Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2839
Скачиваний: 0
Кола навуковых інтарэсаў Богуш-Сестранцэвіча было звязана з праблемай паходжання славян, прапагандай ідэяў Асветніцтва і гуманізму. Асаблівую ўвагу надаваў вывучэнню Беларусі. Яго галоўнай працай з’яўляецца кніга «Аб Заходняй Расіі», выдадзеная ў Магілёўскай друкарні ў 1793 г. У ёй аўтар даследаваў пытанні гісторыі ўсходнеславянскіх народаў, абгрунтаваў гістарычнае адзінства беларусаў, украінцаў і рускіх. Ёсць звесткі, што Богуш-Сестран- цэвіч напісаў «Граматыку літоўскую», але рукапіс не быў апублікаваны.
4. Дзейнасць урадавых установаў Расійскай імперыі па вывучэнню мінулага Беларусі. У другой трэці ХІХ ст. узрастае цікавасць да беларускіх губерняў з боку расійскіх журналістаў і навукоўцаў, а таксама афіцыйнай улады. Шляхецкае паўстанне 1830 – 1831 гг. сведчыла аб адсутнасці падтрымкі мерапрыемстваў рускага ўрада ў дадзеным рэгіёне. Узнікла патрэба ў зборы грунтоўнай інфармацыі пра Беларусь з той мэтай, каб распачаць прапагандысцкую дзейнасць па пераарыентацыі мясцовага насельніцтва на бок Расіі.
Цікавасць да беларускай праблематыкі ў 30 – 40-я гг. пачынаюць праяўляць Сінод, Міністэрства ўнутраных справаў, жандармерыя. У часопісах цэнтральных урадавых установаў («Журнал МВД», «Журнал Министерства народного просвещения», «Журнал Министерства государственных имуществ») з’яўляюцца гісторы- ка-статыстычныя артыкулы пра Беларусь.
У 1834 г. былі арганізаваны губернскія статыстычныя камі-
тэты. Іх функцыя заключалася ў зборы звестак аб мінулым і сучасным стане гаспадаркі, насельніцтве, гісторыка-бытавых асаблівасцях заходніх губерняў. Супрацоўнікі камітэтаў распрацавалі праграмы для выдання «Губернских ведомостей» (газеты выходзілі пры губернскіх управах з 1838 г.) і «Памятных книжек» губерняў (выдаваліся з канца 30-х гг. ХІХ ст.). У іх неафіцыйных частках часта публікаваліся гісторыка-краязнаўчыя нарысы, нататкі, гістарычныя дакументы. Пры ўсёй сваёй праўрадавай накіраванасці яны да пачатку 80-х гг. ХІХ ст. абуджалі інтарэс да гісторыі Беларусі.
Віленскі, Гродзенскі, Віцебскі, Мінскі і Магілёўскі статыстычныя камітэты працавалі з рознай ступенню эфектыўнасці, але іх роля ў развіцці гістарычнай навукі ў Беларусі несумненная. Па сутнасці, статыстычныя камітэты былі адзінымі навукова-інфармацый- нымі цэнтрамі ў губернях, якія праводзілі комплекснае вывучэнне Беларусі. Камітэты выконвалі шматлікія запыты Рускага геаграфі-
101
чнага таварыства, Пецярбургскай археаграфічнай камісіі, Генеральнага штаба. Цікава, што з канца 1848 г. пры віленскім генерал-гу- бернатары была ўведзена спецыяльная пасада чыноўніка па асобых даручэннях з мэтай збору статыстычных і гістарычных звестак.
Як правіла, супрацоўнікі губернскіх статыстычных камітэтаў да сваіх абавязкаў ставіліся добрасумленна і з ініцыятывай. Ужо ў
30 – 50-я гг. ХІХ ст. з’яўляюцца «Исторические обозрения» і «Ис-
торические описания» Віцебскай, Віленскай, Гродзенскай, Магілёўскай губерняў, Беластоцкай вобласці, статыстычныя карты і дэмаграфічныя табліцы па ўездам.
