Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2817
Скачиваний: 0
Тэадор Яўхімавіч Нарбут (1784 – 1864 гг.) нарадзіўся ў маёнт-
ку Шаўры Лідскага павета (сучасны Воранаўскі раён). У 1808 г. скончыў Віленскі універсітэт, затым вучыўся ў Пецярбургскім кадэцкім корпусе. Служыў ваенным інжынерам у рускай арміі. Удзельнічаў у рэгуляцыі русла Нёмана. Магчыма, ён аўтар праекта Бабруйскай крэпасці. Пасля кантузіі, з 1812 г. жыў у сваім родавым маёнтку, вёў гаспадарку і даследаваў гісторыю ВКЛ.
Навуковая дзейнасць Нарбута пачалася выпадкова. Пры будаўніцтве абарончых пабудоў на берагах Дняпра і Бярэзіны было знойдзена шмат старажытных прыладаў, што вельмі ўразіла маладога афіцэра. Ён пачаў актыўна займацца археалагічнымі даследаваннямі: спачатку ў Беларускім Падняпроўі, затым – на захадзе Беларусі. У 1820 г. ім было знойдзена старажытнае пахаванне недалёка ад уласнага маёнтка і скарб рымскіх манетаў. Разам з касцянымі рэшткамі яму трапілі сасуды асаблівай канфігурацыі.
Адным з першых Нарбут вызначыў, што курганы – гэта месцы старажытных пахаванняў. На думку аўтара, нябожчыка выносілі ў прызначанае месца, там адбываўся абрад трупаспалення або трупапалажэння, ставілі ежу і піццё, потым усе ўдзельнікі пахавання насыпалі земляны курган. Даследчык вывучаў структуру курганаў, параўноўваў іх па рэгіёнам.
Гісторык у тлумачэнні паходжання плямёнаў дапускаў спрошчанасць. Напрыклад, назву драўлян выводзіў ад слова «древность», а дрыгавічы, нібыта, жылі толькі каля Кіева. Ён памылкова адносіў яцвягаў да скіфскіх, а не да балцкіх плямён.
Шмат увагі Нарбут надаваў вывучэнню Лідскага замка і гісторыі г.Ліды. Гэты горад ён лічыў адным з найстарэйшых у Беларусі. Зацікаўленасць аўтара тлумачыцца тым, што ў Лідзе пражываў баярскі род Шуйскіх, а ад іх пайшоў род Нарбутаў.
У заслугу Нарбуту трэба паставіць адкрыццё ім археаграфічнага помніка «Хронікі Быхаўца». Да яго вывучэння даследчык звярнуўся ў 1834 г., калі рыхтаваў да друку «Старажытную гісторыю літоўскага народа». На жаль, арыгінал хронікі згубіўся неўзабаве пасля яго першай публікацыі ў 1846 г. Калі б не самаадданая праца Нарбута, то магло б здарыцца, што гэты летапіс так і не дайшоў бы да нас. У канцы свайго выдання Нарбут змясціў своеасаблівы па- казальнік-слоўнік некаторых тэрмінаў. Пры яго складанні даследчык свядома змяніў імёны і прозвішчы: рускія імёны на польскія (Юры на Ежы), польскія на беларускія (Зубравіцкі на Зубрэвіч).
Галоўная праца Т.Нарбута – «Старажытная гісторыя літоў-
скага народа», выдадзеная ў 9-ці тамах у 1835 – 1841 гг. Дзесяты
115
том застаўся ў рукапісу. Аўтар прасачыў гісторыю ВКЛ ад легендарных часоў да Люблінскай уніі, стварыўшы ўласную канцэпцыю ўтварэння ВКЛ і яго гісторыі.
Пагаджаючыся з тым, што Палямон (Апалон) прыбыў у Літву на чале пяці сотняў рыцараў, Нарбут лічыў, што той прывёў не рымлян, а нашчадкаў герулаў з Ніжняй Саксоніі. Потым яны рушылі на паўночны ўсход і ў IX ст. аселі сярод славян на левым беразе Віслы. Такім чынам, Нарбут адносіць прыбыццё Палямона ў Літву не да I ст. і не да пачатку V ст., як гэта зацвердзілася да яго, а да ІХ ст.
