнасці кіравання неабходна ўводзіць конкурсныя іспыты пры заняцці кіруючых пасад.
На працягу паўтара стагоддзя ў сусветнай палітычнай навуцы значнае месца належала вучэнню Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса. Яно складала тэарэтычную аснову палітычнай дзейнасці большасці камуністычных партый.
Марксісцкі аналіз палітыкі грунтаваўся на вучэнні аб класавай барацьбе. З'яўленне прыватнай ўласнасці прывяло да сацыяльнай няроўнасці, узнікнення класаў, якія адрозніваюцца адносінамі да сродкаў вытворчасці (валоданне ці невалоданне). З мэтай рэалізацыі інтарэсаў класаў паміж імі вядзецца барацьба за ўладу – палітычная барацьба. Маркс і Энгельс вызначалі палітыку як арганізаваны гвалт аднаго класа над другім. Яны выступалі за змену "старых" грамадскіх адносін новымі шляхам сацыялістычнай рэвалюцыі, якую здзейсніць працоўны клас (рабочыя) пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі. У выніку сацыялістычнай рэвалюцыі будзе ўсталявана дыктатура пралетарыяту, якая і пабудуе сацыялістычнае грамадства. Маркс і Энгельс тлумачылі паходжанне дзяржавы як прадукт класавых адносін і неабходнасці рэгуліравання адносін паміж класамі. Маркс лічыў асноўным прынцыпам грамадзянскай супольнасці калектывізм.
Уканцы ХІХ ст. некаторыя прыхільнікі сацыялізму, у адрозненне ад марксісцкага рэвалюцыйнага падыходу, прапаноўвалі эвалюцыйны, рэфармісцкі шлях да сацыялістычнага ладу. У прыватнасці, Эдуард Бернштэйн. На яго думку, у працэсе развіцця буржуазнай дэмакратыі класавая барацьба будзе набываць мірныя формы, рэвалюцыйныя спосабы барацьбы саступяць месца парламенцкім, барацьбе за рэфармаванне грамадства.
Упалітычнай навуцы ХІХ ст. знайшлі адлюстраванне і іншыя палітычныя ідэі. Напрыклад, "тэорыя заваѐў", распрацаваная Людовікам Гумпловічам. Згодна якой галоўная рухаючая сіла гісторыі – барацьба рас за выжыванне, у выніку перамагаюць мацнейшыя расы. Расамі ѐн называў нацыі і класы. Уладарства рас павінна была забяспечыць дзяржава.
Падобныя ідэі распрацоўваліся і Фрыдрыхам Ніцшэ. Рухаючай сілай грамадскага развіцця ѐн лічыў памкненне да ўлады. Уся гісторыя развіцця грамадства – гэта барацьба дзвюх рас: "моцнай расы" (арыстакратычных уладароў) і "слабай расы" (прыгнечаных, паднявольных, масы, таўпы). Ніцшэ лічыў, што кіраваць дзяржаваю
павінен "звышчалавек" (не абцяжараны маральнымі і прававымі нормамі); адна з функцый дзяржаў – вядзенне войнаў, якія з'яўляюцца жыццѐвай неабходнасці.
Неабходна адзначыць, што ў ХІХ ст. былі закладзены тэарэтычныя асновы палітычных рухаў, якія вызначылі развіццѐ чалавецтва ў ХХ стагоддзі. Да другой паловы ХІХ ст. адносіцца і пачатак станаўлення паліталогіі як навукі.
4. Станаўленне і развіццѐ палітычнай думкі ў Беларусі і Расіі
Палітычная думка Беларусі развівалася згодна агульнаеўрапейскіх радыцый. Можна адзначыць яе асаблівы ўнѐсак у развіццѐ і разуменне самакіравання. Адчуваючы пэўны ўплыў еўрапейскіх і рускіх мысліцеляў, яна ўсѐ ж мела на працягу ўсѐй гісторыі Беларусі ўласцівы толькі ѐй характар.
Аб гэтым сведчыць эвалюцыя палітычнай думкі ў Беларусі. Пачатак яе быў закладзены хрысціянскай канцэпцыяй Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага. Наступным этапам стала распрацоўка і прыняцце Статутаў Вялікага княства Літоўскага (1529, 1566, 1588 гг.) – кодэксаў дзяржаўных законаў беларуска-літоўскай дзяржавы. У Статутах, якія былі падрыхтаваны Л.Сапегаю, абмяжоўвалася ўлада манарха прадстаўнічымі заканадаўчымі органамі; дэкларуецца свабода веравызнання; свабода слова; злачынствы супраць прыватных асоб разглядаюцца як антыдзяржаўныя, антыграмадскія; зафіксавана роўнасць людзей перад законамі. Асаблівасць дзяржаўна-палітычнага жыцця Беларусі вызначаецца існаваннем ў гарадах Магдэбургскага права – права на самакіраванне, калі усе бакі жыцця гараджан рэгуляваліся ўласнай юрыдычнай сістэмай, якая падкрэслівала іх самастойнасць і свабоду. У гарадах дзейнічалі выбарныя органы – магістраты. У гарадскім асяроддзі Беларусі назапашаны вялікі вопыт самакіравання, пэўнай дэмакратыі ва ўмовах сярэднявечча.
