Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 2842

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

дэталях пахавальнага абраду Я.Тышкевіч мог прааналізаваць старажытную эпоху. Даследчык выкарыстоўваў параўнальна-тыпала- гічны метад. Археолаг па форме скроневага кальца ў жанчын-кры- вічанак вызначаў тэрыторыю рассялення гэтага племяннога саюза. Аналіз пахавальнага інвентару дазволіў яму сцвярджаць, што мясцовае насельніцтва ў перыяд т.зв. «ваеннай дэмакратыі» было не болей «варварскім», чым у Заходняй Еўропе. Даследчык адзначаў высокі ўзровень развіцця жалезнай металургіі на тэрыторыі Беларусі, сацыяльную дыферэнцыяцыю сярод людзей. Слова «гарадзішча» Я.Тышкевіч лічыў славянскім і выказаў думку пра яго не толькі ваеннае, але і абрадавае прызначэнне. А замкі ён звязваў з абарончымі аб’ектамі – этымалогію слова выводзіў ад дзеяслова «замыкаць».

Археалогію даследчык падзяляў на чатыры часткі: уласна археалогія, нумізматыка, гліптыка, палеаграфія. У 1842 г. ён выдаў манаграфію «Погляд на крыніцы мясцовай археалогіі, або апісанне некаторых помнікаў старажытнасцей у Заходніх губернях Рус-

кай дзяржавы». Каб папоўніць свае веды па старажытнай гісторыі, археолаг у 1843 г. накіраваўся на стажыроўку ў Данію, Фінляндыю, Швецыю. Гэта быў першы выпадак навуковай камандзіроўкі за мяжу. Я.Тышкевіч пераняў метад дацкага археолага К.Томсена падзелу старажытнасцяў на тры эпохі-вякі: каменны, бронзавы і жалезны, і выкарыстаў яго пры арганізацыі музеяў у Лагойску і Вільні. Вярнуўшыся з замежжа, выдаў працу «Археалогія ў Літве»

(1872 г.).

Унікальнай па сваім значэнні з’яўляецца кніга Я.Тышкевіча

«Апісанне Барысаўскага павета...», апублікаваная ў 1847 г. Аўтар працаваў над ёй амаль дзесяць гадоў і выкарыстаў шмат першакрыніцаў, нават этнаграфічных і лінгвістычных.

Грунтоўна займаўся даследчык і фальклорам. Пры апісанні вяселля, абрадаў і ўсяго цыклу гаспадарчага календара беларусаў ён імкнуўся растлумачыць сувязь язычніцкіх абрадаў з хрысціянскімі вераваннямі. У яго запісах сабрана каля 450 прымавак і прыказак, якія ў падборках ён публікаваў у часопісе «Biblioteka Warszawska». Трапнымі прыкладамі з фальклору беларусаў Я.Тышкевіч праілюстраваў сваю працу «Узоры хатняга сумеснага жыцця ў Літве» (1864 г.), дзе выклаў свае погляды на культуру шляхты ранейшых стагоддзяў. Ім жа складзены нарыс пра магната Радзівіла ў кнізе «Нашы краі». Захаваліся і літаратурныя творы Я.Тышкевіча.

У галіне фалькларыстыкі плённа працаваў ураджэнец Віцеб-

шчыны Аляксандр Феліксавіч Рыпінскі (1811 – 1900 гг.). У кнізе

120


«Беларусы», выдадзенай у Парыжы ў 1840 г., ён упершыню сістэматызаваў вусную народную творчасць па жанрах і тэматыцы, заклікаў да вывучэння беларусаў, але лічыў іх часткай польскай народнасці. Палітычным ідэалам аўтара з’яўлялася «вялікая Польшча» ад Балтыкі да Чорнага мора і Смаленска.

