Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2827

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

5. Расійская гістарыяграфія другой трэці ХІХ ст. аб гісто-

рыі ВКЛ. Ліберальная палітыка імператара Аляксандра І у польскім пытанні не знайшла падтрымкі сярод рускай арыстакратыі, аб чым сведчыць вядомы ліст М.М.Карамзіна да імператара (1811 г.). У ім прыдворны гісторык выступіў супраць планаў цара аднавіць самастойнасць Польшчы: «Можете ли Вы с мирною совестью отнять у нас Белоруссию, Литву, Волынь, Подолию, утвержденных собственностью России еще до Вашего царствования... Да, разделы Польши при Екатерине II – захват «по праву меча», но дело это совершено, и для Вас уже свято: для Вас Польша есть исконно русское достояние... К тому же Белоруссия... была некогда коренным достоянием России...». Паўстанне 1830 – 1831 гг. яшчэ раз пераканала Пецярбург, што духоўнага яднання беларускіх земляў з Расіяй не адбылося. У гэтых умовах вялікая роля стала надавацца журналістыцы.

Яшчэ ў 20-я гг. ХІХ ст. у краіне з’явіліся новыя часопісы, у сваёй большасці гістарычнага характару. На старонках расійскіх перыядычных выданняў сталі друкавацца рэцэнзіі на кнігі і крыніцы, выдадзеныя ў Беларусі і Літве (І.Лялевеля, З.Даленгі-Хада- коўскага, Т.Нарбута і інш.). У часопісах «Северный архив», «Соревнователь просвещения», «Вестник Европы», «Отечественные записки» з’яўляліся артыкулы аб гістарычных падзеях, якія адбыліся на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ – пачатку ХІХ ст., друкаваліся мемуары сучаснікаў і нататкі падарожнікаў.

Вялікая заслуга ў азнаямленні расійскіх навуковых колаў з гісторыяй Беларусі належыць Васілю Рыгоравічу Анастасевічу

(1775 – 1845 гг.), які займаўся вывучэннем заканадаўства ВКЛ. Працуючы сакратаром графа М.П.Румянцава, а затым у канцылярыі папячыцеля Віленскай навучальнай акругі князя А.Чартарыйскага, ён ажыццявіў навуковае выданне ІІІ Статута ВКЛ 1588 г.

Адным з першых рускіх гісторыкаў і археографаў апісаў старадрукі Ф.Скарыны і іншыя выданні першых усходнеславянскіх друкарняў Канстанцін Фёдаравіч Калайдовіч (1792 – 1832 гг.). Ён падрыхтаваў да публікацыі творы Кірылы Тураўскага, склаў кароткі слоўнік беларускай мовы «Пра беларускую гаворку» (1822 г.).

Актывізацыя археаграфічнай дзейнасці ў 30-я гг. ХІХ ст. была выклікана арганізацыяй у 1834 г. Пецярбургскай археаграфічнай камісіі. Яе ўдзельнікі падрыхтавалі да выдання 5 тамоў «Актов,

относящихся к истории Западной России» (1846 – 1853 гг.): скла-

дальнік і рэдактар І.І.Грыгаровіч, 14 тамоў «Актов, относящихся к истории Южной и Западной России» (1861 – 1892 гг.): рэдактары

106


М.І.Кастамараў, Г.Ф.Карпаў. Апублікаваныя дакументы ў сваёй большасці датычацца палітычнай і царкоўнай гісторыі Беларусі і Украіны. Яны заклалі аснову вялікадзяржаўна-манархічнай версіі айчыннай гісторыі.

Пецярбургская археаграфічная камісія ў другой трэці ХІХ ст. сабрала найкаштоўнейшыя рукапісы з архіваў Сапег у Дзярэчыне, грэка-уніяцкіх мітрапалітаў у Жыровіцах, Віленскага універсітэта. Калі не атрымлівалася цалкам вывезці сховішчы, то складаліся падрабязныя вопісы дакументаў, або працавалі капіравальшчыкі.

