ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 14.07.2025

Просмотров: 1682

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

в) прагматычны падыход – улада гэта імкненне чалавека да забеспячэння дабрабыту;

г) марксісцкі падыход – улада ў грамадстве класаў.

Можна вылучыць універсальныя ўласцівасці ўлады (М.Дзенісюк): яе ўсеагульнасць – функцыяніраванне ва ўсіх сферах грамадскага жыцця і палітычных працэсах; яе здольнасць быць ва ўсіх відах дзейнасці, аб'ядноўваючы ці раз'ядноўваючы людзей, грамадскія групы. Прастора ўлады можа быць вельмі маленькай, напрыклад, асоба чалавека, сям'я і празмерна вялікай – дзяржаўная ўлада, улада рэлігій, ідэалогій, міжнародных структур. Таму вылучаюцца розныя віды ўлады: эканамічная і палітычная; свецкая і царкоўная; заканадаўчая, выканаўчая

ісудовая; цэнтральная, рэгіянальная, мясцовая; дзяржаўная, партыйная, сямейная, улада апарата, лідараў, бацькоў і г.д.

Напачатку была (у старажытнасці) грамадская ўлада, пазней, ва ўмовах падзелу працы і ўласнасці, яна становіцца палітычнай. Паступова яна афармляецца ў законах, пераўтвараецца ў дзяржаўную. Палітычная ўлада мае больш шырокі змест.

Палітычная ўлада – рэальная здольнасць тых ці іншых сацыяльных суб'ектаў падпарадкаваць сваѐй волі дзейнасць іншых сацыяльных суб'ектаў з дапамогаю дзяржаўна-прававых і іншых сродкаў. Гэта здольнасць і магчымасць грамадскіх сілаў праводзіць сваю волю ў палітыцы ў адпаведнасці з сваімі запатрабаваннямі і інтарэсамі.

Асноўныя рысы палітычнай улады:

1)легальнасць – законнасць улады; яна дзейнічае на аснове фіксіраваных нормаў, законаў, кодэксаў і г.д.

2)легітымнасць – дабраахвотнае прызнанне існуючай улады подданымі, давер з іх боку (прызнаецца, а не проста навязваецца). Неабходна звярнуць увагу на тое, што легальнасць і легітымнасць не адно

ітое ж. Улада можа быць легальнай, але не легітымнай.

3)вярхоўнасць альбо гасподства – абавязковасць выканання ўладных рашэнняў усімі членамі грамадства, павінны быць прыярытэты;

4)уплыў – здольнасць суб'екта палітыкі ўздзейнічаць у патрэбным накірунку на паводзіны асоб, груп і г.д.;

5)эфектыўнасць і выніковасць – у канкрэтных сацыяльных выніках правяраецца здольнасць улады кіраваць усімі сферамі грамадскага жыцця.

Палітычная ўлада заўжды мае грамадскі характар, бачна праз функцыяніраванне спецыяльных структур, прадугледжвае выкарыстоўванне прымусу, традыцый, маральнага ўплыву, сістэмы ідэалагічных і прававых норм. Палітычная ўлада выступае як суадносіны класавых і іншых сацыяльных сіл. Дзяржаўная ўлада – гэта непасрэдны прадукт палітычнай улады, яна носіць палітычны характар, бо дзяржава ў сваѐй дзейнасці закранае інтарэсы практычна ўсіх частак насельніцтва. Але нельга палітычную і дзяржаўную ўладу атаясамліваць. Улада і палітыка непадзельны і ўзаемаабумоўлены.


2. Суб'екты і аб'екты, асновы і рэсурсы палітычнай улады

Улада ўзнікае ў адносінах паміж людзьмі, групамі людзей, грамадствам і яго часткамі – суб'ектамі, якія маюць свядомасць, волю, здольнасць дзейнічаць. Сама ўлада рабіць нічога не можа, дзейнічаюць людзі, якія маюць уладу або якія падпарадкоўваюцца. Таму выразы накшталт "улада грошай", "улада рэчаў", "улада ідэй", "улада над прыродай" – не больш, чым метафары, вобразныя выразы, якія ўжываюцца ў штодзѐннасці. Пачуцці, дцмкі, ідэі, грошы самі па сабе не з'яўляюцца аб'ектамі, не выконваюць волю чалавека. Яе могуць выконваць іншыя людзі, якія дзейнічаюць згодна ідэйных перакананняў, з-за грошаў, страху і г.д.