Паводле легенды, Палямон прыбыў у незаселеную краіну. Але Нарбут не пагадзіўся з гэтым фактам і сцвярджаў, што літоўскі народ жыў на гэтай тэрыторыі раней, уключаючы і правы, і левы берагі Віслы. Але ў гісторыка няма абсалютнай яснасці. Бо тут жа ён паказвае, што на левым беразе жылі і «русіны». Нарбут будуе арыгінальную схему: сыны Палямона сталі гаспадарыць у асобных княствах Літвы і Жамойціі, дзякуючы ўдаламу абручэнню з дочкамі мясцовых землеўладальнікаў.
Нарбут не прыняў версію з «Хронікі Быхаўца» аб паходжанні назвы «Літва» ад злучэння двух слоў «літус» (бераг) і «туба» (труба) – «Лістубанія» («Літубанія»). З сумневам гісторык паставіўся да паведамлення хронікі аб князе Скірмунце, які загадаў адрэзаць татарскім паслам косы, губы і вушы. Нарбут адхіляе факт удзелу татар на баку рускіх дружынаў у бітве ля в.Магільна, бо, паводле ягоных падлікаў, гэтая падзея адбылася ў 1235 г., а тады татараў тут не было. Паводле яго меркавання, гэта маглі быць полаўцы.
Не падзяляў Нарбут пазіцыю хронікі адносна заснавання Наваградка. У летапісе гаворыцца, што горад заснаваў князь Скірмунт. Сам жа даследчык лічыць, што паселішча існавала тут задоўга да згаданых падзеяў. Менскі князь Глеб, якога Нарбут характарызуе як жорсткага, бязлітаснага і неспакойнага чалавека, трапіў у няміласць да вялікага князя Святаполка. Святаполк аб’яднаўся з іншымі князямі і пайшоў на Глеба ў 1104 г., але гэты першы паход завяршыўся няўдала. Менскі князь узмацніў прыгнёт сваіх падданых і не даваў спакою сваім суседзям. Уладанні яго сталі пусцець: народ бег у Літву Завілейскую, дзе тым часам панаваў Жывінбуд. Князь Глеб неаднаразова нападаў на Завілейскую Літву, даходзіў з баямі да р.Дзітвы і паланіў мірных земляробаў. У адказ на гэта літоўскі князь Жывінбуд здзейсніў напад на Менскае княства ў 1114 г., дайшоў да самай сталіцы, якую ўзяў рашучым прыступам, і спаліў Менск. З багатай здабычай вярнуўся назад. Перапалоханы Глеб надоўга перастаў хадзіць на землі Жывінбуда.
116
Але, перастаўшы турбаваць Літву, Глеб звярнуўся на іншыя землі і княствы, спустошваў іх воласці і браў у палон. Ад Прыпяці да Дняпра дыміліся вёскі і воласці. Горад Друцк, паводле словаў Нарбута, з’яўляецца ў той час «галоўным цэнтрам гандлю рабамі». Глеб прадаваў няшчасных людзей у рабства ці сяліў ля р.Бярэзіны. Менскі князь так вымуштраваў сваіх падначаленых, што яны зрабіліся сапраўднымі гандлярамі нявольнікамі. Раскрываючы гэтыя падзеі з гісторыі Беларусі, Нарбут спасылаўся на дакументы 1589 г., але тыя не дайшлі да нашых часоў. Паўсюдна раздаваліся скаргі
інараканні супраць варварскага промыслу. Сам Уладзімір Манамах пагражаў Глебу, прымусіў нават кіеўскага мітрапаліта падвергнуць анафеме менскага князя. Нарэшце вялікі князь Манамах, злучыўшыся з Давыдам Чарнігаўскім і Ольгавічамі, узяў у 1116 г. Оршу
іКопысь, якія належалі Менскаму княству, і на некаторы час уціхамірыў Глеба. Але той нядоўга сядзеў склаўшы рукі. Нарбут піша пра яшчэ адзін паход менскага князя на Літву, а потым і на Смаленскае княства. Раз’юшаны Манамах даручыў свайму сыну Яраполку ў 1119 г. пакараць менскага князя, пайсці на Друцк. З’явілася мноства жадаючых удзельнічаць у гэтым паходзе, бо ваяваць з Глебам і яго хаўруснікамі, праклятымі царквой, азначала выконваць боскую волю. У бітве прымаў удзел і Жывінбуд. Князь Яраполк Уладзіміравіч напаў на Друцк, «узяў на шчыт Друцк», разграміў дручан, але не знішчыў іх, а, наадварот, загадаў перавезці на новае месца жыхарства і там пабудаваць горад, каб забыць пра гэтае страшнае месца і пра гандаль рабамі. Новым горадам стаў Навагрудак. Пазней, пасля захопу Навагрудка літоўскімі князямі, Мінгайла заваяваў Полацк, стварыўшы, такім чынам, вялікае княства Літоўска-Полацкае. Напэўна, Нарбут робіць некалькі памылак. Папершае, на Друцк, гаворыцца ва ўсіх летапісах, выступіў сам кіеўскі князь, а ў працах некаторых даследчыкаў сустракаюцца іншыя імёны: у Тацішчава на Друцк ідзе сын Манамаха – Мсціслаў, а паводле Нарбута – Яраполк. Па-другое, паход на Друцк Нарбут адвольна аднёс да 1119 г. (на самой справе – 1116 г.).
