Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2812

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Трэці том выдання, які прысвечаны непасрэдна Беларусі, напісаў М.Балінскі. Аўтар лічыў гэтую тэрыторыю адвечна польскай. Ён выказаў меркаванне, што славяне прыйшлі сюды ў V ст. н.э. і, верагодна, паходзяць ад каўказскага племені. Гісторык не адмаўляў ролю скандынаваў у развіцці старажытнарускай дзяржаўнасці. У кнізе ёсць звесткі аб шэрагу населеных пунктаў Беларусі і Літвы, іх гістарычным мінулым.

Актыўную выдавецкую дзейнасць праводзіў ураджэнец м.Радашковічы (зараз Маладзечанскі раён) Антон Марціноўскі (1781 – 1855 гг.). Пасля заканчэння Мінскай гімназіі і Віленскага універсітэта ён на правах арэнды пачаў выдаваць у Вільні газету «Kurier Litewski» (1817 – 1839 гг.). А ў 1819 г. Марціноўскі заснаваў першы на тэрыторыі Беларусі і Літвы навукова-літаратурны часопіс «Dziennik Wilenski». Ён таксама арганізаваў друкарню, у якой было выдадзена каля 400 назваў кніг, у тым ліку творы І.Даніловіча, Т.Нарбута і іншых аўтараў.

Марціноўскі з’яўляецца аўтарам працаў па педагогікі, антыпрыгонніцкай сатыры «Машына для біцця хлопаў» (пад псеўданімам Патэле, 1817 г.), у якой паказаў цяжкае становішча прыгонных сялян. На жаль, яго мемуары загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Ёсць меркаванне, што ў вайну 1812 г. Марціноўскі пісаў на беларускай мове адозвы да сялян, у якіх заклікаў выступіць супраць памешчыкаў.

У 1841 г. у Вільні з’явіўся новы часопіс, які адыграў значную ролю ў культурным жыцці Беларусі і Літвы, «Athnaeum». Яго рэдактарам быў Юзэф Крашэўскі (псеўданімы Б.Балеславіта, К.Пастарнак).

Юзэф Ігнацы Крашэўскі (1812 – 1887 гг.) – вядомы польскі пісьменнік, гісторык. Нарадзіўся ў Варшаве ў сям’і пружанскага харунжага. Дзіцячыя і юнацкія гады правёў пад Пружанамі ў маёнтку Раманава. Скончыў Свіслацкую гімназію і Віленскі універсітэт. За ўдзел у паўстанні 1830 – 1831 гг. быў высланы радавым на Каўказ. З 1833 па 1859 гг. жыў на Палессі, а затым пераехаў у Варшаву. Ганаровы доктар навук універсітэтаў у Кракаве і Франкфурце-на-Майне. Памёр у эміграцыі, у Жэневе. Літаратурная спадчына складае 600 тамоў.

Гісторыя Беларусі і Літвы стала галоўнай тэмай яго шматлікіх гістарычных раманаў – вылучаецца цыкл з 29 твораў («Старое паданне», «Кунігас. Раман з літоўскіх паданняў», «Пан Твардоўскі», «Апошнія са слуцкіх князёў», «Часы Жыгімонта», «Кароль у Нясві-

жы. 1784» і інш.). Таксама выдаў шэраг гістарычных працаў, ся-

111


род якіх «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мовы, вера, звычаі, песні» (1847 – 1850 гг.), «Мастацтва ў славян, асабліва ў Польшчы і дахрысціянскай Літве». Крашэўскі шмат вандраваў па Беларусі і пакінуў цікавыя дарожныя нататкі, напрыклад, «Пінск і Піншчына» (1837 – 1838 гг.). Праца Крашэўскага «Успаміны з Палесся, Валыні і Літвы» (1840 г.) носіць белетрыстычны характар. Побач з красамоўнымі апісаннямі прыроды тут прыводзяцца каштоўныя звесткі аб жыцці народа, яго занятках, прыладах працы, жыллі, адзенні і ежы. Напісана яна з ліберальных пазіцыяў. Польскі пан і беларускі селянін – члены адзінай сям’і, і не добры пан, а дрэнны аканом з’яўляецца віноўнікам цяжкага становішча селяніна.