Безумоўна, у рэальным палітычным жыцці ўлада існуе ў прадметах, сімвалічных формах, дакументах, законах, інструкцыях, праграмах і г.д. Суб'ектамі улады могуць быць асобы, арганізацыі, супольнасці, саюзы дзяржаў, сусветная супольнасць. Першаснымі суб'ектамі з'яўляюцца індывіды, другаснымі палітычныя аб'яднанні, суб'ектамі большага ўзроўню – палітычныя эліты і лідары. Звычайна суб'екты ўлады павінны валодаць такімі якасцямі, як жаданне ўладарыць, воля да ўлады, падрыхтаванасць да таго, каб узяць на сябе адказнасць, кампетэнтнасць, прафесіяналізм, уменне выкарыстоўваць рэсурсы, мець аўтарытэт.

Да суб'ектаў палітычнай улады адносяцца:

сацыяльныя супольнасці (народ, нацыі, класы, супольнасці і г.д.), якія ўплываюць на ўладу апасродкавана, але ў час палітычных пераменаў бяруць палітычную ўладу ў свае рукі шляхам бунта, паўстання, рэвалюцыі, грамадзянскага непадпарадкавання;

дзяржава; палітычныя партыі і арганізацыі – асабліва правячыя, якія

аказваюць уплыў на функцыяніраванне палітычнай улады; правячыя эліты, бюракратыя, лоббі (групы ціску); групавое ці асабістае лідэрства; асабістая ўлада;

асобныя грамадзяне, падчас выбараў, рэферэндумаў; талпа (охлас), якая атрымоўвае ўладу ва ўмовах крызісу, адсутнасці

якой-небудзь арганізацыйнай палітычнай сілы. У выніку захопу ўлады талпой усталѐўваецца рэжым ахлакратыі, дзе пануюць эмоцыі, а не разум, уладараць цѐмныя інстынкты.

Ад таго, як узаемадзейнічаюць суб'екты палітычнай улады, якія прынцыпы і характары іх узаемаадносін, залежыць стан палітычнага жыцця грамадства.

Пад аб'ектам разумеецца той, хто падпарадкоўваецца, на каго накіравана дзейнасць суб'ектаў палітычнай улады.

Улада залежыць ад пакоры насельніцтва, ад таго ці згодныя яе цярпець тады, калі яна не задавальняе насельніцтва. Якасьці аб'екта палітычнай улады залежаць ад палітычнай культуры насельніцтва. Напрыклад, патрыярхальны і паданіцкі тып культуры фарміруе пакору ў


людзей, звычку падпарадкоўвацца, жаданне жыць пад "моцнай рукою". Актывісцкі тып культуры фарміруе грамадзяніна. Які ведае адказнасць за краіну, а не пакорлівага служку ўладу трымаючых.

Улада выкарыстоўвае розныя сродкі для свайго ўплыву на аб'ект. Пад рэсурсамі ўлады разумеюцца сродкі, выкарыстоўванне якіх забяспечвае ўплыў на аб'ект улады ў адпаведнасці з мэтамі суб'екта. Рэсурсы ўяўляюць з сябе альбо важныя для аб'екта каштоўнасці (грошы, прадметы ўжытку), альбо сродкі, якія здольныя паўплываць на ўнутраны свет, матывацыю чалавека (СМІ), альбо сродкі, з дапамогай якіх можна пазбавіць чалавека тых ці іншых каштоўнасцей, вышэйшай з каторых звычайна лічыцца жыццѐ (зброя, карныя органы і інш.).