Выклікаюць недавер звесткі пра будаўніцтва Полацкай Сафіі міфічным князем літоўскага паходжання Барысам Гінгілавічам. Гісторык М.І.Ермаловіч адзначаў, што «ёсць ўсе падставы лічыць Усяслава ініцыятарам будаўніцтва полацкай Сафіі». Гэта пацвярджае «Слова пра паход Ігаравы», калі ў ім гаворыцца: «Тому (Усяславу) в Полотске позвониша заутреню ране у Святыя Софеи колоколы, а он в Киеве звон слыша». Як добра вядома, Усяслаў знаходзіўся ў Кіеве ў 1067 – 1069 гг., і, значыць, да гэтага часу сабор ўжо існаваў.
117
Праца напісана з пазіцыі ідэалізацыі сармацкага мінулага ВКЛ, крытычнага стаўлення да палітыкі польскіх феадалаў. Праўда, аўтар вызначаў высокую ролю каталіцкай царквы і польскай культуры ў гісторыі Літвы і Беларусі. Пазней беларускі вучоны М.В.Доў- нар-Запольскі у сваёй «Гісторыі Беларусі» адзначаў: «Нягледзячы на вялікую любоў да мінулага і на жаданне высветліць яго гісторыю, Нарбут яшчэ дрэнна разбіраецца ў пытаннях пра тое, чым адрозніваецца беларуская гісторыя ад гісторыі Польшчы».
Яшчэ сучасныя Нарбуту польскія гісторыкі знаходзілі ў яго працах адсутнасць прафесійнай падрыхтоўкі і крытычных адносінаў да крыніцаў. Але, як адзначыў А.Кіркор, даследчыку не хапала шырокай крыніцавай базы. У сучаснай беларускай гістарыяграфіі за Нарбутам замацавалася мянушка «Беларускі Карамзін».
Уразвіцці гістарычнай навукі на тэрыторыі Беларусі і Літвы
ўдругой трэці ХІХ ст. вылучаюцца постаці братоў Тышкевічаў.
Канстанцін Піевіч Тышкевіч (1806 – 1868 гг.) і Яўстафій Піевіч Тышкевіч (1814 – 1873 гг.) нарадзіліся ў Лагойску ў сям’і шляхціца Пія Феліцыянавіча Тышкевіча (1756 – 1858 гг.). Канстанцін скончыў Віленскі універсітэт, затым працаваў у міністэрстве фінансаў Царства Польскага. Удзельнік паўстання 1830 – 1831 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе займаўся гаспадарчай і навуковай дзейнасцю. Член Маскоўскага археалагічнага таварыства.
Яўстафій пачаў вучыцца ў Віленскай, а скончыў Мінскую гімназію. З 1833 г. працаваў у ордэнскім капітуле ў Пецярбургу, затым у канцылярыі віленскага генерал-губернатара, потым у аналагічных установах Харкава і Мінска. З 1840 г. апякун школаў, маршалак Барысаўскага павета. З 1855 г. старшыня Віленскай археалагічнай камісіі. Ганаровы член Пецярбургскай АН, член Дацкага таварыства аматараў паўночных старажытнасцяў, Стакгольмскай Каралеўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва і старажытнасцяў, Лонданскага археалагічнага інстытута.