Другая трэць ХІХ ст. характарызуецца паскораным выспяваннем розных славянафільскіх і часткова на іх аснове вялікадзяржаўных канцэпцыяў гісторыі «Заходняй Русі». Менавіта у гэты перыяд пры ўдзеле гісторыкаў М.П.Пагодзіна і С.П.Шавырова складваюцца абрысы тэарэтычнай канцэпцыі, якая атрымала пазней назву тэорыі «афіцыйнай народнасці». Згаданая канцэпцыя павінна была абгрунтаваць святасць і непарушнасць расійскай манархіі і дзяржаўнага ладу, а ў сваім рэгіянальным кантэксце гістарычную правамернасць і законнасць вяртання ў Расійскую імперыю «рускіх» земляў Рэчы Паспалітай. Яна супрацьстаяла паланізацыйным і на- цыянальна-вызваленчым працэсам. Невыпадкова пасля паўстанняў 1830 – 1831 гг., 1863 г., у якіх удзельнічалі і пэўныя слаі карэннага насельніцтва Беларусі і Літвы (пераважна з ліку шляхты, каталіцкага, уніяцкага духавенства) выйшлі у свет найбольш адыёзныя панрасійскія гістарычныя працы, прысвечаныя гісторыі Заходняй Русі ХІІІ – ХVІ стст.

Калі заснавальнікі тэорыі афіцыйнай народнасці – міністр народнай асветы Увараў і вышэйназваныя прафесары Маскоўскага універсітэта праецыравалі яе на агульнарускім гістарычным фоне, то ў кантэксце «Заходняй Русі» яе першым абгрунтаваў Мікалай Устралаў. У 30-я гг. ХІХ ст. упершыню ў расійскай гістарыяграфіі ён паспрабаваў уключыць гісторыю «Заходняй Русі» у канцэптуальную схему рускай гісторыі.

Мікалай Герасімавіч Устралаў (1805 – 1870 гг.) паходзіў з сям’і прыгоннага, які ўпраўляў маёнткамі князя Куракіна. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Загадчык кафедры рускай гісторыі, прафесар. Распрацаваў сістэму прагматычнай гісторыі.

У гісторыка-літаратурным эсэ «Россия и Польша: мысли русского офицера» (1832 г.), пабудаваным у форме дыялога паміж «рускім», «палякам» і «французам», Устралаў выказаў адносіны да падзеяў 1830 – 1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Ён адзначыў,

107


што ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай Расія забрала свае землі, якія падманным шляхам захапілі палякі пасля Крэўскай уніі. Падзелы Рэчы Паспалітай прынеслі карысць не толькі Расіі і Польшчы, але і Еўропе. Польшча, на думку аўтара, уяўляла сабой небяспеку для кантынента. Пры гэтым даследчык спасылаўся на польскіх гісторыкаў і сцвярджаў, што на тэрыторыі Беларусі, Літвы

іУкраіны пражывала не болей 9 % палякаў. Гэта рабіла беспадстаўнымі прэтэнзіі шляхты на беларускія губерні.

У1837 г. выйшла першае, а ў 1842 г. – другое выданне асноўнай працы Устралава «Русская история» у двух тамах. Даследаванне аўтар падрыхтаваў паводле прапановы міністра народнай асветы графа С.С.Уварава. Устралаў прапанаваў уласную метадалогію вывучэння гісторыі заходніх земляў Русі: 1) як узнікла ВКЛ

іяк страціла сваю самастойнасць? 2) як ставілася да ВКЛ Маскоўская дзяржава? 3) як разумелі ВКЛ сучаснікі да канца ХVII ст.? 4) што думалі пра ВКЛ пазнейшыя гісторыкі Расіі?

Ён заклаў асновы так званай «заходнерускай» афіцыйнай ідэалогіі. Згодна з асноўнымі парадыгмамі гэтай канцэпцыі для ўсёй хрысціянскай Русі з даўніх часоў было характэрна спалучэнне трох духоўных імператываў: праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць.