Сістэма рэсурсаў суб'ектаў палітычнай улады:

а) дзяржаўная ўлада, з яе: магчымасцямі прымусу; эканамічнымі, сацыяльнымі і культурна-інфармацыйнымі рэсурсамі; манапольным правам выдаваць законы;

б) інтарэсы, перакананні людзей, іх пачуцці, эмоцыі (страх, нянавісць, зайдрасць, захапленне, энтузіазм, незадавальненне і інш.); нацыянальныя і рэлігійныя пачуцці. Варта адзначыць, што рэсурс тыпа інтарэса вызначаецца эканамічным патэнцыялам, падатковай, сацыяльнай палітыкай;

в) мова, як элемент палітычнай культуры. Мова ўлады абапіраецца на міфы, стэрэатыпы, а значэнне слоў залежыць ад волі правадыра, ад умення чытаць паміж строк. Моўная палітыка адыгрывае не апошнюю ролю ў рэальных палітычных працэсах, выбарчых кампаніях;

г) эканамічны, ваенны, культурны патэнцыял краіны, дзяржаўная тэрыторыя, стабільнасць і парадак, адзінства грамадства, прыродныя багацці, колькасць насельніцтва, яго якасць (культура, адукацыя, працоўныя навыкі і г.д.). Важнае значэнне маюць традыцыі, ідэалогія, вера, давер, грамадскі настрой, удзел насельніцтва ў палітычным жыцці, час, які мае ўлада для вырашэння сваіх задач;

д) веды, прафесіяналізм, прапаганда ва ўсіх яе формах, сродкі масавай інфармацыі (СМІ).

Розныя рэсурсы выкарыстоўваюцца звычайна суб'ектамі ўлады ў комплексе, прычым кожны тып рэсурсаў мае свае ўмовы рэалізацыі і мяжу эфектыўнасці, найбольш зручныя аб'екты і час дзеянняў. Так, для перакананняў найбольш падыходзіць моладзь. Апазіцыя абапіраецца на незадаволеных. Падчас рэвалюцый, войн часцей выкарыстоўваецца гвалт. Прымус найбольш распаўсюджаны ў краінах са слабымі, неразвітымі дэмакратычнымі традыцыямі. У грамадстве з традыцыямі індывідуалізма асноўны ціск робіцца на выкарыстоўванне матэрыяльнага інтарэса, грошаў, прычым выкарыстоўваецца і прымус – страх за жыццѐ, здароўе, дабрабыт.


3. Асноўныя функцыі і канцэпцыі ўлады

Каардынацыя адносін паміж буйнымі грамадскімі структурамі з'яўляецца функцыямі палітычнай улады. Улада павінна фарміраваць палітычную сістэму, палітычныя адносіны паміж дзяржаваю і грамадствам, грамадскімі групамі, класамі, палітычнымі інстытутамі, партыямі, грамадзянамі, органамі дзяржаўнага кіравання. Улада кантралюе гэтыя адносіны, пераўтвараючы іх па магчымасці ў бесканфліктныя і арганізаваныя. Як адзначае М.Дзенісюк, улада кіруе справамі грамадства і дзяржавы на розных ўзроўнях:

макраўзроўне вышэйшых цэнтральных палітычных інстытутаў, дзяржаўных устаноў, партый і арганізацый;

сярэднім узроўні, які ўтвараюць установы рэгіянальнага, абласнога і раѐннага маштабаў;

мікраўзроўне, які ахоплівае непасрэдна палітычныя адносіны людзей малых груп, самакіраванне. На гэтым ўзроўні фарміруюцца палітычная культура, меркаванні, перакананні людзей. Варта падкрэсліць, што гэты ўзровень не зхяўляецца ніжэйшым.

Ад функцыяніравання палітычнай улады шмат у чым залежыць тып палітычнага рэжыму ў грамадстве, адкрытасць ці закрытасць грамадства, характар палітычных адносін і іншыя палітычныя характратыстыкі дзяржавы, у тым ліку стабільнасць, аўтарытэт, падзел і супрацоўніцтва ўладаў, роля апазіцыі, дэмакратычнасць.

Такім чынам найбольш важныя грамадскія функцыі палітычнай улады:

а) падтрымка грамадскага парадку і стабільнасці; б) выяўленне, абмежаванне і вырашэнне канфліктаў; в) дасягненне грамадскай згоды;

г) прымушэнне ў імя сацыяльна-значных мэтаў і захавання стабільнасці;

д) кіраванне справамі грамадства.