Дастаткова рана зарэкамендаваў сябе як краязнаўца выпускнік юрыдычнага факультэта Маскоўскага універсітэта Рамуальд Ан-

дрэевіч Друцкі-Падбярэзскі (1813 (1814) – 1856 гг.), які кіраваў у Пецярбургу гуртком беларускай моладзі, выдаваў у Вільні «Rosznik literacki» i «Pamietnik naukowo-literacki». Сваю цікавасць да міну-

лага беларускага народа даследчык выказаў у прадмове да кнігі Я.Баршчэўскага «Шляхціц Завальня». У публікацыі «Горад Барысаў» аўтар, спасылаючыся на Тацішчава, аднёс заснаванне горада да 1102 г. Ён адным з першых указаў, што горад быў закладзены ў 5 – 6 вярстах на поўнач ад сучаснага Барысава. Гэтую думку пазней пацвердзіць беларускі археолаг Г.В.Штыхаў. Друцкі-Падбя- рэзскі цікавіўся легендамі, мікратапанімікай, геральдыкай. Ён шукаў камяні з надпісамі. Адзін з іх з літарамі «R. S. B» краязнаўца знайшоў у басейне р.Поня.

Кнігу Міхаіла Іосіфавіча Борха (1806 – 1881 гг.) «Два словы пра Дзвіну» (1843 г.) раскрытыкаваў Нарбут за няўменне растлумачыць помнікі мінулых часоў і неразуменне аўтарам гандлёва-эка- намічных асаблівасцяў краю. Спрэчка пачалася за бурштын, які з’яўляўся прадметам гандлю. Борх лічыў, што на Падзвінні ў старажытнасці бурштыну не было. Аднак археалагічныя даследаванні пацвярджаюць, што насельніцтва Падзвіння ўсё ж мела бурштын, хоць і імпартны, з Прыбалтыкі, які паступаў па т.зв. «вялікаму сонечнаму шляху».

Вывучэннем беларускага фальклору займаўся ўраджэнец Свянцянскага павета Віленскай губерні, выхаванец Віленскага універсі-

тэта, настаўнік з Палесся Рамуальд Сымонавіч Зянькевіч (1811 – 1868 гг.). У часопісе «Athеnaeum» ён змясціў 219 беларускіх пе-

сень – «Народныя песенькі пінскага люду» (1851 г.). Побач з ары-

гіналам аўтар зрабіў пераклад на польскую мову, што значна павысіла навуковую вартасць гэтай працы. У паасобных раздзелах песень складальнік зрабіў апісанне абрадаў, вераванняў, гульняў і працоўных працэсаў.

Шмат краязнаўчых працаў пакінуў пасля сябе Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч).

121


Уладзіслаў Сыракомля (1823 – 1862 гг.) нарадзіўся ў ф.Смольгаў Бабруйскага павета Мінскай губерні ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы і Навагрудку, працаваў у нясвіжскай канцылярыі Радзівілаў. У 1844 г. арэндаваў фальваркі. За ўдзел у маніфестацыях 1861 г. быў арыштаваны і пасаджаны ў віленскую турму. Вядомы польскі і беларускі паэт.

Вывучэнню Беларусі Сыракомля прысвяціў шэраг працаў, у прыватнасці, нарыс «Нясвіж», які прызначаўся для «Старажытнай Польшчы» М.Балінскага. У нарысе ў храналагічнай паслядоўнасці апісаны найбольш важныя ваенныя бітвы, звязаныя з гісторыяй горада, дадзена высокая ацэнка яго архітэктурным помнікам.

Да лепшых узораў краязнаўчага апісання адносіцца праца Сыракомлі «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах...», якая ўбачыла свет у 1853 г. Аўтар зрабіў гістарычныя нарысы мястэчак Любчы і Міра, разглядзеў мясцовыя падзеі ў кантэксце агульнаеўрапейскай гісторыі. Ён лічыў, што Мірскі замак маладзейшы за Наваградскі, Лідскі і Крэўскі. Аўтар падрабязна апісаў беларускую вёску, у прыватнасці, жыллё, вясковае адзенне, звычаі і абрады мясцовых сялян – у наваколлі Міра, Нясвіжа, Стоўбцаў, Койданава, Слуцка.

Сыракомлі належыць «Апісанне Мінска» (1857 г.) – своеасаблівай хронікі горада. Даследчык прадставіў асноўныя этапы з жыцця гараджан, адзначыў запамінальнасць архітэктуры горада, выказаў думку, што Мінск пачаў забудоўвацца з захаду на ўсход.

Пад уплывам манаграфіі К.Тышкевіча «Вілія і яе берагі» краязнаўца стварыў працу «Нёман ад вытокаў да вусця», выдадзеную ў 1861 г. Гэта першае апісанне беларускай ракі, у якім прапаноўвалася методыка такога тыпу даследаванняў.