Галоўным для К.Тышкевіча стала вывучэнне старажытных помнікаў. Разам з братам ён праводзіў раскопкі курганаў, могільнікаў і іншых археалагічных аб’ектаў. Ім даследавана каля 200 курганаў і гарадзішчаў жалезнага веку, замчышчаў на тэрыторыі Мінскай губерні. Вынікі сваіх даследаванняў К.Тышкевіч публікаваў у польскім штотыднёвіку «Przyjaciel ludu», у выдаваемай Кіркорам газеце «Новы час».
Археолаг прытрымліваўся ўласнай методыкі раскопак: здымаў зверху «пласт за пластом, пачынаючы з аднаго боку». Пазней
118
ён зразумеў яе нязручнасць і прыняў метад Кіркора – весці раскопкі кургана траншэйным спосабам: «ад верху да нізу ў форме крыжа».
Даследчык першым склаў тапаграфічныя планы замкаў і гарадзішчаў. Ім былі зроблены планы замкаў у Заслаўі, Чашніках, Лагойску і іншых месцах. Іх навуковая каштоўнасць заключаецца ў тым, што фіксуецца стан помнікаў да і пасля раскопак. Свае назіранні археолаг падмацаваў малюнкамі аб’ектаў. Метад К.Тышкевіча быў падхоплены Кіркорам і Сыракомляй.
Сваю першую публікацыю «Гістарычныя звесткі пра старажытныя замкі, гарадзішчы і курганы ў Літве і Літоўскай Русі»
(1859 г.) К.Тышкевіч прысвяціў характарыстыцы стану агульнаеўрапейскай археалогіі, у тым ліку ў Расіі, Украіне, Польшчы, і паказаў на гэтым фоне дасягненні мясцовых аматараў вывучэння матэрыяльнай культуры. Аўтар у гэтым артыкуле таксама раскрыў гісторыю Лагойска, яго старажытнага замка. Даследчык паводле тэхнікі апрацоўкі і матэрыялаў выканання першым класіфікаваў знаходкі, выяўленыя на старажытным селішчы Чырвоны Бор, прадставіў іх у выглядзе сістэматызаваных табліцаў.
Найважнейшай работай К.Тышкевіча з’яўляецца манаграфія
«Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі», якая была выдадзена ў 1865 г.
невялікім накладам у 200 паасобнікаў. Кніга прысвечана унікальным знаходкам старажытнага пісьменства славян і яцвягаў Х – ХІV стст., што былі выяўлены на Бузе каля г.Драгічына. На думку аўтара, там праходзіла яцвяжская граніца. Гэтая пазіцыя не супадала з падыходам І.Лялевеля.
У 1856 г. даследчык арганізаваў экспедыцыю ўздоўж р.Віліі, падчас якой сабраў багаты этнаграфічны, фальклорны і археалагічны матэрыял. Вынікам стала выдадзеная ў 1871 г. (пасмяротна) краязнаўчая манаграфія «Вілія і яе берагі». Працуючы над кнігай, даследчык выкарыстаў вопыт апісання Дуная, Рэйна, Тэмзы, працы мясцовых краязнаўцаў М.Борха, І.Ходзькі, С.Мураўскага. Гісторык пабываў у 295 вёсках і мястэчках, апісаў найбольш цікавыя прыбярэжныя мясціны. Шмат месца ён прысвяціў помнікам старажытнай архітэктуры. Некаторыя з іх замаляваў мастак А.Бартэльс.
Асноўным заняткам Я.Тышкевіча была навука. Пачынаючы з 1837 г., ён кожнае лета даследаваў курганы. Спачатку раскопкі праводзіў траншэйным спосабам, але затым перайшоў на перакрыжаваны. Археолаг прыйшоў да высновы, што курганы ёсць на Беларусі паўсюдна, але па-рознаму называюцца, што старажытнае насельніцтва ведала бронзу раней за жалеза. Па самых нязначных
119