Як у Заходняй Еўропе, так і ў Беларусі ў XV-XVI стст., у асяродку гарадскіх жыхароў узнікае ідэйна-палітычны рух, які быў звязаны з агульнаеўропейскім гуманізмам, Рэфармацыяй і Адраджэннем. У той жа час, як адзначае даследчык той эпохі С.Падокшын, у адрозненне ад заходнееўрапейскіх, асабліва італьянскіх гуманістаў, якія прапагандавалі ідэю індывідуальнай свабоды, беларускія гуманісты гэту ідэю абмяжоўвалі інтарэсамі агульнага дабра. Арыентацыя асобы на карысць агульнага дабра ў Беларусі канкрэтызавалася ў нацыянальнапатрыятычных формах: служэнні Айчыне, свайму народу, абароне інтарэсаў простых людзей. Асаблівасцю беларускага гуманізма з'ўляецца ўмацаванне ў масавай свядомасці, нацыянальным характары і паводзінах насельніцтва такой рысы, як талерантнасць – цярпімасць, стрыманасць ў узаемаадносінах з іншымі народамі, у адносінах да іншых думак і перакананняў.
Увытокаў гуманітстычнага руху ў Беларусі знаходзіўся Францыск Скарына. У прадмовах, пасляслоўях, каментарах да надрукаваных ім на беларускай мове кніг ѐн сфармуліраваў свае погляды, імкнучыся давесці, што чалавек ѐсць найвышэйшая каштоўнасць; пабуджае ў народзе імкнене да ведаў, дабра, свабоды і патрыятычнай дзейнасці.
Палітычны светапогляд Скарыны быў накіраваны на сцвярджэнне ў людзей правасвядомасці, а ў дзяржаве – правасуддзя і справядлівасці. Закон, згодна думак Скарыны, павінен быць асновай, на якой існуе грамадства. Палітычны ідэал – гуманная і моцная ўлада. Ачольваць дзяржаву павінен адукаваны, мудры, міласэрны, веруючы і справядлівы манарх, які ўважліва сочыць за выкананнем законаў і сам кіруецца імі ў сваѐй дзейнасці.
УXVI-XVII стст. у Беларусі было шмат гуманістаў. Большасць з іх прытрымлівалася памяркоўных сацыяльна-палітычных поглядаў, выступалі за ўдасканаленне, рэфармаванне існуючага ладу. Да прыхільнікаў эвалюцыйнага накірунку, акрамя Ф.Скарыны, адносіліся Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Міхаіл Літвін, Андрэй Волан, Леў Сапега і інш.
Усваіх творах "Катэхізіс" і "Аб свецкай уладзе" С.Будны паказаў сябе адным з першых беларускіх мысліцелей, якія адстойвалі інтарэсы гарадскіх рамеснікаў і гандляроў, працу і заняткі якіх ѐн лічыў неабходнымі для грамадства. Будны сфармуліраваў асноўныя фактары, якія абумоўліваюць неабходнасць улады – усталяванне парадку ў дзяржаве, ахову інтарэсаў асобы і дзяржавы. Ён паспрабаваў вызначыць абавязкі кіруючых і кіруемых. Будны раней чым Гобс у Заходняй Еўропе узняў пытанне аб прымусу да грамадска-карыснай працы дэкласіраваных элементаў і гультаѐў. Як і Скарына, Будны патрабаваў роўнасці ўсіх перад законам, выступаючы супраць войнаў, лічыў магчымым весці толькі справядлівыя, абарончыя войны.
Абаронцам звычайных людзей (сялян, гараджан, дробнай шляхты) быў Міхаіл Літвін (М.Тышкевіч). Ён прыхільнік калектыўнага кіраваня. Звяртаў сур'ѐзную ўвагу на ўвядзенне справаздачы пасадавых асоб па выніках сваѐй дзейнасці.