Вядома, што Сыракомля захапляўся археалогіяй – праводзіў раскопкі ў Віленскім, Навагрудскім і Ковенскім паветах. Ён прымаў удзел у арганізацыі Віленскага музея старажытнасцяў, з’яўляўся членам Віленскай археалагічнай камісіі.

Для навуковай апрацоўкі і публікацыі гістарычных крыніцаў у 1855 г. у Вільні пры Музеі старажытнасцяў была створана Археалагічная камісія пад старшынствам Я.Тышкевіча. Ён жа ахвяраваў музею сваю калекцыю кніг, рукапісаў і прадметаў побыту з Лагойска.

Археалагічная камісія павінна была скласці збор (калекцыю) старажытных кніг, актаў, рукапісаў, манетаў, зброі, паясоў, партрэтаў, садзейнічаць захаванню помнікаў старажытнасці, арганізаваць даследчыцкую дзейнасць па вывучэнні мінулага Беларусі і Літвы. Арганізатары камісіі марылі аб стварэнні універсітэта. Ужо ў 1860 г.

122


функцыянавала бібліятэка з фондам 15 тыс. кніг, былі сабраны нумізматычная (47 тыс. экспанатаў) і археалагічная (3412 экспанатаў) калекцыі, калекцыя бюстаў, галерэя карцін.

Камісія ўключыла ў сваю дзейнасць такіх вядомых гісторыкаў і аматараў мінуўшчыны, як Т.Нарбут, А.Кіркор, М.Маліноўскі, Ю.Крашэўскі і іншыя. З 1858 г. сталі выходзіць «Запіскі». У тым жа годзе на высокім археаграфічным узроўні было выдадзена «Со-

брание государственных и частных актов, касающихся Литвы и соединенных с нею владений (1387 – 1710 гг.)», у 1860 – 1862 гг. – «Skarbiec diplomatow...» І.Даніловіча.

Царская адміністрацыя з недаверам ставілася да дзейнасці камісіі, бачыла ў ёй асяродак польскага і літоўскага сепаратызму. Публічна сваю незадаволенасць улады выказалі пасля выдання камісіяй «Збора» М.Круповіча – падборкі дакументаў паланафільскага характару. Тым не менш члены Археалагічнай камісіі абуджалі інтарэс да духоўнага і матэрыяльнага мінулага беларускага народа.

У другой трэці ХІХ ст. афармляецца плынь літоўскай гістарыяграфіі, прадстаўленая Сіманасам Даўкантасам (1793 – 1864 гг.). Даследчык адмоўна ставіўся да Польшчы, выступаў за адраджэн-

не Літвы. У «Деяниях древних литовцев и жемайтов» (1822 г.) ён у даступнай для чытачы форме раскрыў гісторыю літоўскага народа са старажытных часоў да смерці Вітаўта. Як і А.Віюк Каяловіч, аўтар лічыў, што літоўцы паходзяць ад племені герулаў, якое пасля доўгіх вандровак асела ў Прыбалтыцы. Барацьба з мясцовымі плямёнамі была вырашана жрацом Вайдэвутасам: «Ніякага падпарадкавання не павінна быць. Усе ўлады павінны быць выбарнымі». Гэта была першая праца па гісторыі Літвы, напісаная на літоўскай мове.

Працуючы ў канцылярыі Сената ў Пецярбургу, Даўкантас на падставе новых крыніцаў Метрыкі ВКЛ напісаў кнігу «Быт ста-

ражытных літоўцаў, аукштайтаў і жэмайтаў» (1845 г.), у якой ідэалізаваў мінулае літоўскага народа. Але самай значнай працай даследчыка стала двухтомавая «Гісторыя Літвы», у якой аўтар прааналізаваў гістарычныя падзеі ад старажытнасці да Люблінскай уніі.

Стан беларускай гістарыяграфіі ў другой трэці ХІХ ст. характарызуецца больш марудным развіццём у параўнанні з гістарыяграфіяй Расіі і Украіны. Але ў гэты час фармуюцца спецыяльныя (археалогія, этнаграфія) і дапаможныя (нумізматыка, палеаграфія, генеалогія і інш.) гістарычныя дысцыпліны.

123


Смотрите также файлы