Асобная глава кнігі прысвечана гісторыі ВКЛ. Устралаў адзначыў сваю цікавасць да мінулага Вялікага княства Літоўскага адсутнасцю адзінага падыхода сярод вучоных. Адныя даследчыкі лічылі ВКЛ рускай дзяржавай, другія польскай правінцыяй. Устралаў звярнуў увагу на тэрытарыяльную, дэмаграфічную, культурную і рэлігійную перавагу рускага насельніцтва ВКЛ над этнічнымі літоўцамі. Тэрыторыю ВКЛ у ХІV – ХVІІІ ст. ён падзяляў на дзве часткі: «Русские княжества, – пісаў ён, – к западу от Днепра, кроме Галиции, присоединившейся к Польше, слились также в одно целое и образовали вместе с Литовским народом самостоятельное государство, под именем Великого княжества Литовского, главою коего был дом Гедимина». Гісторык лічыў, што ВКЛ было заснавана Гедымінам, які па прыкладзе маскоўскіх князёў рознымі шляхамі збіраў землі вакол Вільні. Пры яго пераемніках «Літоўская дзяржава» уяўляла тую ж сістэму княстваў, што і «Масква» да Івана ІІІ. Таксама ў Вялікім княстве Літоўскім мова, вера, заканадаўства былі «рускімі». «Западная Русь до конца ХVІ века оставалась под властью Князей Литовских, в роде Гедимина, но так же, как и Восточная, спасла свою веру, свой язык, свои уставы гражданские. Следовательно самые крепкие узы связывали её с Восточной Россией, и народ, свято сохраняя законы прародителей, неоднократно

108


обнаруживал живейшее желание возвратиться в подданство Царя православного, целыми областями присоединяясь к его державе». Вялікім злом для дзяржаўнага развіцця стала Крэўская унія 1385 г., якая азначала паварот на захад. А пасля Люблінскай уніі ВКЛ стала здабычай езуітаў («иго польское, тягостнее татарского»). Усё «рускае», г.зн. праваслаўнае, стала знішчацца. Рускія цары, пачынаючы ад Івана Каліты да Кацярыны ІІ, імкнуліся аб’яднаць усю Русь – гэта галоўны накірунак знешняй палітыкі Расіі.

Аўтар вызначыў тры галоўныя памылкі, якія былі дапушчаны рускімі даследчыкамі пры аналізе гісторыі ВКЛ. Па-першае, лічылі літоўцаў народам, больш магутным за славян. Па-другое, глядзелі на ВКЛ як на варожую Расіі дзяржаву. Па-трэцяе, не вызначалі унію ВКЛ і Польшчы як зло для рускага насельніцтва княства. Задачай рускага гісторыка, на думку Устралава, ёсць раскрыццё барацьбы Русі супраць польскага прыгнёту і вяртання яе да Расіі. Таму расійскі даслечык павінен гісторыі ВКЛ надаваць такую ж увагу, як і гісторыі Паўночна-Усходняй Русі.

Устралаў заклаў аснову канцэпцыі заходнерусізму ў гістарычнай навуцы, але не здолеў стварыць сінтэзнай канцэпцыі гісторыі ВКЛ. Гэта тлумачыцца слабой распрацаванасцю праблемаў сацы- яльна-палітычнай гісторыі Беларусі і Літвы і адсутнасцю абагульняльнай інфармацыі аб іх культурным, канфесійным, эканамічным развіцці.

Асобую цікавасць выклікае кніга ўраджэнца Магілёўскай губерні, прадстаўніка пецярбургскай юрыдычнай школы Восіпа Вікенцьевіча Турчыновіча (1824 – ?) «Обозрение истории Бело-

руссии с древнейших времен», якая была выдадзена ў 1857 г. у Пе-

цярбургу.