У 40-я гг. ХІХ ст. пачынаецца сістэматычнае гісторыка-статы- стычнае даследаванне заходніх губерняў краіны чыноўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў (МУС). Доўгі час гэтыя работы выкарыстоўваліся толькі для службовых справаў. Таксама МУС Расіі ў сярэдзіне ХІХ ст. арганізавала комплекснае даследаванне регіёна сіламі аматараў гісторыі – праз афіцэраў, праваслаўных святароў, сапраўдных статскіх саветнікаў і нават генералаў. Прыкладам з'яўляецца дзейнасць ураджэнца Мінскай губерні, выпускніка Кіеўскай духоўнай акадэміі Івана Пятровіча Барычэўскага (Барычэўскага-Тарнава) (1810 – 1887 гг.). У сваіх працах «Иссле-
дование о происхождении, названии и языке литовского народа» (1847 г.), «Православие и русская народность в Литве» (1851 г.) ён адным з першых пачаў вывучаць гісторыю і старажытнасць народаў Беларусі і Літвы.
Падтрымку даследчыкам у справе вывучэння гісторыі Беларусі аказвалі прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі, у прыватнасці, грамадзянскія губернатары. Яны праяўлялі ініцыятыву ў пошуку гістарычных дакументаў і іх выданні з той мэтай, каб даказаць, што ў мінулым Беларусь і Літва былі рускім праваслаўным краем. У 1843 г. грамадзянскі губернатар Віленскай губерні князь Далгарукі садзейнічаў выданню 200 дакументаў, прысвечаных гісторыі праваслаўнай царквы ВКЛ у ХІV – ХVІІІ ст., «Собрание древних грамот городов: Вильно, Ковно, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам». Праз пяць гадоў па ініцыятыве мінскага грамадзянскага губернатара А.Сямёнава ўбачыла свет
«Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам», у
якім разглядаўся лёс праваслаўя на беларускіх землях.
Значны ўклад у вывучэнне гістарычнага мінулага Беларусі і Літвы ўнеслі афіцэры Генеральнага штаба Расійскай імперыі. З 1837 па 1854 гг. спецыялісты гэтай ваеннай установы тры разы выда-
102
валі для службовага карыстання спецыяльныя статыстычныя матэрыялы аб заходніх губернях краіны. Паралельна ішла камплектацыя архіва ваенна-тапаграфічнага бюро, збор дакументаў па гісторыі воінскіх частак, рыхтаваліся ваенна-гістарычныя і ваенна-тэа- рэтычныя работы, прысвечаныя гісторыі ваенных дзеянняў у ХVІІІ ст., паўстання 1794 г., вайны 1812 г., паўстання 1830 – 1831 гг.
Пасля паражэння ў Крымскай вайне (1853 – 1856 гг.) ваеннае міністэрства вырашыла праз афіцэраў Генеральнага штаба сабраць гістарычныя звесткі пра заходнія губерні імперыі. Таму ў 1857, 1858, 1859 гг. для іх былі выдадзены спецыяльныя інструкцыі. Пры гэтым афіцэры абапіраліся на працу генерал-маёра Міхаіла Без-
Карніловіча «Исторические сведения о примечательнейших мес-
тах в Белоруссии...», якая выйшла ў друкарні ІІІ-га аддзялення ў 1855 г.
Міхаіл Восіпавіч Без-Карніловіч (1796 – 1862 гг.) паходзіў з дваранскай сям’і Магілёўскай губерні. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус. Удзельнік руска-турэцкай вайны 1828 – 1829 гг. У 1831 –1847 гг. кіраваў тапаграфічнай экспедыцыяй на тэрыторыі Беларусі і Польшчы. Пасля адстаўкі працаваў у архівах.