У сучаснай літаратуры існуюць розныя канцэпцыі ўлады. Найбольш шырока вядомыя канцэпцыі ўлады:

-прававыя, якія грунтуюца на тым, што права першаснае, а палітыка і ўлада вытворчае ад права. Ідэі прававой дзяржавы;

-канцэпцыя паводзінаў (біхевіяральная) – палітычнае жыццѐ тлумачыцца з уласцівых чалавеку паводзінаў, яго волі, імкнення да ўлады;

-рэляцыянісцкая канцэпцыя ўлады характарызуе ўладу як міжасабовыя адносіны, якія дазваляюць аднаму індывіду змяняць паводзіны другога. Гэта адносіны суб'екта і аб'екта ўлады. Аб'ект улады мае магчымасць стаць яе суб'ектамі.

4. Механізмы функцыяніравання і рэалізацыі, легітымнасць палітычнай улады


Механізм функцыяніравання ўлады – гэта спосабы, метады і прыѐмы дзейнасці ўлады. Найбольш вядомы спосабы:

-дэмакратычныя, з удзелам народа;

-аўтарытарныя, калі дзейнічае аднаасобнае праўленне з частковым кантролем над подданымі;

-таталітарныя, калі існуе поўны кантроль улады над грамадствам;

-дэспатычныя, якія прадугледжваюць усеўладдзе, гвалт, самадурства.

Каб найлепшым чынам скарыстаць магчымасці і хутчэй дасягнуць пастаўленых мэтаў і задаволіць інтарэсы, для ўлады вельмі важным з'яўляецца здабыццѐ легітымнасці.

Легітымнасць абазначае прызнанне насельніцтвам менавіта гэтай улады, яе права ўладарыць, кіраваць. Абазначае, што ўладу падтрымлівае большасць, што менавіта гэтыя законы выконваюцца асноўнай часткай грамадства.

Легітымнасць, так як яна давер і апраўданне ўлады, шчыльна звязана з маральнай адзнакай улады. Грамадзяне ўхваляюць уладу, зыходзячы з маральных крытэрыяў дабра, справядлівасці, сумленнасці, прыстойнасці. Легітымнасць неабходна каб забяспечыць падпарадкаванне, згоду без прымусу, а калі гэта немагчыма, дык для апраўдання прымусу, выкарыстоўвання сілы. Легітымная ўлада і палітыка аўтарытэтны і эфектыўны.

Легітымнасць можа быць як здабыта, так і згублена. Каб здабыць і ўтрымаць легітымнасць, давер народа, улада выкарыстоўвае аргументацыю сваіх дзеянняў і звяртаецца да вышэйшых каштоўнасцей (справядлівасці, праўды), да гісторыі, пачуццяў і эмоцыяў, настрояў, рэальнай ці выдуманай волі народа, наказам часу, навукова-тэхнічнаму прагрэсу, запатрабаванням вытворчасці, гістрычным задачам краіны і г.д. Для апраўдвання гвалту, рэпрэсій часцяком выкарыстоўваюць падзел людзей на сяброў і ворагаў. Прынцыпы легітымнасці маюць вытокі ў старажытных традыцыях, рэвалюцыйнай харызме, або ў дзейнічаючым заканадаўства.

Адсюль – існуе тры тыпы легітымнасці ўлады

-традыцыйная – заснавана на веры ў свяшчэнны характар норм, звычаяў, традыцый, якія непарушны;

-харызматычная – вера мас у асаблівыя якасці правадыра, штучнае ўзвышэнне лідэра (любоў да "бацькі нацыі", асобая місія, неабходнасць у эканамічным і палітычным развіцці "прарыва" і г.д.);

-рацыянальна-прававая – на падставе заканадаўства, выбарнасці, раўнапраўя палітычных сіл, абмежавання сферы дзейнасці дзяржавы і г.д. (магчыма у дэмакратычных дзяржавах).

Сучасная беларуская дзяржаўнасць з'яўляецца рэжымам харызматычнага тыпу. Недакладнае размежаванне кампетэнцыі паміж

дзяржаўнымі органамі і галінамі ўлады, пагарджэнне існуючымі