Мікола Гусоўскі ў сваіх меркаваннях аб палітыцы значнае месца адводзіў рысам ідэальнага кіраўніка дзяржавы, якія шукаў у рэальным жыцці, аналізуючы дзейнасць канкрэтных палітычных дзеячоў, напрыклад вялікага князя Вітаўта.
Галоўнае дасягненне ў развіцці палітычнай думкі Беларусі Андрэя Волана – грунтоўная распрацоўка канцэпцыі прававога грамадства і прававой дзяржавы. У сваім трактаце "Аб палітычнай, ці грамадзянскай, свабодзе" А.Волан трактаваў свабоду як фактар, які забяспечвае мір і магутнасць дзяржавы, бяспеку існавання грамадзян, гарантыю недатыкальнасці іх уласнасці і багацця; як галоўную ўмову развіцця інтэлектуальных і фізічных якасцей асобы, яе грамадскай актыўнасці. Волан выступаў за юрыдычную роўнасць усіх саслоўяў. У поглядах на
праблему паходжання дзяржавы прытрымліваўся тэорыі натуральнага права і грамадскай дамовы.
Леў Сапега выступаў за адзіную, цэнтралізаваную, незалежную і прававую дзяржаву, законы ў якой абараняюць не толькі кіраўнікоў, але і кіруемых; за рэлігіѐзную таленрантнасць і прэзумпцыю нявіннасці.
УХІХ ст. у поглядах палітычных дзеячоў Беларусі сцвярджаліся дэмакратычныя ідэі. Іх носьбітамі, напрыклад, былі члены тайнага "Дэмакратычнага таварыства" (1836-1839 гг.), якія звязвалі нацыянальнавызваленчую барацьбу з сацыяльнымі вызваленнем. Адзін з яго кіраўнікоў Франц Савіч, будучы перакананым рэспубліканцам, выступаў за знішчэнне прыгонніцтва шляхам узброенага паўстання, за вызваленне народаў ад дэспатызму, за сяброўства паміж народамі.
Прадстаўніком рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху ў Беларусі быў Кастусь Каліноўскі, які бачыў у якасці мэты паўстання – усталяванне новага, дэмакратычнага ладу, дзе не будзе маѐмаснай і саслоўнай няроўнасці, дзяржаўныя справы будзе вырашаць сам народ. Па палітычных поглядах ѐн патрыѐт – беларус, дэмакрат, рэспубліканец.
К.Каліноўскі паклаў пачатак народніцкаму руху ў Беларусі. У 1870- 80-я гг. ідэі народніцтва падтрымлівалі і прапагандавалі С.Кавалік, М.Судзілоўскі, І.Грынявіцкі, Ф.Багушэвіч, С.Лучына, А.Багдановіч і інш. Яны выступалі супраць прыгонніцтва і самаўладдзя, адстойвалі інтарэсы сялян, частка з іх тэарэтычна абгрунтоўвала існаванне беларускай нацыі і яе права на аўтаномную самастойнасць.
Упачатку ХХ ст. у Беларусі меў месца шырокі спектр ідэалагічных дактрын і палітычных рухаў: ліберальна-буржуазны, сацыялдэмакратычны, бальшавіцкі (камуністычны) і інш., якія былі злучаны з грамадска-палітычнымі падзеямі, якія адбываліся ў Расійскай імперыі і Еўропе.
Наогул, варта падкрэсліць, што з канца XVIII ст. палітычная думка Беларусі развівалася ў агульнарасійскім рэчышчы. З гэтага часу, дарэчы, і пачынаецца станаўленне палітычнай думкі Расіі, у якой назіраецца і па сѐняшні дзень барацьба двух накірункаў: еўрапейскага і свайго самабытнага шляху.
Так прыхільнікам тэорыі "натуральнага права" быў расійскі гісторык і дзяржаўны дзеяч В.Тацішчаў, адначасова ѐн быў прыхільнікам самаўладдзя і лічыў, што гэта форма дзяржаўнага кіраўніцтва неабходна для такой краіны, як Расія. Прычым выступаў за пэўнае абмежаванне ўлады цара прадстаўнічымі шляхецкімі ўстановамі.
А.Радзішчаў сцвярджаў, што адзіным сродкам знішчэння прыгону можа быць народная рэвалюцыя, якая прывядзе да распаду імперыі на часткі. Пазней яны аб'яднаюцца ў дабраахвотны саюз рэспублік, дзе ўлада будзе рэалізоўвацца народнымі выбраннікамі.
М.Сперанскі вялікую ўвагу надаваў падзелу ўладаў: заканадаўчы орган – Дзяржаўная дума, выканаўчая ўлада – імператар і трэцяя ўлада – вышэйшы судовы орган.