Турчыновіч першым у беларускай гістарыяграфіі паспрабаваў разглядзець гісторыю Беларусі як самастойны прадмет даследавання. Ён паставіў перад сабой мэту ахарактарызаваць Беларусь і даказаць, што яна мае ўласную гісторыю. У рэчышчы дваранскай гістарыяграфіі аўтар разглядзеў толькі ваенна-палітычныя і рэлігійныя падзеі з мінулага Беларусі і Літвы – апісаў дзеянні князёў і каралёў. Твор кампілятыўны. Аўтар звёў у адным творы звесткі з працаў М.Догеля, А.Нарушэвіча, Т.Чацкага, І.Лялевеля, В.Тацішчава і інш. Тым не менш кніга Турчыновіча стала важным этапам у развіцці айчыннай гістарыяграфіі. Яна трактавала гісторыю Беларусі не як частку Расіі, ВКЛ ці Рэчы Паспалітай, а як гісторыю краіны і народа, якія маюць гістарычную спецыфіку і асаблівасці.

109


6. Вывучэнне гісторыі Беларусі і Літвы «мясцовымі» даследчыкамі ў 30-я – пачатак 60-х гг. ХІХ ст. Нават пасля закрыц-

ця Віленскага універсітэта (1832 г.) Вільня захавала за сабой статус культурнага і гістарычнага цэнтру Беларусі і Літвы. На 30-я – 50-я гг. прыпадае росквіт перыядычнага друку. Навуковая і грамадская дзейнасць прафесараў Віленскага універсітэта садзейнічала выхаванню цэлай плеяды таленавітых гісторыкаў-даследчыкаў, аматараў мінуўшчыны, публіцыстаў.

На другую трэць ХІХ ст. прыпадае навуковая дзейнасць гісторыка,архівіста,бібліёграфаМікалаяМаліноўскага(1799 –1865гг.). Будучы вучнем Гродэка і Лялевеля, ён працаваў над гісторыяй Польшчы і ВКЛ. У 1846 – 1849 гг. выйшла кніга «Гісторыя каро-

ны Польскай і ВКЛ», а ў 1847 – 1850 гг. – «Успаміны пра даўнюю Польшчу часоў Жыгімонта Аўгуста». Маліноўскі сабраў вялікую бібліятэку, якая пасля яго смерці была набыта Ю.К.Дзялынскім для кніжнага збору ў Курніку.

Міхал Ігнатавіч Балінскі (1794 – 1864 гг.) нарадзіўся ў маёнт-

ку Цярэспаль полацкага павета ў сям’і інфлянцкага чашніка. Скончыў у 1818 г. фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Супрацоўнічаў з часопісам «Dziennik Wilenski», разам з Лялевелем рэдагаваў часопіс «Tygodnik Wilenski». Член таварыства шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газеты «Wiadomosci brukowe». За ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830 – 1831 гг. быў арыштаваны. З 1836 г. жыў у Варшаве, дзе выдаваў навукова-

літаратурны часопіс «Biblioteka Warszawska». У 1846 г. пераяз-

джае ў Вільню. Выковаў абавязкі віцэ-старшыні Віленскай археалагічнай камісіі. Член Рускага геаграфічнага таварыства.

Першай буйнай працай Балінскага стала трохтомавая «Гісторыя горада Вільні» (1836 – 1837 гг.) ад узнікнення горада да часоў Стэфана Баторыя. У кнізе ўтрымліваецца шмат фактаў з гісторыі Беларусі. Яго пяру таксама належаць запіскі пра Барбару Радзівіл у пяці тамах.

Разам з Ціматэўшам Ліпінскім была выдадзена манаграфія

«Старажытная Польшча» у трох тамах – з 1843 па 1850 гг.

Ціматэўш Ліпінскі (1797 (1799) – 1818 гг.) нарадзіўся ў м.Дзярэчын у сям’і маёра польскага войска. Скончыў факультэт прыгожых навук і мастацтваў Варшаўскага універсітэта. Працаваў у Варшаўскім політэхнічным інстытуце. Прымаў удзел у паўстанні 1830 – 1831 гг. Шмат вандраваў, збіраў помнікі пісьменства, гістарычныя крыніцы, манеты.

110


Смотрите также файлы