Асаблівую цікавасць у даследчыка выклікала гісторыя культуры і побыту насельніцтва ВКЛ у ХVІІІ ст., якую ён добра ведаў і выклаў у працы «Польшча ў час трох падзелаў». Аўтар заклікаў да комплекснага вывучэння народнай культуры. Гэтым прынцыпам ён кіраваўся пры напісанні гістарычнай чатырохтомавай працы

«Вільня ад яе пачатку да 1750 года» (1842 г.).

Выдавецкую эстафету Крашэўскага падхапіў вядомы археолаг, этнограф, гісторык Адам Кіркор (псеўданімы Ян са Слівіна, Ян Валігурскі, Саборы).

Адам-Ганоры Карлавіч Кіркор (1818 – 1886 гг.) нарадзіўся ў в.Слівіна каля Мсціслава Магілёўскай губерні ў сям’і шляхці- ца-аднадворца татарскага паходжання. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, затым у Віленскім дваранскім інстытуце, які скончыў экстэрнам.

Яшчэ ў гады гімназічнага навучання Кіркор зацікавіўся фальклорам і этнаграфіяй. Яго першы артыкул «Рэшткі язычніцкіх звы-

чаяў на Беларусі: Купала. Русалкі» быў надрукаваны ў зборніку лепшых сачыненняў выхаванцаў Беларускай навучальнай акругі (1839 г.). На маладога даследчыка вялікі ўплыў аказаў краязнаўца, член Віленскай археалагічнай камісіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар фізіялогіі Міхал Гамаліцкі (ураджэнец в.Бялавічы Слонімскага павета, аўтар рэцэнзіі на кнігу М.Балінскага «Гісторыя горада Вільні»).

У1838 – 1864 гг. Кіркор працаваў у Віленскай казённай палаце. Але ён паралельна займаўся літаратурна-навуковай дзейнасцю, пісаў тэатральныя рэцэнзіі, пачаў выдаваць альманахі: з 1843 г. – «Radegast», з 1845 г. – «Pametniki umyslowe».

У1846 г. улады даручылі яму сакрэтную місію ў сувязі з сацыяльнымі канфліктамі ў Галіцыі – разведаць настроі насельніцтва ў Заходняй Беларусі. Кіркор напісаў цікавую дакладную запіску,

112


у якой адзначыў глыбокую варожасць мясцовых сялян да памешчыкаў. Да гэтага ж часу адносіцца яго нешчаслівы шлюб з арты- сткай-прыгажуняй Аленай Маеўскай. У 1857 г. жонка пакінула яго і з’ехала ў Польшчу, дзе актыўна ўдзельнічала ў паўстанні 1863 г.

Стаўшы членам Віленскага статыстычнага камітэта А.Кіркор пачаў непасрэдна займацца гісторыяй. Як сакратар камітэта, ён рэдагаваў «Памятныя кніжкі» Віленскай губерні (1850 – 1854 гг.), пашырыў у іх неафіцыйны аддзел, змясціў багаты матэрыял па гісторыі і статыстыцы Віленшчыны, у тым ліку яе беларускіх паветаў.

Кіркор вёў шматлікія археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Ён раскапаў (часткова з Я.Тышкевічам) каля 1000 курганоў. Таксама прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі Музея старажытнасцяў у Вільні (1855 г.), стаў яго хавальнікам і сакратаром Віленскай археалагічнай камісіі.

Даследчык выступіў выдатным знаўцам гісторыі і этнаграфіі Беларусі і Літвы. Ён падрыхтаваў некалькі папулярных даведнікаў па Вільні і яе ваколіцах, друкаваў шматлікія навуковыя матэрыялы ў польскай і рускай перыёдыцы. Асабліва каштоўнай для беларус-

кай навукі была яго праца «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1857 – 1859 гг.), складзеная паводле праграмы Рускага геаграфічнага таварыства. У ёй выказана вялікая павага да духоўнага жыцця беларускага народа, прыведзена больш за 100 народных песень, 200 прыказак, слоўнік «беларуска-крывіцкай гаворкі». Праца складаецца з уводзін і шасці раздзелаў: знешнасць, мова, хатні побыт, асаблівасці грамадскага побыту, разумовыя і маральныя якасці, народныя паданні і помнікі. Па-сутнасці, гэта агляд, бо аўтар не паказаў этнаграфічныя асаблівасці розных групаў насельніцтва губерні. Ён не праводзіць дакладны падзел паміж літоўцамі і беларусамі, хаця адзначаў, што яны «ў многім адрозніваюцца паміж сабою». Кіркор падкрэсліў іх станоўчыя якасці, паказаў цяжкае жыццё сялянства. Але выхад з гэтага становішча ён бачыў у клопатах «добрых» паноў аб дабрабыце сваіх сялян.