Праводзячы тапаграфічную здымку мясцовасці і статыстычнае вывучэнне Мінскай, Віцебскай, Наўгародскай, Валынскай губерняў і Беластоцкай вобласці, Без-Карніловіч сабраў значны матэрыял для напісання кнігі.
Аўтар паставіў перад сабой мэту азнаёміць чытача з Беларуссю, пад якой ён разумеў Віцебскую і Магілёўскую губерні. Паходжанне тэрміна «Беларусь» даследчык выводзіў ад светлага колеру твара і вачэй насельніцтва, белага колеру адзення. Асобая ўвага прысвечана гісторыі Полацкага княства і крывічоў. Вельмі коратка прадстаўлены падзеі на Полаччыне ў перыяд ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Цікава, што аўтар даказваў паходжанне Віценя з дынастыі полацкіх князёў.
Без-Карніловіч зыходзіў з дваранска-манархічных пазіцыяў пры асвятленні мінулага беларусаў, але лічыў іх нашчадкамі крывічоў і радзімічаў. Праўда, цэльнай гістарычнай канцэпцыі ён не стварыў. Вартасць даследавання – у гісторыка-геаграфічных і этнаграфічных замалёўках гарадоў і мястэчак Паўночнай і Усходняй Беларусі.
З 1859 г. афіцэры дэпартамента Генеральнага штаба прыступілі да рэалізацыі пастаўленай перад імі задачы. Цэнтральны статыстычны камітэт МУС спецыяльным цыркулярам прадпісаў грамадзянскім губернатарам аказываць ім дапамогу і падтрымку праз
103
гарадскую і ўездную паліцыю. Ужо з 1861 г. пачалі выходзіць першыя гісторыка-статыстычныя апісанні заходніх губерняў пад на-
звай «Материалы для географии и статистики России». Том «Ма-
тэрыялаў...», прысвечаных Віленскай губерні, падрыхтаваў капітан А.Карэва (1861 г.), Смаленскай губерні – штабс-капітан М.Цэбрыкаў (1862 г.), Мінскай губерні – падпалкоўнік І.Зяленскі (1864 г.). Але найбольш грунтоўнай працай лічацца два тамы па Гродзенскай губерні (1863 г.), складзеныя падпалкоўнікам П.Баброўскім.
Павел Восіпавіч Баброўскі (1832 – 1905 гг.) нарадзіўся ў сям’і
доктара філасофіі, доктара права Восіпа Кірылавіча Баброўскага. Пляменнік вядомага вучонага-славіста М.К.Баброўскага. Вучыўся ў Пружанскім дваранскім вучылішчы, Полацкім кадэцкім корпусе, Канстанцінаўскім ваенным вучылішчы, Мікалаеўскай акадэміі Генеральнага штаба. Служыў у розных вайсковых структурах. Генерал-маёр. Член Рускага геаграфічнага таварыства. Захапляўся гісторыяй і этнаграфіяй.
Кніга Баброўскага ўяўляе сабой арыгінальнае і грунтоўнае навуковае даследаванне. Аўтар прадставіў уласнае канцэптуальнае бачанне гісторыі беларускіх земляў, у якой адчуваецца адбітак палітычнай сітуацыі ў заходніх губернях і заходнерускай тэндэнцыі. Даследчык імкнуўся даказаць, што Гродзенская губерня па гістарычным паходжанні з’яўляецца неад’емнай часткай Расіі. На падставе дзяржаўніцкага крытэрыя аўтар прапанаваў уласную перыядызацыю гісторыі Заходняй Русі, вылучыўшы наступныя перыяды: 1) старажытнарускі (ІХ – сяр. ХІІІ ст.); 2) «уладарніцтва Літвы» (сяр. ХІІІ ст. – 1569 г.); 3) «уладарніцтва Польшчы» (1569 – 1795 гг.). У першым перыядзе адбывалася самастойнае развіццё «народных сіл», волю якіх выконвалі рускія князі. Літоўскае заваяванне гэтага рэгіёна прывяло да ўтварэння ВКЛ. Яно па сваім характары заставалася рускай дзяржавай. Але Люблінская унія прывяла да асіміляцыі мясцовага насельніцтва палякамі, якія прынеслі з сабой прыгоннае права. У цяжкіх палітычных умовах Рэчы Паспалітай традыцыйныя звычаі мясцовага насельніцтва захоўвала праваслаўная царква. Падзелы Рэчы Паспалітай прывялі да вызвалення «заходнерусаў» ад прыгнёту. Баброўскі назваў прычыны складанай палітычнай сітуацыі ў заходніх губернях краіны і нелаяльнасці мясцовага насельніцтва да афіцыйнай палітыкі: уплыў польскай культуры, высокі працэнт яўрэйскага насельніцтва, варожая расійскім уладам пазіцыя каталіцкай царквы.