Кіркор у 1857 – 1858 гг. з дазволу Аляксандра ІІ арганізаваў неперыядычны зборнік «Teka Wilenska». Але за размяшчэнне пісьма палітычнага эмігранта (Лялевеля) выданне было закрыта. Пасля Кіркор засноўвае ў Вільні ўласную друкарню і выдае там шэраг навуковых і мастацкіх кніг, у тым ліку творы Ю.Крашэўскага, У.Сыракомлі, Ю.Ляскоўскага і інш. У гэты час вакол гісторыка склаўся гурток мясцовых (польскіх, літоўскіх, беларускіх) літаратараў і культурных дзеячаў, у які ўваходзілі У.Сыракомля, В.Каратынскі,

113


В.Дунін-Марцінкевіч, А.Вярыга-Дарэўскі, А.Адынец, І.Ходзька, М.Маліноўскі, Я.Тышкевіч, В.Пшыбыльскі, С.Манюшка і іншыя. Ёсць думка, што гэты гурток можна лічыць першым беларускім літаратурным гуртком, тым самым падкрэсліваючы яго значэнне для станаўлення новай беларускай літаратуры.

Паводле недакладных звестак, сам Кіркор «пісаў для народа папулярныя беларускія брашуркі», але сёння навука пра іх нічога не ведае. Затое добра вядомая яго прыхільнасць да беларуска-літоў- скага краю, які традыцыйна ў тыя часы называўся «Літвой». «Я літвін, – пісаў А.Кіркор, – ніколі не знішчыць ува мне гэтага пачуцця». У іншых выпадках ён называў сябе «не прыродным палякам, а беларусам».

З 1860 г. Кіркор становіцца рэдактарам галоўнай урадавай газеты літоўска-беларускага рэгіёна – «Віленскі веснік», якая выдавалася на рускай і польскай мовах. Ён прыняў удзел у стварэнні т.зв. «Віленскага альбома», які быў складзены ў гонар прыезду ў Вільню імператара Аляксандра ІІ. Гэты ўчынак быў расцэнены прадстаўнікамі польскай інтэлігенцыі як здрада нацыянальнай ідэі і выклікаў жорсткую крытыку, асабліва ў прадстаўнікоў эміграцыі. Ліберальная пазіцыя Кіркора, накіраваная на супрацоўніцтва з царскімі ўладамі, не раз выклікала крытыку і потым. Асабліва цяжкія выпрабаванні выпалі на яго долю ў перыяд паўстання 1863 г., калі віленскі генерал-губернатар М.Мураўёў ператварыў «Віленскі веснік» у афіцыйны орган. Разам з тым Кіркор быў прыцягнуты да следства ў сувязі з удзелам у паўстанні яго жонкі А.Маеўскай, у варшаўскай кватэры якой хаваўся кіраўнік паўстанцкага ўрада Р.Траўгут. І, хоць следства не знайшло яго віны, Кіркор перабіраецца ў Пецярбург. Там ён пачаў выдаваць газету «Новы час» (1868 – 1871 гг.), але з-за фінансавых цяжкасцяў і пагрозы даўгавой турмы вымушаны быў эмігрыраваць у Кракаў. Апошнія гады жыцця гісторык цяжка хварэў і жыў у вялікай беднасці.

Да апошніх гістарычных працаў Кіркора адносяцца «Літва і Русь у гістарычных і археалагічных адносінах» (1875 г.), нарысы па гісторыі і культуры ў трэцім томе «Жывапіснай Расіі» (1882 г.), у якім аўтар размясціў 18 нарысаў пра Беларусь: пра прыроду, археалогію, заняткі насельніцтва, вераванні, фальклор і культуру беларусаў. Аўтар падкрэсліў іх высокія духоўна-маральныя якасці, адзначыў беднасць, факты п’янства, неўладкаванасць побыту. Падрабязна апісаў абрады і звычаі.

Плённа на ніве гісторыі працаваў выхаванец Віленскага універсітэта, вядомы гісторык і археолаг Тэадор Нарбут.

114


Смотрите также файлы