104
Гістарычныя погляды Баброўскага мелі пэўныя разыходжанні са славянафільскай ідэалогіяй. У прыватнасці, ён узняў праблему ролі яцвяжскага элемента ў этнагенезе насельніцтва Гродзенскай губерні. Яцвягаў даследчык не адносіў ні да славян, ні да балтаў. На яго думку, яны сталі адной з этнічных крыніцаў «заходнерусаў». Баброўскі станоўча ставіўся да палітыкі вялікіх літоўскіх князёў, адзначаў талерантнасць Вітаўта. Таксама аўтар надаваў пазітыўны характар магдэбургскаму праву. Ён лічыў, што прывілеі, атрыманыя рамеснікамі і купцамі ў ВКЛ, сталі прадумовай эканамічнай самастойнасці гарадоў, садзейнічалі ўтварэнню буйных гандлёвых цэнтраў. Свае аргументы Баброўскі супрацьпаставіў панаваўшай тады тэорыі аб магдэбургскім праве як адной з прычынаў анархіі ў Рэчы Паспалітай. Сапраўдную прычыну слабасці гэтай краіны ён бачыў у недасканаласці дзяржаўнага апарату.
П.В.Баброўскі пакінуў шэраг краязнаўчых працаў: «Несколь-
ко слов о Зельвенской ярмарке», «Колония Супрасль», «Исторические сведения о городах Гродненской губернии», «Историческая монография города Гродно».
Работы афіцэраў Генеральнага штаба адрозніваліся сваёй гістарычнай і крыніцазнаўчай базай. Парой яны абапіраліся на неправераныя крыніцы (паведамленні жыхароў, мясцовыя паданні і інш.). Аднак іх выданні ўтрымлівалі каштоўны матэрыял, узяты з прыватных шляхецкіх архіваў і калекцыяў рукапісаў.
У першай палове ХІХ ст. у сувязі з «разборамі шляхты» праблемай стала фальсіфікацыя гістарычных дакументаў, якія пацвярджалі права на шляхецкае званне. Мінск лічыўся сталіцай падробак, упісаных у старажытныя актавыя кнігі. Мікалай І у 1843 г. быў вымушаны стварыць тры камісіі для разгляду актавых кніг, але яны працавалі неэфектыўна, бо адсутнічалі прафесійныя археографы. З другога боку, значная частка дакументаў справаводства страчвалася з прычыны адсутнасці централізацыі ў архіўнай справе – архівы былі ведамаснымі. У 1845 г. МУС выдала правілы, якія патрабавалі кожны год арганізоўваць пры губернскіх упраўленнях спецыяльныя камісіі для разбору справаводства. Паколькі прафесійныя архівісты адсутнічалі, то камісіі знішчалі шмат каштоўных гістарычных дакументаў. Усё гэта прымусіла ўрад прыняць рашэнне аб арганізацыі ў 1852 г. Віленскага і Віцебскага цэнтральных архіваў. Перад імі была пастаўлена задача сабраць старажытныя актавыя кнігі і дакументы да 1799 г.
105